Філасофія Яна Снядэцкага  Ігар Бабкоў

Філасофія Яна Снядэцкага

Ігар Бабкоў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 136с.
Мінск, Вільня 2002
27.43 МБ
атрымаў прапанову ўзначаліць Віленскую астранамічную абсерваторыю і стаць рэктарам Віленскага Універсітэта. У 1807 годзе ён пераязджае ў Вільню, дзе на працягу васьмі год з’яўляецца рэктарам Віленскагауніверсітэту. У 1815 годзе сыходзіць з пасады рэктара, але да 1824 года працуе як астраном.
Філасофіяй Снядэцкі заняўся ўжо ў Віленскі перыяд свайго жыцця і яго статус як філосафа, а таксама ацэнка яго філасофскіх набыткаў надзвычай кантраверсійныя.
3 аднаго боку, творчасць Снядэцкага ў Вільні лічыцца падсумаваннем і вяршыняй позняга Асветніцтва, а тыя палемікі, якія ён распачаў, — палеміка з Кантам і палеміка з рамантычнай школай — сталі знакавымі, сімвалічнымі падзеямі для культуры пачатку XIX стагоддзя. 3 другога боку, філасофская спадчына Снядэцкага ацэньваецца часам як эпігонская ў дачыненні да шатландзкай філасофіі здаровагарозуму, прыхільнікам якой ён з’яўляўся, а таксама ў дачыненні да філасофіі класічнага Асветніцтва.
Гэтая кантраверсійнасць бярэ пачатак ад самой віленскай сітуацыі пачатку XIX стагоддзя, калі для адных Снядэцкі выступаў у якасці святога, які стаіць на варце асветніцкіх прынцыпаў і ідэалаў, для другіх жа выглядаў як сухі, рацыянальны, зласлівы навуковец, які не хоча бачыць жывога жыцця за абстрактнымі прынцыпамі. Прынамсі ў вобразе старога мудраца з Міцкевічавай “Рамантычнасці” шмат хто пазнаваў менавіта Снядэцкага. Першую пазіцыю адстойваў Міхал Балінскі, які ўрэшце выдаў двутомны збор “Успамінаў пра Яна Снядэцкага” (1865). Другая была замацаваная ў Гісторыі польскай літаратуры (1861) Юліана Барташэвіча, у якой Снядэцкі характарызуецца як . .чалавек нязмерна шкодны для прагрэсу літаратуры і грамадскай асветы ў народзе, бо, паводле яго разумення, толькі навукі з’яўляліся рэальнасцю... Усю польскую моладзь гвалтоўна прымушаў да матэрыялізму і не дазваляў ёй блукаць у сферы духа”. /158, s. 4-5/
Але ўласна філасофская спадчына Снядэцкага стала аб’ектам прафесійнага аналізу толькі ў канцы XIX стагоддзя. Me-
навітатады былі закладзены пэўныя пазіцыі і інтэрпрэтацыйныя стратэгіі, якія на працягу наступнага стагоддзя ўдакладняліся альбо аспрэчваліся, але пры гэтым заставаліся нязменнымі. Першым сур’ёзным інтэрпрэтатарам філасофіі Снядэцкага быў Генрык Струвэ, які ў першым выданні сваёй Логікі (1870) з аднаго боку падкрэсліў эмпірызм і сэнсуалізм Снядэцкага, а з другога паставіў пад сумнеў ідэю агульнага фенамена і, адпаведна, філасофскую карэктнасць усёй эпістэмалогіі Снядэцкага. Паводле Струвэ, эмпірызм і сэнсуалізм дазваляюць залічыць Снядэцкага да прыхільнікаў класічнага Асветніцтва, у той час як яго фенаменалагічная праграма (аналіз сілаў і здольнасцей чалавечага розуму як агульных фенаменаў) прывяла ўрэшце да таўталагічнага і павярхоўнага апісальніцтва. Менавіта Струвэ сцвердзіў, што Снядэцкі ў сваёй эпістэмалогіі наследаваў шатладзкай філасофіі здаровага розуму. Высновы Струвэ былі аспрэчаны, з аднаго боку, Ахаровічам, які ў кнізе “Уступ і агульны пагляд на пазітыўную філасофію” (Варшава, 1872) звярнуў увагу на пазітывісцкі аспект філасофіі розуму Снядэцкага і размясціў яго паміж Гербартам і Контам. 3 іншага боку, у 1875 годзе выйшла манаграфія Маўрыцы Страшэўскага “Ян Снядэцкі. Яго становішча ў дзеях асветы і філасофіі ў Полылчы”, у якой Страшэўскі імкнецца давесці арыгінальнасць філасофіі Снядэцкага і палемізуе як са Струвэ, так і з Ахаровічам.
