• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.  Уладзімір Сосна

    Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.

    Уладзімір Сосна

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 115с.
    Мінск 2000
    32.04 МБ
    У далсйшым выйшаў шэраг указаў аб канфіскацыі маёнткаў у асоб, што былі замешаны па справах эмісараў, якіх засылала ў заходнія губерні шляхецкая эміграцыя. Найбольш вядомым быў пасланы правадыром левага крыла Іаахімам Лялевелем рэвалюцыянер Шыман Канарскі, які нелегальна працаваўтутз 1835 па 1838 г. 30 верасня 1838 г. выйшаў указ аб накладанні секвестру на маёнткі памешчыкаў, звязаных са “справай” Канарскага. Сенат распарадзіўся ўзяць на час следства ў казённы нагляд іх маёнткі52. Секвестр быў накладзены на шэраг маёнткаў у Гродзснскай і Мінскай губернях, аднак у ходзс следства выявілася непрыналсжнасць гэтых памешчыкаў “да змовы” і таму маёнткі былі ім всрнуты55. Такое ж секвестраванне маёнткаў ажыццяўлялася і ў 1847 г. у час слсдства па “справе” эмісара Рэра54.
    У сувязі з паўстаннем 1846 г. у г. Кракаве, які знаходзіўся ў складзс Аўстрыйскай імперыі, для магчымай канфіскацыі былі сабраны звесткі аб маёнтках двайпых надданых55. Прымаючы папераджальныя меры ў сувязі з рэвалюцыяй 1848 г. у Еўропе, Мікалай I прадпісваў генерал-губернатарам так званага Заходняга краю прыняць “усе неабходныя для захавання грамадскай бяспекі меры”, уключаючы неадкладную канфіскацыю маёнткаў у выпадку актыўных дзеянняў шляхты супраць урада56. Аднак новага паўстання тут не адбылося,
    а маёнткаў удзслыіікаў выступлснняў у аўстрыйскіх межах, як даносіла ў Пецярбург гродзенскае губернскас гіраўленнс, не выявілася57.
    Адсутнасць значных канфіскацый у перыяд пасля паўстання 18301831 гт. тлумачыцца зменай ідэйнага змссту і саслоўнага складу грамадскага руху на Беларусі. Чым больш нацыяналыіая барацьба набывала аграрны характар, тым далей ад яе адыходзілі арыстакраты. “Разважлівсйшыя з жыхароў, адзначалася ў аглядзе III Аддзялення імператарскай канцылярыі і корпуса жандараў па заходніх губернях за 30 40-я гг., -... вядуць сябе асцярожна, не прымаюць удзелу ў зламыснасцях і нс даюць ім яўнага ўхвалення; галоўнейшыя ж удзсльнікі і кіраўнікі ў змовах ёсць: маладыя дваране, аканомы, дробныя чыноўнікі і іншыя ніжэйшага класа людзі, якія ці яшчэ нс ўмеюць цаніць выгад спакойнага жыцця, ці гэтак мала маюць уласнага багацця, што ў выпадку нспарадкаў хутчэй могуць набыць, чым згубіць”58.
    У канфіскаваных маёнтках, перайшоўшых у казённае ведамства, захоўваліся рансйшыя арэндныя кантракты. У маёнтках, што знаходзіліся ў агулыіым уладанні казны і памешчыкаў, па-ранейшаму распараджаліся памешчыкі на вотчынным праве. Адміністратарамі і аканомамі часта прызначаліся сваякі тых асоб, якім маёнткі належалі да капфіскацыі, што выклікала пратэсты сялян59.
    Нявызначанасць становішча, разнароднасць кіравання, паборы ў перыяд ваенных дзеянняў парадзілі гаспадарчы крызіс канфіскаваных маёнткаў. У адносінах Дэпартамента дзяржаўных маёмасцей да віленскага генерал-губернатара 13 лютага 1835 г. указвалася, “што на кіраванне канфіскавапымі маёнткамі ўзніклі скаргі, так як адміністратары, не ведаючы, ці доўга яны прабудуць на сваім месцы, лягчэй панускаюцца на злоўжыванні, маюць менш апекі аб сялянах і павялічваюць выдаткі па кіраванні”60. Чыноўнік Львоў, у 1837 г. рэвізаваўшы канфіскаваныя маёнткі Віленскай губерні, убачыў у арандатарах “дзелавітых сельскіх гаспадароў, здабываючых з арэнды сродкі для існавання”61. Урад прадпісваў рабіць асобныя захады супраць злоўжыванняў, якія вялі да падзення прыбытковасці канфіскаваных маёнткаў62. Важнейшым мсрапрыемствам было правядзенне ў канфіскаваных маёнтках люстрацыі, што прадугледжвалася як узор і прыклад для наступнага пераўтварэння дзяржаўнай і памешчыцкай вёскі заходніх губерняў. Практыка яс правядзепня ўключала меранпе зямель, каб
    		 Глава 1. Канфіскацыі памеш чыцкіх маёнткаў ліквідаваць цераспалосіцу фальварковых і сялянскіх угоддзяў, улік усіх даходаў маёнткаў, надзяленне зямлёй малазямельных сялян, праверку інвентароў і ўстанаўленне “памяркоўных” павіннасцей. Аднак у выніку люстрацыя не прывяла да істотнага паляпшэння становішча сялян6’.
