• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.  Уладзімір Сосна

    Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.

    Уладзімір Сосна

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 115с.
    Мінск 2000
    32.04 МБ
     Гіава 1, Канфіскацыі памейічыцкіх маёнткаў адкруціліся”, спачувальна пісаў Рагшін24, які адначасова рашуча караў тых, хто спрабаваў прыцягнуць да паўстання сялян.
    3 пачатку паўстання Кацярына II вырашыла спешна “вярнуць” сялян-уніятаў у праваслаўе. Указ 22 красавіка 1794 г. пагражаў памешчыкам-католікам секвестрам маёнткаў, калі яны акажуць процідзеянне праводзімаму мерапрыемству25. Аднак лрактычна да “ўз’яднання” уніятаў улады змаглі прыступіць толькі ў 1795 г., калі ўрад, справіўшыся з паўстаннем, хутка губляў цікавасць да гэтага. Ён фактычна закрыў вочы на мноства фактаў. якія сведчылі аб чыненні “перашкод” да пераходу ў праваслаўе, “зводзе” праваслаўных сялян у унію і уніятаў у рымска-каталіцгва, і не канфіскаваў ніводнага маёнтка. Такі ж лёс спасцігла і прынятае 15студзеня 1797 г. у канчатковай канвенцыі падзелу Рэчы Паспалітай рашэнне аб канфіскацыі маёнткаў двайных падданых, калі яны на працягу 5 гадоў не вызначаць свайго грамадзянства26.
    Увогуле, калі нсбяспека паўстання мінавала, то Кацярына II “па засведчашіі ў невінаватасці” ці проста “з міласэрнасці” не магла не дараваць многім знатным арыстакратам іх “памылак”. На працягу 1795 г. і ў пачатку 1796 г. шэрагам імянных указаў больш двух трацей секвестраваных маёнткаў былі всрнуты іх ранейшым уладалыіікам27. Практычна канфіскаванымі заставаліся маёнткі асоб, якія былі прысуджаны Смаленскай камісіяй да ссылкі ці ўпаміналіся “ў публічных падбухторшчыцкіх актах”. Павел I з прыходам да ўлады адразу ж вызваліў Касцюшку і 29лістапада 1796 г. выдаў указ аб амністыі ўсіх “падпаўшых пад пакаранне, зняволенне і ссылку, з выпадку былых у Польшчы замяшанняў”28; некаторым з іх былі вернуты і маёнткі. У 1801 г. некалькім дваранам дазволіў вярнуцца ў свае маёнткі Аляксандр I29.
    Аднак частка пераважна небагатых дваран, захопленых патрыятычным рухам у эміграцыі, так і не атрымала даравання ці не скарыстала імпсратарскія “міласці”. Таму не ўсе і не адразу канфіскаваныя вёскі вярталіся да ранейшых уладальнікаў. Так, на 1797 г. сярод 37 949 дзяржаўных сялян Полацкага намесніцтва лічылася “секвестраваных, якімі карыстаюцца крэдыторы да вяртання імі грошай, пазычаных у іх ранейшымі ўладальнікамі”, 7162 і “секвестраваных пасля паўстання 1794 года” 126 рэвізскіх душ30. Як сведчыў сучаснік, які праходзіў у 1794 г. праз Магілёўскае намесніцтва, нягледзячы на раздачы рускім памешчыкам, болыпая частка маёнткаў, канфіскаваных яшчэ пасля
    першага падзелу ў князя Радзівіла і гетмана Агінскага, заставалася ў казне”. У крыніцы за 1801 г. па Мінскай губерні ўпамінаюцца секвестраваныя маёнткі сямі асоб’2. Паводле падлікаў П. Р. Казлоўскага, зробленых, відаць, па няпоўным пераліку Я. Івашкевіча, усяго за часы падзелаў Рэчы Пасналітай, да 1800 г., на тэрыторыі Беларусі ў яе сучасных межах, а таксама Себежскага і Невельскага паветаў Віцебскай губерні былі канчаткова канфіскаваны 26 маёнткаў з 36 080 сялянскімі душамі мужчынскага полу3’.
    Прычыны нспаслядоўнасці канфіскацыйнай палітыкі царызму ў канцы XVIII ст. трэба бачыць нс толькі ў праяўленні агулыіай яго сімпатыі да пануючага саслоўя, сацыяльныя ііітарэсы якога ён павінен быў адстойваць. Вядома, які вялікі ўплыў на расійскую палітыку аказвала французская буржуазная рэвалюцыя. Аб'явіўшы сябе ў авангардзс барацьбы з “якабінскай заразай”, царскі ўрад, зразумсла, не мог дапускаць узнікнення ў сўрапейскіх феадальных колах непрыемных паралеляў, звязаных з нацыяналізацыяй маёнткаў дваран-эмігрантаў і экспрапрыяцыяй царкоўных масмасцейфранцузскімі рэвалюцыйнымі ўладамі.
