• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.  Уладзімір Сосна

    Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.

    Уладзімір Сосна

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 115с.
    Мінск 2000
    32.04 МБ
    Табліца 449
    Колькасць вольных людзей у Беларусі і Літве
    Губерні
    VIII рэвізія (1834)
    IX рэвізія (1850)
    
    На казённых землях
    На ўласных і прыватных землях
    Разам
    На ўласных землях
    Віленская
    17 208
    53 079
    70 287
    437
    Віцебская
    76
    -
    76
    -
    Гродзенская
    736
    2 225
    2 961
    74
    Ковенская
    -
    -
    -
    1 643
    Мінская
    334
    5 848
    6 182
    660
    Усяго
    18 354
    61 152
    79 506
    2814
    У выніку волызыя людзі сталі не толькі найбольш разнастайнай паводле сацыяльнага складу, але і самай многанацыянальнай катэгорыяй сельскага насельніцтва. Нямногія з іх мелі ўласную зямлю, асноўная маса пражывала ў прыватных уладальнікаў на розных умовах (гл. табл. 4), што трагічна адбілася на іх лёсе. Пры патуранні мясцовых улад і ўрада, які ў заканадаўстве першай трэці XIX ст. пайшоў на звужэнне правоў, асабліва пераходу, вольных людзей, памешчыкі выкарыстоўвалі ўсе легальныя і нелсгальныя спосабы для ператварэння апошніх у сваіх прыгонных. Так, вольны чалавек Ян Дычка неаднаразова скардзіўся віленскаму генерал-губернатару на шляхцянку Ленскую і яс аканома Навіцкага “за рабаванне каня, быдла, усёй гаспадарчай маёмасці, прыгнёт
    паншчынай па 10 дзён у тыдзень і забранне розных дакументаў, што пацвярджаюць вольнасць”. Тры гады (1822 1825) цягнулася гэтая справа ў Лідскім павятовым, а пасля ў Гродзенскім галоўным судзе, паколькі памешчыца Лепская ўсяляк перашкаджала яе справядліваму вырашэнню. I ўсе ж, дзякуючы настойлівасці Яна Дычкі, ён вырваўся з-пад запрыгоньваішя50. Алс гэта было шчаслівым выключэннем.
    Колькасць вольных людзей катастрафічна змяншалася, самі яны даходзілі да роспачы. Гродзенскі губсрнатар у справаздачы за 1840 г. асобна адзначаў, што “ў ліку самазабойцаў было некалькі вольных, непадлеглых намешчыцкай уладзе людзей”51. Віленскі генерал-губернатар М. А. Далгарукаў у пісьме ад 17 мая 1837 г. начальніку V Аддзялення імператарскай канцылярыі П. Дз. Кісялёву канстатаваў: “Калі не будуць прыняты меры, то гэтая справа будзе прычыпай разарэння многіх бедных землеўладальнікаў і скончыцца прымацаваннем усіх свабодных людзей, што жывуць у маёнтках багатых уладальйікаў”52.
    Імкнучыся аслабіць нарастанне сацыялыіых супярэчнасцей у вёсцы і адстойваючы фінансавыя інтарэсы казны, царызм рабіў спробы распрыгоньвання (разбору) вольных людзсй, але ў цэлым яны не ўвянчаліся поспехам. Так, у Ашмянскім павеце паводле разбору было вызвалена з памсшчыцкага ўладання 159, а ў Завілейскім толькі 20 рэвізскіх душ53.
    У вольных людзей існавала (з 1812 г.) розніца ва ўплаце падушнага падатку. Калі ў старосцінскіх маёнтках яны плацілі нароўні з сялянамі па 3 рублі асігнацыямі, то ў астатніх уладаннях па 7 рублёў. Гэта выклікала ўпартую барацьбу апошніх за перасяленне на казённыя землі. Ведамства дзяржаўных маёмасцей, якому было даручана распрацаваць праект уладкавання ўсіх вольных людзей, прапанавала перасяляць іх у вялікарасійскія губерні і такім чынам абарачаць у казённых сялян. Камітэт па справах заходніх губерняў не зацвердзіў прапановы, баючыся, што гэтая мера прывядзе ўсіх памешчыцкіх сялян “да абурэння і непадпарадкавання”. Улады таксама адхілілі праект рэвізора А. Ф. Арцымовіча аб пасяленні распрыгоньваемых вольных людзей на казённай зямлі, што займала шляхта і аднадворцы54. Відаць, толькі нямногія змаглі выкарыстаць распараджэнне міністра дзяржмаёмасцей Кісялёва (пасланае 13 сакавіка 1839 г. генерал-губернатару Далгарукаву) аб дазволе вольным лю-
    Глава 4. Ніветроўка спецыяльных капіэгорый сельскага населыііцтва дзям пасля сканчэння тэрмінаў кантрактаў з памешчыкамі пераходзіць “у саслоўе казённых сялян, дзе гэтыя згодзяцца прымаць іх”55.
