Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.
Уладзімір Сосна
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 115с.
Мінск 2000
Усяго ў складзе дзяржаўных маёмасцей пяці беларускіх губерняў (1847 г.) лічылася 546 падухоўных маёнткаў і 87 269 рэвізскіх душ, 1/3 з якіх прыходзілася на Віленскую губерню (табл. 3). Асноўная маса зямельных уладанняў была адабрана ад каталіцкага духавенства, бо
Гнава J. Секулярызацыя царкоўных уладанняў праваслаўпая царква мела параўналыіа невялікую колькасць сялян. Люстрацыя падухоўных маёнткаў, што нраводзілася ў другой палове 40-х гг., канчаткова зліла іх з масай дзяржаўных.
Табліца 371 Колькасць духоўных маёнткаў і сялян, паступіўшых у казну. 1847 г.
Губерня
Маснткаў
Душ мужчынскага полу
рэвізскіх
| у наяўнасці
Вілснская
219
29 488
29 361
Віцебская
45
13 687
12 836
Гродзенская
138
19 657
19 708
Мінская
105
18 618
18 677
Магілёўская
39
5 819
5 985
Усяго
546
87 269
86 567
Вышэйшае духавенства, незадаволснае пазбаўленнсм матэрыяльных сродкаў, пастаралася зрабіць усё, каб законнымі ці незаконнымі шляхамі пакінуць у сваім распараджэнні найбольшую колькасць зямлі. Пад націскам царкоўных іерархаў Міністэрства дзяржаўных маёмасцей не заўсёды рашуча ішло на ліквідацыю рэшткаў сярэдневякоўя, што выявілася ў захаванні некаторых павіннасных абавязкаў сялян у адносінах да духавенства. Неапраўдана зацягвалася перадача ў казну асобных маёнткаў. Таму царква яшчэ ў 1851 г., знайшоўшы розныя прычыны, утрымлівала ў сваіх руках больш 5 тыс. рэвізскіх душ; удзельная ж вага іх сярод сялянскіх разрадаў з часоў VII рэвізіі скарацілася ад 5,4 да 0,4 % (гл. табл. 1).
“Сяляне, -пасловахкіеўскагагенерал-губернатара Дз. Г. Бібікава, цалкам разумелі аказваемае ім дабрадзейства, выяўлялі ўсеагульнае задавальненне і сустракалі чыноўнікаў, што прымалі маснікі (у казну), з хлебам і соллю”72. Хоць у сапраўднасці карціна была не такой ідылічнай, як паказвалі яе афіцыйныя асобы, тым не менш працэс секулярызацыі ў цэлым прыхілыіа ўспрымаўся сялянскай масай. Хваляванні ў паманастырскай і падухоўнай вёсках узнікалі толькі на глебе злоўжыванняў старой і новай адміністрацыі і патрабаванняў сялянамі неадкладнага пераводу на аброк73. У складзедзяржаўных у сувязі з рэформай П. Дз. Кісялёва ім адкрываліся лепшыя прававыя і сацыяльныя перспектывы.
* * *
3 сскулярызацыяй царкоўных уладанняў было звязана і афіцыйнае афармленне катэгорыі сялян-служак пры архірэйскіх дамах і манастырах. Раней архірэйскія і манастырскія служкі выбіраліся на нявызначаны тэрмін з сялян для адбывання павінпасцей пры праваслаўных і уніяцкіх архірэйскіх дамах і манастырах. У Расійскай імперыі іх статус упершыню быў афіцыйна вызначаны пастановай аб духоўных маёнтках ад 26 лютага 1764 г. У сувязі з адабраннем апошніх у казну архірэйскія дамы і манастыры атрымалі права мсць служак з ліку сялян бліжэйшых секулярызаваных вёсак па колькасці і памеры іх жалавання згодна з асобымі штатамі, у залежнасці ад класу гэтых дамоў і манастыроў.