    Што да сялян, то яны звычайна былі рады пазбавіцца ад прыватных уладальнікаў, тым больш, што становішча іх, прынамсі прававое, пад апекай казны, хоць у большасці выпадкаў і часовай, паляпшалася. Імкнучыся ізаляваць паўстанне ад сялянскіх мас. царскія генералы дапускалі рэверансы ў адносінах да сялян аж да адабрэння выстушіенняў супраць памешчыкаў, “прыстаўшых да бунту”, і да абяцанняў перадаць у іх карыстанне секвестраваныя маёнткі. Туталмін атрымаў распараджэнне “...у весках, якія ў казённае кіраванне ўзяты быць могуць”, адхіляць “пасялянам ненавісных цяпсрашніх адміністратараў”, як людзей палітычна ненадзейных. 19 красавіка 1794 г. Кацярына II прадпісвала “да маёнткаў гэтых прыставіць всрных і чэсных наглядчыкаў, аблягчаючы жыхароў наколькі магчыма ў павіннасцях, чым сэрцы народныя цалкам да сябс схіліць можна, для ўсгаранення здраднікаў і запальшчыкаў непарадкаў”34. Зрэш ты, гэтыя крокі мелі не столькі практычны, колькі рэкламны, нрапагандысцкі характар; яны спыняліся і аддаваліся забыццю па меры змяншэння паўстанцкай небяспекі.
    Для асноўнай масы сялян секвестр і канфіскацыі 1772 1795 гг. у канчатковым выніку звяліся самае большае да замены ўладальнікаў без істотных змен у іх сацыяльна-эканамічным жыцці. Нават і
    той невялікай частцы сялян, якой пашанцавала затрымацца ў складзс казённых і надалсй, у XIX ст. наканавана было ва ўмовах запанаваўшай тады арэнднай сістэмы эксплуатацыі дзяржаўнай вёскі чакаць рэальнага паляпшэння свайго стану аж да 40 50-х гг. (так званай рэформы П. Дз. Кісялёва). У любым выпадку сапраўдныя сялянскія надзеі аказваліся няспраўджанымі.
    Моцнае браджэннс ў шляхецкім асяроддзі выклікалі расійскафранцузскія адносіны напярэдадні і ў псрыяд вайны 1812 г. Імператар Напалеон стварыў так званае Княства Варшаўскае і абяцаў аднавіць ранейшую дзяржаўпасць на ўсёй тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. За падзеямі, якія там адбываліся, уважліва сачыла вышэйшае саслоўе заходніх губерняў Расійскай імперыі. Многія памешчыкі рушылі праз граніцу, разлічваючы на атрыманне дзяржаўных пасад. Узмацніўся прыток у польскія войскі шляхецкай моладзі з Беларусі і Літвы.
    Занепакоены гэтым царскі ўрад выдаў шэраг указаў аб узяцці ў секвестр маёнткаў у асоб, якія самавольна выехалі за мяжу35. Рэальная магчымасць згубіць свае зямельныя ўладанні прымушала ўцекачоў вяртацца, каб прадаць ці закласці іх, а атрыманыя за гэта грошы вывезці за мяжу. У адказ Камітэт міністраў зрабіў наступны крок: забараніў продаж і заклад такіх маёнткаў тэрмінам да двух гадоў’6. У цэлым адзначаныя меры прымаліся ўладамі стрымана і асцярожна, каб не выклікаць азлобленасць пануючага саслоўя, і накіроўваліся пераважна на тое, каб не выкарыстоўваліся сродкі з маёнткаў для арганізацыі замежных аградаў37. Камітэт міністраў на пасяджэнні 29 верасня 1809 г. адхіліў прапанову міністра ўнутраных спраў аб продажы канфіскаваных маёнткаў і вырашыў перадаваць іх у казённае ведамства, матывуючы тым, што нехта з былых уладальнікаў можа апраўдацца, і тады трэба будзе з вялікімі для казны выдаткамі задаволіць яго38. Аляксандр I разлічваў адцягнуць памешчыкаў заходніх губерняў ад французскага імператара перш за ўсё палітычнымі контркрокамі ў “польскім пытанні”. Аднак гэтая дэмагагічная палітыка не мела поспеху. Значная частка шляхты пайшла за Напалеонам і склала марыянетачны адміністрацыйны апарат, арганізаваны французамі на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
    3 набліжэннсм расійскіх войскаў многія памагатыя Напалеона спынялі супраціўленне, “каб рэштку свайго маёнтка ўратаваць”39.
