Філасофія Яна Снядэцкага  Ігар Бабкоў

Філасофія Яна Снядэцкага

Ігар Бабкоў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 136с.
Мінск, Вільня 2002
27.43 МБ
Асветніцкія спробы займацца агульным дабром сярод гістарычных катаклізмаў прыводзілі да парадаксальных вынікаў. Як пісаў з выгнання Ян Чачот: “Цяпер маеце вобраз жыцця бедных літаратараў, якія сядзяць сярод турмаў за сваімі столікамі і працуюць на агульнае дабро, якога самі не могуць зведаць’753, с. 306/.
У гэтай новай сітуацыі чалавек, асобнае чалавечае жыццё нічога не значыць у гісторыі. Суб’ектам гістарычнага працэсу можа выступаць толькі народ, як пэўная калектыўная індывідуальнасць, з’яднаная агульным паходжаннем, агульнымі каштоўнасцямі і агульнай воляй.
Постасветніцкае мысленне і задаецца гэтымі пытаннямі: сэнс гісторыі, ідэя народу, таямніца асобы. Пры гэтым класічная асветніцкая рацыянальнасць, уцэнтраваная вакол ідэі розуму, звязаная з навукай як практыкай рацыяналізацыі (ад-чаравання) свету, разглядаецца як састарэлая, няздольная пранікнуць на новыя тэрыторыі, на якіх выяўляюць сябе сапраўдныя таямніцы свету: адзінства чалавечай асобы, у якім знаходзіць сабе месца розум і неразумнае; прызначэнне народу, у якім рацыянальнае суіснуе з трагічным, добрае з злым; і сэнс гісторыі, які не зводзіцца да ідэі прагрэсу як механічнага паляпшэння чалавечага грамадства, а ўладна патрабуе вышэйшых мэтаў, якія былі б вартыя самой ідэі чалавека.
1 ўсе гэтыя зрухі так альбо інакш былі звязаныя з выяўленнем і спробамі легітымацыі прасторы, якая для класічных асветнікаў выступала як неразумнае альбо надзвычаіінае (звыш-
натуральнае). Істотная роля ў гэтым працэсе належала Э. Ляхніцкаму і ягонаму часопісу “Паментнік магнетычны”.
2.3.1.	Эмануэль Ляхніцкі і надзвычайнае.
Эмануэль Ляхніцкі нарадзіўся ў 1793 годзе. Скончыў Віленскі універсітэт, у якім у 1812 годзе прадставіў на конкурс даклад з галіны хіміі “Аб распушчанні” Неўзабаве стаў доктарам філасофіі і прафесарам гэтага ж універсітэта. Падчас побыту Аляксандра I ў Вільні атрымаў чын камерюнкера імператарскага двара. У Петэрбурзе зацікавіўся А. Пошманам3, атаксама магнетызмам. У Вільню вярнуўся ў 1815 годзе. Ад 1816 года пачаў выдаваць часопіс “Паментнік магнетычны”. Акрамя “Паментніка...”, у 1917 годзе надрукаваў кнігу “Статыстыка літоўска-гарадзенскай губерніі”, аў 1821 —“Паведамленне аб спосабе лячэння вар’яцтва праз магнетычнае яснабачанне”. Памёр у 1826 годзе. “Паментнік магнетычны” з’явіўся ў Вільні напачатку 1816 года, у невялічкім сшытку, і быў анансаваны як перыядычнае выданне. Пасля трох год безперапыннага выхаду, у канцы лістапада 1818 года Ляхніцкі паведаміў чытачам, што “Паментнік...” перастае выходзіць перыядычна і будзе выходзіць раз на год, альбо часцей, у залежнасці ад абставінаў.
Трэба адзначыць, што распачаўшы выданне часопіса, Ляхніцкі ўвайшоў у адкрыты канфлікт з віленскімі лібераламі, а ў канцы выхаду і з полацкімі езуітамі. Адзін час у Вільні нават ішла п’еса “Авантура на зялёным мосце, альбо магнетыста, вучань Месмера”, з’едлівую справаздачу з якой надрукаваў у першым выпуску “Вядомосці бруковых” Енджэй Снядэцкі.