Гэтыя прынцыповыя пазіцыі не змяніліся на працягу ўсяго дваццатага стагоддзя. Філасофія Снядэцкага характарызуецца як эмпірызм і сэнсуалізм, да якога дадаюцца альбо элементы пазітывізму, альбо “наследаванне філасофіі здаровага розуму”. Генрык Хінц, найбольш аўтарытэтны даследчык філасофіі эпохі Асветніцтва, у сваім агульным аглядзе філасофіі Асветніцтва ў Рэчы Паспалітай трактуе Снядэцкага як мысліцеля эпохі крызісу і сцвярджае, што “у абароне Асветніцтва Снядэцкі папулярызуе “філасофію здаровага розуму” так званай шатландзкай школы (Т. Рэйд)”. /150, s. 53/ Усё гэта паказвае, што ўласная філасофская пазіцыя Снядэцкага ўсё яшчэ застаецца праблемай.
Зварот Снядэцкага да філасофіі ў Віленскі перыяд яго жыцця (і ўвогуле, станаўленне познеасветніцкай эпістэмалогіі) быў абумоўлены наступнымі фактарамі:
Актывізацыяй старой схаластыкі, якая ў межах Полацкай езуіцкай акадэміі спрабавала палемізаваць з віленскімі лібераламі і канкуравала з імі не толькі інтэлектуальна, але і ў пошуку падтрымкі імператарскага двара, а таксама імкнулася да кантролю над “постезуіцкай” сістэмай адукацыі.
Зменамі ў статусе самой філасофіі, якая відавочна вяртала сабе месца ў інтэлектуальным і культурным жыцці, згубленае за часы Асветніцтва, і якая патрабавала рэдэфініцыі.
Паўставаннем кансерватыўнага павароту ў філасофіі (Шаняўскі), які ў сваім развіцці ішоў паралельна з рамантычным паваротам у літаратуры.
Выклікам трансцэндэнтальнага ідэалізму Канта, які разгарнуў асветніцкую эпістэмалогію на 180 градусаў.
Асобна трэба адзначыць рэабілітацыю традыцыйнай культуры і этнаграфічна-народніцкі паварот ў мысленні, што праявіўся ў творчасці Даленгі-Хадакоўскага.
Усе гэтыя фактары паспрыялі з’яўленню чатырох філасофскіх твораў Снядэцкага на працягу 1814 — 1821 гадоў: “Пра метафізіку” (1814), “Пра класічнасць і рамантычнасць” (1819), “Пра філасофію” (1819) з “Дадаткам” (1920) і “Філасофія чалавечага розуму” (1821). Статус гэтых чатырох твораў быў розны. “Пра метафізіку” з’яўляўся паводле жанру філасофскім памфлетам і быў накіраваны супроць першых рэцэпцый кантыянства, якое разглядалася Снядэцкім як вяртанне да матрыцы даасветніцкага, метафізычнага мыслення, — г.зн. як мадыфікацыя схаластызаванага арыстацелізму. “Пра класічнасць і рамантычнасць” была рэплікай на твор Казімежа Брадзінскага “...Рамантычнасць” і ў ёй палеміка са сферы літаратурнай крытыкі пераносілася ў сферу эпістэмалогіі, у якой сутыкненне стыляў бачылася як вытворнае ад унутранай, уласна эпістэмалагічнай спрэчкі розуму і ўяўлення. “Пра філасофію” — праграмна-палемічны твор, які пераводзіць спрэчку, пачатую ў дак-
ладзе “Пра метафізіку” у больш шырокі кантэкст станаўлення філасофскіх ведаў і яе магчымых перспектыў. I, нарэшце, “Філасофія чалавечага розуму” з’яўляецца спробай новай асветніцкай эпістэмалогіі, якая пераходзіць (прамінаючы праект нямецкай класічнай філасофіі) у пазітывісцкую фазу.
Зацемы
1.	Тэрмін “перспектыва” ў дадзеным кантэксце ўжываецца як эпістэмалагічная катэгорыя, што выяўляе пэўную інтэнцыянальнасць чалавечых ведаў, якая палягае на тым, што працэсам канстытуявання прадметнасці папярэднічае акт “выбару перспектывы”, пэўная арыентацыя “вока”.
2.	Біябібліяграфічныя звесткі пра Доўгірда гл. /19/.
3.	Антоні Пошман, славуты (для свайго часу) містык і “майстра герметычнай філасофіі”.
