Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.
Уладзімір Сосна
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 115с.
Мінск 2000
Своеасаблівасць саслоўна-групавой структуры грамадства, атрыманая ў спадчыну ад мінулых часоў, ваенна-палітычныя падзеі, што цягнулі за сабой шляхам канфіскацый пераходы, нярэдка толькі
часовыя, мас сялян з аднаго разраду ў другі, пераўтварэнні ў губернскапавятовым падзеле надзвычай ускладнялі ўлік насельніцтва паводле яго складу, параджалі разнабой і несупастаўляльнасць статыстычных звестак. Таму, як справядліва лічыў М. М. Улашчык, нідзе ў царскай Расіі вывучэнне гэтага пытання не звязана з такімі цяжкасцямі, як у Беларусі, Літве і на Правабярэжнай Украіне43.
Манаграфія пабудавана па праблемна-храналагічным прынцыпе. Кожная з чатырох глаў прысвечана асобнай саслоўнай групоўцы. Увага ў іх сканцэнтравана на галоўных фактарах, што вызначалі змены ў колькаснай і якаснай эвалюцыі груповак: для памешчыцкіх сялян гэта канфіскацыі памешчыцкіх маёнткаў; дзяржаўных іх раздачы і папаўненні; належачых духавенству секулярызацыя царкоўных уладанняў; спецыяльных ці паўсвабодныхіх нівеліроўка. Некаторыя са спецыфічных і спрэчных па прыналежнасці земляробскіх катэгорый пададзены ў главах разам з тымі разрадамі сялян, да якіх яны мелі адносіны ў працэсе саслоўна-групавых пераўтварэнняў. Агульныя высновы па тэме сфармуляваны ў заключэнні.
Разам з тым работа мае не гісторыка-дэмаграфічны, а хутчэй гісторыка-палітычны характар, бо ў сутнасці сваёй раскрывае адносіны ўлад па магчымасці да ўсяго разнастайнага складу сялянства Беларусі і ўплыў палітычных падзей на гэты склад. Натуральны рух сельскіх жыхароў, іх агульныя страты ў часе войнаў і эпідэмій, пераходы ў неземляробскія саслоўі, як не ўплываючыя істотным чынам на ўнутрысаслоўнае пераразмеркаванне сялянства, не разглядаюцца.
Лагічным працягам выдання была б падрыхтоўка спецыяльных прац па кожным з ахарактарызаваных тут разрадаў, катэгорый і груп. Тым больш, стан крыніц забяспечвае перспектыўнасць гэтай праблематыкі ў даследчыцкім сэнсе, а змест кнігі, спадзяёмся, будзе садзейнічаць абуджэнню цікавасці да яе.
Бібліяграфічныя спасылкі
1 Гісторыя сялянства Беларусі: У 3 т. Мн., 1997. Т. 1. С. 270 271.
2 Гл.: Лйтвак Б. Г. Сословно-групповые особенноста крестьянского двнження в пернод крнзнса крепостначества // Соцнально-экономнческне проблемы росснйской деревнн в феодальную н кагшталнстнческую эпохч. Ростов н/Д., 1980.
’ Ленін В. I. Аграрнае пытанне ў Расіі к канцу XIX веку // Творы. Мн., 1955. Т. 15. С. 62.
4 Рындзюпскйй П. Г. Вымнрало лй крспостное крестьянство псред рсформой 1861 г.? // Вопросы йсторнн, 1967. № 7.
' Вешпяков В. йсторнческнй обзор пронсхождення разных названнй государствеппых крестьян II Журнал Мііннсгерства государственных нмуіцеств. 1857. № 1, 3, 4, 12.
6 Матерналы для географнн н статнстнкп Росснп, собранные офнцерамн Гснеральпого пітаба: Бобровскйй П Гродненская губерння. Спб., 1863. Ч. 1, 2; ЗеленскййН. Мннская губерння. Спб., 1864. Ч. 1,2; КореваА. Впленская губерння. Спб., 1861.
7 Шульгйп В. Юго-Западный край в последнсе двадцатнпятнлетне (1838 1863). Кнев, 1864.
* Шульгйп В. Юго-ЗападпыйкрайподуправлсннемД. Г. Бнбнкова//Древняя н новая Россмя. 1879. № 6. С. 92.
9 Зсіблоцкйй-Десятовскйй А. П. Граф П. Д. Кнселев него время. В. 4т. Спб., 1882. Т. 2, 4.
"’Федор Яковлевмч Мнрковнч. 1789 1866. Его жнзнеопнсанне, составленное no собственным его запнскам, воспомннанмям блнзкнх людей н подлннным документам. Спб., 1889.