Большасць матэрыялаў часопіса напісана альбо замоўлена самім Ляхніцкім. кола аўтараў досыць абмежаванае. Пакуль мы не ведаем гісторыі стварэння часопіса, кола падпісчыкаў (можна гіпатэтычна меркаваць, што яно часткова складалася з “свецкай” публікі, якой былі адрасаваныя магнетычныя матар’ялы, часткова з дробнай, магчыма правінцыйнай, шляхты, якая чытала звесткі па рыбалоўству, паляванні, карысныя гаспадар-
чыя парады і г.д.). Вядома толькі, што рашэнне спыніць выпуск часопіса было часткова звязана з той палемікай, якую распачалі супроць Ляхніцкага і магнетызму “Вядомосці бруковэ” і “Дзеннік Віленьскі”.
Праграма “Паментніка магнетычнага” фармулюецца Ляхніцкім у двух аспектах: пазітыўным і палемічным. I калі ў пазітыўным полі Ляхніцкі знаходзіць сябе на тэрыторыі Асветніцтва, яго вартасцей і эпістэмалогіі, дык у вымушанай палеміцы з віленскай асветніцкай элітай ён выходзіць за гэтыя межы і вылучае некаторыя ідэі, якія будуць пазней скарыстаныя рамантызмам.
Безумоўнай вартасцю Ляхніцкі прызнае імкненне да агульнага дабра. Але сам змест гэтай ідэі ў Ляхніцкага істотна змяняецца. Калі для асветніцкіх эліт агульнае дабро звязана пераважна з ідэямі нацыі як такой, яе месца ў агульным прагрэсе чалавецтва, з ідэямі ўдасканалення грамадства, дык для Ляхніцкага агульнае дабро з неабходнасцю мусіць пацвярджаць сваю вартасць і на мікрасацыяльным узроўні, — на ўзроўні штодзённага жыцця розных сацыяльных стратаў.
Другім праграмным аспектам пазіцыі Ляхніцкага была крытычная рэдэфініцыя ідэі розуму. Для Ляхніцкага розум ужо не з’яўляецца вартасцю абсалютнай: піянерамі даследавання надзвычайнага могуць выступаць і іншыя здольнасці чалавека.
Па-трэцяе, мяняецца статус надзвычайнага, якое трактуецца як неспазнанае.
У палемічным аспекце Ляхніцкі фармулюе ідэю ўяўлення і ідэю карыстання з надзвычайнага і неспазнанага. Так, у палемічным адстойванні ідэй магнетызму ён адзначае: “Мы шмат маем такіх з’яваў у прыродзе, наступствы якіх відавочныя, а прычына застаецца схаванай. Такія выпадкі як даўно, так і ў нядаўнія часы разглядаліся як надзвычайныя. Але прырода заўсёды ідзе аднымі і тымі ж, уласцівымі сабе шляхамі; мусім толькі... знайсці гэтую схаваную прычыну, а калі праз ужо вядомыя законы яе знайсці немагчыма, мусім часова перастаць выказваць пра яе меркаванні, а проста карыстаць з наступстваў”. /147, s. 351/
Уласна матэрыялы па магнетызму складаліся з перакладных артыкулаў і арыгінальных твораў, а таксама з справаздачаў з магнетычных сэансаўу Вільні. Сярод “скандальных” гісторый асабліва выдзяляецца выпадак “лекара Антоські”.
“Паментнік Магнетычны” паведамляў у артыкуле “Аб асаблівым лекары з-пад Навагрудка”, што нехта Антоська Голец, сустрэўшы выпадкова ў лесе старога, аброслага сівымі валасамі, які сядзеў пад дубам, атрымаў ад яго незвычайную здольнасць лячыць хваробы датыкненнем рукі. Перадача сілы адбылася, калі стары дакрануўся да яго рукой (у месцы дакранання засталася пляма) і паведаміў, што ад гэтага часу і на працягу адзінаццаці год Антоська валодае незвычайнай здольнасцю. Калі на працягу гэтых год Антоська будзе карыстаць сваёй сілай, дапамагаючы іншым, дык потым яна ўзновіцца.
Ляхніцкі праінтэрпрэтаваў гэтую гісторыю як выпадак натуральнага магнетызму, віленскія асветнікі — як класічны прыклад ірацыянальнай веры ў звышнатуральнае. Голец апынуўся ў цэнтры грамадскіх дыскусіяў, і ў 1817 годзе Ляхніцкі даў справаздачу аб дзейнасці ўрадавай камісіі на чале з гарадзенскім губернатарам С. Нямцэвічам разам з сведчаннямі розных асобаў.
У тым жа 1816 годзе Ксавэры Плятэр апісаў у “Паментніку магнетычным” надзвычайнае здарэнне з маладым непісменным гэбраем Мэерам, які паходзіў з Віцебскай губерніі, у выніку якога Мэер атрымаў здольнасць гаварыць у сне на “незнаёмай мове”, якая была апазнаная аўтарытэтнай камісіяй як мова Старога запавета.