    Аляксандр I, кіруючыся ваенна-стратэгічнымі і палітычнымі меркаваннямі, схіляўся “к забвсншо прошедшнх заблуждеішй”40. Маніфсстам 12 снежня 1812 г. аб’яўлялася дараванне тым, хто вернсцца з-за мяжы ў двухмссячны тэрмін, толькі па сканчэнні якога іх маёнткі канфіскоўваліся41. Аднак тады “ўваскрашалыіік” Польшчы і Вялікага Княства яшчэ нс быў канчаткова пераможаны, і немалая колькасць буйных і дробных землеўладальнікаў па-ранейшаму звязвала свас надзеі з яго спробамі павярнуць назад ход васнных дзеянняў. У выніку, напрыклад, на Мінскай губерні поўнай ці частковай канфіскацыі надлягала каля 84 тыс. сялян мужчынскага полу, з іх 54 187 належалі з’ехаўшаму ў Францыю актыўнаму прыхільніку Напалеона князю Дамініку Радзівілу. Па Гродзенскай і Магілёўскай губерпях было вызначана да перадачы ў казну адпаведна 46 370 і 23 378 рэвізскіх душ42.
    Правіламі, складзенымі міпістрам фінансаў, прадпісвалася (§ 11): “Сабраўшы сялян па вёсках, аб’явіць ім пры земскай паліцыі, што яны назаўсёды паступаюць у кароннае всдамства і што ва ўсіх выпадках будуць абараняемы нароўні з іншымі казённымі сялянамі”43. Маёнткі належыла аддаць у адміністрацыйнае кіраванне, а потым у арэнду, папярэдне выправіўшы інвентары і зменшыўшы павіннасці там, дзе яны вышэй, чым у казённых сялян. Увод у дзеянне правіл усклалі на губсрнскія камісіі, створаныя яшчэ да вайны для продажу часткі казённых маёмасцей44. Між тым маёнткі многіх памешчыкаў вызваляліся ад секвестру асобнымі загадамі. Міністэрства паліцыі ў сакрэтным прадпісанні ад 6 сакавіка 1814 г. забараніла агалошваць § 11 канфіскацыйных правіл, баючыся, што гэта выкліча “непадпарадкаваннс ўладальніку, а значыць, цяжкасць і непрыемнасці для ўрада”45. Прабыўшы ў складзе дзяржаўных каля года, канфіскаваныя сяляне былі всрнуты ранейшым уладалыіікам маніфестам ад 30 жніўня 1814 г.46 “Усяміласцівейшае дараванне” шляхце не скарыстаў Дамінік Радзівіл, бо памёр у Парыжы. На многія з пакінутых ім маёнткаў былі прадстаўлены фальшывыя ці падложныя акты47. Абцяжараная даўгамі маёмасць магната стала прадметам заняткаў спецыялыіа створанай Радзівілаўскай камісіі і ў асноўным псрайшла праз шлюб дачкі Стэфаніі да Вітгенштэйнаў, якія сталі ў XIX ст. самымі буйнымі землеўладалыіікамі на Беларусі.
    Новая хваля канфіскацый прайшла ў сувязі з паўстаннем 18301831 гг. Ужо ў ходзе паўстання царскі ўрад нанёс удар па актыўных яго
    ўдзельніках шляхам канфіскацыі маёнткаў. Мікалай I ва ўказе Сенату ад 22 сакавіка 1831 г. прадііісваў“недвнжнмые нмення снх нреступннков брать в казну”48. 17ліпеня 1831 г. зацвсрджаны “Правілы аб секвестры і канфіскацыі маёнткаў мяцежнікаў”, якія былі развіты ў цэлай ссрыі наступных указаў і распараджэнняў49. Сваіх маёнткаў пазбавіліся прадстаўнікі фамілій, якія валодалі тысячамі прыгонных: Агінскія, Плятэры, Праздзецкія, Радзівілы, Сапсгі, Чартарыйскія і іншыя. Некаторая частка ўладальнікаў вярнула свас маёнткі паводле указа 4 чэрвсня 1831 г. аб тых, хто з’явіўся з раскайваннем. “Дараванне” атрымалі 43 удзсльнікі паўстапня ў Літве і заходняй частцы Беларусі, за якіх хадайнічаў віленскі гснерал-губернатар кн. М. А. Далгарукаў. Гэтыя “міласці” не распаўсюджваліся на галоўных кіраўнікоў паўстання і асоб, што засталіся за мяжой50. На тэрыторыі Беларусі (у цяперашніх межах) у 1837 г. лічыліся канфіскаванымі 115 маёнткаў з 38 544 душамі мужчынскага полу51. Больш за ўсё іх было ў Гродзенскай і Вілснскай губернях, значна мснш на ўсходзе, дзе паўстанне не атрымала развіцня.