• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.  Уладзімір Сосна

    Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.

    Уладзімір Сосна

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 115с.
    Мінск 2000
    32.04 МБ
    Першапачаткова Вярхоўнае Літоўскае праўленне на чалс з М. В. Рапніным прызначала ў епіскапскія маёнткі адміністратараў, але ўжо праз год выявілася, “што адміністратары ў нскаторых ключах рабілі ўціскі сялянам пры выпатрабаванні ад іх залішніх павіннасцей і пры зборы з іх у карысць сваю даходаў”, а іншыя “аказаліся перад казной няспраўнымі плацсльшчыкамі”. Аіюшняя акалічнасць выклікала асаблівы непакой грамадзянскага губернатара Булгакава, які вырашыў замяніць адмінісзрацыйнае кіравашіе здачай маёнткаў у арэнду15. У 1799 г. у складзе казённых лічылася 7384 мужчынскага і 7123 жаночага полу душ епіскапскіх сялян, пражываўшых у Браслаўскім, Вількамірскім, Ваўкавыскім, Лідскім і Ашмянскім паветах Літоўскай губерні16.
    Казна наклала свае правы на так званыя скульцецкія маёнткі, выдзеленыя са сталовых еніскапскіх (пад назвай “скульты”) для раздачы ў пажыццёвае ўладанне дваранам пры ўмове ўнясення чацвёртай часткі даходаў “кварты” у казну епіскапа. Такіх маёнткаў у Беларусі і Літве было 31, з іх 15 у Браслаўскім, а астатнія ў Віленскім і Вількамірскім паветах, Яны ўяўлялі сабой дробныя. нявыгадныя для ўстанаўлення прамога адміністрацыйнага кіравання зямсльныя ўладанні, пераважна без прымацаваных да іх прыгонных. Па даных на 1806 г., з 1261 рэвізскай душы ў скульцецкіх маёнтках “карэнных” налічвалася толькі 191, астатнія з’яўляліся людзьмі “вольнымі” ці шляхціцамі17. Пажыццёвыя ўладальнікі кіравалі скульцецкімі маёнткамі на вотчынным праве, значыць, яны толькі намінальна сталілічыцца дзяржаўнымі. Сяляне ўраўноўваліся ў правах з казённымі толькі пасля смерці ўладальнікаў. Пачынаючы з 1818 г., скульцецкія маёнткі паступова ўліваліся ў агулыіы склад казённых, пераходзячы ў арэнднае ўтрыманне'8.
    Такім чынам, у 701 90-я гг. XVIII ст. царскі ўрад адабраў у духавенства на Беларусі больш 40 тыс. сялян мужчынскага полу. Хоць гэта закранула толькі частку ўсіх уладанняў царквы, але выклікала негатыўную рэакцыю каталіцкага духавенства, выказваўшага “незадавальненне адабраннем у іх маёнтнасцей”1’. Сяляне ж не пратэставалі, тым больш, што апека казны давала ім шапц на паляпшэнне прававоіа і эканамічнага становішча20. Больш таго, у першай палове XIX ст. былі выпадкі ўдзелу царкоўных сялян у руху прыватнаўласніцкіхпрыгонныхзапераходудзяржаўныя. Так,у 1822 1825 гг. “займелі жаданне быць казённымі” сяляне Талачьшскай уніяцкай царк-
    вы. Яны адмовіліся падпарадкоўвацца дваравому ўпраўленню і земскай паліцыі, за што былі аддадзсны пад суд, а па ўказу сената “прыведзены ў належнае падпарадкаваннс свайму ўладальніку”21. У 1845 г. узнік канфлікт паміж сялянамі в. Стайкі Баркалабаўскай царквы Быхаўскага павста і ііротаіерэем Карбоўскім. Сялянс звярнуліся да магілёўскага епіскапа са скаргай на Карбоўскага, “каб ён надалей усгрымаўся ад жорсткіх непрыстойных яго сану нас мучэнняў і нспамерных нрыгонаў”. Адыйшоўшыя самавольна ў Магілёў Ермалай Герасімаў, Аляксей Аляксандраў і Апанас Іваноў, відаць, давсдаліея там аб перадачы духоўных маёнткаў дзяржаве, бо, вярнуўшыся ў вёску, смела заявілі, што рабіць ім “спагнанні ніхто не смее і не мае права, яны казённыя”. Карбоўскі ў сваю чаргу запатрабаваў ад улад “з вінаватымі... абыйсціся па ўсёй строгасці закону, унушаючы ім пакору ўладальніку”22.
