• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.  Уладзімір Сосна

    Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.

    Уладзімір Сосна

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 115с.
    Мінск 2000
    32.04 МБ
    Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай расійскі ўрад асцярожна праводзіць цэнтралісцкую аб’яднальную палітыку, імкнучыся на занятых землях да ўстанаўлення адзінай з усёй імперыяй структуры грамадства. У “высочайше” зацверджаным ІЗверасня 1772 г. дакладзе беларускага генерал-губернатара графа 3. Чарнышова вызначалася: “Вёскі, якія належаць каралю, прылічыць да дварцовых валасцей; царкоўныя, што адыходзяць ад уладання тых, якія за граніцай застаюцца і... ў казённае ведамства ўступаюць, да эканамічных, а іншыя староствы пакінуць пад іх назвай”1. Казённым палатам, што былі створаны згодна з “Учрежденнем для управлення губсрннй” 1775 г., даручалася весці нагляд за маёнткамі з дзяржаўнымі сялянамі. У першай трэці XIX ст. іх галоўным начальнікам з’яўляўся міністр фінансаў.
    Самым буйным феадальным уладаннем на тэрыторыі першага падзелу была ўтвораная ў 1589 г. Магілёўская эканомія. Яна знаходзілася пераважна ў загадванні каралеўскай адміністрацыі (Магілёўскага замка). У склад эканоміі ўваходзілі тры гарады (Магілёў, Чавусы,Чэрыкаў)ібольшдвухсотвёсак. Паводле даных на 1772 г.,сялян у эканоміі налічвалася 25 063 душы мужчынскага полу. Полацкая і Віцебская эканоміі, якія да гэтага часу аддаваліся ваяводам у якасці
    Соснй 			 	 	 	
    кармлення, былі значна меншыя па памсрах, колькасць сялянскага насельніцтва ў іх была адпаведна 8875 і 1396 душ мужчынскага полу2.
    У былых каралеўскіх эканоміях быў праведзены перапіс насельніцтва. Яны ўвайшлі ў склад дварцовых (удзслыіых з 1797 г.) маёнткаў, што належалі непасрэдпа імнсратарскай фаміліі. Да дварцовых далучылі і самас буйное са старостваў Крычаўскае3, у якім налічвалася 146 вёсак і 11 717 душ сялян мужчынскага полу.
    Сярод старостваў, шго засталіся ў складзе дзяржаўных уладанняў, выдзялялася некалькі буйных, у кожным з якіх палічвалася звыш 3500 душ сялян мужчынскага полу. Гэта Веліжскае, Гомельскае, Езярыцкае, Усвяцкае, Прапойскае, Чачэрскае староствы. Найбольшая колькасць старостваў знаходзілася ў Мсціслаўскай правінцыі, а старосцінскіх вёсак і сялян у Віцебскай. Усяго ў 117 староствах усходняй часткі Беларусі (уключна з Крычаўскім) мелася 2503 вёскі, у якіх у 1773 г. пражывала 103 915 сялян мужчынскага полу4.
    Па другім падзеле Рэчы Паспалітай у склад Расіі ўвайшла цэнтральная частка Беларусі. Камандуючаму расійскімі войскамі генералу П. Крачэтнікаву царскім указам ад 8 снсжня 1792 г. было аб’яўлена: “Каронны даход польскі ідзе ў казну нашу. Вы падзяліце памешчыцкія вёскі на два разрады: 1) спадчынныя, 2) пажыццёва ці за кіраванне на чыны дадзеныя, як то староствы і іншыя таму падобныя, якога б звання ні былі”5.
    На тэрыторыі Мінскай губерні мелася 37 335 мужчынскага і 35 718 жаночага полу старосцінскіх сялян, а на тэрыторыях, якія былі ўключаны ў склад суссдніх губерняў, адпавсдна 4380 і 41666. У лік старосціпскіх маёнткаў увайшла і Пінская каралеўская эканомія (3995 душ мужчынскага полу), часовы ўладалыіік якой вялікі гетмап ВКЛ Міхал Агінскі заставаўся за мяжой. Буйнсйшымі староствамі, у якіх налічвалася болып 250дымоў, былі Бабруйскае, Барысаўскае, Любоніцкае, Мазырскае, Радашковіцкае, Рэчыцкае, Рагачоўскае, Якімовіцкае. Аднак болыпая частка дзяржаўных сялян пражывала ў раскіданых па ўсёй тэрыторыі Мінскай губерні невялікіх староствах, якія рэдка перавышалі 50 дымоў7.
