Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.
Уладзімір Сосна
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 115с.
Мінск 2000
Пастаянны рэзерв змяншэння прыватнаўласніцкіх сяляв склалі прыгонныя маёнткаў, што знаходзіліся ў пажыццёвым уладанні баць-
коў, чыс дзсці ўдзельнічалі ў паўстанні. Апошнія пазбаўляліся спадчыны шляхам накладання казснных забарон на маёнткі ці часткі іх. Такіх “мяцежнікаў” толькі ў адной Гродзенскай губерні лічылася 76 чалавек75. Псравод маёмасцей паўстанцаў у склад дзяржаўных быў спынены наводле ўказа Сената бснежня 1862 г. “Аб вызваленні ад канфіскацыі не паступіўшых да гэтага часу ў казну маёнткаў і капіталаў, належаўшых асобам, асуджаным за палітычныя злачынствы”76.
Падводзячы вынік вышэйпададзснаму, грэба адзначыць, што калі ў 30-х гг. кіруючыя колы, у тым ліку і Кісялёў, праводзілі прадваранскую лінію, плануючы такія мерагірыемствы, як устанаўлснне маяратаў, продаж канфіскаваных маёнткаў для паіашэння даўі оў, продаж асобных сялян суспадчыннікам77, то ў 40 50-х гг., пры практычным ажыццяўленні пераводу канфіскаваных маёмасцей у склад дзяржаўных, назіцыя ўрада значна радыкалізавалася. Прычына такой эвалюцыі колькасны і якасны рост сялянскага і грамадска-палітычнага руху.
Скарачэнне зямелыіай уласнасці шляхты на Беларусі адбывалася не толькі з прычыны іх актыўнага ўдзелу ў антыцарскім грамадскапалітычным руху, але і ў сувязі з нарастаннем, ужо ў маштабах усёй імперыі, тэндэнцыі да захавання і пашырэпня казённых маёнткаў. Гэтая тэндэнцыя адпавядала інтарэсам казны як уласніка і свядома насаджалася Міністэрствам дзяржаўных маёмасцей, сур’ёзна зацікаўленым у пашырэнні сфсры прымянення рэформы П. Дз. Кісялёва. У 30 50 гг. XIX ст. у пэўных урадавых колах нават выношвалася ідэя псраводу ўсіх прыватнаўласніцкіх прыгонных у казённае ведамства як шлях вырашэння сялянскага пытання78. Ва ўсякім разе, Міністэрства дзяржаўных маёмасцей трымала над кантролем усе магчымасці і крыніцы папаўнення гэтых маёмасцей (адпісанне ў казну памешчыцкіх маёнткаў за даўгі, з-за адсутнасці спадчыннікаў ці шляхам куплі).
Несумненна, канфіскацыі ці назбаўлснне іншымі шляхамі ўладальнікаў ад маёнткаў падрывалі эканамічную, а ў выніку і палітычную магутнасць шляхты на Беларусі ў канцы XVIII першай палове XIX ст. Як канстатаваў мемуарыст Эдвард Паўловіч, “закрыццё унівсрсітэта ў Вілыіі, брак тэхнічных школаў, канфіскацыя вялікай колькасці маёнткаў за ўдзел у паўстанні спусгошылі Літву духова і матэрыяльна”79. Аднак у цэлым памешчыцкія сяляне, нягледзячы на зніжэнне ўдзель-
най вагі (з 1796 па 1851 г. на 11,3 %), не страцілі сваёй абсалютнай дамінацыі ў саслоўнай структуры сялянства Беларусі, перавышаючы ўсе астатнія разам узятыя разрады больш чым у 3 разы (гл. табл. 1).
Табліца 1т
Колькасць і ўдзелыіая вага асноўных груповак сялян на Беларусі ў канцы XVIII псршай палове XIX ст.
