Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.
Уладзімір Сосна
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 115с.
Мінск 2000
Пералом у адносінах царызму да царкоўнай маёмасці ў заходніх губернях наступае пасля нацыянальна-вызваленчага паўстання 1830 1831 гг. у рамках крокаў, якія рабіў Камітэт па справах заходніх губерняў да палітычнага супакаення краю. Адным з важнейшых напрамкаў урадавай палітыкі стала барацьба сунраць уплыву каталіцкай царквы, што змыкалася са шляхецкай апазіцыяй. Урад ішоў па лініі змяншэння колькасці каталіцкага духавенства і падрыву яго эканамічнай базы. Ліквідацыя царквы як буйнога феадала-ўласніка ставіла яе ў большую залежнасць ад дзяржаўнай улады. “Ва ўсіх краінах, дзе каталіцкае духавенства пазбавілася велізарных сваіх маёнткаў, пісаў Мікалаю I віленскі генерал-губернатар Ф. Я. Міркавіч, яно разам з тым траціла палітычнае значэнне і ўплыў на грамадства”40. На Беларусі ўрад яшчэ разлічваў, што перавод царкоўных сялян у казну пазбавіць іх ад рэлігійнага ўплыву каталіцкага духавенства, забяспечыць паступовы пераход у праваслаўе і тым самым узмацніць палітычныя пазіцыі царызму ў краі.
Пры практычным ажыццяўленні гэтага курсу ўрад аб’ектыўна дзсйнічаў у духу палітычнай запіскі магілёўскага губернатара М. М. Мураўёва: “з вялікай асцярожнасцю”, “спачатку быццам бы часова пазбавіўшы багацейшыя манастыры і кляштары нерухомых маёнткаў, калі ж з цягам часу з гэтай думкай звыкнуцца, то рашуча адабраць наогул усе духоўныя маёнткі”41.
4 кастрычніка 1832 г. выйшла сакрэтнас распараджэнне міністра ўнутраных спраў Дз. М. Блудава да беларускага і літоўскага генерал-губернатараў скласці всдамасці аб усіх фундушавых сялянах, што належалі каталіцкаму духавснству, “без ніякай агалоскі”42. Пры V Аддзяленні імпсратарскай канцылярыі пад старшынствам яго начальніка П. Дз. Кісялёва былі створаны камітэты па адабраіші ў каталіцкага духавенства населеных маёнткаў і ўладкаванні ў “Заходнім краі” быту праваслаўнага духавенства43. Да канца 30-х гг. яны сабралі “сакрэтна, без абвяшчэння намераў”, падрабязныя апісанні духоўных маёнткаў па ўсіх губсрнях. Гэтыя падрыхтоўчыя матэрыялы, дастаўленыя чынамі земскай паліцыі, выявілі цяжкае становішча сялян царкоўных маёнткаў, дзе захоўваліся традыцыі жорсткай эксплуатацыі. Ведамства П. Дз. Кісялёва, у дадзеным выпадку не зацікаўленае ў прыхарошванні сапраўднага становішча спраў, канстатавала, што “маёнткі духоўныя з’яўляюцца амаль зусім спустошанымі з прычыны, што кіраўніцтва духоўных асоб всльмі мала клапоціцца пра дабро гэтай Вялікай грамады”44. Згодна з данясеннем чыноўнікаў, што абследавалі вялікі (1332 мужчынскага і 1027 жапочага нолу душ) маёнтак ліквідаванага за дапамогу наўстанцкім атрадам Картуз-Бярозскага манастыра, “сяляне... знаходзяцца ў вельмі пасрэдным і большай часткай у кепскім становішчы; многія з іх не маюць ні коней, ні валоў”45.
Зразумела, царызм не пакінуў бсз увагі слачуванне і падтрымку рымска-каталіцкімі манастырамі паўстанцкіх дзсянняў. У дакладзе Камітэта па справах заходніх губерняў ад 28 лістапада 1831 г., ухваленым Мікаласм I “для пастуіювага выканання”, прапаноўвалася зменшыць іх колькасць на Беларусі і пакінуць толькі ў гарадах і некаторых мястэчках, а маёнткі наогул ва ўсіх манастыроў адабраць, замяніўшы іх штогадовымі грашовымі выплатамі46.