    Асобным шляхам нраходзіла сскулярызацыя маёнткаў езуіцкага ордэна, які з’явіўся на Беларусі пасля Люблінскай уніі 1569 г. і за два стагоддзі стварыў тут магутную эканамічную базу ў форме вотчыннагаземлсўладання. 11 калсгій і 5 рэзідэнцый утрымлівалі ў сваіх руках 79 фальваркаў і 222 вёскі. У 1773 г. у Вялікім княствс Літоўскім ордэн езуітаў валодаў 550 тыс. га зямлі і 47 610 феадальна-залежнымі сялянамі23.
    Ордэн сзуітаў актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці, што выклікала нратэсты ўрадаў шэрагу еўрапсйскіх дзяржаў. 21 ліпеня 1773 г. папа Клімент XIV выдаў булу аб роспуску гэтага ордэна. У Рэчы Паспалітай езуіцкія маёнткі былі перададзены ў распараджэнне Адукацыйнай камісіі, якая распрадала іх шляхце пры ўмове ўплаты з даходаў 6% на ўтрыманнс вучылішчаў, што складала фундушавы (вучэбны) фонд. Гэтыя маёнткі атрымалі найменне першых паезуіцкіх, яны знаходзіліся пад “наглядам урада”, але кіраваліся як вотчынныя і маглі паступаць у распараджэнне казны толькі ў выпадку снынення правоў уладання. Першыя паезуіцкія сяляне, што знаходзіліся на тэрыторыі заходняй і цэнтралыіай частак Беларусі, фактычна трапілі ў разрад памешчыцкіх прыгонных і ў далейшым зведалі тую ж долю. Па даных на 1790 г., у паезуіцкіх уладаннях беларускіх (у сучасных межах) паветаў Вялікага княства Літоўскага знаходзілася 644 гарадскіх і 7179 сельскіх дымоў24, на 1837 г. у пасзуіцкіх першых на той самай тэрыторыі Расійскай імперыі 22 267 душ мужчынскага полу25.
    Статус “умоўнага ўладання”, у якім знаходзіліся першыя пасзуіцкія сяляне, даваў ім зачэпку дабівацца правоў дзяржаўных сялян, калі апошнія ў сярэдзіне XIX ст. істотна выдзеліліся з масы земляробскага насельніцтва Беларусі. Так, у 1851 г. сяляне маёнтка Літвяны Свянцянскага павета звярнуліся да генерал-губернатара са скаргай на памсшчыка Вішнеўскага і запатрабавалі псраводу на аброк па прыкладзе казённых сялян. У адказ генерал-губернатар загадаў аб’явіць, што “як яны паезуіцкія сяляне, то не могуць быць пераведзены на аброк і павінны знаходзіцца ў поўнай залежнасці ад уладальніка”. Абураныя сяляне 23 кастрычніка захапілі карчму, дзс “прычынілі грубасці” памешчыку і яго людзям, а потым пайшлі ў двор і ўзяліся расшукваць аканома. Хваляванне было спынена шляхам устанаўлення воінскага пастою. Віленскі грамадзянскі губсрнатар, які выязджаў у Літвяны, канстатаваў, што “галоўнейшай прычынай скаргаў і непадпарадкавання іх аказваецца памылковы погляд і няправільнае ўяўленне”. Падобныя выстунленні адначасова адбываліся ў в. Данюшава і в. Сурвілішкі Ашмянскага павета26. Уладалыйкі першых паезуіцкіх маёнткаў вымушаны былі ўлічваць патрабаванні сялян, ідучы на некаторыя саступкі27, але аж да адмены іірыгоннага права не ўпусцілі вотчыннага характару ўлады над імі.
    Некалькі інакш складваліся адносіны езуітаў з вярхоўнай уладай на тэрыторыі ўсходняй часткі Бсларусі, якая раней (з 1772 г.) была ўключана ў склад Расійскай імперыі. Першапачаткова Кацярына II была настроена варожа і падазрона да ордэна. У чарнавым накідзе аб кіраванні далучанай па першым падзеле Рэчы Паспалітай тэрыторыі яна назвала езуітаў “вераломнсйшымі ўсіх іншых папейскіх ордэнаў” і прадпісала “пры іісршым ад іх, інтарэсу нашаму супраціўным, подзвігу... оптам выгнайь з гэтых зямель, прыставячы адміністратараў да нерухомай маёмасці іх”28. Аднак яны першымі кінуліся прысягаць расійскай імператрыцы, абяцаючы дабівацца лаяльнасці новых падданых. Була папы не была дапушчана ў Расію, і ордэн тут застаўся ва ўладанні ўсёй сваёй маёмасці. Указам ад 9 красавіка 1774 г. з езуіцкіхсялян часова адмяняліся вішіы і напалову дзяржаўны падаткі, “каб яны (езуіты. У. С.) ня мелі недахопу ва ўтрыманні сябе” і ў падзяку за “выхаванне юнацтва”29. У 1780 г. у Полацкай губерні налічвалася 8889, а ў Магілёўскай 2809 езуіцкіх сялян муж-
    чынскага полу30.