11 Семевскйй В. Пожалованне населенных нменмй прн нмператоре Павле //Русская мысль. 1882. № 12. Оііэісе. Пожаловання населенных нменлй в царствованне Екатершзы П-й. Спб., 1906.
12 Семевскйй В. If. Крестьяне разлнчных нанменованнй в XVIII н первой половннс XIX в. // Энцнкл. слов. “Гранат”. 7-е нзд. Т. 25. Прмложенне к с. 563 564.
11 Жуковйч П. Н. Сословный состав насслепня Западной Росспн в царствованме Екатерпны II //Журнал Мнннстсрства народного просвеіцсння. 1915. № 1,2,5.
14 Гл. напрыклад: Лаппо-ДапйлевскййА. С. Очерк нсторнн образованмя главнейпінх разрядов крестьянского населення в Росснн // Крестьянскнй строй. Спб., 1905. Т. 1.
15 Каліпоўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы. Мн., 1999. С. 41.
16 Schmidt W. Geneza prywatncj rosyjskicj wlasnosci ziemskiej w guberniach wilenskiej, grodzienskiej i minskiej (17931875). Warszawa, 1923.
17 Iwaszkiewicz J. Wykaz dobr ziemskich skonfiskowanych przez rz^dy zaborcze w latach 17731867. Warszawa, 1929.
Кернажыцкі K. I. Гаспадарка прыгоннікаў на Беларусі ў канцы XVIII першай палове XIX ст. Мн.. 1935.
19 Пушкаревйч К. А. Преобразованне духа народностн // йзв. AH СССР. Отд. обіцеств. наук. 1932. № 1.
20 Гл.: ВыскочковЛ. В. Проблема государствепных крестьян дореформенного пернода в советской нсторнографнн // Генезнс капнталнзма в Росснн в отечествешюй нсторнографнн. Ярославль, 1981. С. 110-111.
21 Дружйтш Н. М. Государственныс крестьянс н реформа II. Д. Кнселева: Прсдпосылкн н суіцность реформы. М.; Л., 1946. Т. 1; Реалнзацня н последствня реформы. М., 1958. Т. 2.
21 Дружйпйн Н. М. Государственные крестьяне... Т. 1. С. 43.
23 Копюхова Т. А. Государственная деревня Лнтвы н реформа П. Д. Кііселева. 18401857 гг. (Внленская н Ковенская губерннн). М., 1975.
24 Копюхова Т А. Люстрацня н хозяйственное устройство государственной лнтовской деревнн по рсформс П. Д. Кнселева // йсторня СССР. 1966. №5. С. 54.
25 Неупокоев В. Н. “Волыіые” людн Лнтвы в первой половнне XIX в. П Ежегодннк по аграрной нсторнн Восточной Европы 1960 г. Кнев, 1962; Онже. Преобразованне бесіюмсстной шляхты в Лнтве в податное сословне однодворцев н граждан//Рсволюцнонная снтуацня в Россші в 1859 1861 гг. М., 1974;Онже. Познцня П. Д. Кнселева в вопросесоздання майоратов в западных губсрннях // йз нсторнн экономнческой н обіцествснной жнзннРосснн. М., 1976.
26 Неупокоев В. Н Крсстьянскнй вопрос в Лнтве во второй третл XIX века. М„ 1976.
27 Улшцйк Н Н. Предпосылкн крсстьянской реформы 1861 г. в Лнтвс н Западной Белоруссіш. М., 1965. С. 23.
2 ,1 Чепко В. В. Сельское хозяйство Белорусснн в первой половнне XIX века. Мн., 1966.
29 Чепко В. В. Классовая борьба в белорусской деревнс в первой половнне XIX в. Мн„ 1972. С. 23.
30 Мелешко В. Н Очсркн аграрной нсторнн Восточной Белорусснн (вторая половнна XVII XVIII в). Мн., 1975.
31 Козловскйй П. Г. Землевладеннс н землепользованле в Белорусснн в XVIII первой половлне XIX в. Мн., 1982.
32 Гл.: Вешняков В. О лелных нменнях взападных губерннях //Журнал Мллнстерства государственных нмушеств. 1861. № 1; йменля ленные н лолезултскне // Журнал Млнлстерства государствслных лмушсств. 1862. № 6; Стоцкйй. йсторлко-юрлдлческле лсследовалля о полезуятсклх нмсннях в Западном крае //Заплскл для чтенля. 1868. йояб. н дек.