    Паводле ўказа ад 23 верасня 1840 г., вольныя людзі, што пасяліліся на казённай зямлі, уводзіліся ў склад ссльскіх грамад дзяржаўных сялян і ўраўноўваліся з імі ва ўплаце падатку і чыншу. Закон ад 23 мая 1847 г. нсрадаваў у распараджэннс Міністэрства дзяржаўных маёмасцей вольных людзей, якія мелі ўласныя зсмлі. Тых, хто пражываў у памешчыкаў, міністэрства не рашалася ўзяць у сваё падпарадкаванне, паколькі “прыватныя ўладальнікі зямель не пацерпяць умяшалыііцтва пабочнай улады ў добраахвотныя адносіны між імі і вольнымі людзьмі і палічаць за лепшае нс мець іх на сваіх землях”56. Аднак, хоць і асцярожна, рабіліся захады да уніфікацыі становішча гэтай найбольшай часткі вольных людзей. Згодна з правіламі, зацверджанымі царом 25 ліпеня 1864 г., яны пераставалі ўтвараць асобны ад сельскіх жыхароў стан і ўваходзілі ў агульны склад сялянскага саслоўя57.
    Каланістамі ці замежнымі пасяленцамі называліся тыя іншаземцы, якія пасяліліся на казённых, прыватнаўласніцкіх ці набытых купляй землях. Хоць асноўныя заканадаўчыя і практычныя мерапрыемствы царскага ўрада па гэтым пытанні накіроўваліся на засяленне шматзямельнага поўдня імперыі, тым нс менш пры наяўнасці свабодных зямель дазвалялася прымаць іншаземцаў і ў беларускіх губернях58. Спачатку многіх з іх залічылі ў склад вольных людзей, але ў 1826 г. па распараджэшіі міністра фінансаў устанавілі роўнае з усімі сялянамі падатковае абкладанне. На працягу першых дзесяці гадоў каланісты вызваляліся ад уплаты падаткаў і не неслі рэкруцкай павіннасці. Ім давалася права першачарговага рашэння ў судах, але катэгарычна забаранялася ўладаць нассленымі маёнткамі. У складзе Экснедыцыі дзяржаўнай гаснадаркі 1797 1803 гг. існавала спецыяльная “Кантора апякунства над іншаземцамі”59.
    Пасля перадачы ў 1837 г. замежных пасялснцаў з Міністэрства ўнутраных спраў у Ведамства дзяржаўных маёмасцей былі сабраны звесткі аб гэтым разрадзе сельскага насельніцтва. Паводле прадстаўленых у 40-х гг. даных, “выхадцы з Прусіі і іншых нямецкіх дзяржаў” пражывалі: у Мінскім павеце (вюртэмбергскія каланісты ў вёсках Калядзічы, Карзюкі, Дзергаі, Юцкі, Сляпянка і інш.) і ва ўсёй губерні 63 (з 1781 і 1792 гг., на ўласнай і арэндавай зямлі),
    Брэсцкім 1097 (з 1662 г., на зямлі падараванай у 1717 г. Радзівіламі пры Дамачоўскім маёнтку, калоніі Нейброў і Нейдорф), Пружанскім 97 (з 1809 г., на казённай зямлі маёнтка Масева) рэвізскіх дупі. Адна нямецкая сям’я пасялілася (з 1835 г.) на панскай зямлі ў Рэчыцкім павеце, другая (з 1812 г.) у маёнтку Ілья Вілейскага павета, а сям'я італьянца Скарулі (з 1837 г.) на арандаванай зямлі каля горада Ашмяны60.
    У месцах кампактнага пражывання пасяленцы выбіралі са свайго асяроддзя старастаў, якія кіравалі грамадой, разбіралі спрэчкі. Паводле веравызнання, выхадцы з “нямецкіх дзяржаў” належалі да лютэранскай ці каталіцкай царквы. Так, у калоніях Нейброў і Нейдорф католікамі лічыліся 361, а лютэранамі 646 душ мужчынскага полу (апошнія мелі асобны прыход і пастара). Адначасова з ссльскай гаспадаркай яны паспяхова займаліся рознымі рамёствамі, асабліва сталярным.