    На тэрыторыі заходняй часткі Беларусі знаходзіліся буйныя сталовыя эканоміі, што ўваходзілі ў адміністрацыйнае і гаспадарчае ўпраўленнс каралеўскага скарбу. Гэта Брэсцка-Кобрынская эканомія, якая размяшчалася на 5744 валоках зямлі з населыііцтвам 24 016 асоб муж-
    чынскага полу і 22 016 жаночага полу, і Гродзенская, якая мела 7294 валокі зямлі, 22 538 асоб мужчыпскага полу і 19 842 асобы жаночага полу8. Гэтыя экапоміі ўяўлялі сабой складаны гаспадарчы арганізм, які дзяліўся на ключы (ключ частка буйнога ўладання, якая складала асобную гаспадарчую адзінку), войтаўствы, фальваркі, лясніцтвы, уключаў мноства вёсак, шэраг гарадоў і мястэчак. Невялікія Лідская і Слонімская эканоміі да гэтага часу знаходзіліся ў становішчы старостваў.
    Сярод старостваў тут выдзяляліся Барцянскае, Васіжышскае, Валпеніцкае, Даўгелійскае, Камянец-Літоўскае, Сакалоўскае і Здзітаўскае, Шарашэўскае, Ялоўскае, войтаўства Дрэйскае, Заснудскае і Перабродскас, у якіх пражывала большая частка старосцінскіх сялян. У цэлым жа і тут пераважалі сярэднія і дробныя староствы і дзяржавы (дзяржава невялікае дзяржаўнае ўладанне ці яго частка, здадзенае ў часовае трыманне), асноўная маса якіх размяшчалася ў Лідскім, Ашмянскім і Слонімскім паветах.
    Указам ад 30 кастрычніка 1794 г. дзяржаўныя сялянс ў заходняй частцы Беларусі былі перададзены ў распараджэннс Вярхоўнага праўлення, устаноўленага ў Гродне. “Казённае аддзяленне, гаварылася ва ўказе, утрымлівае ў всдамстве сваім усе каронныя і іншага звання маёнткі, прыналежпыя да казны, з якіх збірае падаткі і іншыя даходы па-ранейшаму Рэспублікі Польскай палажэнню”9.
    Паводле даных праведзенай неўзабавс пасля трэцяга падзелу V рэвізіі, у Слонімскай губерні лічылася 19 906 мужчынскага і 18 883 жаночага полу эканамічных сялян і аднавсдна 22 867 і 21 626 старосцінскіх10. Рэзкае змяншэнне колькаснага складу эканомій у параўнанні з папярэднімі паказчыкамі адбылося перш за ўсё за кошт частковага адыходу іх да Прусіі, а таксама распачатай раздачы рускім памешчыкам. У Ашмянскім і Завілейскім паветах Віленскай губсрні, згодна са спісам старостваў 1798 г., пражывала 5150 мужчынскага і 4984 жаночага полу сялян". Але трэба мець на ўвазе, што да гэтага часу на тэрыторыі Ашмянскага павста былі падараваны ў вотчыннае ўладанне Дудскае і Якунскае староствы з агульным лікам 898 душ мужчынскага і 846 душ жаночага полу12.
    Падагульняючы прыведзеныя даныя, можна сцвярджаць, што на тэрыторыі Беларусі, адышоўшай да Расіі паводле трох разбораў Рэчы Паспалітай, у склад казённых сялян увайшло звыш 180 тыс. і ў склад
    дварцовых да 50 тыс. душ мужчынскага полу былых каралеўскіх эканомій і старостваў, што склала прыблізна 1/6 насельніцтва, зафіксаванага V рэвізіяй. Звяртае на сябе ўвагу факт размеркавання каралеўскіх эканомій і буйнейшых старостваў паблізу мсжаў ВКЛ. Гэта было выклікана абарончымі мсркаваішямі перыяду фарміравання буйнога землеўладання (XIV XV ст.), паколькі на дзяржаўных землях дыслацыраваліся і пераважна за іх кошт утрымліваліся войскі11.
    У перыяд гіадзелаў Рэчы Паспалітай царскі ўрад падвяргаў секвестру і прымаў у казну таксама маёнткі памешчыкаў (гл. главу 1) і духавенства (гл. главу 3), якія заставаліся за мяжой ці выступілі супраць новай улады. Пасля частку маёнткаў вярнулі іх уладалыіікам, астатнія раздавалі разам са староствамі і эканоміямі ва ўласнасць іншым памешчыкам і чыноўнікам. Таму адначасова з папаўненнем колькасці дзяржаўных сялян адбываўся яшчэ больш інтэнсіўны працэс іх ЗМЯІІШЭІІІІЯ.