19 ліпеня 1832 г. выйшаўуказ аб ліквідацыі некамплектных (што не мелі гюўнага складу манахаў) рымска-каталіцкіх манастыроў і пе-
радачы іх маснткаў у склад казённых47. Цікава, што ў папярэдніх намётках указа меркавалася гэтыя маёнткі перадаць у агульную масу каталіцкіх, але пасля, над уплывам думкі, што ў такім выпадку “ўрад не дасягне галоўнай сваёй мэты”, было вырашана нерадаць епархіяльнаму начальству толькі капіталы скасаваных манастыроў, а маёнткі з прыгоннымі сялянамі у казну48.
Закрыццё манастыроў, што праходзіла пад непасрэдным наглядам Мікалая I, было ажыццёўлена ў верасні 1832 г., а ў хуткім часе складзены вопісы іх маёмасці49. Па Віленскай губерні было ліквідавана 40 манастыроў і паступіла ў казённае ведамства 2270 душ мужчынскага полу50, па Віцебскай адпаведна 8 і 1509s 1, па Г родзенскай 31 і 206652, Мінскай 21 і 215153, Магілеўскай 21 і 284854. У 1837 г. па Віцебскай губерні дапаўняльна секулярызавалі ў казну 4 маёнткі (2347 рэвізскіх душ), што належалі манашкам-бернардзінкам і магілёўскай семінарыі55.
У складзе дзяржаўных паманастырскія маёнткі (так іх сталі называць) паступілі ў распараджэнне Дэпартамента дзяржаўных маёмасцей Міністэрства фіінансаў, а на мссцах, у губернях, казённых палат. Урад, імкнучыся да павышэння казённых даходаў з гэтых маёнткаў, стараўся прымусіць арандатараў аказваць сялянам дапамэгу і зрабіў шэраг распараджэнняў для аблягчэння іх становішча. Так, па маёнтку Шклоўскага манастыра Міністэрства фінансаў дазволіла выдаць у пазыку сялянам хлеб з эканамічных запасаў. Пакідаліся на аброку нсвялікія маснткі, з дазволам сялянам кароткачасовых адлучак на заработкі. Дэпартамент дзяржмаёмасцей прадпісаў віцебскай і гродзенскай казённым палатам надзяляць дадаткова сялян зямлёй, расчышчанай з-пад лясных зараснікаў56.
Для кіравання паманастырскімі маёнткамі часова прызначаліся адміністратары, але, паводле прызнапня надворнага саветніка Архіпава, камандзіраванага Міністэрствам фінансаў у Гродзенскую губерню, “казённая палата, нават пры самым строгім наглядзе, не ў стане адхіліць злоўжыванні, якія там могуць быць”. Ён даносіў 9 сакавіка 1833 г., “што дваранін Косця, прызначаны адміністратарам у фальварак Кватары, без дазволу казённай палаты прадае таемна розны хлеб і авечую воўну і ўтрымлівае за кошт таго маёнтка вялікую колькасць людзей, што складаюць уласных яго слуг”57.
Віленскі генерал-губсрнатар М. А. Далгарукаў прапаноўваў адразу ж адмяніць арэндную сістэму і перавесці паманастырскіх сялян на
Глава 5. Секулярызацыя царкоўных уладанняў аброчнае становішча, каб “сяляне, якія заставаліся ў распараджэнні ўладальнікаў духоўнага звання”, адчулі “невыгоднасць свайго становішча ў нараўнанні з першымі”58. Міністэрства ж фінансаў, спасылаючыся на нязначнасць, раздробленасць і раскіданасць паманастырскіх маёнткаў, адмовілася ад люстрацыі і, пакінуўшы павіннасці сялян на вырашэнне губернатараў, аддавала іх з 1833 г. у кароткатэрмііювую арэнду. Улічаныя даходы прызначаліся на ўтрыманне прытулкаў, вучылішчаўідухавенстваскасаваныхманастыроў. 15 верасня 1838 г. ужо Міністэрства дзяржмаёмасцей распарадзілася аддаваць паманастырскія вёскі ў 12-гадовае арэнднае трыманне з умовай правядзення люстрацыі ў рамках агульнай рэформы дзяржаўных маёнткаў59.