Разрад сялян
V рэвізія (1794-1808)
VII рэвізія (1815-1825)
VIII рэвізія (1833 1835 1851)
душ м, п. |
%
душ м. п. |
%
душ м. п. |
%
Памсшчыцкія
974 862
87,0
841 365
80,9
994 793
75,7
Дзяржаўныя
83 502
7,5
122 426
11,8
270 990
20,6
Царкоўныя
38 668
3,5
56 314
5,4
5082
0,4
і манастырскія
Вольныя
22 935
2,0
9131
0,9
32 127
2,5
Іншыя
-
-
10 184
1,0
10 847
0,8
Усяго
1 119 967
100
1 039 420
100
1 313 839
100
* * *
У саслоўна-сацыяльных адносінах памешчыцкія (панскія) сяляне заставаліся найбольш бяспраўнай часткай сельскага насельніцтва. Іх асоба, праца, маёмасць усё належала ўладалыіікам, якія самі ці пры дапамозе арандатараў і адміністратараў чынілі над імі суд і расправу. Прыгонных прадавалі і закладвалі, дарылі і абменьвалі на любую рэч, ссылалі без суда на катаргу, білі розгамі. Архівы захавалі нямала актаў аб продажы людзсй наасобку і сем’ямі, дарослых і дзяцей, мужчын і жанчын, з зямлёй і без зямлі81. Самавольства памешчыкаў практычна нічым не абмяжоўвалася, бо сялянам забаранялася падаваць на іх скаргі царскай адміністрацыі. Нават прадстаўнікі гэтай адміністрацыі прызнавалі, што пераважная маса памешчыкаў “прымае селяніна як рэчавы пачатак да набыцця магчыма большых выгод”82. Таму асноўным абавязкам прыгошіых было выкананнс на карысць памешчыка розных павіннасцей, замацаваных у інвснтарах, якія складаліся і рэгулярна пераглядаліся самімі
ўладалыіікамі. Акрамя таго, на плечы сялян клаліся дзяржаўныя падаткі, рэкруцтва і розныя грамадскія работы.
Панскае самаўладства, якое даводзіла сялян да апошняй рысы беднасці і бяспраўя, сялянскі рух у адказ вымушалі царскі ўрад прымаць захады, каб змякчыць адносіны паміж сялянамі і іх уладальнікамі ў рамках феадальна-прыгонніцкай сістэмы. 23 сакавіка 1818 г. выйшаў указ па выніках праверкі становішча сялян Мазырскага павста, які распаўсюджваўся “на ўсю Мінскую і на іншыя ад Польшчы здабытыя губерні”. Указ абавязваў памешчыкаў і адміністратараў наглядаць за станам гаспадаркі сялян і не патрабаваць ад іх выканання павіннасцей звыш вызначаных інвентарамі. Забаранялася прымяняць “жорсткія пакаранні”, скасоўваліся абмежаванні продажу сялянамі прадуктаў сваёй гаспадаркі, абмяжоўвалася іх залежнасць ад ліхвяроў-карчмароў83. Асаблівая ўвага ў заканадаўстве звярталася на Віцебскую і Магілёўскую губерні, дзе больш востра стаяла пытанне аб сялянскім харчаванні і нядоімках казённых плацяжоў84. 29 мая 1835 г. цар зацвердзіў рашэннс Дзяржаўнага савета “Аб аддачы беларускімі памешчыкамі сялян іх на найме ў земляныя і іншыя чорныя работы”85. У ім абмяжоўваліся магчымасці памешчыкаў здаваць сялян па найме (не больш паловы работнікаў, узрост ад 20 да 48 гадоў), агаворваліся ўмовы (заключэнне кантракту з вызначэннем аплаты як памсшчыку, так і сялянам; колькасць рабочых дзён і іх працягласць; быт і харчаванне працуючых). Аднак на практыцы ўсе гэтыя ўрадавыя распараджэнні былі малаэфектыўнымі.
Найбольш радыкальным крокам царскага ўрада ў памешчыцкай вёсцы з’явілася правядзенне так званай інвснтарнай рэформы. Традыцыя складання інвентароў вопісаў феадальных уладанняў існавала на Беларусі яшчэ з XVI ст. У інвентары ўладальнікі ўносілі звесткі аб межах маёнтка, даходах нассльніцтва, фіксавалі памеры сялянскіх надзелаў і павіннасцсй.
Інвентарная рэформа пачала ажыццяўляцца на падставе закона ад 15 красавіка 1844 г. Яс сутнасць зводзілася да рэгулявапня памераў надзелаў і павіннасцей памсшчыцкіх сялян і да замацавання іх гранічных узроўняў у абавязковых не толькі для сялян, але і для памешчыкаў інвентарах. Гэтым практычна займаліся губернскія інвентарныя камітэты, што складаліся з царскіх чыноўнікаў і прадстаўнікоў мясцовага
дваранства. Абавязковыя інвентары былі ўведзены ва ўсіх памешчыцкіх маёнтках заходняга і цэнтральнага рэгіёнаў Беларусі і ў частцы маёнткаў на ўсходзс Беларусі. Фактычна была нададзсна сіла закона тым павіннасным адносінам, якія рэальна склаліся. Рэформа выклікала супраціўленне памешчыкаў і нараканні сялян там, дзе павіннасці аказаліся завышанымі. Таму ўрад некалькі разоў мяняў падыходы да яе правядзення. Перагляд і выпраўленне інвентароў цягнуліся да 1857 г., калі пачалася падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Нягледзячы на прыгонніцкую абмежаванасць інвснтарнай рэформы, яе нснаслядоўнасць і незавсршанасць, абавязковыя інвентары афіцыйна ставілі мяжу памешчыцкай уладзе і адкрывалі некаторыя легалыіыя магчымасці для адстойвання сялянамі сваіх інтарэсаў86.
