Філасофія Яна Снядэцкага
Ігар Бабкоў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 136с.
Мінск, Вільня 2002
Такім чынам, у трактаце “Пра філасофію” і ў “Дадатку...”, разглядаючы станаўленне філасофіі, Снядэцкі даводзіць сваю генеалогію да сучаснай яму сітуацыі канчатковай эмансіпацыі навук і спрабуе паказаць, што з гэтай эмансіпацыяй філасофія згубіла сваю традыцыйную прадметнасць і стала праблемай для самой сябе.
Выйсце з гэтай сітуацыі Снядэцкі бачыць у двух накірунках: пазітывістычным, калі задачай філасофіі бачыцца рэфлексія над самымі агульнымі прынцыпамі, пакладзенымі ў падмурак канкрэтных навук, а таксама рэфлексія над прынцыпамі навуковасці яктакой. I другі накірунак, філасофія з перспектывы чалавека, бо сам чалавек, як піша Снядэцкі, “з’яўляецца спалучэннем дзіўных фенаменаў і ў той жы час неўгрунтаваных таямніц” /165, s. 44/. Гэтую перспектыву Снядэцкі апісвае, з аднаго боку, як вяртанне соцыякультурнага прэстыжу філасофскай рэфлексіі, і аспрэчванне вобраза філосафа як атэіста, крытыка і рэвалюцыянера, вобраза, надзвычай пашыранага пасля Французскай рэвалюцыі. 3 другога боку, паводле Снядэцкага, гэта пільнаванне граніц мыслення, бо “як між фенаменамі целаў і першай іх прычынай, так і між вонкавым светам і дзеяннямі душы існуе прадонне, пераадолець якое ў чалавеку не можа аніводная здольнасць альбо сіла, і таму ўгляданне ў гэтае прадонне прыводзіць не да мыслення, а да страты прытомнасці” / 165, ss. 44-45/.
Зацемы
1. Больш канкрэтна, даклад “Пра метафізіку” быў тлумачэннем альбо рэмаркай на пасаж Снядэцкага з кнігі “Літаратурнае жыццё Гуга Калантая”, у якой Снядэцкі сцвярджаў, што метафізіка з’яўляецца навукай, “істотнай для невялікай колькасці разумных галоваў” і ў той жа час “найнебяспечнай для края, які толькі пачынае сур’ёзна вучыцца” /167, s. 146 /.
4. “ФІЛАСОФІЯ ЧАЛАВЕЧАГА
РОЗУМУ” ЯНА СНЯДЭЦКАГА I СТАНАЎЛЕННЕ ПАЗІТЫВІСЦКАЙ
ПЕРСПЕКТЫВЫ
4 .1. Гісторыя стварэння і агульная характарыстыка твора
“Філасофія чалавечага розуму” Яна Снядэцкага — ключавы твор, у якім выяўляецца пазітыўная праграма позняга Асветніцтва. I менавіта гэты твор выклікае найбольш розначытанняў і супрацьлеглых ацэнак. “Філасофія чалавечага розуму” ацэньваецца звычайна як запознены эпістэмалагічны трактат, а філасофская пазіцыя Снядэцкага апісваецца (у адпаведнасці з самавызначэннем), як сэнсуалізм і эмпірызм. Паколькі практычна ўся асветніцкая эпістэмалогія была ў той ці іншай ступені сэнсуалісцкай і эмпірычнай, гэтае самавызначэнне няшмат дае для разумення адрознасці праекту Снядэцкага.
3 іншага боку, эпістэмалогія Снядэцкага часам ацэньваецца як другасная ў дачыненні да шатландзкай філасофіі здаровага розуму. Трэба адзначыць, што Снядэцкі сам падкрэслівае, што абапіраецца ў сваіх развагах на шатландзкую (у яго тэрміналогіі англійскую) школу філасофіі. Але пры гэтым ён выразна ўсведамляе цэльнасць і паслядоўнасць свайго ўласнага эпістэмалагічнага праекту. Таму адсылка да філасофіі здаровага розуму пры разглядзе Снядэцкага неабходная, але, з другога боку, мае мінімальны тлумачальны патэнцыял і прыўносіць да “Філасофіі чалавечага розуму” Снядэцкага канатацыі другаснасці.