Каталіцкія манастыры таксама трымалі на паслугах сялян з уласных маёнткаў, алс пасля пазбаўлення маёнткаў указам ад 20 ліпеня 1848 г. ім прызначаліся служкі з дзяржаўных сялян каталіцкага веравызнання74. У гэтую катэгорыю траплялі маладыя (з 15 гадоў), пераважна вызваленыя ад рэкруцкага набору і мснш патрэбныя ў гаспадарцы сяляне, бабылі, па 1 2 ад маёнтка75. Як і царкоўныя старасты, на гэты час яны выключаліся з надушнага акладу і вызваляліся, праўда па практыцы не заўсёды, ад грамадскіх і інвентарных работ і павіннасцей76.
Палажэнне Дзяржаўнага савета, зацверджанае царом 31 сакавіка 1832 г., і далейшыя распараджэнні Міністэрства дзяржаўных маёмасцсй падрабязна рэгламентавалі спосабы папаўнення гэтай катэгорыі псраважна з дзяцей служак і, толькі пры недахопе апошніх, гірызначэння туды новых сялян на тэрмін не менш 20 гадоў. Былі прыняты захады да “выраўноўвання гэтай павіннасці” сярод сельскіх грамад дзяржаўных сялян шляхам устанаўлення між імі чарговасці.
Паводле IX рэвізіі (1850) штатных служак пры архірэйскіх дамах і манастырах лічылася: у Віцебскай губерні 181, Гродзенскай 70, Мінскай 344 душы мужчынскага іюлу77. Мінская губерня, пасля Кіеўскай, лідзіравала па колькасці гэтай катэгорыі насельніцтва ва ўсёй тагачаснай Расійскай імперыі.
Глава 3. Секулярызацыя царкоўных уладанняў Бібліяграфічныя спасылкі
1 МарашЯ. Н. Нз нсторна борьбы народных масс Бслорусснн протнв экспансаа католнчсской церквм. Мн., 1969. С 11, 14.
2 Мелешко В. U. Очеркн аграрной нсторнн... С. 54.
’ Гл.: Мараш Я. II. Положенае крестьян в монастырскнх владеннях католнческой церквн западных районов Белорусснн второй полованы XVIII в. // Матермалы по нсторнн сельского хозяйства н крестьянства СССР. М.. 1974. Сб. X. С. 152-179.
4 Ручной словарь. нлп краткое содержанне польскнх н лнтовскнх законов. Спб., 1810. С. 63, 124, 151.
5 Бслоруссня в эпоху фсодалнзма. Т. 3. С. 27.
6 Цыт. па: ТолстойД. А. Рнмскай католнцязм в Росснн. Спб., 1876. С. 46.
7 ПСЗ-І. Т. 19. № 13922, 14073, 14122.
* Падлічана па: РДАСА, ф. 248, воп. 64, спр. 5607, арк. 450-451 адв., 457-460.
’ РДВГА, ф. ВУА, спр. 18359, арк. 14.
РДАСА, ф. 16, спр. 244, арк. 169 адв.-170.
" Сборннк документов, касаюшнхся адманнстратпвного устройства Северо-Западного края прн нмнеразрнце Екатерннс II (1792 1796). Внльна, 1903. С. 46.
12 Падлічана па: РДАСА. ф. 16,спр. 244, арк. 11 адв.-18 адв., 26 адв.-28 адв.
11 РДАСА. ф. 16, спр. 244, арк. 20; РДГА. ф. 1374. воп. 1, спр. 211, арк. 5, 9 адв.; ДГА Літвы, ф. 378, 1796 г., спр. 113, арк. 3; ф. 515. воп. 22, спр. 37; ф. 1219, воп. 1, спр. 615; спр. 739, арк. 2.
14 Сб. РМО. Т. 16. С. 543-544.
15 ДГА Літвы. ф. 378, 1797 г., спр. 9, ч. 1, арк. 411-412; ф 1219, воп. 1, спр. 161; спр. 223. арк. 1-7.
16 Тамсама, ф. 515, воп. 22. спр. 54, арк. 6-7.
