Філасофія Яна Снядэцкага  Ігар Бабкоў

Філасофія Яна Снядэцкага

Ігар Бабкоў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 136с.
Мінск, Вільня 2002
27.43 МБ
Першыя спробы позняга Асветніцтва апазнаць культуру простага народу паўстаюць амаль што сінхронна на самым пачатку дзевятнаццатага стагоддзя ў Варшаве і Вільне. Характэрна, што гэта інтэгральныя праекты вывучэння краю, у якіх апісанне і даследаванне традыцыйнай культуры разглядаецца як дапаможны сродак, а сама культура ацэньваецца выключна як памяткі мінулага.
Надзвычай характэрнай была праграма Гуга Калантая, якую ён выклаў у прыватным лісце (ад 15 ліпеня 1802 года), надрукаваным у «Паментніку Варшаўскім» толькі ў 1910. Але, тым не менш, гэтая праграма адразу стала вядомай у навуковых колах. Яна складалася з 11 пунктаў.
Праграма ставіла за мэту высвятленне:
“1. ...розніцу ў іх (жыхароў кожнай мясцовасці) мове альбо ў дыялектах адной мовы; 2. розніцу ў адзенні — не толькі тое,
што тычылася ягонага крою, але нават колеру, не мінаючы ніводнага віду вопраткі; 3. даць падрабязны разгляд усіх іх абрадаў вясельных, радзінных, пахавальных, бо, хоць гэтыя абрады на лая рэлігія зрабіла аднолькавымі, аднак усюды засталося яшчэ нешта з даўнейшых звычаяў, як вясёлых, так і жалобных; 4. аб забавах простых людзей у розную пару года, аб іх музыцы, музычных інструментах, аб каляндарных святах, ці сатурналіях нашага народу, аб вахканаліях, аб песнях — вясёлых, пастухоўскіх, жалобных, гістарычных і тых, што дзецям спяваюць над калыскай, аб казках і гісторыях, аб чарах і забабонах, а, па-сутнасці, аб рэштках звычаяў даўняй язычніцкай рэлігіі, напрыклад, аб купаллі ў час летняга сонцастаяння ды інш; 6. аб знешнім выглядзе; 7. аб стравах і спосабах іх прыгатавання, аб жыллі, аб спосабе будаўніцтва, аб прадметах хатняга ўжытку; 8. аб пастухоўстве і земляробстве; 9. аб рукадзеллі простых людзей; 10. аб адмоўных звычаях і недахопах; 11 аб характэрных хваробах і спосабах ратавання хворых у простых людзей” /31, с. 39/.
3 іншых познеасветніцкіх праграмаў апісання і даследавання традыцыйнай культуры мы можам адзначыць ліст віленскага біскупа Яна Касакоўскага да Віленскага унівэрсітэта з прапановай шырокага вывучэння мовы, фальклёру і іншых старажытнасцяў краю. Прапанова была прынятая і ў 1904 годзе ў этнагарафічную Літву накіроўваецца экспедыцыя ў складзе чатырох чалавек. Нааддзяленні фізікі Віленскагаунівэрсітэта была распрацавана анкета (апублікаваная ў Новым Паментніку Варшаўскім у 1905 годзе) па зборы звестак, што маглі б быць карыстнымі для фізыкі, натуральнай гісторыі, медыцыны, земляробства. Мы можам адзначыць таксама імёны Яна Альбертрандзі, Яна Вароніча, Ксаверыя Міхала Богуша, Ваўжынца Суравецкага, якія ў сваіх прамовах і даследаваннях ставілі і часткова імкнуліся рэалізаваць гэтую праграму. Характэрнымі рысамі познеасветніцкага стаўлення да традыцыйнай культуры было:
а.	Апазнаванне і прызнанне традыцыйнай культуры (культуры простага народу) і самога гэтага народу ў якасьці
асобнай, аўтаномнай часткі грамадства, у якасці «асобнай цывілізацыі», на якую дарэгуль не звярталася належная ўвага.
б.	Універсалізацыя і тыпалагізацыя «простага люду». Для асветніцкага разумення культура простага народу была люстраным адбіткам універсальнай «высокай» культуры, разлягаючыся на восі розум — эмоцыі, дарослы стан — дзіцячая свядомасць і г.ДАсьветніцтва не цікавілася рознымі этнасамі і рознымі культурамі, але культурай як такой.
в.	Прызнанне гэтай культуры ў якасьці культуры пераходнай, рэштак даўніны, якія маюць гістарычнае значэнне, але якія, тым ня меней, мусяць непазьбежна адступіць перад «святлом розуму».