Крытычны разгляд пэўнай школы ў акадэмічнай традыцыі таго часу быў цалкам прымальны як папярэдняя частка альбо як частка сістэматычнага курса філасофіі. Такім чынам шатладзкая школа філасофіі непасрэдна трапіла праз выкладанне Міхала Вішнеўскага ў Крамянецкім Ліцэі. Трэба адзначыць, што Снядэцкі ў сваім творы гаворыць менавіта аб ‘англійскай школе’. ‘Англійская школа’ ў разуменні Снядэцкага — гэта не столькі філасофская школа ў сучасным яму сэнсе, колькі пэўны кірунак, пэўная пазіцыя, пэўная эпістэмалагічная траекторыя новаеўрапейскага мыслення. Ясна, што Снядэцкі не ставіў за мэту наследаванне, адаптацыю, альбо нават крытычны пераказ шатландзскай школы. Пафас Снядэцкага палягаў на пераадоленні пэўнага інтэлектуальнага адставання і, у гэтым сэнсе, у знаходжанні універсальнай пазіцыі.
Снядэцкі вызначае тры школы, якія знаходзяцца ў пошуку такой пазіцыі: нямецкая, французская і англійская. Французская і нямецкая школы, паводле Снядэцкага, перабольшваюць тыя альбо іншыя прынцыпы. Нямецкая школа, абапіраючыся на Лейбніца, перабіраючы меру ў фразеалогіі, робіць з філасофіі незразумелую таямніцу і вядзе ўрэшце да містыцызму. Французская школа, перабраўшы меру ў прынцыпах Лока, адкрыла дарогу да матэрыялізму, які, паводле Снядэцкага, з’яўляецца “праўдзівым забойствам звычаяў, рэлігіі і грамадскага парадку”/165, s. 178/.
Гэтых скрайнасцей пазбегла англійская школа. Прынцып гэтай школы, паводле Снядэцкага: нічога звыш не прыпісваць пачуццям, не абапіраць хвалы розуму на марах і прынятых гвалтам абстракцыях; здабываць пазнанне разумовых сіл не з меркаванняў і домыслаў, але з відавочных агульнапрызнаных фенаменаў, пазбягаць слоў і выразаў, значэнне якіх не было б ясна зразумела і дакладна пазначана” /167, s. 249/.
Снядэцкі вызначае два прынцыпы, .якія прынятыя ім насупроць англійскай школе.
“Першы: ціто належыць старанна разрозніваць меркаванне і сцверджанне, што патрабуюць доказу, ад фенамену, які да-
101 водзіцца не павінен, і праз гэта пазбягаць фальшывых разваг, якімі напоўнены філасофскія творы, што спрабуюць давесці існаванне цел.
Другі пачатак: не выводзіць дзеянняў... вышэйшых сіл душы з думак звычайных і грубых (простых), але толькі з навук і ўменняў, дзе паказвае сябе найвышэйшая дзейснасць разумовых сіл.” /167, ss. 249-50/.
Філасофія чалавечага розуму разглядалася самім аўтарам як падсумаванне, як арыгінальны (аўтарскі) ўнёсак у эпістэмалагічную спрэчку, якая пачалася ў семнаццатым стагоддзі і якая канстытуявала сабой доўгае Асветніцтва. Сэнс гэтага праекту — не нацыянальная школа (альбо, па тэрміналогіі Снядэцкага, філасофская секта), а зноў і зноў узнаўляльнае пытанне: Чым з’яўляецца розум, якім мы карыстаемся, якія яго эфекты і наступствы?
I Снядэцкі яшчэ раз вяртаецца да трансцэндэнтальнага павароту Канта, настойваючы, што ў сітуацыі запытання пра разумнасць самога розуму належыць зыходзіць не з апрыорных умоў магчымасці ведаў, а з рэальнага складу чалавечага розуму і наступнага аналізу пазітыўнага зместу асобных навук. I ў гэтым сэнсе трактат Снядэцкага “Філасофія чалавечага розуму” стаў выкананнем першай часткі гэтага праекту.
Увогуле, Снядэцкі пастулюе дзве магчымыя філасофі і: філасофію мыслення і пазнання і філасофію жыцця. Філасофія мыслення і пазнання мусіць абапірацца на прынцыпы канстытуцыі чалавека і мець у сваёй аснове філасофіі асобных навук. Філасофія мыслення і пазнання, паводле Снядэцкага, з’яўляецца першай філасофіяй і яна ляжыць у аснове філасофіі жыцця. Філасофія ж жыцця паўстае як дапасаванне агульных прынцыпаў (Снядэцкі называе прынцыпы розуму і справядлівасці), якія выпрацоўвае навука, да справаў чалавека і грамадства.
Задачай “Філасофіі чалавечага розуму” становіцца, такім чынам, не эпістэмалогія ў вузкім сэнсе, а аналіз падстаў эпістэмалогіі, якія ляжаць у канстытуцыі чалавечага розуму. Дарэчы, існуюць пэўныя праблемы з самім тэрмінам розум.