17 Падлічана па: ДГА Літвы. ф. 525, воп. 13, спр. 4, арк. 2-5.
18 Койюхова Т. А. Государствешіая деревня Лнтвы... С. 36.
19 Архнв Государствснного совета. Спб., 1888. Т. 2. С. 567.
2 ,1 Гл.: Мараш Я. Н. Ватнкан н католнческая цсрковь в Белорусснн (15691795). Мн„ 1971. С. 236.
21 РДГА, ф. 1281, воп. 11, спр. 81, арк. 6, 68 адв.
22 Дакумснты і матэрыялы па гісторыі Беларусі. Т. 2. С. 189-191.
21 Блйнова Т. Б. РІезуаты в Белоруссан. Мн., 1990. С. 97.
24 Мараш Я. Н. Землевладення незунтов в Белоруссші в XVI XVIII вв. // Проблемы аграрной асторня; В 2 ч. Мн.. 1978. Ч. 1. С. 92.
25 Падлічана па: РДГА, ф. 379, воп. 3, спр. 2043, арк. 10-17.
26 ДАРФ, ф. 109. 4эксн., 1851 г., спр. 200, арк. 136-139, 151.
27 Гл.: Улаіцйк II. Н. Крепостная деревня Лмтвы а Западной Белорусснн накануне реформы 1861 года// Вопросы нсторші. 1948. № 12. С. 56-57.
28 Бумагн нмператрнцы Екатернны II, храняіцнеся в государственном архнвс Мннястерства нностранных дел. Спб., 1874. Т. .3. С. 248.
29 РДАСА, ф. 248, воп. 64, спр. 5607, арк. 359.
30 РДАСА, ф. 16, спр. 381, арк. 113; спр. 382, арк. 483.
31 ПСЗ-І. Т. 38. № 28863, 28999.
32 РДГА, ф. 379, воп. 3, спр. 687, арк. 13.
33 Гл. укладку ў кн.: Крестьянское двнженне в Россня в 1796 1825 гг.: Сб. документов. М., 1961. С. 720-721.
34 Русская старнна. 1901. № 2. С. 394-395.
35 ДАРФ, ф. 1165, воп. 1, спр. 95, арк. 10 адв.
36 РДВГА, ф. ВУА, спр. 761, арк. 20-21.
37 Русская старнна. 1897. № 11. С. 384.
38 РДГА, ф. 1589, воп. 1, спр. 943, арк. 80-81.
” Гл.: ПСЗ-ІІ. Т. 14. № 11954; Т. 20. Прнбавленне к т. 11. № 9770a.
411 Русскнй архнв. 1890. Кн. 1. С. 429.
41 Сборннк статей, разьясняюіцнх польское дело по отношенню к Западной Россня. Внльна, 1887. Вып. 2. С. 306.
42 ДГА Літвы, ф. 378, 1832 г„ спр. 2279, арк. 1.
43 Лебедеч Н. А. Граф Павел Дмятрневяч Кнсслсв // Русская старяна. 1880. № 11. С. 630.
44 РДГА, ф. 1589, воп. 1, спр. 943, арк. 58-59.
45 НГА Беларусі ў Гродне, ф. 31, воп. 2, спр. 11, арк. 7-9, 62-63.
46 Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 4. С. 102.
47 Гл.: ПСЗ-ІІ. Т. 7. №5506.
48 Зйнченко А. Л. Реформа государственной деревня я секулярнзацня церковного землсвладення в западных губерннях Росснйской нмпернн // Нсторнческне запнскн. Т. 112. С. 103-104.
49 Сб. НМ, Спб., 1896. Вып. 8. С. 48.
50 РДГА, ф. 379, воп. 3, спр. 1395, арк. 61-76.
51 Тамсама, спр. 1403, арк. 69-76.
52 Тамсама, спр. 1415, арк. 68-85.
53 Тамсама, спр. 1420, арк. 3-4.
54 Тамсама, спр. 1424, арк. 88-102.