У чацвертым нумары Паментніка за 1816 год зявіўся пераклад (ці, больш дакладна, пераказ) французскага артыкула пад назвай “Літаратура аб алгебраманіі”. Артыкул быў скіраваны супраць захаплення матэматыкай, што ў тагачаснай Віленскай сітуацыі адназначна трактавалася як выпад супроць Лна Снядэцкага і рэшты лібералаў. У артыкуле распавядаецца пра чалавека, няздольнага скончыць курс навучання лаціны і літаратуры, і які ў якасці кампенсацыі пачынае інтэрпрэтаваць
жыццё выключна ў “матэматычных” тэрмінах, ужываючы іх бяз ладу і складу. У канцы артыкула аўтар пераходзіць ад гуллёва-іранічнага апісання (якое можна трактаваць як апрычонае маралітэ) да больш агульных высноваў. Фармулюючы пытанне “Навошта патрэбная матэматыка ў звычайным жыцці? Навошта імкнуцца, каб рахунак вызначаў наш густ, а цыркуль вымяраў нашыя прыемнасці?” /147, s. 371/, аўтар сцвярджае сэнс і значэнне дакладных навук як пераважна практычнае. Паводле аўтара, дакладныя навукі мусяць займацца практычным паляпшэннем канкрэтнага жыцця, а не шукаць ўласнае легітымацыі ў агульных словах пра “плён асветы”.
Для асветніцкіх эліт Ляхніцкі з яго цікавасцю да магнетызму з’яўляўся яскравым прадстаўніком псеўданавуковых “прымхаў і забабонаў”, а з перспектывы пазнейшых гісторыкаў моду на магнетызм лёгка палічыць кур’ёзам, псеўданавуковым анахранізмам, уфундаваным выключна ў бунце “сэрца і ўяўлення” супроць сухога рацыяналізму XVIII стагоддзя.
I сапраўды, калі казаць пра навуковасць часопіса, дык яна выклікае сумневы не толькі з-за самой тэорыі магнетызму, але і з-за відавочна ненавуковага дыскурсу.
I ўсё ж сэнс і значэнне “Паментніка...” ляжыць у чымсьці іншым. А менавіта ў рашучым пранікненні на тэрыторыю таго, што для класічнага асветніцкага розуму з’яўлялася надзвычайным. I ў гэтым сэнсе магнетызм пачатку XIX стагоддзя — не сутнасць, а сімптом, знак новых магчымасцей чалавека і чалавечага, якія ўладна імкнуліся да выяўлення. Напоўніцу гэтыя новыя магчымасці выявяцца ў 30-х — 40-х гадах, у выбуху містыцызму, у творчасці Тавянскага і Міцкевіча.
2.3.2.	Зарыян Даленга-Хадакоўскі і “дыскурс этнаграфіі”
Адной з сфер надзвычайнага ў першай трэці XIX стагоддзя стала і традыцыйная (этнічная) культура. Гэтая праблема-
тыка звычайна разглядаецца ў межах гісторыі этнаграфіі і трактуецца як перадгісторыя дысцыпліны, у якой яшчэ не выпрацаваліся навуковыя метады даследавання і аналізу матэрыяла.
Але станаўленне этнаграфіі як навукі было звязана таксама з пэўнымі эпістэмалагічнымі зрухамі, з пэўным разломам у сістэме познеасветніцкай рацыянальнасці, у выніку якога адбылася пераарыентацыя ад ідэі “палітычнага” (шляхецкага) народу на ідэю народу як этнакультурнай супольнасці і, у далейшым, легітымацыя традыцыйнай (народнай) культуры ў супрацьпастаўленні з культурай асветніцкіх эліт. Гэта прывяло да фармавання адмысловага фенамену, які можна назваць дыскурсам этнаграфіі.
Пад дыскурсам этнаграфіі мы будзем разумець сукупнасць культурнай прадукцыі, якая мае сваёй перадумовай пэўную веду і пэўнае разуменне: разуменне народа як натуральнай, этнічна і генетычна абумоўленай супольнасці. Гэтае разуменне рэалізоўвалася ў размаітых культурных практыках дзевятнаццатага стагоддзя: літаратурных, музычных, навуковых і г.д. Пэўная ўпарадкаванасць усіх гэтых практыкаў, што расшыфроўваюцца праз культурны код «народу», і ўтварае дыскурс этнаграфіі.