• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.  Уладзімір Сосна

    Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.

    Уладзімір Сосна

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 115с.
    Мінск 2000
    32.04 МБ
    У Расіі яшчэ ўрад Пятра I правёў чыстку папуючага саслоўя ад ніжэйшых пластоў, прылічыўшы іх да аднадворцаў і дзяржаўных ся-
    лян. У Рэчы Паспалітай гэтага не адбылося, і на занятых Расійскай імперыяй яе тэрыторыях аказалася маса “дваранства, з якога, на думку гродзснскага губернатара М. М. Мураўёва, больш паловы наўрад ці дастойна гэтага наймення”7’. Многія шляхціцы былі збяднелымі, па сваім экапамічным становішчы набліжаліся да сялян, іншы раз нават падвяргаліся запрыгоньвашпо, аб чым, да прыкладу, сведчыць справа Якава і Івана Жалязоўскіх, запісаных у сялянства ва ўладаннях памешчыкаў Вольскіх у Лідскім павсце74.
    Бедпая шляхта з’яўлялася спрыяльным асяроддзем і асноўнай рухаючай сілай сацыяльна-палітычных рухаў і нацыянальнай барацьбы. Гэтая акалічнасць была заўважана царскім урадам ужо па ходзе паўстання 1794 г., у якім за лозунгамі ратавання Рэчы Паспалітай ён распазнаў “дух якабінізму”. Аднак спробы вырашаць праблему шляхты, што ўсё больш абвастралася, доўгі час блакіраваліся намаганнямі буйных землсўладальнікаў і палітычнымі ваганнямі Паўла і Аляксандра I у “польскім пытанні”.
    Пасля наўстання 1830 1831 іт. стаў ажыццяўляцца цэлы комплскс меранрыемстваў для папярэджвання магчымых шляхецкіх выступленняў, сярод якіх галоўнае месца займаў т. зв. “разбор” шляхты, што ажыццяўляўся на падставе ўказа ад 19 кастрычніка 1831 г. Гэтая працэдура ўяўляла сабой нраверку дакументаў аб дваранскім паходжанні і перавод на гэтай аснове часткі шляхты ў падатковае саслоўе: аднадворцаў у сельскай мясцовасці і грамадзян у гарадах. Дваранскага звання пазбаўляліся звычайна дробныя, беспамесныя шляхціцы, якіх царскі ўрад імкнуўся зліць з масай сялянства.
    У пяці беларускіх губернях, паводле спецыяльнага перапісу аднадворцаў 1842 1843 гг., пражывала 21 140 душ мужчынскага гюлу, у тым ліку на казённай зямлі 2545, на ўласнай 4347, на памешчыцкай 9321, неаселых 4927 (гл. табл. 5). Найбольшая колькасць аднадворцаў, як і шляхты, знаходзілася ў паветах, размешчаных бліжэй да Вільні цэнтра былой Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Працэс разбору шляхты ішоў і далей. Так, на працягу 1846 г. толькі па адной Віленскай губсрні залічылі ў новыя разрады аднадворцаў і грамадзян: 7716 мужчынскага і 8318 жаночага полу душ75. У Магілёўскай губсрні ўсяго па стане на 1 студзеня 1866 г. было прыпісана са шляхты мужчынскага полу ў аднадворцы 12 481, у сяляне казённыя і ўласнікі 310, астатнія у
    Глава ^ІІівеліро^ка спецыя.іьных катэгорый сельскага насельніцтва
    Табліца 576
    Склад і рассяленне аднадворцаў паводле іх перапісу 1842 1843 гг.
    Губсрня
    Разам аднадворцаў мужчынскага полу
    У тым ліку
    
    
    на казённай зямлі
    на ўласнай зямлі
    неаселых
    на памешчыцкай зямлі
    Віленская
    6 123
    1049
    1299
    805
    2970
    Віцебская
    2 349
    107
    107
    2125
    10
    Гродзенская
    3 247
    239
    1939
    627
    442
    Мінская
    8 427
    1070
    804
    999
    5554
    Магілёўская
    994
    80
    198
    371
    345
    Усяго
    21 140
    2545
    4347
    4927
    9321
    мяшчане, грамадзяне і купцы. У дваранстве заставалася па губерні не больш за 850 чалавек ваколічнай шляхты77.
