• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.  Уладзімір Сосна

    Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.

    Уладзімір Сосна

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 115с.
    Мінск 2000
    32.04 МБ
    Такім чынаіМ, шырока задуманая перасяленчая кампанія не прынесла жаданых вынікаў. Застаўся неажыццёўленым і праект Далгарукава аб пасяленні рускіх сялян на мяжы з Прусіяй у якасці мытнай варты85.
    VIII (1834) і IX (1850) рэвізіі паказвалі рэзкі рост колькасці і ўдзельнай вагі дзяржаўных сялян сярод насельніцтва Беларусі, карэнным чынам змянялася іх унутраная структура. Ужо паводлс всдамаснай статыстыкі 1837 г. сярод дзяржаўных сялян Беларусі ўдзельная вага старосцінскіх скарацілася да 69,9 %, 23,8 % складалі канфіскаваныя. 6,3 паманастырскія (табл. 2). Пазней, у 1857 г., склад “уласна казённых сялян” размяркоўваўся, напрыклад, па Мінскай губерні наступным чынам: старосцінскія 18377, ці 38,7 %, паманастырскія 3006, ці 6,3 %, падухоўныя 19550, ці 41,2 %, канфіскаваныя 6529, ці 13,8 %, рэвізскіх душ мужчынскага полу86. Пераводзячы разнародныя маёнткі ў склад дзяржаўных, урад ажыццяўляў тэндэнцыю да выраўноўвання эканамічнага становішча і уніфікацыі правоў і абавязкаў сялянства. Важную ролю ў гэтых адносінах адыграў сенацкі ўказ ад 15 мая 1840 г.87, які скасоўваў адрозненні ў найменнях казённых маёнткаў і сялян і надаваў усім агульную назву: дзяржаўныя сяляне.
    Склад казённых маёнткаў і дзяржаўных сялян у 1837 г.
    Усяго 292	112 926 69,9	93	10183	6,3	115 38544 23,8	500	161653	100,0
    * * *
    У царскім заканадаўстве дзяржаўныя сяляне атрымалі найменне “свободных сельскнх обывателей”, але на самой снраве яны не былі такімі. Узятыя асобна як саслоўе, дзяржаўныя сяляне ў той жа час складалі частку (разрад, катэгорыю) сялянства ў цэлым і захоўвалі ўласцівыя яму агульныя рысы ніжэйшага класа-саслоўя феадальнага ірамадства. У Расіі, як адзначаў акадэмік М. М. Дружынін, “дзяржаўныя сяляне займалі прамежкавае становішча паміж памсшчыцкімі прыгошіымі і свабоднымі людзьмі”90. Яны сплачвалі аброк і лічыліся асабіста вольнымі, мелі магчымасць перайсці ў іншас падатнае саслоўе і памяняць месца жыхарства. На Беларусі, дзе панавала паншчына, ажыццяўленне гаспадарчых, адміністрацыйных і судовых правоў над сялянамі аддавалася арандагарам і адміністратарам казённых маёнткаў. Урад прыняў шэраг узаконенняў для абмежавання самавольства часовых уладальнікаў”, але правы, якія даваліся велікарасійскім дзяржаўным сялянам, у беларускіх губернях ва ўмовах арэнднай сістэмы нс маглі быць з поспехам рэалізаваны.
    Першая трэць XIX ст. з’явшася часам найбольшага росквіту арэнднай эксплуатацыі казёішай вёскі, калі амаль усе маёнткі знаходзіліся ў розных відах арэнды, трымання і залогу. Фармальна аб’ём паншчынных работ і плацяжоў казённых сялян вызначаўся на аснове інвентароў, якія зацвярджаліся губсрнскімі казённымі палатамі. Алс факгычна, пры патуранні казённых палат, якія ўжо з прычыны мноства іншых абавязкаў і невялікага штату чыноўнікаў не маглі ажыццяўляць дзейсны кантроль за выканапнем інвентароў, згуба, замсна, падробка і разам з тым парушэнне інвентароў былі паўсюднай з’явай. У выніку эканамічнае і прававое становішча налсжачых казне сялян у заходніх губернях практычна не адрознівалася ад становішча памсшчыцкіх прыгонных і было значна горшым, чым у цэнтральных рускіх губернях.
    Сялянскі рух у дзяржаўнай вёсцы Бсларусі адлюстроўваў агульную эвалюцыю іх становішча ў складзе імперыі. Характэрна, што ў апошняй трэці XVIII ст. не зафіксавана значных хваляванняў, але ўжо з пачатку і да 40-х гг. XIX ст. нарастала масавая і ўпартая хваля сялянскіх выступленняў, якія прымусілі ўрад сур’ёзна задумацца над
    іх прычынамі. Акрамя таго, налітычнае становішча ў краі ўскладпілася паўстаннем 1830 1831 гт., у ходзе якога значная частка мясцовагадваранства прадэманстравала апазіцыюда расійскага цара. Таму ліквідацыя арэнднай сістэмы і звязанага з ёй “гаспадарчага становішча” дыктавалася не толькі ўсім ходам сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржаўнай вёскі, але ў значнай ступені і палітычным фактара.м, асабліва калі ўраду стала вядома аб агпацыі сярод сялянскіх мас шляхецкіх дэмакратаў.
    28 снежня 1839 г. былі падпісаны законы аб новай сістэме кіравання і люстрацыі дзяржаўных маёнткаў у заходніх губернях92. На губернскім узроўні ствараліся палаты, а яшчэ ніжэй акруговыя ўпраўленні дзяржаўных маёмасцсй. У ходзе люстрацыі новага апісання дзяржаўных уладанняў змяншаліся павіннасці сялян і павялічваліся іх зямельныя надзслы. На аснове ўказаў 1844 і 1845 гг. сяляне казённых маёнткаў пераводзіліся з паншчыны на аброк і адначасова спынялася практыка здачы маёнткаў у арэнду. На месцах ствараліся сельскія грамады з выбарным кіраваннсм, якім давяралася самастойнае вырашэнне гаспадарчых, адміністрацыйных і судовых спраў. Гэта фактычна ўраўноўвала дзяржаўных сялян Беларусі з сялянамі ўнутраных губерняў імперыі.
    Істотна пашыраўся і ўмацоўваўся іх прававы статус. Згодна з “Законамі аб правах стану сельскіх жыхароў”, якія ўвайшлі ў другі том спсцыяльна выдадзенага “Зборніка пастаноў па кіраванню дзяржаўнымі масмасцямі” (Спб., 1850), прызнавалася “грамадзянская свабода” дзяржаўных сялян, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памсшчыцкіх падданых. У гэтым плане прынцыповае значэннс мелі: права ўступлення ў шлюб, правы бацькоўскія, права апекі і папячыцельства, права наслсдавання, права ўласнасці, правы абавязацельныя, права на занятак гандлем і промысламі. Спыненне прававога стану дзяржаўных сялян магло быць здзейснена толькі з пераходам у іншыя саслоўі і званні, пры паступлснні на вайсковую службу ці, у крайнім выпадку, па суду за ўчыненае злачынства. Іншая рэч, што практычна рэалізацыя гэтых правоў пацвярджалася далёка не ўсюды, не заўжды і не ў поўнай ступені. Тымне менш гэта дазволіла М. М. Дружыніну характарызаваць дзяржаўных сялян, як “асобае саслоўе прыгоннай Расіі”93.
    Бібліяграфічныя спасылкі
    1	ПСЗ-І. Т. 19. № 13865.
    2	Мелешко В. II. Очеркй аграрной нсторнн... С. 46-47.
    ’	РДАСА, ф. 12, спр. 159, арк. 41-42.
    4	Мелешко В. Н Очсрка аграрной мсторнп... С. 51-52, 227-230.
    5	ПСЗ-І. Т. 23. № 17090.
    Жуковйч П. Н. Сословный состав населення... // Журнал Мпннстерства народного просвсіценйя. 1915. № 5. С. 155.
    7	РДАСА. ф. 16, спр. 244, арк. 24, 132-136 адв.
    *	Похйлевйч Д. Л. Королевскне экономнн Лйтвы н Белоруссйй в 7080-х годах XVIII в. // Ежегоднйк по аграрпой нсторнн Восточной Европы. Внльнюс, 1964. С. 347-348.
    ’ПСЗ-І. Т. 23. № 17264.
    w	Zytkowicz L. Rzady Repnina na Litwie w latach 1794-1797. Wilno, 1938. S. 323, 398-399.
    11	Падлічана па: РДГА, ф. 1374, воп. 2, спр. 969, арк. 143-177.
    12	Белоруссня в эгюху феодалчзма. Т. 3. С. 86.
    15	Козловскйй П. Г. О структуре землевладення в Западной н Центральной Белоруссйй во второй половнне XVIII в. Н Ежсгодййк по аграрной псторнн Восточной Европы 1969 г. Кнев, 1979. С. 87.
    14	Вжт/жовА. Старческне воспомннапня вмденного, слышанного м чнтанного о пронсшествйях в западных областях Россйй й в Царстве Польском с 1793 года по настояіцее время // Вестннк Юго-Западной н Западной Россйй. 1864. Февр. Отд. II. С. 52.
    '5	Жуковйч П. Н. Сословный состав населенмя... // Журнал Мнннстерства народного просвеіценйя. 1915. № 1. С. 90-92.
    16	Семевскйй В. Пожаловання населенных нменнй в царствованне Екатершіы ІІ-й. С. 26, 45.
    17	Вестннк Европы. 1867. Т. І.Отд. І.С. 318-319.
    18	Русскнй архнв. 1866. Стб. 1309.
    ”	РДАСА, ф. 16, спр. 244; НГА Беларусі ў Мінску, ф. 2002. воп. 1, спр. 4, 5; ф. 3219, воп. 1, спр. 2011; ф. 3268, воп. 1, спр. 6 і інш.
    20	Свод законов гражданскмх м межсвых. Спб., 1842. Ч. 1.C, 132.
    21	Козловскйй П. Г. Землевладенне й землепользованне... С. 112-113.
    22	Жуковйч П. О русском землевладсннн в Северо-Западном крае co временй прнсоедйнення его к Росснн. Спб., 1895. С. 6.
    Державйн Г. Р. Соч. Спб., 1871. Т. 6. С. 729.
    24	ЧепкоВ. В КлассоваяборьбавбелорусскойдеревневпервойполовшіеХІХв. Мн., 1972. С. 23-24; Гісторыя Беларускай ССР: У 5-ці т. Мн„ 1972. Т. 1. С. 449-450.
    25	Псторня уделов за столетме йх суіцествованмя. 1797 1897: У 3 т. Спб., 1902. Т. 3. Прйложення. С. 132-134.
    26	Могмлевская старнна. Могнлев, 1901. Вып. 2. С. 97.
    21	Дембовецкйй A. С. Опытопнсанйя Могнлевской губерннй. Могйлсв, 1882. Кн. І.С. 3.
    28	НГА Беларусі ў Мінску, ф. 2567, воп. I, спр. 220, арк. 859.
    29	Гл.: Грыцкевіч В.. Мальдзіс А. Шляхі вялі праз Беларусь. Мн., 1980. С. 114115; НГА Бсларусі ў Мінску. ф. 295, воп. 1, спр. 459; ф. 333, воп. 24, спр. 5.
    Шйльдер Н. К. Нмператор Павел Первый. Спб., 1901. С. 327.
    31	РДАСА, ф. 7, спр. 2985, ч. 1, арк. 121-150, 342.
    “РДГА.ф. 1341. воп. 1,спр. 130, арк. 88.
    11	НГА Беларусі ў Мінску, ф. 2567, воп. 1, спр. 220, арк. 261.
    34	РДАСА, ф. 7, спр. 2918, ч. 2, арк. 1.
    35	Чепко В. В. Классовая борьба... С. 93.
    36	РДАСА, ф. 16, спр. 217, арк. 1-3 адв.
    37	Цыт. па: Предтеченскйй A. В. Очеркн обіцественно-полйтмческой ясторші Россйя в первой четвертя XIX века. М.; Л., 1957. С. 163.
    38	Богдановйч М. РІсторйя царствованйя Александра I я Россня в его время. Спб., 1869. Т. 1. С. 97; Прйложенйя. С. 44.
    ”	ЦДГА Украіны ў Кіеве. ф. 533, воп. 1, спр. 1652, арк. 6.
    40	Сб. НМ. Спб„ 1902. Вып. 11. С. 379-389.
    41	Гл.; Запнскй Дмятряя Борясовяча Мертваго. 1760-1824. М., 1867. Стб. 132-139, 281-295.
    42	Журналы Комйтета мянйстров. Спб., 1891. Т. 2. С. 477-480.
    43	Гл.: Петровйч Н. Прннудйтелыюе переселенйе бобылецкнх крестьян йз Могнлевской губсрннй в Новороссйю// Архяв нсторйй труда в Россйй. 1924. Кн. 11-12. С. 149-163.
    44	Мельнікаў М. Аракчэеўскія пасяленні ў Беларусі// Беларусь. 1956. № 8. С. 31; Бжішков Ю. А. Фмнансовые мотнвы в вознякновсннй военных поселеннй в Россйй // Весн. Бел. ун-та. Сер. 3. 1996. № 1. С. 35-36.
    45	РДВГА, ф. ВУА (Военно-ученый архяв), спр. 424. арк. 1-2; ПСЗ-І. Т. 31. № 24244, 24346.
    46	Paee A. О продаже государственных нмуіцеств в Россйй // Журнал Мянйстсрства государственных нмуіцеств. Ч. 70. 1859. Отд. II. С. 271.
    Дружйнйн II. М. Государственные крсстьянс в дворянскйх я яравйтельствепных проектах 1800 1833 гг. // Йсторнческйе запнскй. 1940. Т. 7. С. 160-162.
    48	Нгнатовйч II. II. Крестьянское двйженне в Россйй в первой четвертм XIX вска. М„ 1963. С. 354-355.
    49	ПСЗ-ІІ. Т. 6. № 4233; Т. 15. № 13591.
    511	СередонйнС. М. Нсторнческйй обзор деятельностч Комйтета Мйннстров. Спб., 1902. Т. 2.4. І.С. 54-55.