• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.  Уладзімір Сосна

    Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.

    Уладзімір Сосна

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 115с.
    Мінск 2000
    32.04 МБ
    51	ГАДА ў Варшаве. Збор матэрыялаў Мінскага гуртка Варшаўскага таварыства апекі над помнікамі мінуўшчыны, спр. 48, арк. 10 адв.
    52	Неупокоев В. Н. Крестьянскнй вопрос в Лйтве... С. 74-76.
    52	ЗаблоцкййДесятовскйй А. П. Граф ГІ. Д. Кйселев... Т. 2. С. 138.
    14РДГА, ф. 1018, воп. 5, спр. 510, арк. I адв.
    55	Заблоцкйй-Десятовскйй А. П. Граф П. Д. Кнселев... Т. 4. С. 158.
    56	Блашков Ю. А. Экономнческое положенне пахотных солдат Внтсбской н Могнлсвской губерннй // Роль крестьянства в соцкально-экономнческом развнтнн обшества. Мн., 1984. С. 80.
    57	йсторня уделов... Спб., 1902. Т. 1. С 114. 632-633.
    58	Журнал Мііннстерства государственных нмуіцеств. 1860. № 3. С. 140.
    59	Горланов Л. Р. Удельныс крестьяне Росснн. Смоленск, 1986. С. 26.
    60	РДГА, ф. 571. воп. 9, спр. 40, арк. 38-39, 152-153.
    61	Тамсама, ф. 1589. воп. 1, спр. 943, арк. 62; ДГА Літвы, ф. 378, 1840 г., спр. 1385, арк. 110-114.
    62	РДГА. ф. 571, воп. 9, спр. 53, арк. 24-29, 65-70.
    63	Белоруссяя в эпоху феодалнзма. Т. 3. С. 522.
    м	РДГА. ф. 384, воп. 6, спр. 534.
    65	Гл.: У.іайійкН. II. Предпосылкн крсстьянской рсформы... С. 51; Конюхова Т А. Государствснная деревня Лнтвы... С. 36-38; Неупокоев В. II. Крсстьянскнй вопрос в Лнтве... С. 22, 289-291.
    “Падлічана па: РДГА, ф. 571, воп. 9, спр. 53, арк. 25-26, 66-67, 133-134.
    67	ДГА Літвы, ф. 378. 1802 г„ спр. 145, арк. 29.
    88	РДГА, ф. 571, воп. 9, спр. 8, арк. 87-89.
    69	Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 3. С. 268.
    70	ДГА Літвы, ф. 378, 1845 г., спр. 1987, арк. 42.
    71	РДАС.А. ф. 16, спр. 898, арк. 25; РДВГА, ф. ВУА, спр. 18359, арк. 68.
    72	ДГА Літвы, ф. 378, 1813 г„ спр. 274, арк. 199-200.
    73	Тамсама, арк. 63, 155-164, 205-208.
    74	НГА Беларусі ў Гродне, ф. 1, воп. 4, спр. 809, арк. 6-8. 16.
    75	РДАСА, ф. 12, спр. 216, арк. 2; РДВГА, ф. ВУА, спр. 18359, арк. 14.
    76	ДГА Літвы, ф. 378, 1840 г„ спр. 1374, арк. 7.
    77	Шпйлевскйй П. Путешествне по Полесыо н Белорусскому краю // Современннк. 1853. № 8. Отд. 2. С. 61.
    ™	Матерналы для статнстнкн Россян, собнраемые по всдомству Мнннстерства государственных ймуіцеств. Вып. 3. С. 180-181.
    79	Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі. Т. 2. С. 364.
    ДГА Літвы, ф. 515, воп. 19, спр. 241, арк. 1-2, 7.
    81	РДГА, ф. 379, воп. 3, спр. 1943, арк. 10.
    82	Тамсама, спр. 1942, арк. 2-5, 17-26, 47-52, 59-73.
    83	Падлічана па: РДГА, ф. 384. воп. 1, спр. 207, арк. 107-108, 116-117. 122, 136. 190; НГА Беларусі ў Мінску, ф. 295, воп. 1, спр. 624, арк. 144-145; ДГА Літвы, ф. 525, воп. 13, спр. 63, арк. 263.
    84	РДГА. ф. 384. воп. 1, спр. 193, арк. 320-322, 418.
    85	Московскне ведомостн. 1867. Фсвр. № 32.
    86 Падлічана па: Зеленскйй Н. Мннская губерння. Ч. 1. С. 621.
    87ПСЗ-П. Т. 15. № 13471.
    “РДГА. ф. 379, воп. 3, спр. 2043, арк. 9-17; ДГА Літвы, ф. 378, 1830 г., спр. 598, арк. 328. Колькасць сялян мужчынскага полу ўлічана разам з пражываўшымі ў гэтых маёнтках вольнымі людзьмі. аднадворцамі і яўрэйскім насельніцтвам.