    Між тым кампраміс царызму з езуітамі насіў часовы характар і трымаўся да тых пор, пакуль цэнтр ордэна знаходзіўся ў г. Полацку і яго дзейнасць больш-менш кантралявалася расійскімі ўладамі. Сітуацыя змянілася, калі папа Пій VII апублікаваў у 1814 г. булу аб аднаўленні Таварыства Ісуса, якое стала кіравацца з Рыма. Спасылаючыся на тое, што езуіты “ўздумалі ўзрушваць... у Царстве нашым праваслаўную грэчаскую веру”, Аляксандр I у 1815 г. аб’явіў аб выдварэнні іх з Пецярбургу, a 13 сакавіка 1820 г. выйшаў указ аб высылцы езуітаў за межы Расійскай імпсрыі. Палажэннем Камітэта міністраў ад 7 студзеня 1822 г. 35 маёнткаў (9830 душ мужчынскага полу), што належалі езуітам, былі канфіскаваныя і сенацкім указам ад 13 красавіка замацаваныя за казной11. Віцебскай і Магілёўскай казённым палатам даручалася “кіраваннс гэтымі маёнткамі нароўні з іншымі казённымі старосцінскімі”’2. Яны атрымалі найменне другіх паезуіцкіх.
    Становішча сялян у былых уладаннях езуітаў было нялёгкім, гаснадарка запушчанай, казённыя палаты з цяжкасцю знаходзілі ахвочых узяць пасзуіцкія другія маёнткі ў арэнду. У фальварку Ужвальд Віцебскай губерні казённыя рэвізоры знайшлі драўляную калодку, якуювыкарыстоўвалі спецыяльна для катавання сялян”. Таму нядзіўна, што сялянс спадзяваліся з пераменай уладальнікаў на паляпшэнне свайго становішча. Будучы дзскабрыст А. Бястужаў пісаў у 1821 г. з Полацкага павста: “Мужыкі бедныя, але кажуць, што йяпер ім рай, у параўнанні з жыццём гіад уладай езуіцкай. Яны рады, што іх выгналі”54.
    Становішча сялян, якія заставаліся ва ўладанні духавенства, час ад часу непакоіла царскі ўрад і вымушала прымаць некаторыя захады па ўрэгуляванні іх адносін з уладальнікамі.
    У 1820-х гг. ураджэнец Віленскай губерні Ю. Янушэвіч, які нрацаваў настаўнікам у дваранскіх дамах Беларусі і Літвы, пасля беспаспяховых спроб трапіць на прыём да Аляксандра I, выклаў лісьмова ў сваіх прасктах наступнае: “Стан селяніна, належачага духавенству, ёсць самы нікчэмны, бо гэтыя апошнія, забываючы, што яны павінны служыць прыкладам іншы.м у чалавечнасці і справядлівасці, больш яшчэ прыгнятаюць сялян, чым свецкія, што зусім супроць усім правілам рэлігіі”35. Адзначаючы, што асноўная частка даходаў паступае ў распараджэнне вышэйшага духавснства, у той час
    як маса святароў жыве ў бядоце, ён прапаноўваў адабраць маёнткі ў царквы і прызначыць духавенствудзяржаўнае жалаванне36. Мясцовая адміністрацыя атрымлівала даносы на злоўжывапні ксяндзоў ад духоўных асоб праваслаўнай царквы, незадаволеных эканамічнай і палітычнай перавагай каталіцызму ў краі. У ананімным лісце, прадстаўленым 15ліпеня 1834 г. МікалаюІ, адзначалася: “Мпогія і вельмі многія рымскія папы маюць у сябе прыгонных праваслаўнага веравызнання сялян і абыходзяцца з імі як інквізітары з ерэтыкамі”37.
    Сапраўды, часта ва ўладанні ксяндзоў знаходзіліся сяляне іншых хрысціянскіх абрадаў. Напрыклад, у Мінскай губерні, згодна з данымі першай паловы 30-х гг. XIX ст., рымска-каталіцкаму духавенству належала сялян мужчынскага полу: 1988 праваслаўных, 7159 уніятаў і толькі 3088 рыМска-католікаў38. 3 меркаванняў падняцця прэстыжу афіцыйнай царквы імперыі ўрад у 1836 г. забараняс іншавернаму духавенству набываць у прыгоннае ўладанне праваслаўных сялян, a 24 студзеня 1839 г. выдае ўказ “Аб мерах супраць жорсткага абыходжання рымска-каталіцкіх духоўных з іх сялянамі і служыцелямі”39. У ім прадугледжваліся пакаранні царкоўным уладалыіікам за злоўжыванні ў адносінах да сялян аж да суда і адхілсння ад кіравання маёнткамі; генерал-губернатары атрымлівалі права прызначаць чыноўніка, якому духоўныя сялянс маглі б падаваць свае скаргі.