Філасофія Яна Снядэцкага  Ігар Бабкоў

Філасофія Яна Снядэцкага

Ігар Бабкоў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 136с.
Мінск, Вільня 2002
27.43 МБ
4.
Падчас як крытычнага, так і пазітыўнага праектаў позняга Асветніцтва адбываецца пераацэнка ролі і месца розуму як індывідуальнай здольнасці і як соцыякультурнай сілы.
Па-першае, мы назіраем тое, што можна назваць плюралізацыяй (альбо ўсведамленнем унутранай гетэрагеннасці) розуму. Сам розум, які не так даўно ўяўляўся як істотная, субстанцыйная еднасць, цяпер ставіцца ў перспектыву свядомасці і бачыцца плюралістычна, як поле суіснавання (а часам і сутыкнення) розных сіл разумнай душы, як штосьці, што ўжо ў сабе самім мае перадумовы “нязгоды”, “хваробы”, “скрыўленняў”.
Першапачатковы эпістэмалагічны аптымізм Асветніцтва замяняецца карцінай больш складанай. Розум імпліцытназмяшчае ў сабе не толькі пазітыўны патэнцыял, але і магчымасць разумовых памылак і тупіковых шляхоў.
Розум пачынае разглядацца не толькі як механічная, фармальная здольнасць чалавека (якая можа быць выяўлена ў фар-
мальных правілах альбо метадзе), не толькі як арганічны працэс (у выніку адбываецца канчатковая антрапалагізацыя і псіхалагізацыя логікі), але і як соцыякультурная сіла, што ўрэшце вяло Снядэцкага да ідэі эвалюцыі самой навукі як адзінага крытэрыя праўдзівасці ведаў.
Розум пачынае разглядацца як гістарычна абумоўлены, a сама гісторыя, пасля шоку французскай рэвалюцыі і напалеонаўскіх войнаў, пачынае ўспрымацца не ў лінейнай перспектыве прагрэсу, дэтэрмінаванай натуральнымі прычынамі, а як прастора гвалтоўнага, ірацыянальнага хаосу, як прастора істотнай нераўнавагі свету. I функцыя розуму ў гісторыі выступае не столькі як агрэсіўная рацыяналізацыя “неразумнага”, колькі як падтрыманне “раўнавагі”. У гэтай сацыяльна-гістарычнай задачы, паводле Снядэцкага, розум і вера (рэлігія) аказваюцца саюзнікамі. У выніку гэтых працэсаў мы назіраем дэуніверсалізацыю розуму.
Калі для XVIII стагоддзя розум і веды былі універсальнымі набыткамі ўсяго чалавецтва, дык у пачатку XIX розум ужо не проста агульнаасветніцкі, але і нацыянальны, упісаны ў сітуацыю канкрэтнай мовы, культуры, соцыякультурны ландшафт і палітычныя ўмовы.
Такім чынам рэдэфініцыя ідэі розуму, якая адбылася ў межах ідэалогіі позняга Асветніцтва, значна звужае яго універсальнасць, інструменталізуе яго, зводзіць да гістарычна абумоўленай рацыянальнасці навукі, якая ў сваю чаргу залежыць ад сацыяльных і палітычных перадумоў.
5.
Трактат Снядэцкага “Філасофія чалавечага розуму” з’яўляецца класічным эпістэмалагічным праектам позняга Асветніцтва, свядома адмяжоўваецца і палемізуе не толькі з контрасветніцкімі ініцыятывамі, але і з шмат якімі тэзісамі Асветніцтва класічнага.
Задуманы як фенаменалагічны аналіз “канстытуцыі чалавечай душы”, трактат Снядэцкага выяўляе разрыў як з рэдук-
цыянісцкімі (яўна матэрыялістычнымі, паводле тэрміналогіі Снядэцкага — французскімі) стратэгіямі тлумачэння чалавечага розуму, так і з генеалагічнымі, якія знайшлі сваю рэалізацыю ў англійскім эмпірызме.
Насуперак рэдукцыянізму і спробам вывесці найвышэйшыя фенамены з найбольш простых (элементарных), Снядэцкі сцвярджае ідэю фенаменальнасці свету і ідэю фэномена як адзінага аб’екту чалавечага пазнання.
Эпістэмалагічнымі наступствамі “фенаменальнасці”з’яўляюцца трактоўка ідэі прычыннасці як істотнай сувязі фенаменаў і пастуляванне метадалагічнага адрознення апісання фенамену, якое не патрабуе доказу і сцверджання аб гэтым фенамене, якое гэтага доказу патрабуе.
Пры гэтым Снядэцкі прымае ідэю граніц чалавечага пазнання і сцвярджае, што першыя прычыны рэчаў ляжаць па-за гэтымі граніцамі і не могуць выступаць прадметам навуковага пазнання.
Чалавечы розум альбо разумная душа могуць быць апісаны, паводле Снядэцкага, толькі ў сваёй фенаменальнасці, як “дзейсныя сілы”, якія залежаць ад вонкавага свету і матэрыяльных перадумоваў, але не могуць быць вытлумачаны імі.
Даючы гэтае апісанне, Снядэцкі пастулюе наяўнасць простых і складаных сіл і аналізуе адчуванне, увагу, абстрагаванне, памяць, мову як інструмент мыслення, звязванне і параўноўванне паняццяў, розум, уяўленне і волю, якія ўсе разам і ўтвараюць феномен разумнай душы.
