Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.
Уладзімір Сосна
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 115с.
Мінск 2000
БДУ
ФАРМІРАВАННЕ
САСЛОЎНА-ГРУПАВОГА СКЛАДУ
СЯЛЯНСТВА БЕЛАРУСІ Ў КАНЦЫ XVIII ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX СТ.
.4. f
У. А. Сосна
ФАРМІРАВАННЕ САСЛОЎНА-ГРУПАВОГА СКЛАДУ СЯЛЯНСТВА БЕЛАРУСІ ў канцы XVIII першай палове XIX ст.
мшск БДУ 2000
УДК 947.6
ББК 63.3(4Бен)
С63
Рэцэнзенты:
кандыдаты гістарычных навук, дацэнты Ю. А. Блашкоў, В. В. Швед
Навуковы рэдактар
доктар гістарычных навук, прафесар [4. П. Ігнаценкс^
Рэкамендавана саветам гістарычнага факультэта БДУ
23 чэрвеня 1998 г., пратакол № 10
Сосна У. А.
С63 Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII першай палове XIX ст. Мн.: БДУ, 2000. 115 с.
ISBN 985-445-279-4.
Манаграфія ўяўляе сабой комплекснае даследаванне палітыкі царскіх улад па фарміраванні саслоўна-групавога складу земляробскага насельніцтва Беларусі ў часы ад падаелаў Рэчы Паспалітай да адмены прыгогінага права. Разгледжаны сацыяльна-прававы статус як асноўных (дзяржаўныя і прыватнаўласніцкія), так і спецыяльных (вольныя людзі, аднадворцы, яўрэіземляробы і інш.) катэгорьій сялянства. Прааналізаваны ход канфіскацый і падараванняў маёнткаў, секулярызацыя царкоўных уладанняў. Высветлены адносіны сялян да змен у іх стане.
Разлічана на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гістарычным мінулым Беларусі.
УДК 947.6
ББК 63.3(4Бен)
ISBN 985-445-279-4
© У. А. Сосна, 2000
УВОДЗІНЫ
У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй (1772, 1793, 1795) некалі магутная, буйнейшая дзяржава Еўропы перастала існаваць. Тэрыторыя Беларусі апынулася ў рамках іншага дзяржаўнага ўтварэння Расійскай імперыі. Гэта, несумненна, адбілася на лёсе ўсяго беларускага насельніцтва, сярод якого тады даміпавала сялянства. У 1796 г. яго доля складала 89,1 %, праз паўстагоддзя, у 1851 г,, 80,8 %1. Хоць асновы сацыялыіа-эканамічнага існавання сялянскіх мас аж да адмены прыгоннага права (1861) карэнным чынам не змяніліся, але адбыліся істотныя зрухі ў іх складзе, выкліканыя як уключэннсм у расійскую сацыяльна-саслоўную структуру, так і разлажэннем феадальных і выспяваннем буржуазных адносін, характэрных для перыяду канца XVIII сярэдзіны XIX ст. Працэсы змены дзяржаўнай нрыналежнасці і грамадскага ладу выклікалі новыя з’явы ў жыцці, што непасрэдна ўплывала на саслоўна-класавую палітыку царызму.
Адрозпенні паміж разрадамі сялян, што гістарычна склаліся на працягу стагоддзяў генезісу феадалізму, аказвалі вялікі ўплыў на стан грамадства і ў пазнейшыя часы, адбіваліся на характары сацыяльных супярэчнасцей, пазіцыі і паводзінах сялянства ў розных сітуацыях2. Па словах даследаваўшага аграрнае пытанне У. I. Леніна, “...гісторыя Расіі XIX веку і асабліва яе непасрэдны вынік надзеі пачатку XX веку ў Расіі зусім не могуць быць зразуметы, калі не ацаніць усяго значэння гэтага факту”3.
Выклікаюць цікавасць перш за ўсё паходжанне сялянскіх разрадаў, колькасныя і якасныя іх змены. Разам з тым пастаноўка праблсмы фарміравання саслоўна-групавога складу сялянства дае магчымасць засяродзіць увагу на асаблівасцях не толькі памешчыцкіх і дзяржаўных сялян, чым у асноўным і абмяжоўваліся дагэтуль даследчыкі, але і астатніх, больш дробных катэгорый сельскага насельніцтва, а таксама дазваляе ў пэўнай ступені прасачыць эвалюцыю саслоўнага ладу ва ўмовах змены феадалізму капіталізмам. Высвятленне колькасных перамяшчэнняў унутры сялянскага класа дапаможа даць адказ і на пытанне аб шляхах скарачэння прыгоннага насельніцтва, пастаўленас вядомым расійскім гісторыкам П. Р. Рындзюнскім4.
