Філасофія Яна Снядэцкага
Ігар Бабкоў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 136с.
Мінск, Вільня 2002
I таму абое роўныя маюць зыскі:
Злодзеяў б’юць па скуры, а шубраўцаў у пыскі /65, s. 232/.
У выніку ў канцы сваёй дзейнасці шубраўцы мелі справу ўжо з судовымі позвамі, а пазней іх дзейнасць была ацэненая як дзейнасць “крытычных касмапалітаў, якія ганілі ўсё польскае” /65, s. 256/.
Мішэль Фуко адзначыў, што, у пэўным сэнсе, усё асветніцкае мысленне сутнасна звязанае з крытычным стаўленнем да свету, і ў гэтым сэнсе яно выступае як “крытычны дзённік розуму”. Асветніцкі крытыцызм можа быць разгледжаны ў розных аспектах: як форма мыслення, як дыскурс і як практыка, як пэўны эпістэмалагічны далягляд думкі, як кшталтаванне новай суб’ектнасці.
Пры гэтым мы мусім разрозніць ранні крытыцызм і крытыцызм позняга Асветніцтва.
Сапраўды, раннеасветніцкае мысленне самавызначаецца не праз дагматычнае пастуляванне прынцыпаў разумнасці, а праз апазнаванне, даследаванне і крытыку разнастайных сфераў, якія бачацца як неразумныя, праз правядзенне мяжы, граніцы між розумам і неразумным. Пры гэтым ранні асветніцкі крытыцызм (звязаны з фізіякратамі і іх спробай татальнай рацыяналізацыі сацыяльнай і культурнай прасторы) зыходзіць з аптымістычнай ацэнкі магчымасці рацыяналізацыі “неразумнага”, сам гэты крытыцызм лакалізуецца ў маргінальных зонах і выбірае ў якасці сваёй аб’ектнасці “ніз” сацыяльнай прасторы.
Познеасветніцкі крытыцызм не столькі актыўны, колькі рэакрыўны: ён рэагуе на пэўныя контр-ініцыятывы. Класічнае Асветніцтва зыходзіла з прынцыповай несупярэчнасці чалавечагарозуму і разумнасці натуральных законаў. Гэтая эпістэмалагічная перадумова некрытычна экстрапалявалася на сацыяльную і культурную прастору, якая мусіла падлягаць рацыяналізацыі. Лакалізаваная пераважна ў асяроддзі асветніцкай эліты, ідэалогія Асветніцтва выказывала прэтэнзію на універсальнасць сваіх тэзісаў, і таму ўспрымала як неразумныя і варожыя разнастайныя альтэрнатыўныя ініцыятывы. Але напачатку XIX стагоддзя адбываюцца пэўныя мутацыі.
Сфармуляваўшы ідэю “крытычнага розуму”, цалкам аўтаномнага, Снядэцкі (і позняе віленскае Асветніцтва) знаходзіць як навакольную рэчаіснасць, так і ўсю традыцыю неразумнай. Сам розум, які не так даўно ўяўляўся як істотная, субстанцыйная еднасць, цяпер бачыцца як поле змагання, як штосьці, што
ўжо ў сабе самім мае перадумовы “хваробы”, “скрыўленняў”. Таму метафара фізіякратаў “пасіўнай прыроды” замяняецца на вобраз “бунту” супроць розуму, а сама сітуацыя апісваецца як “грамадзянская вайна”.
У віленскім асяроддзі першай трэці XIX стагоддзя познеасветніцкі крытыцызм быў звязаны з дзейнасцю Енджэя і Яна Снядэцкіх, а таксама з колам універсітэцкіх прафесараў, якія групаваліся вакол іх. Ідэалагічна ён прыбраў форму лібералізму, інстытуцыйна ўвасабляўся ў дзейнасці таварыства “Шубраўцаў” з іх газетай “Вулічныя ведамасці”.
Пачынаючы ад 18 1 4 года, Ян Снядэцкі праводзіў сістэматычную палеміку з тымі з’явамі і падзеямі, якія бачыліся яму адхіленнем ад асветніцкай парадыгмы і галоўнай дарогі прагрэсу. Гэтая крытыка выявілася ўтрох творах Снядэцкага: “Пра метафізіку”, “Пра класічныя і рамантычныя творы” і “Пра філасофію” з “Дадаткам...”.
2. Крытыка праграмы “адраджэння метафізікі” (трактат “Пра метафізіку”)
Задуманы як філасофскі памфлет1, даклад “Пра метафізіку” не выклікаў шырокай палемікі (у адрозненне ад наступнага дакладу “Пра філасофію”). Ён быў надрукаваны ў 1814 годзе і адсутнасць водгукаў магчыма тлумачыцца палітычнай сітуацыяй таго часу. Тым не менш у ім у згорнутым выглядзе змяшчаюцца тэмы ўсіх наступных філасофскіх твораў Снядэцкага.