Польскае слова umys\, якое ў беларускай традыцыі перакладу звычайна перадаецца як “розум”, мае значна больш шырокі семантычны абсяг і азначае хутчэй разумную душу, свядомасць, увогуле ўвесь комплекс ментальных здольнасцей чалавека (англійскі адпаведнік —mind). ТамутрактатСнядэцкага пераходзіў межы традыцыйнай філасофіі розуму ў кірунку аналізу фенаменаў чалавечай свядомасці (псіхікі), што, паводле яго слоў, мусіла ў перспектыве канстытуявацца ў псіхалогію.
“Філасофія чалавечага розуму” Снядэцкага з’явілася ў 1821 годзе як паведамленне на літаратурнай сесіі Віленскага універсітэта (“Прадмова” і “Фундаментальныя пачаткі чалавечага пазнання”), якое было надрукавана разам з асноўнай часткай у 1822 годзе ў чацвертым томе збору яго твораў. Сам трактат складаецца з “Прадмовы”, Уступу “Фундаментальныя пачаткі чалавечага пазнання” (у 13 частках), двух частак асноўнага тэксту, даканчэння і “прыпісу”.
Змястоўна тэкст падзяляецца на тры часткі. У першай (Прадмова і Уступ) Снядэцкі аналізуе анталагічныя, антрапалагічныя і гнасеалагічныя перадумовы свайго праекту, г. зн. тыя наяўныя, дадзеныя нам эмпірычна відавочнасці, якія выступаюць як фундамент далейшага разгляду, і ў тэрміналогіі самога Снядэцкага могуць трактавацца як факты філасофскай альбо гістарычнай веры. У другой частцы Снядэцкі дае фенаменалагічнае апісанне работы розуму (свядомасці). Дзеянні розуму апісваюцца менавіта фенаменалагічна, і гэты прынцып, паслядоўна праведзены, часам стварае ўражанне неістотнасці альбо нават пустаты такога апісання. Гэта звязана з тым, што Снядэцкі цалкам адмаўляецца ад ідэі каўзальнасці, ідэі, якая грае галоўную ролю ў сістэме навуковай рацыянальнасці.
I, нарэшце, у трэцяй частцы (даканчэнне і прыпіс) Снядэцкі супастаўляе вынікі свайго аналізу з традыцыйнымі (навука Арыстоцеля аб сілагізмах) і сучаснымі яму (Лароміг’ер) падыходамі.
4.2. Анталагічныя, антрапалагічныя і гнасеалагічныя перадумовы эпістэмалогіі Снядэцкага
4.2.1. Анталагічныя тэзы
Паводле Снядэцкага, мы “не ведаем, якая прырода матэрыі што ўтварае нашыя пачуцці, а таму пазнаем матэрыяльны свет праз яго дзеянні, адрозненні і ўражанні на нашых пачуццях: г. зн. праз яго фенамен; такім чынам, не ведаючы прыроды душы, можам пазнаць яе сілы, здольнасці і дзеянні, спыняючыся на тым, што ў нас адбываецца, над пачаткам, разнастайнасцю, паўставаннем і развіццём думкі, паняццяў, чалавечых ведаў: якія мусім разглядаць як з’явы альбо фенамены разумнай душы”/165, s. 188-89/. Пазнаванне душы мусіць пачынацца і сканчацца на фенаменах свядомасці, бо “як у свеце матэрыяльным, так і ў свеце разумнай душы, адзіным прадметам даследавання чалавека з’яўляюцца фенамены” /165, s. 189/. Адзінае, што нам даступна, гэта досвед і рэфлексія над гэтымі фенаменамі.
4.2.2. Антрапалагічныя тэзы
“Чалавек адчувае, мысліць і жадае” /165, s. 185/. На ўзроўні адчуванняў чалавек з’яўляецца зверам, праз развіццё і выяўленне вышэйшых разумовых сіл — разумнай істотай, праз апанаванне сваіх меркаванняў і жаданняў — маральным стварэннем. Адчуванне, мысленне і жаданне, праз якія аб’яўляецца чалавечая душа, не маюць нічога агульнага з працягласцю, непранікальнасцю і іншымі якасцямі, празякія пазнаюцца целы. “Чалавек складаецца з двух істот, цалкам адна да адной непадобных: з душы і цела” /165, s. 187/. Снядэцкі адзначае, што гэты тэзіс з’яўляецца артыкулам “інтэлектуальнай веры”.