Філасофія Яна Снядэцкага
Ігар Бабкоў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 136с.
Мінск, Вільня 2002
Сіла волі незалежная ў сваіх дзеяннях, у сваім выбары: вольнасць волі, паводле Снядэцкага, ёсць феномен альбо дадзенасць і не мусіць даводзіцца.
Галоўнымі падставамі нашых жаданняў і нашага выбару з’яўляюцца патрэбы самазахавання і паляпшэння нашага быту, якія выяўляюцца ў ідэях дабра і шчасця. Дабро і шчасце ёсць адзіныя мэты чалавечага выбару.
4.3.3. Фенаменалагічны рэалізм Яна Снядэцкага як метад і як філасофская пазіцыя.
Задуманы як фенаменалагічны аналіз канстытуцыі чалавечай душы, трактат Снядэцкага выяўляе разрыў як з рэдукцыянісцкімі (яўна матэрыялістычнымі, паводлетэрміналогіі Снядэцкага — французскімі) стратэгіямі тлумачэння чалавечага розуму, так і з генеалагічнымі, якія знайшлі сваю рэалізацыю ў англійскім эмпірызме.
Такім чынам, хаця Снядэцкі і спасылаецца на англійскую філасофію як на найбольш блізкі эпістэмалагічны праект, тым не менш у яго пазіцыі ёсць істотныя адрозненні: насуперак рэдукцыянізму і спробам вывесці найвышэйшыя фенамены з найбольш простых (элементарных), Снядэцкі пастулюе ідэю фенаменальнасці свету і ідэю фенамену як адзінага аб’екту чалавечага пазнання. Эпістэмалагічнымі наступствамі фенаменальнасці з’яўляюцца трактоўка ідэі прычыннасці як істотнай сувязі фенаменаў і пастуляванне метадалагічнага адрознення фенамену, які не патрабуе доказу, ад сцверджання аб гэтым фенамене, якое гэтага доказу патрабуе. Пры гэтым Снядэцкі прымае ідэю граніц чалавечага пазнання і сцвярджае, што “першыя прычыны рэчаў” ляжаць па-за гэтымі граніцамі і не могуць выступаць прадметам навукі.
Паводле Снядэцкага, чалавечая свядомасць як найвышэйшы феномен не мае ніякай прычыны па-за сабой і не можа быць выведзена з ніякіх іншых фенаменаў гэтага свету, якія могуць выступаць толькі падставай альбо ўмовай, але ніколі ўласна
прычынай. Паслядоўна праведзены, гэты прынцып даў у выніку парадаксальныя высновы: адказ на пытанне, ці разумны сам розум і ў чым палягаюць прычыны гэтай разумнасці, у сістэме навуковай рацыянальнасці немагчымы. Каб захаваць хаця б якую сувязь са светам, каб выйсці з гэтай “анталагічнай адзіноты” чалавечага розуму, Снядэцкі ўводзіць ідэю Бога як Найвышэйшай Мудрасці, разлітай па ўсяму свету. I ў гэтым праяўляецца адыход ад класічнага дэізму, ад ідэі Бога-механіка, Бога — уставадаўцы разумных законаў
4.4. Эпістэмалагічнае раздарожжа позняга Асветніцтва і лёс пазітывісцкай перспектывы.
Усё гэта дазваляе зрабіць выснову, што трактоўка філасофіі Снядэцкага як “запозненай асветніцкай эпістэмалогіі”, як “эпігонства”, трактоўка, распаўсюджаная ў пасляваеннай польскай гуманістыцы, не мае дастатковых падстаў.
Творчасць Снядэцкага з’яўляецца вынікам станаўлення менавіта познеасветніцкай рацыянальнасці, “злома эпохі”, і ў гэтым сэнсе ёсць праблематызацыя асветніцкай эпістэмалогіі і адначасова яе сцвярджэнне. У большай ступені мы можам гаварыць пра ідэалагічнае і эпістэмалагічнае раздарожжа позняга Асветніцтва. 3 аднаго боку, магчымым працягам эпістэмалагічнай праграмы Снядэцкага выступаў пазітывізм з яго арыентацыяй на аналіз пазітыўных, г. зн. навуковых ведаў. 3 іншага боку, некаторыя ідэі Снядэцкага маглі быць разгорнутыя і ў фенаменалагічную праграму аналізу чалавечай свядомасці.
Але ў Беларусі і Літве пасля закрыцця Віленскага універсітэта (1832) натуральная лінія філасофскага развіцця была перарваная.