    У заходніх губернях Расійскай імперыі канфіскаваныя маёнткі меркавалася выкарыстаць для ўзмацнення пазіцый царызму ў краі і аслаблення шляхецкага руху. 23 лістапада 1831 г. гродзенскі губернатар М. М. Мураўёў падаў запіску М. А. Далгарукаву, у якой адзначаў, што “рэвалюцыйнасць” шляхты паходзіць ад іх малазямелля і беднасці. “Трываласць манаршага самастойнага кіравання, адзіна карыснага і магчымага ў Расіі, падкрэсліваў Мураўёў, нсмінуча патрабуе некаторага ўмеркаванага ўзвышэння саслоўя дваранства і паставы цвёрдай перашкоды да канчатковага яго збяднення”. 3 гэтай мэтай ён прапаноўваў на аснове населеных канфіскаваных і нават казённых маёнткаў ствараць маяраты і аддаваць іх дваранам на ленным правем. У вышэйшых урадавых колах актыўна выпрацоўваўся такі праект з той толькі розніцай, што гэтыя маяраты павінны былі перадавацца асобам выключна рускага паходжання для складвання надзейнай палітычнай апоры царызму ў краі. 5 сакавіка 1832 г. Камітэт па справах заходніх губерняў прыняў зацверджанае пасля імператарам “Палажэнне аб аддачы канфіскаваных у заходніх губернях маёнткаў расійскім дваранам у стогадовае арэнднае ўладанне ці спадчыннае”65. Яны павінны былі аддавацца фальваркамі ці гаспадаркамі з колькасцю сялян ад 300 да 800 душ “для ўзмацнення ліку прыродных расійскіх памешчыкаў”.
    Аднак рэалізацыя закону аб ленных маяратах, адкладзеная да завяршэння люстрацыі, сутыкнулася з новымі тэндэнцыямі ў сялянскім пытанні. Мікалай I, вымушаны ім займацца, 27 снежня 1837 г. заснаваў асобае Міністэрства дзяржаўных маёмасцей. Міністрам быў прызначаны начальнік V Аддзялення імператарскай канцылярыі (“штаба па сялянскай частцы”) генерал-ад’ютант Павел Дзмітрыевіч Кісялёў прыхілыіік абмежавання і лібералізацыі феадальна-прыгонніцкіх адносін, тонкі палітык, які добра разумсў сітуацыю ў так званым Заходнім краі (меў уласны маёнтак на Правабярэжнай Украіне). У запісцы цару “Аб палітычным становішчы наўднёва-заходніх губерняў” (1835) ён сцвярджаў ідэю “апоры на сялян” з мэтай ізаляцыі шляхецкага апазіцыйнага руху, чым кіраваўся ў сваёй практычнай дзейнасці
    адносна Літвы, Беларусі і Правабярэжнай Украіны. Кісялёў разглядаў стварэнне маяратаў у заходніх губернях праз прызму плануемай ім “двуадзінай рэформы” прыгонніцкіх адносін у дзяржаўнай і памешчыцкай вёсцы66.