Так, Ян Снядэцкі, які, як мяркуецца, быў аўтарам анкеты ў Віленскім універсітэце па вывучэнні традыцыйнай культуры, пісаў у інструкцыі да яе пра тое, што “у народных традыцыях, прыцемненых заслонай забабоннасці, хаваюцца часам важныя для фізікі, натуральнай гісторыі, медыцыны, земляробства праўды” /31, с. 42/. Ваўжынец Суравецкі ў прамове, зачытанай на пасяджэнні Каралеўскага Таварыства Аматараў Навук у 1809 годзе, кажа пратое, што “гэтыя насыпаныя людзкой рукой пагоркі, што бачым мы ў нашым краі, каменне даўніх пабудоваў, імёны гор, рэк і розных паселішчаў, гэтыя паданні, прымхі, абрады і звычаі, якія дасюль захоўвае ў многіх мясцовасцях просты народ, утрымліваюць, бывае, дарагія іскаркі, пры дапамозе якіх вучонаму няцяжка распаліць паходню, каб асвятліць ёю нязмерную прастору адвечнага змроку” /31, с. 43/.
Але, як гэта ні парадаксальна, менавіта гэтыя «дарагія іскаркі» пераўтварыліся ў паходню, якой была асветленая большая частка дзевятнаццатага стагоддзя. Гэтыя новыя тэндэнцыі добра бачныя ў тэксце Марыі Чарноўскай “Рэшткі славянскай міфалогіі, захаваныя ў звычаях вясковага народу на Белай Русі”. Падаючы апісанне абрадаў (і пры гэтым даючы ў арыгінале фальклёрныя тэксты) Марыя Чарноўская не абмяжоўваецца асветніцкай фіксацыяй «рацыянальных і карысных праўдаў», а падае асабістае стаўленне да апісваных абрадаў: “... гэты про-
сты абрад (радаўніца) выклікае пашану. Калі бачыш тут і там грамадкі гэтых бедных сялян, якія аплакваюць страчаных навек блізкіх людзей, узрушваесся душой і не можаш стрымаць слёз. Ды ці ж можна глядзець на гэты драматычны рытуал абыякава! Калі адкінуць звязаныя з ім забабоны, звычай гэты заслугоўвае пахвалы, ва ўсялякім разе ён бязшкодны. Гэта ж ні што іншае, як патрэба поўнай жалю душы вядзе селяніна на магілу любага чалавека. У цябе цяжка на душы? Пайдзі, аблі слязамі камень на магіле тваёй прыяцелькі ці прыяцеля і адчуеш палёгку ў сваіх пакутах” /31, с. 49/. Такая эмацыйная рэабілітацыя традыцыйнай культуры адкрывала, па-сутнасці, новыя перспектывы мыслення, і не толькі ў этнаграфіі. Піянерам гэтых новых перспектыў стаў Даленга-Хадакоўскі.
Зарыян Даленга-Хадакоўскі (Адам Чарноцкі) нарадзіўся 24 снежня 1784 года. He толькі сваімі творамі, але і сваёй біяграфіяй ён належыць да цалкам іншага культурнага тыпу. Нарадзіўшыся ў сям’і збяднелага шляхціца, ён, тым не меней, пазней спасылаўся на сваё «вясковае паходжанне». Ён так і не змог атрымаць унівэрсітэцкую адукацыю і па сутнасьці быў самавукам. Займаючыся прыватнай адвакатурай, а потым служачы намеснікам і кіраўніком маёнтка Варончы, ДаленгаХадакоўскі ўважліва сачыў за інтэлектуальнымі дыскусыямі свайго часу, быў знаёмы з познеасветніцкімі праграмамі вывучэння традыцыйнай кулыуры. Пасля вядомых здарэнняў (суд, пабег, служба ў войску Напалеона, нелегальнае вяртанне) Даленга-Хадакоўскі рэшту свайго жыцця прысвяціў прапагандзе і рэалізацыі сваіх ідэй на шырокіх прасторах славянскай зямлі: ад Кракава да рускай поўначы.
Што тычыцца творчага наробку, дык мы мусім згадаць перадусім працу «Аб славяншчыне перад хрысціянствам», якая была напісана ў 1818 годзе і з’явілася ў друку двойчы: у Цвічэні Науковым (1918) і ў Паментніку Львоўскім (1919).