55 РДГА, ф. 384, воп. 1, спр. 7, арк. 21-22.
56 Тамсама, ф. 379, воп. 3,спр. 1403, арк. 84-85; спр. 1424, арк. 43-54; ф. 384, воп. 1, спр. 7, арк. 74-75.
57 РДГА, ф. 379, воп. 3, спр. 1415, арк. 21, 48-49.
58 ЧОНДР. 1864. Кн. 1. Отд. V. С. 196.
59 РДГА, ф. 384, воп. 1, спр. 888, 890, 923; НГА Беларусі ў Гродне, ф. 31, воп. 2, спр. 47.
“ Русская старяна. 1870. Кн. 1. С. 533 534, 548 549; Белоруссня в эпоху феодалязма. Т. 4. С. 122.
61 Обіцее обозреняе состояння государственных нмушеств по губернням, подведомственным второму денартаменту. Спб., 1841. С. 4.
62ПСЗ-П. Т. 16. № 15152, 15153; Московскне ведомостн. 1842. №4.
Глава 3. Секулярызацыя царкоўных уладанняў
“ПСЗ-ІІ. Т. 18. № 16828, 16829.
64 Тамсама. Т. 19. № 17673.
65 РДГА, ф. 1266, воп. 1, спр. 26, арк. 230 адв. 231.
“ РДГА, ф. 384, воп. 2, спр. 1130, арк. 1-2; НГА Беларусі ў Гродне, ф. 31, воп. 2, спр. 223а, арк. 1-4, 213-214, 431, 988; спр. 247, арк. 77; спр. 326, арк. 4.
67 НГА Беларусі ў Гродне, ф. 31, воп. 2, спр. 326, арк. 2, 419.
68 Тамсама, спр. 346.
69 РДГА, ф. 384, воп. 2, спр. 1130, арк. 55.
70 НГА Беларусі ў Гродне, ф. 31, воп. 2, спр. 335, арк. 4, 17.
71 РДГА, ф. 384, воп. 2, cup. 1130, арк. 85-86.
72 Цыт. па: Семевскйй В. П. Крестьянскнй вопрос в Росснн... Т. 2. С. 493.
73 Гл.: Конюхова Т. А. Крестьянское двмженне... С. 418; Чепко В. В. Классовая борьба... С. 169, 189.
74 ДГА Літвы, ф. 515, воп. 19, спр. 211, арк. 3; ПСЗ-П. Т. 5. №3908; Т. 14. № 11954; Т. 23. №22458.
75 ДГА Літвы, ф. 515, воп. 5, спр. 212.
76 НГА БсларусіўГродне, ф. 1, воп. 4, спр. 748, арк. 5;ф. 2, воп. 21,спр. 603; ПСЗ-ІІ.Т. 12.№9918, 10111.
77 Вешняков В. Нсгорнческнй обзор пронсхождення разных названнй государственных крестьян // Журнал Мнннстсрства государственных нмуіцеств. 1857. № 1. С. 27-35.
Г л a в a 4
НІВЕЛІРОЎКА СПЕЦЫЯЛЬНЫХ КАТЭГОРЫЙ СЕЛЬСКАГА НАСЕЛЬНІЦТВА
Акрамя асноўных груп сялянства (памешчыцкіх, дзяржаўных і царкоўных), у беларускай вёсцы існавалі адносна нешматлікія катэгорыі непрыгоннага ці паўсвабоднага населыііцтва, якія надавалі ёй своеасаблівы сацыялыіы і нацыянальна-рэлігійны каларыт і былі прадметам адмысловых клопатаў як землеўласнікаў, так і царскіх улад. I тыя, і другія імкнуліся зліць гэтыя катэгорыі (назавём іх спецыяльнымі) з асноўнай масай эксплуатуемага сялянства. Аднак гэтыя спецыфічныя катэгорыі нассльніцтва звычайна аказвалі супраціўленне уніфікацыі, калі япа суправаджалася звужэннем іх ранейшых правоў і пагаршала эканамічнае становішча.