4.	Уплывы Шэлінга асабіста на Галухоўскага і на сістэму яго ідэй відавочныя. Але гаварыць пра “шелінгіанства” Галухоўскага было б некарэктна. Калі б задачай Галухоўскага было “шэлінгіанства”, ён бы не прыехаў у Вільню, а зрабіў бы нармальную кар’еру нямецкага прафесара.
3.	ГІСТОРЫКА-ФІЛАСОФСКАЯ РЭКАНСТРУКЦЫЯ КРЫТЫЧНЫХ
ТВОРАЎ ЯНА СНЯДЭЦКАГА
3.1.	Віленская палеміка: крытыцызм як форма асветніцкага мыслення.
У сваёй працы “Пра класічныя і рамантычныя творы” Ян Снядэцкі, характэрызуючы рамантычную літаратуру, ужывае метафару, характэрную хутчэй для кансерватара, чым для адукаванага віленскага ліберала. Ён піша, што рамантычнасць “падбухторвае ўяўленне супроць розуму і запальвае нібы грамадзянскую вайну між рознымі сіламі чалавечай душы” /165, s. 36/. Менавіта вобраз бунту і разбурэнняў выкарыстоўваўся кансерватарамі для характарыстыкі наступстваў усеагульнай асветы, a самі асветнікі настойвалі на арганічнасці ды негвалтоўнасці сваёй працы. Але, у кантрасце з познеасветніцкай агіаграфіяй, а таксама з кампраміснай палітычнай пазіцыяй віленскіх лібералаў, менавіта вобраз бязлітаснай грамадзянскай вайны аказваецца надзвычай характэрнай, калі не вызначальнай рысай віленскага асветніцкага дыскурсу першай трэці XIX стагоддзя.
Калі гаварыць пра Снядэцкага, мы мусім канстатаваць:
• Змаганне з Кантам і кантыянскімі ўплывамі, якія разглядаліся як праявы навуковага містыцызму. Змаганне гэта відавочна выходзіла за межы чыста эпістэмалагічнай (прафесійнай) спрэчкі, выяўляючы свае ідэалагічныя і культурныя матывацыі, і ўрэшце пераходзіла ў вайну з нямецкай філасофіяй і нямецкай культурай увогуле. 1 калі 12 лістапада 1814 года ў лісце да Лелявеля Снядэцкі амаль прыватна раіць “асцерагацца нямецкіх педантаў, якія найчасцей у навуцы не маюць ні густу, ні розуму” / 60, s. 408/, дык у прадмове да 4 тому, гаворачы пра матывацыі
напісання, Снядэцкі піша пра “фальшывую і небяспечную навуку..., што праціснулася як забаронены замежны тавар да палякаў і пачала спакушаць краёвую моладзь” /165, s. V/.
■ Ужо прыгаданая вайна з рамантычнасцю, за якой, у адрозненне ад Брадзіньскага, Снядэцкі не прызнаваў самастойнага зместу і якая трактавалася ім як суцэльнае парушэнне законаў, “адкрытых для французаў Буало, для палякаў Дмухоўскім, а для ўсіх цывілізаваных народаў ... Гарацыям...” /165, s. 2-3/.
■ Вайна з магнетыстамі і месмерыстамі, з іх цікавасцю да надзвычайнага і містычнай інтэрпрэтацыяй некаторых фізічных фенаменоў.
■ Вайна з традыцыйнай народнай культурай, у якой Снядэцкі адмаўляўся бачыць штосьці, акрамя “гаворак глупых бабаў”. Тут можна прыгадаць скептычнае стаўленне да праекту Даленгі-Хадакоўскага.
Тут ужо не гаворыцца пра такіх традыцыйных антаганістаў, як абскуранты-езуіты з Полацкай Акадэміі і радыкальная моладзь.
Але арыентацыя на бязлітаснае змаганне была характэрная не толькі для Снядэцкага. Увесь віленскі лібералізм быў працяты духам крытыцызму. 3 утварэннем Таварыства шубраўцаў і выхадам “Вулічных навінаў” крытыцызм стаў больш радыкальным і сістэматычным. Больш за тое, ідэалагічныя войны былі пашыраныя на ўсё сацыяльнае поле. У аб’екты крытыкі патраплялі шляхта з яе гербаманіяй, падарожжаманіяй, пьянствам ды іншымі хваробамі, духавенства, вяскоўцы, габрэі. Урэшце, характэрна, што грамадства само стала надзвычай крытычным да крытыкі. Вядомы ананімны верш гучаў:
Ці шубравец, ці злодзей — усё адно значыць.
Так Заблоцкі ў сваіх вершах гэты выраз тлумачыць.