Трэба адразу адзначыць, што прадметам аналізу Снядэцкага ў гэтай рабоце выступае не метафізіка ў шырокім сэнсе, як сінонім філасофіі ўвогуле, а метафізіка як адна з частак філасофіі, якая ў выніку эмансіпацыі навук і распаду позняй схаластыкі была адкінутая і разглядалася асветнікамі як прыклад бясплённага разумавання.
Напачатку даецца кароткая гісторыя станаўлення метафізікі і адзначаецца, што сам зварот да найбольш агульных уласцівасцей рэчаў не з’яўляецца прывілеем толькі метафізікі,
а прысутнічае ва ўсіх навуках, кожная з якіх мусіць мець і “мае сваю метафізіку” /167, s. 147/. Гэтыя навуковыя метафізікі мусяць займацца тэарэтычным аналізам тых эмпірычных дадзеных, якія ў кожнай навуцы выступаюць звесткамі і матэрыялам, але не твораць уласна навукі.
У той жа час, традыцыйная філасофская метафізіка так і засталася ў краіне мараў, паколькі дасюль разглядае свой прадмет як цалкам адарваны ад эмпірычнай рэальнасці. Нямецкая школа, паводле Снядэцкага, вырашыла абапёрціся менавіта на гэтую адцягненую метафізіку. Ключавая роля ў такім павароце належыла Канту.
Так, Кант у сваёй “Крытыцы чыстага розуму” адзначае крызісны стан метафізікі, якая адзіная з навук не зрабіла ніякага прагрэсу. Крытычны праект Канта і меў на мэце разгледзець магчымасць рэфармавання метафізікі. А паколькі яна, аналізуючы быццё як такое, абапіраецца на чысты розум, дык крытыка чыстага розуму ёсць адначасова выяўленнем магчымасці метафізікі як навукі.
Аднак Снядэцкі ўспрыняў гэты крытычны праект як пачатак праграмы адраджэння альбо вяртання старой метафізікі і ў гэтым сэнсе як антыасветніцкую праграму. Нават антынамічнасць ідэй чыстага розуму не задаволіла Снядэцкага, бо, згодна з асветніцкімі перакананнямі, метафізіка, якая займаецца апошнімі прычынамі, тымі пытаннямі, што ляжаць на мяжы магчымасцей чалавечага розуму, — такая навука мусіла знікнуць назаўсёды.
Тым не менш, гэты крытычны праект Канта мае вытокі, як лічыць Снядэцкі, у сітуацыі эпістэмалагічнага раздарожжа, якое было характэрна для канца XVIII стагоддзя. Вынікам гэтага раздарожжа стала сітуацыя існавання “метафізічных сектаў”.
Снядэцкі дае тыпалогію “метафізічных сектаў”, якая абапіраецца на эпістэмалагічнае разрозненне між двума пачаткамі чалавечага пазнання — “уражаннямі пачуццяў” і “дзеяннямі розуму”. Так, эмпірыкі, альбо матэрыялісты, усё прыпісваюць пачуццям. Ідэалісты лічаць, што пачуцці нас падманваюць, яны
ставяць пад сумненне існаванне целаў, і лічаць людзей істотамі, што жывуць у краіне мрояў. Скептыкі не давяраюць розуму і лічаць, што той нічога пэўнага адкрыць не ў стане. Дагматыкі абапіраюцца на “чысты розум” і толькі тое лічаць праўдзівым і пэўным, пра што можна даведацца a priori. Ідэалісты і скептыкі такім чынам прыходзяць да эпістэмалагічнага “недаверу і роспачы”, а эмпірыкі і дагматыкі, наадварот, да безпадстаўнага аптымізму што да магчымасцей праўдзівага пазнання. У выніку гэтыя секты знаходзяцца ў бесперапынным канфлікце, і займаюцца не столькі пазнаннем, колькі ўзаемнай палемікай.
Уласна эпістэмалагічны праект Канта, паводле Снядэцкага, палягае на тым, што “выцягнуўшы гэтую навуку (метафізіку) з папялішча”, ён захацеў трыумфальна завяршыць эпістэмалагічную палеміку. /167, s. 154/ Паставіўшы чалавечы розум перад самім сабой, Кант запатрабаваў ад яго справаздачы, і паспрабаваў вытлумачыць таямніцу мыслення. Дзеля гэтага Кант разгледзеў чалавечы розум з двух перспектыў: першае, як розум, які знаходзіць сябе аточаным пачуццямі і які мысліць з іх дапамогай, — гэта эмпірычны розум; па-другое, незалежны і адарваны ад пачуццяў — чысты розум. Кант лічыць, што чысты розум мае “пэўныя праўды і правы, якія не набытыя ад пачуццяў і якія папярэджваюць якія-колечы пачуцці” /167, s. 154/.