    Пашырэнне і ўмацавапне памсснага прыгоннага права здавалася расійскаму ўраду лспшым гарантам супраць паўтарэння “пугачоўшчыны” і распаўсюджвання “якабінства”. Прычым у “падараваннях” Кацярыны П вядучымі з’яўляліся прычыны палітычныя. На занятых Расійскай імперыяй землях з яс рук новыя памссці атрымоўвалі, як правіла, памешчыкі рускага паходжашія. Пад уплывам бурных знсшніх і ўнутраных падзей апошніх гадоў царавашія імператрыца, як свсдчыў статс-сакратар A. В. Храпавіцкі, “у коле сваіх прыбліжаных не раз гаварыла, што трэба ўсімі мерамі імкнуцца, каб усе маёнткі ў тых абводах знаходзіліся ва ўладанні рускіх памешчыкаў"'*. Хоць з рапей пададзснага вядома, што гэтае палажэнне значна трансфармавалася ў практыку “перавыхавання” мясцовых дваран, тым не мсі іш яе стараннямі ва ўсходняй частцы Беларусі (Полацкая і Маіілёўская губерні), якая раней трапіла ў склад імперыі і на якую прыйшлося найбольш “падаравапняў”, у руках 155 новых уладальнікаў сканцэнтравалася 32 % усіх памешчыцкіх прыгонных15. Тут іншы раз дапускалася нават купля маёнткаў пад падараванні. Вядома, напрыклад, што ў 1777 г. улюбёнец Кацярыны II Сямён Зорыч атрымаў мястэчка Шклоў, кунленае для яго ў Адама Чартарыйскага, а князь Вязсмскі тады ж атрымаў 25 тыс. рублёў на куплю маёнткаў у Полацкай губерні ў таго ж князя Чартарыйскага16. У той жа час у самой Расіі Кацярына II ахоўвала дзяржаўных сяляп ад кваннасці арыстакратаў.
    Нейкі час у адносінах да дзяржаўных сялян наогул такой жа думкі прытрымліваўся і Павел I, які лічыў нсабходным абмежаваць “гасударавы падараванні” толькі дварцовымі (удзельнымі) вёскамі17. Аднак у нрактыцы яго царавання гэта не праявілася. Наадварот, раздачы сялян сталі яшчэ больш інтэнсіўнымі і масавымі. У адной прыватнай размовс ён па-фарыссйску заявіў: “Па-мойму лспш бы і ўсіх казённых сялян раздаць памсшчыкам. Жывучы ў Гатчыне, я нагледзеўся на іх кіраванне; памешчыкі ленш клапоцяцца аб сваіх сялянах, у іх свая бацькоўская наліцыя”18. Сучаснікі ж тлумачылі масавыя раздачы сялян Паўлам 1 не столькі яго шчодрасцю, колькі страхам перад нсбяспечнасцю народных хваляванняў. У адрозненне ад Кацярыны, Павсл нраводзіў падараванні ў асноўным на тэрыторыі Расіі. У беларускіх губернях ён раздаў менш за ЗОтыс. сялян. Гэтатлумачыцца нетолькі вычарпаннем нрыдатнага фонду, але і адпадзеннем прычын чыста палітычнага характару. Пры ім “узнагароджваліся” не толькі рускія, але і польскія ці апалячаныя прадстаўнікі адзінага пануючага саслоўя.
    Нагод для падараванняў было больш чым дастаткова: “в награжденне ревностной службы н трудов”, “в воздаянне усердня н предапностн к нмпернн нашей”, “в замснс отошедшсго в прусское владенне староства”, “за знаменнтые победы над непрнятелем”, “за воспнтанне будуіцсго нмпсратора”, у дзень каранацыі, “за заслугн протнв польскнх конфедератов”, “нз монаршсй шсдроты своей” і проста “по его просьбе”, ператварэнне арэнд дзяржаўных маёнткаў у спадчыннае ўладанне і да т. п.19 Умовы падараванняў сялян былі надзвычай выгаднымі для удастоеных. Пры нязначным зборы ў казну яны атрымлівалі “эканамічную наяўнасць” маёнткаў, фальваркі і ўсё, што было нсабходна для вядзення панскай гаспадаркі. Атрыманыя новымі ўладальнікамі маёнткі прызнаваліся за імі як саманабытыя. Законам было вызпачана: “Всскі, ненассленыя землі і ўгоддзі, падараваныя ў всчнае і спадчыннае ўладанне, складаюць поўную ўласнасць першага набытчыка і яго наступнікаў”20.