Першы артыкул аб складзе сялянства Расійскай імперыі, якое знаходзілася ў веданні Міністэрства дзяржаўных маёмасцей, быў на-
пісаны чыноўнікам гэтага міністэрства В. I. Всшняковым5. Задавальняючы практычныя патрэбы казённага апарату, аўтар надаў яму псраважна канцылярскі характар. Тым не менш звядзенне разам і пераказ законапалажэнняў аб кожным разрадзе сельскага населыііцтва ў спалучэнні з пагубернскімі зводкамі аб іх колькасці ў сярэдзіне XIX ст. робяць агляд Вешнякова даволі кашгоўнай крыніцай. Такога ж роду матэрыялы ў рознай ступені ўтрымліваюцца і ў апісанпях асобных губерняў, складзсных афіцэрамі генеральнага штаба і выдадзсных у 60-х гг. XIX ст.6
Праблсма канфіскацыі памсшчыцкай і сскулярызацыі царкоўнай уласнасці 30 40 гг. XIX ст. на матэрыялах Правабярэжнай Украіны закраналася ў кнізе7 і часопіснай публікацыі манархіста В. Я. Шульгіна. Лічачы паўстанне 18301831 гг. падзеяй, што абудзіла ў цара клопат аб сялянах Заходняга краю, ён тым не менш вымушаны быў прызнаць: “у справе аб вызваленні праваслаўных сялян ад улады каталіцкага духавепства тагачасная мясцовая адміністрацыя кіравалася чыста палітычнымі меркаваннямі і дужа мала спагадай да сацыяльнага стаповішча сялян”8.
Вядомы расійскі эканаміст А. П. Заблоцкі-Дзесятоўскі ў чатырохтомнай біяграфічнай працы аб міністры дзяржаўных масмасцей П. Дз. Кісялёвс з ліберальных пазіцый выклаў палітыку царызму ў дзяржаўнай і часткова памешчыцкай вёсцы ў 40 50-х гг. XIX ст.9 У факталагічных адносінах найбольш каштоўны чацвёрты том, дзе апублікаваны ўласныя запіскі Кісялёва, што характарызуюць яго назіцыю ў адносінах да канфіскаваных у паўстаўшых у 1830 1831 гг. памешчыкаў маёнткаў, стварэння васнных пасяленняў і па іншых пытаннях. Па часе, тэматыцы і форме выкладу да гэтага выдання прымыкае жыццеапісанне віленскага генерал-губернатара Ф. Я. Міркавіча, які аказваў актыўны ўплыў на вырашэнне сялянскага пытаііня ў падведамасным яму краі10.
Прадстаўнік народніцкага накірунку ў гістарыяграфіі В. I. Сямеўскі найбольш поўна разгледзеў праблему царскіх “падараванняў”, упершыню прывёў іх агульныя лічбы па ўсёй імлерыі і асобных рэгіёнах, вызначыў крыліцы, умовы і этапы раздач сялян. Аднак абмежаванасць метадалагічнай канцэпцыі не дазволіла аўтару выйсці з палону ўяўленняў аб тым, што прычынай падараванняў былі, на яго думку, асабістыя матывы і жаданні гасударбў і прыдворных11. Ся-
меўскаму належыць таксама грунтоўны энцыклапедычны артыкул аб складзе сялянства12.
Каштоўную работу па вывучэнні саслоўнага складу населыііцтва Літвы, Беларусі і Правабярэжнай Украіны ў перыяд уключэння іх у склад Расійскай імнерыі выканаў П. М. Жуковіч13. Абапіраючыся нераважна на архіўныя матэрыялы, сн узнавіў карціну колькасных перамяшчэнняў, што адбыліся ў саслоўнай структуры насельніцтва краю ў сувязі з падзсламі Рэчы Паспалітай. Праўда, з іх не заўсёды можна выдзеліць даныя, што датычыліся толькі тэрыторыі Бсларусі. Гэта запатрабавала ад нас дадатковага звароту ў архівы і правядзсння ўласных разлікаў. Як прадстаўнік дзяржаўна-прававой школы рускіх гісторыкаў Жуковіч бачыў асноўную прычыну саслоўных змен нассльніцтва ў царскіх указах і дзсйнасці дзяржаўных органаў, ігнаруючы глыбіпныя сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы. Такая пазіцыя, за рэдкім выключэннем, характэрная для ўсіх рускіх дасавецкіх гісторыкаў14.