    Царскім уладам у Беларусі даводзілася мсць снраву і з рускімі стараверамі, якія ўцяклі сюды ад рэлігійпых праследаванняў у часы Рэчы Паспалітай. Яны арандавалі зямлю ў фсадалаў за аброк і на працягу ўсёй першай паловы XIX ст. з пераменным носпехам вялі барацьбу супраць запрыгоньвання землсўладальнікам. Указам ад 9 красавіка 1806 г. стараверам, якія мелі пісьмовыя дагаворы з панамі ці ўладальнікамі старостваў, лацвярджалася “вольнасць”61. На мяжы XVIII XIX ст. “людзей расійскіх, якія ў розных месцах пасяліліся” (піліпонаў), налічвалася, напрыклад: у Завілсйскім павеце -1591, Браслаўскім 2161, Лідскім З62; у Мінскай губерні быў 1951 пілілон63. Жылі яны замкнута, захоўваючы сваю веру, рускую мову, звычаі, былі ўстойлівыя да асіміляцыі. Тут улады адносіліся да старавераў значна мякчэй, чым у карэннай Расіі, нават лічылі іх у нейкай ступені чыннікам “абрусення краю” і процівагай польска-каталіцкаму ўплыву.
    Пасля ўключэння Беларусі ў склад Расійскай імперыі з’явіліся і повыя катэгорыі сельскага насельніцтва, утвораныя ў выніку заканадаўчых і практычных мерапрысмстваў царскага ўрада.
    Згодна з указам ад 20 лютага 1803 г. аб “вольных хлебаробах” м, лацвсрджаным і дапоўненым Палажэннем ад2 красавіка 1842 г. аб абавязаных сялянах, памешчыкам дазвалялася вызваляць прыгонных паасобку ці сёламі з абавязковым надзяленнем іх зямлёй. Сялянс
    Глава 4. Нівеліроўка спецыяльных катэгорый сельскага насельніцтва павінны былі за гэта заплаціць вялізны выкуп ці выконваць павіннасці паводле ўзаемнага дагавору з памешчыкам.
    Ужо сучаснікі адзначалі, што “ўзаконенне аб вольных хлебаробах мае... свае недахопы, якія заключаюцца ў поўнай нявызначанасці спосабаў даравання сялянам свабоды і адносін, якія павінны існаваць паміж памсшчыкам і волыіымі хлсбаробамі”65. Гэтае заканадаўства не знайшло прымянення ў паўночна-заходніх губернях, паколькі супярэчыла існаваўшай тут практыцы даваць сялянам толькі асабістую свабоду бсз абавязковага надзялення зямлёй, што нацвярджалася ўрадам у кожным асобным выпадку. Выключэннем з'явіліся толькі 57 рэвізскіх душ у Полацкім павеце, за якіх казна ў 1819 г. заплаціла памешчыку, “зважаючы на выдатныя паслугі, зробленыя імі ў вайпе 1812 года”66. Аказаўся практычна марным і ўказ ад 8 лістанада 1847 г. аб праве нрыгонных выкупляцца на волю цэлымі сёламі пры продажы маёнткаў з публічных таргоў. Толькі напярэдадні рэформы 1861 г. многія памешчыкі вырашылі назбавіцца ад прэтэндаваўшых на зямлю прыгонных. “Да всдама майго дайшло, пісаў у маі 1858 г. віленскі генерал-губернатарУ. I. Назімаў гродзенскаму губсрнатару, што ўладальнікі прыватных маёнткаў адпускаюць многіх сялян на волю без уласнай іх на тое згоды”67.
    Аб колькасці разглядваемай катэгорыі маюцца самыя разнастайныя і нярэдка супярэчлівыя звесткі. Справа ў тым, што на месцах часта ўключалі сюды ўсіх сялян, якія тым ці іншым шляхам сталі ўласнікамі зямлі. Няма аднастайпасці і ў матэрыялах рэвізій. Па звестках з губернатарскіх справаздач у Магілёўскай (1831 г.) і ў Віцебскай (1841 г.) губернях было адпаведна 1 16768 і 510 69 вольных хлсбаробаў абодвух полаў. УІП рэвізія паказвае іх у Віцебскай губерні 305, а ў Магілёўскай 364 душы мужчынскага полу70.
    У 1809 г. Камітэт міністраў адхіліў прапанову аб пераводзе ў дзяржаўныя сяляне вольных хлебаробаў, якія аказаліся няздольнымі выконваць дагаворы, і ўзяцці казной на сябе гэтых абавязкаў71. 3 утварэннем жа Міністэрства дзяржаўных маёмасцей вольныя хлебаробы паступілі ў яго распараджэнне і па прапаповс Кісялёва (указ ад 5 ліпеня 1848 г.) былі перайменаваны ў “дзяржаўных сялян, паселеных на ўласных землях”.72