    Аднак становішча адарваных ад пануючага саслоўя аднадворцаў, абкладзеных значнымі падаткамі на карысць дзяржавы, абцяжараных залежласню ад землеўласнікаў і злоўжываннямі новай адміністрацыі, было нялёгкім. Яны па-ранейшаму заставаліся найбольш неспакойным элементам у краі. Таму Міністэрства дзяржаўных маёмасцей, якому было даручана займацца новым разрадам, узяло курс на знішчэннс тых асаблівасцей, якія адрознівалі яго ад масы сялянстваі спараджалі “шляхецкі ўспамін”. Маючы гэта наўвазе, міністр дзяржмаёмасцей П Дз. Кісялёў дабіўся прыняцця мер для сканцэнтравання аднадворцаў на казённых землях і зліцця іх з асноўнай масай дзяржаўнага сялянства. 30 лістапада 1840 г. выйшла прадпісанне II Дэпартамента міністэрства аб некаторых ільготах аднадворцам, што перасяляліся з памешчыцкіх на казённыя землі, у прыватнасці ўстанаўліваўся чынш, не перавышаючы іх ранейшых плацяжоў. Палажэппем Камітэта па справах заходніх губерняў ад 15 снсжня 1841 г. аднадворцы, якія жылі на казённых землях, уводзіліся ў склад сельскіх грамад і абкладаліся поруч з дзяржаўнымі сялянамі аброкам і зборамі пры захаванні па-ранейшаму замест падушнага падатку падымдымнага78. Хоць магчымасць бескантрольнага перамяшчэння аднадворцаў абмяжоўвалася, ім усё ж гарантаваліся правы на надзел, ільготныя ўмовы нарміраванай рэнты, змяншэнне рэкруцкага абавязку да агульнага ўзроўню. Усё гэта падмацоўвала іх тэндэнцыю
    да пераходу на дзяржаўпыя землі, але казённая вёска па прычыне малазямелля не змагла задаволіць гэтую тэндэнцыю. На 1855 г. усяго па дзсвяці губернях Літвы, Беларусі і Правабярэжнай Украіны налічвалася 2998 аднадворцаў мужчынскага полу, паселеных на казённай зямлі74.
    Адначасова рабіліся спробы масавага перасялення аднадворцаў для зліцця іх з дзяржаўнымі сялянамі іншых губерняў. 25 сакавіка 1832 г. ім было дазволена сяліцца на свабодных казённых землях Саратаўскай, Арэнбургскай губерняў і ў Каўказскай вобласці. У 40-х гг. намаганні ўрада былі накіраваны на нсрасяленне заходніх аднадворцаў ў Кацярынаслаўскую, Херсонскую і Таўрычаскую губерні; у першай з іх было паселена больш 4 тыс. душ мужчынскага полу, у другой да 1 тысячы80. Усяго да канца 1850 г. на казённыя землі было пераселена 12 948 заходніх аднадворцаў мужчынскага полу81.
    Міністэрства дзяржаўных маёмасцей адмовілася ад загадвання аднадворцамі, што жылі на памешчыцкіх землях, перадаўшы іх паводле ўказа ад 14 лютага 1846 г. Міністэрству ўнутраных снраў82. Указы ад 23 студзеня 1847 г. і 11 сакавіка 1853 г. вызначалі парадак пераходу ў казну маёнткаў і сялян, якія знаходзіліся ва ўладанні аднадворцаў83. Праўда, колькі-небудзь значнага папаўнення саслоўя дзяржаўных сялян гэтыя ўказы практычна не забяспечвалі.
    Больш рашучы крок да зліцця аднадворцаў з масай падатковага насельніцтва быў зроблены указам ад 1 жніўня 1857 г., згодна з якім шляхта, не даказаўшая дваранства, залічвалася ненасрэдна ў дзяржаўныя сяляне (на казённых землях) і ў волыіыя людзі (на памешчыцкіх землях). Аднадворцы-ўласнікі залічваліся ў дзяржаўныя сяляне на ўласных землях, неасслыя прыпісваліся да дзяржаўных сялян ці да гарадскіх саслоўяў84.
    Незавершанасць павольна праводзімай рэформы па ліквідацыі аднадворцаў адразу ж адбілася на ўдзеле іх у паўсганні 1863 г. Палкоўнік Рэйхарт, які з’яўляўся старшынёй Камісіі па палітычных справах у Мінску85, у данясенні 13 жніўня 1863 г. начальніку штаба Корпуса жандараў настойваў неадкладна “прыпісаць іх да грамад казённых сялян, даць зямлю за ўмеркаваны аброк і скласці з іх нядоімку, такім чынам, аднадворцы, зліўшыся з масай, псрастануць складаць асобнае саслоўе, якое патрабуе над сабой асобага нагляду, і, убачыўшы клопат аб іх начальства, зробяцца аселымі і адданымі ўраду”86.