    Урад не мог не бачыць сялянскія бунты, што ўзрасталі з кожным дзесяцігоддзем псрад вызваленнем ад прыгонніцтва. На глебе злоўжыванняў часовых уладальнікаў і адміністрацыі ў канфіскаваных вссках узнікаліхваляванні. Найбольш значным было выступленнесялян маёнтка Смаргонь Ашмянскага павета (1842 1847), канфіскаванага ў графа Праздзецкага. Размах і ўпарты характар іх барацьбы вымушалі ўлады часта ўводзіць воінскія каманды і ажыццяўляць экзскуцыі ў маёнтку. Сюды выязджалі вышэйшыя чыны губернскай адміністрацыі і Міністэрства дзяржаўных маёмасцей. У красавіку 1847 г. у маёнтку было распаўсюджана пісьмо з заклікам да сялян сумесна з мяшчанамі і ніжэйшымі чынамі знішчаць афіцэраў раскватараваных воінскіх часцей, выразаць усіх памешчыкаў і ўпраўляючых, як зрабілі сяляне Галіцыі ў 1846 г., каб здабыць сабе свабоду67. Распаўсюджванне закліку вымусіла многіх памешчыкаў Ашмянскага. Вілейскага і Дзісенскага паветаў спешна выехаць у Вільню. Пад уплывам падзей у Смаргоні адбыліся хваляванні дзяржаўных і памешчыцкіх сялян. Уводам войскаў закончылася выступленне ў канфіскаваным маёнтку Войстам Свянцянскага павста. У тым жа павеце была забіта сялянамі памсшчыца Зейферт. Губернскія ўлады прыбеглі да надзвычайных мер, каб справіцца з сітуацыяй. Аўтарам “возмутнтельного воззвання” аказаўся дробны чыіюўнік шляхціц Юльян Бакшанскі. Як паказала следства, ён адначасова пасылаў лісты ў некалькі павстаў, збіраўся даць смаргонскім сялянам значную суму грошай для зброі і пашырыць сялянскі рух аж да Вільні з мэтай забойства губернатара і генерал-губернатара68. У выніку смаргонскага выступлення памешчыкі ўбачылі для сябе небяспеку знішчэння ад рук уласных прыгонных, а царызм апынуўся перад пагрозай зліцця сялянскай барацьбы з агульнадэмакратычным рухам у краі.
    У 1837 1839 гг. Кісялёў, даследаваўшы становішча канфіскаваных маёнткаў, прыйшоў да высновы, што план стварэння маяратаў не можа быць паспяхова ажыццёўлены па прычыне раздробленасці ўладанняў. Ён прыняў энергічмыя меры да адмены гэтага нлана. Супраць курсу Кісялёва рашуча выступілі кіеўскі Дз. Г. Бібікаў і віленскі Ф. Я. Міркавіч гснерал-губернатары, якія патрабавалі не-
    адкладнай перадачы канфіскаваных і нават усіх арэндных казённых маёнткаў “карэнным рускім дваранам у выглядзе маяратаў”. Ажыццяўленне гэтых патрабаванпяў прывяло б да ліквідацыі дзяржаўных сялян у заходніх губернях за кошт паглынання іх намешчыцкай вёскай. У ходзе разгорнутай палемікі Кісялёў пераканаў Мікалая I, што стварэнне маяратаў, акрамя выдаткаў казны, выкліча ўсеагульнае абурэннс сялян і падарве іх “прывязанасць да ўрада”69. Указ 23 чэрвеня 1846 г. залічваў у склад дзяржаўных маёмасцей усе канфіскаваныя маёнткі, у тым ліку і тыя, што адводзіліся пад маяраты і паступалі з пажыццёвага, застаўнога і непадзельнага ўладання. Сяляне канфіскаваных маёнткаў, па меры паступлення ў казну, пераводзіліся на аброк “з распаўсюджваннем на іх існуючых у Зводзе законаў пастаноў аб дзяржаўных сялянах ва ўсёй іх сіле”70.
    Многія канфіскаваныя маёнткі былі абцяжараны значнымі даўгамі, што зрабілі іх ранейшыя ўладальнікі. На аснове зацвсрджаных 28 чэрвеня 1832 г. правіл ліквідацыі даўгоў канфіскаваных маёнткаў у губернях ствараліся спецыяльныя ліквідацыйныя камісіі71. Гэтая аперацыя зацягнулася на цэлае трыццацігоддзе, даўгі ўплочваліся з даходаў канфіскаваных маёнткаў і, значыць, усім сваім цяжарам клаліся на сялян72.
    У 30 50-х гг. урад праводзіў апсрацыю па выдзяленні ў казну маёнткаў і сялян, што знаходзіліся ў агульным уладанні з памешчыкамі. Гэтымі справамі займаліся ліквідацыйныя камісіі і земскія суды, прымаліся розныя пастановы, але ў цэлым былі зроблены значныя ўступкі прыватным уладальнікам, якія імкнуліся пакінуць сабе лепшыя зсмлі і пабольш сялян71. 7 снежня 1844 г. Кісялёў, звяртаючыся да Міркавіча, прадпісваў старацца купляць у памешчыкаў пры раздзеле невялікія часткі маёнткаў, але гэта аказалася цяжкай задачай, і выдзяленне ішло паволі, што выклікала незадавалыіенне сялян, зацікаўленых хутчэй перайсці ў казённае ведамства. На 18 лютага 1845 г. аказалася, што з нераздзеленых маёнткаў па Віленскай губерні выдзелена душ мужчынскага полу 563, у часовым уладанні памешчыкаў заставалася 1150. Па Мінскай губерні выдзелена 731 і заставалася 1548, па Гродзенскайадпаведна 1285 і 232174. Разбор спраў аб выдзеле гэтых сялян зацягнуўся да 1861 г.