Разам з тым дзяржаўная вёска ў выніку пераўтварэнняў, праведзеных у 1840 1856 гг. П. Дз. Кісялёвым, прываблівала прыватнаўласніцкіх сялян лягчэйшымі павіпнасцямі і шырэйшымі правамі. Сучаснікі адзначалі вялікі ўплыў на сацыяльна-палітычную абстаноўку ў вёсцы самога факта заснавання Міністэрства дзяржаўных маёмасцей. У гэтым “прыватнаўласніцкія сяляне бачылі... жаданне ўрада збавіць іх ад улады памешчыкаў”87. “...Прыгонныя сяляне, паведамляў міністр Кісялёў цару Мікалаю I, маючы перад вачыма здавальняючае становішча старосцінскіх сялян і адчуваючы нядобразычлівасць да памешчыкаў, не перастаюць думаць і спадзявацца на далучэнне іх да масы дзяржаўных сялян...”88
Барацьба прыватнаўласніцкіх сялян за пераход у разрад дзяржаўных, якая ў адрозненне ад Расіі нс мела на Бсларусі вялікага значэння аж да канца 30-х гг. XIX ст., набыла актыўнасць з пачаткам правядзення рэформы дзяржаўнай вёскі. Сталі частымі хадайніцтвы аб вызваленні ад “незаконнага” завалодання памешчыкамі. Выступленні з патрабаваннямі пераводу ў казённае ведамства адбыліся ў маёнтку Вышадкі Суражскага павета (1832 1835), сяле Вайткевічы Ваўкавыскага (1841 1845), весцы Стайкі Быхаўскага (1845), мястэчку Дрыбін Чавускага (1845 1847), маёнтку Мохава Быхаўскага (1852), вёсцы Кацельня Брэсцкага (1851 1854) паветаў. Найбольш значнымі былі хваляванні прыгонных графаў Патоцкіх у маёнтку Быцень Слонімскага павета (18561858).
На парозе адмены прыгоннага стану сяляне пераходзілі ад усепадданейшых просьбаў да прамых і рашучых патрабаванняў. Як даносіў
14студзеня 1857 г. міністру ўнутраных спраў мінскі губернатар, сяляне маёнтка Капцэвічы Мазырскага павета заявілі земскаму спраўніку і дваранскаму прадвадзіцелю, “што не хочуць быць памешчыцкімі.., a жадаюць быць царскімГ на той падставс, “што ўлада памешчыцкая ў цянерашш час мізэрная і што яны маюць нрава адмовіцца ад такой і шукаць сабе іншага ўладальніка”89. Для ўціхамірвання сялян запатрабавалася ўмяшанне інваліднай каманды ў складзе 30 салдат і двух афіцэраў90 Праз паўгода падобную каманду з 5 афіцэраў і 50 салдат прыйшлося паслаць барысаўскім павятовым уладам у маёнтак Глівін памешчыкаў Свідаў, сялянс якіх заявілі, “што памешчыцкімі не будуць, а разлічваюць быць казённымі”91. У 1860 г. абвясцілі, што жадаюць быць казённымі і адмовіліся выконваць паншчыну прыгонныя графа Мастоўскагаў Вілейскім павеце. Прычыны -самаволыіыя перасяленчыя мсрапрыемствы і нспрытрымліванне інвентарных павіннасных нормаў. У маёнтак быў уведзены воінскі пастой, “падбухторшчыкі" аднадворац Тулайкоўскі і двое сялян арыштаваны92. Двойчы даводзілі Аляксандру II сваё старосцінскае паходжанне сяляне вёскі Кульбакі Лідскага павета, паколькі лічылі далей немагчымым жыць пад уладай памешчыка Падгурскага93. “He хочам больш пана, хочам казёншчыны!” патрабавалі, узяўшыся за тапары супраць мясцовых улад, прыгоішыя Вайніловіча ў Копыскім павеце94. Аднак у канцы 50 пачатку 60-х гг. выстунленні памешчыцкіх сялян за перавод у дзяржаўныя ў асноўным спыняюцца. Сам стан апошніх, падарваны новымі псраўтварэннямі міністра М. М. Мураўёва, ужо не адпавядаў тым ідэалам свабоды, якія выпрацаваў сялянскі і грамадскі рух часоў адмены прыгоннага права. Рэформа 1861 г. у памешчыцкай вёсцы, з аднаго боку, і контррэформа 18571862 гг. у дзяржаўнай здругога, ліквідавалі рух памешчыцкіх сялян на Беларусі за пераход у казну.