Такім чынам, у трактаце Снядэцкага мы назіраем тэндэнцыю пераходу ад філасофіі розуму да філасофіі свядомасці.
Філасофска-эпістэмалагічную пазіцыю Снядэцкага можна назваць пазіцыяй фенаменалагічнага рэалізму, які палягае не толькі на тэзісе аб тым, што адзіным аб’ектам навуковых ведаў могуць выступаць толькі фенамены свету і іх сувязі, але і на тым, што і самі веды могуць быць зразуметыя ў сваёй фенаменальнасці і ў гэтай якасці выступаць як рэальны аб’ект аналізу філасофіі асобных навук.
I ў гэтым Снядэцкі яшчэ раз вяртаецца да трансцэндэнтальнага павароту Канта, настойваючы, што ў сітуацыі запытання пра разумнасць самога розуму належыць зыходзіць не з апрыорных умоў магчымасці ведаў, а з рэальнай канстытуцыі чалавечага розуму і наступнага аналізу пазітыўнага зместу асобных навук.
6.
Усё гэта дазваляе зрабіць выснову, што трактоўка філасофіі Снядэцкага як “запозненай асветніцкай эпістэмалогіі”, як эпігонства, трактоўка, распаўсюджаная ў пасляваеннай польскай гуманістыцы, не мае дастатковых падставаў.
Творчасць Снядэцкага з’яўляецца вынікам станаўлення менавіта познеасветніцкай рацыянальнасці, злому эпохі, і ў гэтым сэнсе з’яўляецца праблематызацыяй асветніцкай эпістэмалогіі і адначасова яе сцвярджэннем. Магчымым працягам эпістэмалагічнай праграмы Снядэцкага выступаў пазітывізм з яго арыентацыяй на аналіз пазітыўных, г. зн. навуковых ведаў. Разам з тым, некаторыя ідэі Снядэцкага маглі быць разгорнутыя і ў фенаменалагічную праграму аналізу чалавечай свядомасці.
У цэлым, у сістэме познеасветніцкай рацыянальнасці адбывалася праблематызацыя ідэі натуральных законаў як універсальнай парадыгмы розуму і пераход ад універсалісцкіх амбіцый фізіякратызму да новай, “пазітыўнай” рацыянальнасці. У кантэксце гэтага пераходу эпістэмалогія Яна Снядэцкага была найбольш паслядоўнай спробай адкрыць пазітывісцкую перспектыву ў філасофіі.
Літаратура
І.	Абушенко В.Л., Дорошевмч Э.К. Фвлософпя Беларусй // Новейшнй фдлософскйй словарь.— Мн.: Нзд. В.М. Скакун, 1998.
2.	Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)/Рэд. Н. Давыдзенка, А. Мальдзіс (гал. рэд.).— Мн.: Беларускі кнігазбор, 1998.
З.	Адорно Т., Хоркхаймер М. Дналектнка Просвешення: фнлософскне фрагменты / Пер. с нем. М. Кузнецова.— М.— Спб.: Меднум — Ювента, 1997.
4.	Анішчанка Я.К. Беларусь у часы Кацярыны II (1772-1796 гады).— Мн.: “Веды”, 1998.
5.	Артемьева Т.В. Нсторня метафнзнкн в Россйй XVIII века.— Спб.: Алетейя, 1996.
б.	Бабкоў І.М. Генэалёгія беларускай ідэі: уводзіны // Фрагмэнты.— 1996.— N 1.
7.	Бабкоў І.М. Сярэдняя Эўропа: новая мадэрнасьць // Фрагмэнты.— 1997.— N 3.
8.	Бабкоў І.М. Этыка памежжа: транскультурнасьць як беларускі досьвед //“Фрагмэнты”.— 1999.— N 2-3.
9.	Бобков Н.М. Постколонйальные йсследованйя. // Всемйрная эншіклопедйя: Фйлософйя.— М.: ACT, Мн.: Харвест, Современный лтератор, 2001.
10.	Бабкоў І.М. Ежы Гедройц і посткаланіяльнае мысленне. // “Кантакты і дыялогі”.— 2001.— N 4—5.
11.	Бабкоў І.М. Інтэрпрэтацыі руінаў: каланізацыя, супраціў і сінэргія паняволення ў сучасным посткаланіяльным мысленні. // Synergia zniewolenia. Praca zbiorowa pod red. Andrzeja Goralskiego.— Warszawa: Universitas rediviva, 2002.
12.	Бабкоў I.M. Філасофія Яна Снядэцкага.— Мінск-Вільня: Фрагмэнты, I. Логвінаў, 2002.
13.	. Бабкоў І.М. Познеасветніцкая рацыянальнасць у Беларусі і Літве: логіка станаўлення II Перспектнвы рацйональностн в XXI веке: Матерйалы конференцнв молодых ученых, Мннск 25 апреля 2002 г. / НАН Беларусн.— Мйнск: Экоперспектнва, 2002.— С. 106-109.
14.	Берклн Д. Сочйненпя.— Москва: І4зд. Мысль, 1978.
15.	Бнрало A. А. Фнлософская н обшественная мысль в Белорусснн н Лнтве в конце XVII — середнне XVIII века.— Мн: Нзд. БГУ, 1979.
16.	БэконФ. О прннцнпах н началах.— Москва: Соцэкгнз, 1937.
17.	Валіцкі А. Інтэлектуальныя эліты і зьменлівыя лёсы ