Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.
Уладзімір Сосна
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 115с.
Мінск 2000
Між тым рэальная “свабода” гэтых катэгорый была даволі адноснай. Па прызнанні прадстаўніка царскай адміністрацыі, гродзенскага губернатара Мураўёва, “усс гэтыя свабодныя саслоўі, наколькі заўважыць можна з інвентароў і інструктароў мястэчак. абкладзены разнароднымі павіннасцямі ў сэнсе добраахвогных умоў і звыш таго ў мястэчках надпарадкоўваюцца розным паборам самым нявызначаным, якія часта супярэчаць карэнным існуючым узаконенням і абмяжоўваюць промысел”1. Таму меў рацыю Карл Маркс, калі, канспектуючы кнігу Гакстгаўзсна “Сельскі лад Расіі” (Лейпцыг, 1866), два разы паправіў аўтара і назваў незапрыгоненых сялян, што жылі на чужой прыватнаўласніцкай зямлі, квазі-вольнымі-.
Фінансавыя і адміністрацыйныя інтарэсы абсалютысцкай дзяржавы патрабавалі ўстаранення саслоўных перагародак і юрыдычнага афармлення разнастайных земляробскіх катэгорый, зраўноўваючы іх з асноўнай масай сялянства. У прадпісанні Кацярыны II аб правядзенні пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай перапісу душ ва ўсходнебеларускіх губернях дазвалялася прызнаваць адметны стан сялян толькі ў тым выпадку, калі апошнія дакументальна і ўмовамі існавання змогуць даказаць свае перавагі3. Зразумела, што гэта ўдавалася зрабіць нямногім. Адміністрацыя імкнулася да павелічэння колькасці прыгоннага насельніцтва і запісвала ў рэвізскіх сказках за землеўласнікамі тых, хто карыстаўся адноснай свабодай.
Глава 4. Нівеліроўка спецыялыіых катэгорый сельскага насельніцтва
Перапісны прэс нівеліраваў перш за ўсё прадстаўнікоў некалі шматлікай катэгорыі сялян-слуг, якія спраўлялі вайсковыя і іншыя абавязкі, што патрабавалі спецыяльных навыкаў, і таму займалі прывілеяванае становішча. Да гэтага часу цэлыя разрады сельскіх рамсснікаў і сельскагаспадарчых слуг знікалі па меры таго, як развіццё рамяства і гандлю падточвала феадальныя вытворчыя адносіны, у рамках якіх яны працавалі. Значэнне ранейшых функцый сялянслуг адыходзіла на другі план, а землеўладальнікі ператваралі іх у чыншавых, радзей у цяглых прыгонных. Па сутнасці, да кашіа XVIII ст. захаваліся толькі асочнікі і частковастральцы, што зберагалі пушчы і дзічыну, баяры-зямяне, што выконвалі пераважна паліцэйска-кур’ерскую службу, і абслугоўваючыя фальваркі гуменныя і мельнікі4. Хоць ураду былі добра вядомы правы і прывілеі служылых людзей5, ён нс сняшаўся пацвярджаць іх. Ва ўсходняй частцы Беларусі сяляне-слугі былі запісаны на прыналежнасці ў склад памешчыцкіх, дзяржаўных, дварцовых і духоўных сялян.
У цэнтральнай і заходняй частках Беларусі ў сувязі з паўстаннем 1794 г. расійскі ўрад вымушапы быў праводзіць больш гнуткую сацыяльна-саслоўную палітыку і афіцыйна прызнаваць існаванне некаторых спсцыфічных груп сельскага насельніцтва. Тут ваенна-служылыя людзі па прад’яўляемых дакументах вызначаліся нават у дваранскае саслоўе (шляхту), вялікая колькасць іх была прызнана свабоднымі6. Паводле V рэвізіі (1795) у Віленскай і Слонімскай губернях, пераважна ў першай, лічылася 117 084 мужчынскага і 111 215 жаночага полу вольных сялян, што мелі права перамяшчэння7.
Сяляне-слугі, пакшутыя ў складзе нрыватнаўласніцкіх ці дзяржаўных, поўнасцю залежалі ад волі ўладальнікаў, але змаглі яшчэ доўгі час і ў назве захоўваць асаблівасці свайго становішча і эксплуатацыі. Барон фон Кампенгаўзен, які праязджаў у пачатку XIX ст. праз Віцебскую і Магілёўскую губерні, заўважыў сярод сялянства зямян, што называлі сябе шляхціцамі. 3 яго слоў, “яны служаць лёкаямі і наглядчыкамі; плоцяць пану па чатырнаццаць рублёў у год; носяць шаблі, белыя каптаны, чорныя шапкі і паясы”8. Характэрную эвалюцыю ваенна-служылых людзей паказваюць інвентары ўладання Смаргонь. Нягледзячы на павелічэнне ў другой палове XVIII ст. удзельнай вагі баяраў і зямян (ііа інвентары 1788 г. складалі адпаведна 61 і 167 двароў з усіх 515 у маёнтку), яны ўжо плацілі высокі грашовы аброк, а замест ранейшых
Сосна
вайсковых абавязкаў зрэдку неслі паліцэйскую службу9. Да 1831 г. колькасць зямянскіх двароў скарацілася да 77. Граф Праздзецкі (уладальнік Смаргоні да 1831 г.) паводле свайго меркавання нераводзіў зямян нры нявыплацс належнага чыншу ў паншчынных (цяглых) сялян і наадварот10.
Практыка запрыгопьвання выклікала ў адказ частыя і ўпартыя выступлснні раней прывілеяваных груп сельскага насслыііцтва. 9ліпеня 1834 г. Ваўкавыскі павятовы суд даносіў гродзенскаму губернатару, “што дапушчэннс сялян мець у сябе ад былых польскіх каралёў прывілеі і іншыя розныя выпіскі на польскай мове спараджас вялікае зло, бо яны, нс разумеючы ні сілы такіх, ні важнасці тых пры цяперашнім расійскім урадзе, тлумачаць скажона, разносяць свае перавагі, праз гэта з’яўляюцца непаслушэнствы і розныя між чэрню недарэчныя чуткі, якія выклікаюць наступствы самыя шкодныя”11. Нямногім удалося адстаяць свае правы ці вырвацца з-пад улады прыватных уладалыйкаў.
Выключэнне склалі лясныя слугі (асочнікі, стральцы і інш.), што найлепш захаваліся на працягу XVI XVIII ст. Снрава ў тым, што з развіццём таварна-грашовых адносін і магчымасцю збываць лесаматэрыялы на ўнутраным і знешнім рынках лясы станавіліся ўсё больш каштоўнай крыніцай прыбытку землеўласнікаў. Гэтая акалічнасць абумоўлівала іх узмоцненую ахову і рацыянальнас выкарыстанне. У 60 70-х гг. XVIII ст. кіраўнік каралеўскіх маёнткаў (эканомій) на Беларусі і Літве А. Тызснгаўз правёў шэраг рэформ. V складзе Кіраўніцтва эканоміямі, якое знаходзілася ў Гродне, быў створаны Лясны дэпартамент на чале з аўдытарам і рэгентам. У распараджэнне дэпартамснта са складу эканомій вылучаліся вёскі, што размяшчаліся ў лясах ці знаходзіліся паблізу. Гэтыя паселішчы аб’ядноўваліся ў лясніцтвы12.
Нспасрэднай аховай і доглядам лесу, выкарыстаннем яго багаццяў займаліся так званыя слугі, якія выбіраліся пераважна з сялян. Кожны з іх меў свае дакладна вызначаныя абавязкі, асабліва ў час арганізацыі каралеўскіх паляванняў, калі галоўную ролю адыгрывалі стральцы. Развядзеннем і ўтрыманнем пчол у штучных дуплах-борцях займаліся бортнікі. Палявалі на баброў, здабывалі іх футра і мяса баброўнікі. Асноўныя абавязкі па ахове пушчаў выконвалі асочнікі. Рознымі былі і памеры зямелыіых участкаў, якімі карысталіся лясныя
Глава 4. Нівеліроўка спецыяльных катэгорый сельскага насельніцтва слугі. У больш прывілсяваным становішчы знаходзілася вышэйшая лясная адміністрацыя ляснічыя, падляснічыя, бухгалтары, пісары. За сваю работу яны атрымлівалі прадукты, грошы і зямлю, якую апрацоўвалі прыгонныя. Намнога большыя за сялянскія зямсльныя ўчасткі атрымлівалі стражнікі, якія набіраліся пераважна са шляхты. Сяляне ў лясніцтвах павінны былі выконваць не толькі функцыі лясных слуг, але і абслугоўваць увесь складаны гаспадарчы комплекс, куды ўваходзілі рэкі і азёры, лугі і пашы, дарогі і масты, палі і г. д. Паступова, калі значэнне палявання знізілася і павялічылася гаспадарчае асваенне лесу, лясных абавязкаў у сялян стала мснш, іх пачалі абкладаць звычайнымі феадальнымі павіннасцямі. У капцы XVIII ст. сялян, прымацаваных да лясоў Гродзенскага, Брэсцкага і Кобрынскага лясніцтваў, было 8482 душы абодвух полаў, колькасць двароў 1211. Яны складалі 7 так званых кватэр (падлясніцтваў), 14 фальваркаў і 6 ключоў13.
Пры падараваннях царскім урадам дзяржаўных маёнткаў рускім памешчыкам апошнія квапіліся і на лясныя багацці. Так, відныя военачалыіікі фельдмаршалы П. А. Румянцаў і A. В. Сувораў жадалі далучыць да сваіх новых уладанняў лясы, дзе жывуць “дзікія каровы” (г. зн. зубры). Як выключэнне, яны атрымалі Кобрынскае і частку Брэсцкага лясніцтваў. А ўвогуле Кацярына II 4 снежня 1795 г. зацвердзіла прадстаўленне генерал-губернатара М. В. Рапніна “адносназберажэння... казённых лясоў, каб янызахаваны былі... для... дзяржаўных патрэб”14. “У сувязі з такім распараджэннем, якое робіцца на карысць казны і цэласці лясоў, даносіў грамадзяпскі губернатар А. Булгакаў у Псцярбург, я лічу неабходным, каб належачых ужо і прыпісваемых да лясніцтваў вёсак з іх душамі ў партыкулярнае ўладанне не дараваць, так як лясы, за аддачай сялян, застаючыся без належнага нагляду і ачышчэння, зусім знішчаны будуць”15. 11 ліпеня 1797 г. Рапнін распарадзіўся пакінуць падараваныя ў Белавежскай пушчы генералу Дуніну вёскі Ціхая Воля, Баркі і Яловікі “пры той жа павіннасці ў казённым упраўленні” і замяніць іх раўназначнымі па колькасці сялян з Брэсцкай эканоміі16. Такім чынам, у адрозненне ад масы сялян каралеўскіх эканомій лясныя слугі ўвогуле былі захаваны ад надараванняў царскім прыдворным і пакінуты ў казённым ведамстве. Па даных на 11 сакавіка 1797 г., у трох кватэрах Гродзснскага лясніцтва знаходзіліся 382 два-
ры, 1381 мужчынскаіа і 1296 жаночага полу душ і ў трох кватэрах Брэсцкага лясніцтва адпаведна 132, 633 і 55617.
Як і ўсе дзяржаўныя маёнткі, лясніцтвы аддаваліся ў арэнду прыватным асобам. Часовыя ўладальнікі мала клапаціліся аб захаванні і доглядзс казённых лясоў, а больш аб уласнай выгодзе. У такіх умовах спецыфічныя абавязкі сялян усё больш адыходзяць на другі план і замяняюцца адбыццём паншчыны ў лясных фальварках. Лясныя слугі змагаліся за захаванне сваіх ранейшых абавязкаў і прывілеяў, якія выгадна адрознівалі іх ад асноўнай масы эксплуатуемага сялянства.
У 1809 г. сяляне Гродзенскага лясніцтва адмовіліся выконваць павіннасці віцэ-губернатару Максімовічу, спасылаючыся на дакументы, што вызвалялі іх ад паншчыны. Па загадзе цара яны былі прыведзены да паслушэнства, а кіраўнікі выступлення аддадзены пад суд. У 1821 г. у сяляп лясніцтва адабралі Трацяковыя лугі, расчышчаныя яшчэ іх нродкамі ад зараснікаў18. Аднак барацьба працягвалася, сяляне звярталіся са скаргамі на дзеянні адміністрацыі ў розныя інстанцыі. У 1823 г. лясное кіраўніцтва задаволіла патрабаванне сялян вёскі Замасцяны аб замене трохдзённай паншчыны, якую адбывалі на карысць арандатара, грашовым аброкам. Неўзабавс яны адмовіліся выконваць і гэтую павіннасць. 3 снежня 1826 г. міністр фінансаў у пісьме да гродзенскага губернатара адзначыў, што тыя сяляне вясной вымушаны былі з-за недахопу хлеба харчавацца агароднінай і рознымі травамі. Чыноўнікі казённай палаты, пасланыя для рэвізіі Гродзснскага лясніцтва, вымушаны былі канстатаваць псравышэнні павіннасцсй і грашовых плацяжоў у параўнанні з зацверджанымі ў інвентары і разбазарванне арандатарам Максімовічам дзяржаўнай маёмасці19. Узмацненне феадалыіай эксплуатацыі лясных слуг адмоўна ўплывала на стан лясоў і лясную гаспадарку.