    “Разбор” шляхты быў спынены ў канцы 1864 г. і паводле закона ад 31 снежня 1865 г. усіх земляробаў, што нс вызначыліся ў падатковыя саслоўі, у тым ліку і жыўшых на памсшчыцкай зямлі і неаселых батракоў, прадпісвалася залічыць у склад дзяржаўных сялян з шэрагам абмежавапняў у асабісгых правах87. Аднак пасля паўстання 1863 г. сітуацыя змянілася, паколькі частка дзяржаўныхсяляп прыняла ў ім актыўны ўдзел. Улады згубілі всру ў іх палітычную добранадзейнасць і сталі прыпісваць шляхціцаў да грамад былых прыватнаўласніцкіх сялян88. Апошнім актам зліцця аднадворцаў з падатковым насельніцтвам стаў закон ад 19 лютага 1868 г. “Аб увядзенні аднадворцаў і грамадзян заходніх губерняў у агулыіы склад ссльскіх ці гарадскіх жыхароў”89.
    У выніку складання шматлікіх праектаў, заканадаўчых і практычных меранрысмстваў адносна яўрэйскага насельніцтва ўрад прыйшоў да выдання 13 красавіка 1835 г. закона аб утварэнні яўрэйскіх зсмляробскіх калоній, які пасля быў дапоўнены і дзейнічаў да 1866 г. Асноўная маса яўрэйскага насельніцтва, што пражывала ў гарадах і мястэчках, атрымала права сяліцца гіа дагаворах на казённай і памсшчыцкай зямлі ці набываць зямлю шляхам куплі. Палажэннем Камітэта міністраў ад25сакавіка 1841 г. яўрэі-земляробы, пассленыя на дзяржаўных землях, перайшлі ў веданне Міністэрства дзяржаўпых маёмасцсй90. Для гэтых мэт меркаваўся адвод казённых земляў у наўднёвых і заходніх губернях Расійскай імпсрыі.
    Нягледзячы на жаданне беспрацоўнай яўрэйскай беднаты выкарыстаць новыя пастановы для паляпшэння свайго становішча, маштабы і тэмпы ажыццяўлення іх былі нсвялікія. У 1866 г. яўрэяў-земляробаў на казённых землях у Віленскай губерні лічылася 1128, Віцебскай 643, Гродзенскай 814, Мінскай -571, Магілёўскай 719 рэвізскіх душ, хоць у сапраўднасці пражывала іх на месцах пасялення няшмат больш за палавіну91.
    Аналізуючы прычыны няўдач у арганізацыі яўрэйскіх земляробскіх калоній, мінскі губернатар пісаў у справаздачы за 1839 г., што “ўсе гэтага роду пасялснні складаюцца з самабяднейшых сем'яў, якія, пазбаўляючыся ўсіх сродкаў да ўтрымання свайго ў гарадах і мястэчках, рашаюцца па неабходнасці ўзяцца за плуг, каб нры першай, аднак, магчымасці вярнуцца ў мяшчанскае саслоўе”92. Афіцыйныя асобы, каб пазбегнуць адказнасці за нромахі ў арганізацыі пасяленняў,
    пастаянна спасылаліся на нібыта прыроджаную няздольнасць яўрэйскага народа да земляробства. “ Аднак усё гэта рашуча не так, пярэчыў чыноўнік С. Т. Славуцінскі, які служыў у міравых сялянскіх установах Ковенскай губерні. Я сам бачыў яўрэяў-зсмляробаў у Вілснскім павеце, што аруць і апрацоўваюць свае землі нс горш сапраўдных тамтэйшых сялян”93.
    Цікавыя згадкі аб адной калоніі пад Смаргонню пакінуў у дарожным дзённіку 1856 г. знакаміты краёвы літаратар Уладзіслаў Сыракомля. Яму кінулася “ў вочы вёска, не падобная на ініпыя: хаты акуратныя, выстраіліся ў шнур, як салдаты, гэтакія ж акуратныя вароты і платы, наводшыбе за хатамі выцягнуліся гэтак жа роўненька, адзін за адным, хлявы. Навокал ве відаць ні дрэўцанават не ўбачыш ніводнай ігрушы ці рабіны, якіх звычайна ніхто нс саджае, але якія са.мі любяць аднекуль прывандраваць гіад сядзібы нашых сялян. Гэта ж калонія яўрэяў-зсмляробаў, якіх у колькасці дваццаці пяці сем’яў пасяліў тут урад. Як відаць, каланістам палюбілася земляробства. На вуліцы не ўбачыш гразі, шуму ды гаму, як у яўрэйскіх мястэчках, за вёскай шчыруюць з сохамі ды баронамі людзі...”94 Зразумела, так было далёка не ўсюды.