    89	У складзе губерняў улічаны толькі паветы на цяперашняй тэрыторыі Беларусі ў адміністрацыйным падзеле да 1843 г.
    90	Дружйнйн Н. М. Государственные крестьяне... Т. 1. С. 38.
    ”	Гл.: ПСЗ-І. Т. 19. № 13865; Т. 29. № 22158; Т. 32. № 25065; Т. 34. № 27746.
    92 Гл.; ПСЗ-ІІ. Т. 14. № 13035, 13036.
    ” Большая Советская Энцнклопедня. 3-е йзд. М., 1972. Т. 7. С. 163.
    Г л а в a 3
    СЕКУЛЯРЫЗАЦЫЯ ЦАРКОЎНЫХ УЛАДАННЯЎ
    У XVIII ст. царква, псрш за ўсё рымска-каталіцкая, з’яўлялася буйнейшым уласнікам зямлі і прыгонных на Беларусі. Яна атрымоўвала падараванні маёнткамі ад каралеўскай улады, магнатаў і вышэйшых службовых асоб. Толькі ў Віленскага епіскапства на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага знаходзілася 600 вёсак, 330 з іх складалі сталовыя епіскапскія, a 270 належала духоўнаму савету капітулу. У цэнтральнай і заходняй частках Беларусі ў 1790 г. налічвалася 39 085 усіх царкоўных дымоў'. На тэрыторыі, што адышла да Расіі ў 1772 г., рымска-каталіцкай царкве належала 35 943, уніяцкай 6340 і праваслаўнай 1075 сялян мужчынскага полу2. Сяляне ва ўладаннях каталіцкай царквы цярпелі яшчэ большы ўціск, чым дзяржаўныя і нават памешчыцкія прыгонныя.
    Права падачы сялянамі скаргаў (суплік) духоўнаму начальству на адміністрацыю маёнткаў звычайна абарочвалася супраць іх жа саміх. Адработачная рэнта пераважала ў сістэме эксплуатацыі манастырскіх сялян і выяўляла ў другой паловс XVIII ст. тэндэнцыю дапавелічэння’. Сеймавая пастанова (канстытуцыя) 1677 г. замацоўвала за духавенствам маёнткі ў Вялікім княстве Літоўскім “на вечныя часы”4.
    У 60-х гг. XVIII ст. урад Кацярыны II адабраў у панаваўшай у Расійскай імперыі праваслаўнай царквы населеныя маёнткі. Пасля гэтага лагічна было меркаваць, што і на забраных у хуткім часс ад Рэчы Паспалітай землях Беларусі не толькі праваслаўнае, алс і уніяцкае і асабліва рымска-каталіцкае духавенства будзе пазбаўлена маёнткаў на карысць дзяржавы. Аднак тут палітычныя абставіны аднеслі іюўную секулярызацыю царкоўных уладанняў на нявызначаную перспектыву. He замацаваўшыся на новай тэрыторыі, царскі ўрад не рашаўся ісці на абвастрэнне адносін з моцным і ўплывовым у феадальных колах каталіцкім клірам, тым больш, што на глебе барацьбы супраць буржуазных рухаў у Еўропе адбывалася ў гэты час збліжэнне царызму з Ватыканам. Папства, актыўна выступіўшае супраць канстытуцыі 1791 г., прынятай Чатырохгадовым сеймам, не падтрымала паўстання Касцюшкі і моўчкі згадзілася на раз-
    бор Рэчы Паспалітай. У сваю чаргу, Кацярына II з разуменнем аднеслася да патрэб каталіцкага духавенства і лічыла за лепшае схіляць царкоўных іерархаў на свой бок.
    Канфіскацыя маёнткаў у духавенства абмежавалася тады агульнымі мерамі, што прымяняліся ў адносінах да прыватных уладальнікаў. Так, у наказе Кацярыны II губсрнатарам Пскоўскай і Магілёўскай губерняў ад28мая 1772 г. прадпісвалася: "Аб манастырах вы зробіце разгляд: 1)тыя манахі, якія нам нс жадаюць прысягаць, а за граніцу пойдуць, пакідаючы манастыры пустымі, тых манастыроў вёскі загадайце ўзяць у казённае кіраванне; 2) тое ж зрабіце з вёскамі тых манастыроў, якія за граніцай; 3) іншых пакіньце пры кіраванні іх маёнткамі да далейшага аб гэтым устанаўлення”5. У адносінах апошніх царскі ўрад прымаў меры да “захавання цэласці”, імкнучыся не дапусціць як продажу, так і новага набыцця маёнткаў царквой. Літоўскі гснсрал-губернатар Рапнін у прадпісанні ад 11 жніўня 1796 г. аб забароне духавенству ўплочваць з царкоўных маёнткаў свае прыватныя даўгі выказаў пазіцыю ўрада больш пэўна і адкрыта. Ён падкрэсліў, што гэта “маёнткі дзяржаўныя, на гэтую свяшчэнную частку аддзеленыя... толькі часова”6.
    Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у Магілёве была заснавана Беларуская каталіцкая епархія на чале з адданым расійскаму ўраду спіскапам С. Богуш-Сестранцэвічам. Царкоўныя маёнткі, што знаходзіліся на гэтай тэрыторыі і даходы з якіх паступалі ў распараджэнне іерархаў Віленскага дыяцэза, паводле ўказа 22 лістапада 1773 г. адыходзілі ў казну, а магілёўскаму епіскапу прызначалася штогадовае “ўтрыманне” ў памеры 10 тыс. рублёў7. Віленскі капітул, такім чынам, пазбавіўся Стрэшынскай воласці (2926 душ), Падгорскага і Саржыцкаі а войтаўстваў (3149). Казённымі сталі таксама тры пагосты Чэпельскай плябаніі (1986) і тры Рэжыцкай (1241), а ўсяго 203 вёскі, у якіх лічылася 9302 душы мужчынскага полу8. 3 манастырскіх вотчын секвестру надвергся толькі маёнтак Клімаўшчызна (66 душ), уладальнікі якога францысканцы засталіся за мяжой. Але і ён неўзабаве, па распараджэнні беларускага генерал-губернатара Чарнышова, быў аддадзены манашкам-марыявіткам9.
    Найбольшыя страты панесла царква ў цэнтральнай частцы Беларусі. Рэскрыпт 8 снежня 1792 г. на імя камандуючага войскамі генерала М. М. Крачэтнікава паўтараў распараджэннс імператрыцы аб
    манастырах, дадзепае яму 20 гадоў назад як Пскоўскаму губернатару. Згодна з гэтым распараджэннем, былі канфіскаваны ўладанні духавснства, якос засталося за мяжой. Паводле прадстаўленых мінскім генерал-губернатарам “скарочаных ведамасцей”, духоўпыя маёнткі, што ўвайшлі ў склад казённых, налічвалі 10 905 “карэнных” і 803 “вольнажывучых” сялян мужчынскага полу10. Паўстаннс 1794 г. выклікала дадатковую канфіскацыю царкоўных маёнткаў. Указ ад 3 мая 1795 г. прадпісваў “роўным чынам і ад зрабіўшыхся бяздзейнымі архірэйскіх дамоў ці капітул рымскага і уніяцкага всравызнапня, ці тых, якія надалей вакантнымі зробяцца, ці ж якіх начальнікі па-за межамі расійскімі знаходзяцца, адабраўшы (маёнткі.У С.\ прылічыць у казну, пакідаючы іншыя... да будучага ў далейшым наогул па царкоўных справах уладкавання”". У выніку ўсяго на тэрыторыі Беларусі, увайшоўшай па другім падзеле, у казну паступіла 21 928 мужчынскіх душ ад рымска-каталіцкага і 3700 ад уніяцкага духавенства12. Сярод сскулярызаваных каталіцкіх маёнткаў выдзяляліся разлеглыя ўладанні, што складаліся з мноства вёсак. Дастаткова назваць сталовыя епіскапскія Паляны (4775 душ) і Уборцы (1412 душ), маёнткі віленскага капітула Стрэшын (2287 душ), Бераснёўка (1560 душ), віленскага бснсдыкцінскага манастыра Вязынь (1000 душ) і інш.
    У заходняй частцы Беларусі адразу былі канфіскаваны ў застаўшыхся пад уладай Прусіі каталіцкіх ксяндзоў фальваркі Бучамль і Жыдомля, у якіх лічылася 368 душ мужчынскага полу. Акрамя таго, на прадпісанні Рапніна ад 7 ліпеня 1796 г. у казну былі ўзяты фальваркі Ставы, Сеўкі і Камяніца ў Брэсцкім павеце. што засталіся пасля смерці луцкага епіскапа Нарушэвіча, у якіх пражывала 1333 мужчынскага і 1222 жаночага полу душ. Манастыры і уніяцкас духавенства захавалі свае ўладанні13. Панесла чарговыя страты Віленскае епіскапства. Епіскап Ігнат Масальскі, які спачатку заўзята выступаў супраць дысідэнтаў, пасля атрымання буйнога хабару ад царскага ўрада рэзка змяніў сваю пазіцыю і стаў амаль ці не главой расійскай партыі ў Рэчы Паспалітай. Здавалася, каталіцкія іерархі цалкам маглі разлічваць на захаванне з пераходам пад уладу Расіі ўладанняў епіскапства ў Літве і на захадзе Беларусі. Аднак варшаўскія паўстанцы павесілі Масальскага. Паводле ўказа ад 4 снежня 1796 г., сталовыя епіскапскія маёнткі прымаліся ў казну, а новаму епіскапу Касакоўскаму прызначалася грашовае “ўтрыманне”14.