Знамянальна, што вывад аб канфіскацыях памешчыцкіх маёнткаў як важнейшай крыніцы фарміравання дзяржаўных сялян упершыню быў сфармуляваны ў беларускай рэвалюцыйнай публіцыстыцы. “Стуль то ў нас і мужыкі казённыя, тлумачыў К. С. Каліноўскі ў “Пісь.мах з-пад шыбеніцы”. Пярвсй яны служылі казне паншчызну, а после ў аброк іх упісалі, дай акром аброку ганялі бсз ніякай падзякі ўсялякаму чорту на работу: то акружному, то асэсару дай кожнаму, хто адно перакупіў”15.
У 20-х гг. нашага стагоддзя праблемам падараванняў і канфіскацый маёнткаў прысвяцілі спсцыяльныя працы польскія даследчыкі В. Шмідт16 і Я. Івашкевіч17, якія рэгіянальна і храналагічна сістэматызавалі гэтыя з’явы, абапіраючыся на ўжо існуючую гістарыяграфію і нскаторыя ўласныя знаходкі. Метадалагічныя падыходы гэтых польскіх даваенных гісторыкаў мала чым адрозніваліся ад такіх жа падыходаў іх рускіх лібсральных калег, хіба што большы акцэнт рабіўся на чыста нацыянальныя ўзаемаадносіны.
Сур’ёзна займаўся даследаваннем аграрных адносін на Беларусі другой паловы XVIII першай паловы XIX ст. К. I. Ксрнажыцкі18. Ён апублікаваў дакументы аб спробах раздачы канфіскаваных у 1831 г. маёнткаў рускім памешчыкам і перасялелня ў Мінскую губерню рускіх дзяржаўных сялян. Апошняй праблеме прысвяціў спецыяльны артыкул К. А. Пушкарэвіч19.
У даваеннай савецкай гістарыяграфіі, што распрацавала з апорай на марксізм агульную канцэпцыю гісторыі СССР і вызначыла асноўныя рысы сацыяльна-эканамічнага развіцця феадальнай вёскі, асобныя катэгорыі сялян яшчэ толькі выдзяляліся ў аб’екты самастойных даслсдаванняў20. Лб’сктыўнаму і ўзважанаму аналізу іх эвалюцыі перашкаджала гіпертрафіраванае панаванне ў савецкія часы гэорыі класавай барацьбы, тэматыка даследавання якой адносна дакастрычніцкай гісторыі лічылася афіцыйна першачарговай, прыярытэтнай і якой імкнуліся тлумачыць усе з’явы грамадскага жыцця.
Пераломнай падзеяй у гісторыі вывучэння дарэформеннай вёскі з’явіўся выхад фундаменгальнай працы расійскага акадэміка М. М. Дружыніна21. Першы том манаграфіі пачынаўся з параграфаў: “Утварэннс саслоўя дзяржаўных сялян” і “Эвалюцыя складу і колькасці новага саслоўя”. У апошнім коратка характарызуецца якаснас папаўненне дзяржаўных сялян у выніку падзелаў Рэчы Паспалітай, робіцца заключэннс аб тым, што “саслоўе дзяржаўных сялян псратварылася ў вялізны рэзервуар, куды сцякаліся розныя патокі земляробскага насельніцтва”22. Разглядаючы статыстычныя звесткі аб колькасці казённага саслоўя па губсрнях і важнейшых разрадах, аналізуючы заканадаўства і практыку яго прымянення ў адносінах да спецыяльных катэгорый, М. М. Дружынін прыходзіць да прынцыповага вываду аб тым, што дзяржава, праяўляючы сацыяльна-палітычную ініцыятыву, імкнулася зблізіць паміж сабой разнастайныя праслойкі земляробскага насельніцтва шляхам ураўноўвання іх з асноўнай масай дзяржаўнага сялянства. He ставячы перад сабой задачы ўсебаковага пагубернскага даследавання сваёй тэмы, аўтар тым не менш разглядаў Бсларусь і Літву як асобны і свосасаблівы рэгіён.
Праца М. М. Дружыніна мела вялікі рэзананс і склала зыходную пазіцыю для правядзення серыі лакальных даследаванняў. Паказальны ў гэтых адлосінах прыклад даследчыкаў гісторыі сялянства другой трэці XIX ст. суседняй Літвы, што знаходзілася ў падобных з Беларуссю сацыяльна-эканамічных і палітычных умовах. Дэталёва разгледзела рэформу П. Дз. Кісялёва ў Віленскай і Ковенскай губернях Т. А. Конюхава. У манаграфіі, прысвечанай гэтай тэме23, аўтар змясціла грунтоўны нарыс складу казённай вёскі, указаўшы на актыўную ролю дзяржавы ў яе складванні. Значныя лічбы росту казённага