Стратэгія Канта, адзначае Снядэцкі, грунтуецца на высвятленні, што ў кожным акце пазнанне палягае на рабоце пачуццяў, а што на дзеяннях самога розуму. Снядэцкі пагаджаецца з такой пастаноўкай пытання, але далей разглядае крытычны праект Канта як уваскрошанне “даўняй, цёмнай і баламутнай навукі перыпатэтыкаў аб матэрыі і форме”. /167, s. 154/ Так, Кантавы катэгорыі чыстагарозуму трактуюцца Снядэцкім па аналогіі з формамі Арыстоцеля. Асабліва Снядэцкага абураюць ідэі, што час і прастора ёсць формамі пачуццяў, а Бог, чалавечая душа і агульны свет ёсць формамі розуму.
У выніку, праект Канта, на думку Сняэцкага, характарызуецца, па-першае, цёмнасцю і незразумеласцю развагі, у выніку чаго “розум, патоплены... ў перабольшаных абстракцыях,
нічогане можаяснані бачыць, ні разумець”./167, s. 155/ А кожная “цёмная” навука ёсць, па меркаванню Снядэцкага, падазроная альбо фальшывая. Па-другое, ён адзначаны ідэалізмам і дагматызмам. Па-трэцяе, у ім няма ніякага пажытку для праўдзівай навукі. Крытычны праект Канта нічога не дае рэальнаму працэсу пазнання, што адбываецца ў навуках.
Праўдзівае ж мысленне, паводле Снядэцкага, “не залежыць ад формы (маюцца наўвазе апрыорныя формы пачуццёвасці і мыслення\ і яе не патрабуе, але (абапіраецца) на пазнанне грунтоўных прычын і довадаў, на бачанні адной праўды ў другой праўдзе і на ацэнцы адлегласці, на якой знаходзіцца думка альбо сцверджанне ў дачыненні да праўды неаспрэчнай” /167, s. 156/. Задача праўдзівага мыслення палягае на тым, каб “з грунтоўнага пазнання ўсіх частак навукі зрабіць сабе чыстае... і агульнае ўяўленне аб цэлым; з шматлікіх... навук добра зразуметых прыйсці да агульнай карціны чалавечага пазнання”/167, s. 158/.
Кантаваму праекту Снядэцкі супрацьпастаўляе рэальны прагрэс у навуках. Ён бачыць яго ў наступным. Паводле Снядэцкага, “Бэкан паказаў нам праўдзівую карціну ведаў у розных кшталтах навук, для кожнай прапанаваў... прадмет і мэту. Лок адкінуў фальшывую навуку аб прыроджаных ідэях, вытлумачыў таямніцу пераходу ад пачуццёвых уражанняў да агульных думак... апісаў сувязь думкі з мовай і падаў карысныя правілы яе ўжывання. Дэкарт абараніў доказ у шуканні і знаходжанні праўды, абгрунтаваў свабоду чалавечага розуму... Капернік, Галілей, Кеплер і Н’ютан навучылі нас, што ў пазнанні прыроды мы маем перад сабой толькі фенамены і наступствы...” /167, s. 159/. У выніку, прыходзіць да высновы Снядэцкі, ўсе рэчы, якія мы імкнемся пазнаць, дадзены нам толькі ў сувязі з чалавекам і ніколі самі па сабе.
Менавіта гэтую траекторыю, сцвярджае Снядэцкі, можна назваць сур ’ёзнай метафізікай, якая прывяла ў XVIII стагоддзі да імклівага прагрэсу і ўдасканалення ў навуках. Трэба альбо не ведаць пра ўсё гэта, альбо мець дастаткова безразважнасці, каб
выступіць з імкненнем прадпісываць правы навукам. Схаластычная ж метафізіка, на думку Снядэцкага, як была, так і засталася ў палоне бясплённых разважанняў. “Метафізікі ніколі не адкрылі ніякай карыснай праўды, нічым не паслужылі ні чалавечаму розуму, ні навукам” /167, s. 157-158/. 1 ўрэшце, замест таго, каб, абапіраючыся на навуку, імкнуцца да пазнання яшчэ неспазнаных рэчаў, філасофія (нямецкая школа) пачынае адраджаць метафізіку, і тым самым скіроўваць чалавека “ў цёмную прастору мрояў і да шпіталя разумовых хваробаў” /167, s. 157/.