Пазітывізм у Беларусі і Літве (у адрозненне ад Польшчы) не адбыўся яшчэ і таму, што самі прыродазнаўчыя навукі, якія мусілі даваць матэрыял аналізу для новага пазітыўнага мыслення, пасля закрыцця Віленскага універсітэту і далей ГораГорыцкай Акадэміі ўжо не выступалі як фактар развіцця мясцовай сацыяльнай і культурнай прасторы.
Далейшая эвалюцыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі была звязаная з разгортваннем антрапалагічнай перспектывы, якая нарадзіла, з аднаго боку. магутны ўздым этнаграфічных даследаванняў, што канстытуяваліся ў дыскурс этнаграфіі, а з іншага, выклікала ўзнікненне месіянізму і містыцызму (у кансерватыўна-сармацкай (Жэвускі), утапічна-рэфлексіўнай (Тавянскі) альбо рэвалюцыйна-крытычнай (Міцкевіч) формах.
У другой палове XIX стагоддзя гэтая тэндэнцыя эвалюцыянавала ў крытычную перспектыву, нарадзіўшы ўздым народніцкіх ідэй, у межах якіх адбылася рэцэпцыя марксізму як праграмы сацыяльнага крытыцызму. На гэтай жа глебе ў другой палове XIX стагоддзя паўстае праект беларускага адраджэння.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
1.
Позняе Асветніцтва (канец XVIII — першая трэць XIX стагоддзя) ў сістэме рэфлексіўнай культуры Беларусі і Літвы з’яўляецца момантам кульмінацыі асветніцкага праекту і гэта адрознівае Асветніцтва як эпоху думкі ад Асветніцтва як гісторыка-культурнага перыяду, дзе гэтыя часы разглядаюцца як эпоха сыходу. Гэтая пазіць:я позняга Асветніцтва звязана з іншай тэмпаральнасцю інтэлектуальнай і рэфлексіўнай культуры, a таксама з тым, што ў часы позняга Асветніцтва, на зломе эпохі, увесь комплекс асветніцкіх ідэй, сутыкаючыся з іншымі інтэлектуальнымі і культурнымі парадыгмамі, пачынае ўспрымацца праблемна.
Гэтая сітуацыя сутыкнення з іншым і праблематызацыя ўласнай аксіялагічнай базы і эпістэмалагічных перадумоў прыводзіла да экспліцытнага фармулявання і абгрунтавання тэзісаў, якія належалі хутчэй да ўтоенай нарматыўнасці эпохі і ніколі не ставіліся пад пытанне, не абараняліся ў форме палемічных альбо пазітыўных твораў.
У гэтым аспекце філасофская творчасць Яна Снядэцкага належыць да ключавых з’яў позняга віленскага Асветніцтва, a яго трактат “Філасофія чалавечага розуму” разглядацца як падсумаванне асветніцкай эпістэмалогіі і класічнае выяўленне познеасветніцкай рацыянальнасці, рацыянальнасці злому эпохі.
2.
Станаўленне познеасветніцкай рацыянальнасці ў Беларусі і Літве было звязана з пераходам ад імпліцытнай рацыяналь-
119 насці натуральных законаў прыроды, тэматызаванай ў фізіякратызме, да экспліцытнай рацыянальнасці навукі.
Гэты пераход стаў завяршэннем працэсу эмансыпацыі навук, які пачаўся ў 50-е гады XVIII стагоддзя ў межах эклектычнай філасофіі, і потым знайшоў сваё абгрунтаванне ў ідэях фізіякратызму, як спробы выпрацаваць універсальную парадыгму натуральных законаў, з якіх дэдуктыўна маглі быць выведзены парадыгмы асобных навук. Гэтая новая інтэгральная парадыгма, якая заняла месца філасофіі, прывяла, з аднаго боку, да інстытуцыйнай і змястоўнай незалежнасці асобных навук, a з другога, — да ліквідацыі філасофіі як дысцыпліны, якая згубіла сваю прадметнасць, і метады адцягненага разумавання якой разглядаліся як дагматычныя і ненавуковыя.
У канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя сітуацыя інтэнсіўнага станаўлення новых навуковых дысцыплін прыводзіла, з аднаго боку, да гнасеалагічнага аптымізму, імкнення пераступіць граніцы разумнасці і трактоўкі “неразумнага” як неспазнанага (Ляхніцкі і асяродак “Паментніка Магнетычнага”), а, з другога, — да крытыкі розуму з перспектывы іншых здольнасцей чалавечай душы (ідэалогія рамантызму, містыцызм, мэсыянізм, кансерватыўны паварот), г.зн. да паўставання контрасветніцкіх праектаў, якія пачынаюць крытыку асветніцкай рацыянальнасці як сухой, аднабаковай і ў гэтым сэнсе нежыццяздольнай.
У гэтай сітуацыі ў пачатку XIX стагоддзя адбываецца вяртанне філасофіі ў акадэмічныя курсы і ў інтэлектуальнае жыццё. Пры гэтым філасофія імкнецца знайсці сабе новую ролю і новыя задачы.
3 аднаго боку, пад уплывам Канта філасофія становіцца крытычным аналізам граніц разумнага, ставячы пад пытанне універсальнасць досведу як крытэрыя праўдзівасці ведаў, асвойваючы “трансцэндэнтальную перспектыву” (Абіхт, Быхавец, Енджэй Снядэцкі). 3 другога боку, філасофія імкнецца вярнуць сабе месца універсальнай навукі з “антрапалагічнага” пункту гледжання (з перспектывы асобнага чалавека) і распачынае
радыкальную крытыку спадчыны Асветніцтва (Галухоўскі). Праяўляецца таксама імкненне спалучыць гэтую спадчыну з крытычным аналізам розуму і памяркоўным трансцэндэнталізмам (Доўгірд).
Ва ўсіх гэтых спробах філасофія трымае крытычную дыстанцыю ў дачыненні да навукі і да навуковай рацыянальнасці як такой.
У сітуацыі, калі навуковыя веды перасталі быць праблемай індывідуальнай абазнанасці, а пераўтварыліся ў соцыякультурную практыку, у калектыўны і кумулятыўны працэс вытворчасці ведаў, філасофія імкнецца ўтрымаць перспектыву сваёй асобнасці і праблематызуе ролю філасофіі ў жыцці асобнага чалавека і цэлых народаў (Галухоўскі).
3.
У гэтай сітуацыі надзвычай істотнымі былі ідэі Яна Снядэцкага, які ўсваіхфіласофскіхтворах 1814— 1822 гадоўспрабуе пабудаваць іншую перспектыву філасофіі, а менавіта імкнецца вярнуць філасофію ва ўлонне навукі, знайсці ёй новую ролю і новыя задачы ў кантэксце навуковай рацыянальнасці.
Пошукі гэтай іншай перспектывы адбываюцца ў сітуацыі актыўнай палемікі з:
Кантам, філасофія якога трактуецца Снядэцкім як “метафізічны раман”.
3 ідэямі рамантызму, які трактуецца Снядэцкім “эпістэмалагічна”, як спроба бунту ўяўлення супроць розуму.
3 абскурантызмам Полацкай Езуіцкай Акадэміі з аднаго боку, і радыкалізмам тайных студэнцкіх таварыстваў з іншага.
Увогуле з нямецкай школай філасофіі, якая, паводле Снядэцкага, ідзе ў кірунку “містыцызму”.
Падчас палемікі Снядэцкі зыходзіць з ідэі крытычнага розуму, цалкам аўтаномнага, і (разам з іншымі віленскімі асветнікамі) знаходзіць як навакольную рэчаіснасць, так і ўсю
традыцыю “неразумнай”. I ў гэтым сэнсе ён ставіць пад пытанне гнасеалагічны аптымізм фізіякратаў і ідэю прыроды як прасторы імпліцытнай рацыянальнасці.
Новая роля філасофіі, паводле Снядэцкага, звязаная не столькі з непасрэднай рэфлексіяй над прыродай, грамадствам і чалавекам (класічная асветніцкая перспектыва), не столькі з самарэфлексіяй розуму (трансцэндэнтальная перспектыва), колькі з рэфлексіяй над набыткамі асобных навук і навуковай рацыянальнасцю як такой (пазітывісцкая перспектыва), якая адзіная можа лічыцца легітымным рэпрэзентантам разумнасці.
Пры гэтым Снядэцкі прызнае магчымасць іншага накірунку развіцця філасофіі, — як ён адзначае, больш важнага — маральнай філасофіі, альбо філасофіі з перспектывы жыцця, але падпарадкоўвае гэтую перспектыву навуцы і розуму як найвышэйшай здольнасці, якая і ў пытаннях маралі мусіць мець вырашальны голас.