33 Кабузан В. М. йзменсння в размсшеннн населенля Россня в XVIII -первой половнне XIX в. (По матерналам ревнзяй). М., 1971; Грйцкевйч А. П. Матерналы нз нсторнн слуцкнх выбранцев как нсточннк по крестьянской генеалогнн // Сов. славяноведенне. 1973. № 5; Блашков Ю. А. Экономнческое положенме пахотных солдат Внтебской н Могнлевской губерннй // Роль крестьянства в соцнально-экономнческом развнтнн обшества. Мн._ 1984; ЗйнченкоА. Л. Реформа государственной деревнн н секулярнзацня церковного землсвладення в западных губерннях Росснйской нмпернн // йсторлческне запнскн. М., 1985. Т. 112; ГорлановЛ. Р. Удельныекрестьянс Росснн. 17971865 іт. Смоленск, 1986;Л/отыЛ. М., Туміловіч Г. М. Дваранства Беларусі ў перыяд разлажэння і крызісу фсадалізму (канец XVIII першая палова XIX ст.). Мн., 1991; Королева Е. Г. Чнслснность ! й структура сельского населеняя Белорусснл в конце XVIII первой половнне XIX в. //Сельское хозяйство н крестьянство Бсларусн Мн., 1991; Анішчанка Я. К. Бсларусь у часы Кацярыны II (17721796 гады). Мн., 1998.
34 Нсторня СССРс древнейшмх времен до нашнхдней: В 12 т. М., 1967. Т. 4. С. 375.
35 Маркс К. Об освобожденмн крестьян в Росснн // Маркс К., Энгелы Ф Соч. 2-е нзд. Т. 12. С. 692 693, прнмечанне.
36 Гл. напрыклад: Кйпрйшовйч Г. Я. йсторнческнй очерк нравославня, католнчества н ункн в Бслорусснн н Лнтве с древнейшего до настояшсго временн. 2-е нзд. Внльна, 1899.
37 Полнос собранне законов Росснйской нмпернн. Спб., 1830. Собр. 1 (далей-ПСЗ-І). Т. 19-40; 1830 1873. Собр. 2 (далей ПСЗ-ІВ. Т. 1-48.
38 Обшее обозренне состоянйя государственных ямушеств по губернням, подведомствснным второму департаменту. Спб.. 1841; Матерналы для статнстнкн Росснн, собнраемые по ведомству Мнннстерства государственных нмушеств. Спб., 1861. Вып. 3.
39 Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі / Пад рэд. Н. М. Нікольскага, Д. А. Дудкова. I. Ф. Лочмеля. Мн., 1940. Т. 2; Белоруссня в эпоху фсодалнзма: Сб. документов н матсрналов / Сост. В. В. Чепко, В. В. Шатнлло. Мн., 1961. Т. 3; 1979. Т. 4.
40 Цыт. па: Заблоцкйй М. О колнчестве народонаселення Росснн в 17761777 годах по губерішям н отчастн гю состоянням // Указатель полнтнко-экономнческяй. 1859. йюль. Вып. 3. С. 63.
41 РДАСА, ф. 248, воп. 58, епр. 4859, арк. 626 627.
42 ЦДГА Украіны ў Кіеве, ф. 533, воп. 1,спр. 1565, арк. 1-3.
43 Улаіцйк Н. Н. Предпосылкн крестьянской рсформы... С. 36.
Г л а в a 1
КАНФІСКАЦЫІ ПАМЕШЧЫЦКІХ МАЁНТКАЎ
Канфіскацыя азначае прымусовае адчужэнне маёмасці на карысць дзяржавы без кампенсацыі страты яго ўладалыііку. У Расіі XVIII ст. існавала асобая канцылярыя канфіскацый, што адпісвала ў казну маёнткі за нядоімкі, банкаўскія даўгі, нярэдка ў вяльможаў, якія трапілі ў апалу пры перамене вярхоўнай улады. Абсалютысцкі ўрад Кацярыны II, што максімальна ўмацаваў памесную ўладу дваранства, знішчыў практыку адвольнага пазбаўлення маёнткаў “высакародных”. Даравальная грамата дваранству 1785 г. не толькі забараніла гэта рабіць без суда, але і “ў выпадку прысуду і па важнейшаму злачынству” аддаваць “законнаму яго спадчынніку ці спадчыннікам”1. Нават пры вымушанай куплі казной прыватнай уласнасці для любых грамадскіх, дзяржаўных ці гаспадарчых патрэб нсабходна было выданне спецыяльнага царскага ўказа2. У святле выкладзенага зразумела, што прыняцце ў адносінах да памешчыкаў Беларусі такіх мер выклікалася пілызай палітычнай неабходнасцю. Для абгрунтавання канфіскацый урад звяртаўся да адпаведных артыкулаў Статута Вялікага княства Літоўскага, што ў якасці асноўнага збору законаў феадальнага права дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі і Літвы аж да 30 40-х гг. XIX ст.’ Канфіскацыі часта папярэднічаў секвестр наклад забарон і абмежаванняў на распараджэнне маёнткамі і прыняццс іх у “казённы нагляд”.