Царскі ўрад паступова рыхтаваў зліццё уніяцкай царквы з праваслаўнай, што было завершана Полацкім царкоўным саборам 1839 г. У 1828 і 1835 гг. быў закрыты шэраг манастыроў уніяцкага ордэна базыльянаў, але маёнткі іх, што падлягалі арэндаванню на ўзор казённых, прыпісваліся да уніяцкіх прыходскіх цэркваў60. Урад праяўляў крайнюю асцярожнасць і пакідаў на некаторы час уніяцкаму духавенству маёнткі. Толькі ў 1833 і 1834 гг., калі ў Віцебскай і Магілёўскай губернях узніклі хваляванні на рэлігійнай глебе, у рымска-каталіцкага і уніяцкага духавенства былі адабраны пяць маёнткаў і ўстаноўлена казённае кіраванне яшчэ адным у сувязі з пераводам сялян у праваслаўе. Пауніяцкія вёскі, дзс па VIII рэвізіі (1834 г.) лічылася 2894 душы мужчынскага полу, аддаваліся ў арэнду, а з 1838 г. праводзілася іх люстрацыя паводле правіл, устаноўленых для маёнткаў, канфіскаваных у паўстанцаў 1830 1831 гг.61
Распаўсюдзіўшы на заходнія губсрні агульнаімперскае заканадаўства, царскі ўрад стаў дзейнічаць больш рашуча. Саспасылкай на тое, “як непрыстойна духоўнай асобе адрывацца ад яго прамых святарных абавязкаў”, 25 снежня 1841 г. быў падпісаны шэраг указаў аб прыёмс ў дзяржаўную маёмасць усіх населеных маёнткаў вышэйшага праваслаўнага і іншавернага духавенства заходніх губерняў62. 10 мая 1843 г. з’явіліся ўказы аб перадачы ў казну населеных маёнткаў прыходскіх цэркваў63, a 28 лютага 1844 г. маёнткаў, выдзсленых па эксдывізіях ва ўласнасць каталіцкага духавенствам. Пры гэтым на ўвазе мелася рэзалюцыя Мікалая I Камітэту па справах заходніх губерняў, што “зусім не мяркуецца адабраць у духавенства яго набытак, але адхіліць ад кіравання, прыняўшы яго на
Міністэрства дзяржаўпых маёмасцей, выдаючы з яго ўтрыманнс духавенству параўнальна з агульнай масай даходаў”63.
Прыём духоўных маёнткаў меркавалася закончыць у пачатку 1842 г. і адразу ж нрыстушць да іх люстрацыі з пераводам сялян на аброк і арганізацыяй новага ссльскага ўпраўлення. Гзта адпавядала правядзенню ў жыццё асноўных палажэішяў рэформы, ажыццяўляемай П. Дз. Кісялёвым у дзяржаўнай вёсцы. Для прыёму маёнткаў ствараліся спецыяльныя камісіі са станавога прыстава, чыноўніка губернскай палаты дзяржаўных маёмасцей і духоўнага дэпутата. Аднак прыём зацягнуўся, і Кісялёў ухваліў прапанову Міркавіча аб пакіданні на 1 год у адміпістрацыйным кіраванні тых маёнткаў, якія акажуцца на паншчынным становішчы. У губсрні былі пасланы міністэрскія чыноўнікі для правядзення рэвізіі падухоўных маёнткаў. 10 мая 1842 г. выйшаў указ Сената аб залічэнні духоўных сялян у агульны склад дзяржаўных і ўраўноўванні іх з дзяржаўнымі ва ўсіх адносінах66.
Прыём у казну населеных маёнткаў прыходскага іншавернага духавенства пачаўся толькі 1 верасня 1843 г. і павінен быў закончыцца да студзеня 1844 г. Духоўныя ўладалыіікі скарысталіся гэтым і пачалі спусташаць маёнткі, абцяжарваючы сялян павіннасцямі, што намнога неравышалі навіннасці дзяржаўных сялян. У цыркуляры ад 29 лістапада 1843 г. палатам дзяржмаёмасцей заходніх губерняў Кісялёў прадпісаў нсадкладна замяніць духоўнае кіраванне казённым, зрабіць распараджэпні для аблягчэння сялян у павіннасцях і засеву азімых палёў яравым збожжам67. Прыём у казну населеных маёнткаў прыходскага праваслаўнага духавенства ажыццяўляўся ў 1845 г68. Па стане на 31 кастрычніка 1845 г. з падухоўных прыходскіх маёнткаў Гродзенскай губерні 44 былі аддадзены пасля выпраўлення інвентароў у арэнду, 6 знаходзіліся ў кіраванні адміністратараў, a 32 пераведзены на пазямельнае аброчнае становішча69. Прыём традыцыйных і закладных маёнткаў праводзіўся без якіх-небудзь змен для сялян, не ўключаючы іх у агульную масу дзяржаўных. Выдзеленыя па эксдывізіях прымаліся ў казну, “распаўсюдзіўшы на сялян гэтых маёнткаў усе існуючыя ў Зводзе законаў пастановы аб дзяржаўных сялянах”70.