Уплыў Даленга-Хадакоўскага на славянскую фалькларыстыку дастаткова даследаваны, яго археалагічныя і этналагічныя гіпотэзы і інтуіцыі (гарадзішчы, праблемы тапанімкі) не з’яў-
ляюцца прадметам нашага разгляду. У нашым кантэксце істотная тая новая трактоўка традыцыйнай культуры (новая ў параўнанні з познеасветніцкім бачаннем), якую ён прапанаваў у сваёй працы.
“У народзе першабытным, што каля двух дзесяткаў стагоддзяў налічвае на гэтай зямлі, заўсёды якое-небудзь паданне быць павінна. 3-за недахопу пісьменнікаў альбо тагачасных сведчанняў, здольнае яно шмат рэчаў нам адкрыць... Трэба пайсці і знізіцца пад страху селяніна ў розных далёкіх краях, трэба спяшацца на яго частаванні, гулянні і розныя прыгоды. Там, у дыме, што ўзносіцца над галавамі, жывуць яшчэ старыя абрады, спяваюцца даўнія песні і сярод простых скокаў чутны імёны забытых багоў” /94, s. 24/. Гэтая цытата вельмі паказальная для мыслення Даленгі-Хадакоўскага. Традыцыйная культура для яго не выступае як нешта мёртвае і аджылае, вартае выключна перадгісторыі чалавецтва, а наадварот, як жывое і старажытнае паданне, якое захоўвала і захоўвае каштоўны досвед, якога так не хапае сучаснасці. Калі асветніцкая праграма была скіраваная на пад’ём традыцыйнай культуры да вышыняў асвечанага розуму, Даленга-Хадакоўскі прапанаваў адваротную хаду, «знізіцца пад страху селяніна» і пачуць «імёны забытых багоў». Яго ўласнае жыццё і было ўвасабленнем гэтай праграмы.
Утопія “славяншчыны” Даленгі-Хадакоўскага ў кантэксце яго часу выконвала ролю дэканструкцыі моцных культурна-палітычных ідэнтычнасцяў: польскай і расійскай. На месцы гэтых ідэнтычнасцяў, якія абапіраліся на традыцыю высокай культуры і бралі ў якасці сваёй перадгісторыі апошнія дватры стагоддзі, — на іх месцы раптоўна паўстала няпэўная і разлеглая прастора славянскай зямлі, прастора-палімпсест, на якой не проста захоўваюцца памяткі прамінулых стагоддзяў, a якая сама ў сабе ёсць такой памяткай.
Пад покрывам польскай і расійскай культураў раптоўна абнаружыліся і пачалі набываць рэпрэзентацыю даўнія плямённыя разрозненні, і гэтыя разрозненні пачалі разглядацца не
як перашкода, а, наадварот, як першаснае, аўтэнтычнае паданне, зацемненае стагоддзямі панавання чужых культурных і рэлігійных формаў жыцця.
Рэвізіянізм Хадакоўскага выявіўся не ў сістэматычных разглядах, а хутчэй у люстэркавым пераварочванні гістарычных схемаў. Так, шляхта і духавенства (клер), якія ў тагачасным гістарычным мысленні бачыліся як адзіны легітымны суб’ект гістарычнага працэса, Хадакоўскім трактуюцца хутчэй як перашкода.
У самых разнастайных кантэкстах Хадакоўскі вяртаецца да ідэі “гістарычнай падмены”, да думкі пра пэўную “ненатуральнасць” польскамоўнай шляхецкай культуры на землях былога Вялікага Княства і Украіны. Трэба адзначыць, што і ў пачатку XIX стагоддзя шляхецкі палітычны народ самаўсведамляў сябе “целам і тэкстам гісторыі”. Хадакоўскі ж сцвердзіў, што толькі сама прастора “славянская зямля”, якая захоўвае памяткі мінулага, можа лічыцца сапраўдным тэкстам.
У гэтым сэнсе цікавасць Хадакоўскага да Русі і рускай гісторыі паказальная. У гістарычным наратыве XVIII — пачатку XIX стагоддзяў “рускасць” была выцесненай, рэпрэсаванай тэмай, а сам факт паланізацыі гэтай прасторы разглядаўся як натуральны і добраахвотны акт “працэсу цывілізавання”.
Па-сутнасці, у першай палове XIX стагоддзя ў культуры распачаўся працэс балючага самаўсведамлення гетэракультурнасці гэтых прастораў, у выніку якога полілінгвізм пачынае станавіцца нормай культуры, а сама культура пачынае трансфармавацца з ліцвінскай (полькай) у “краёвую”.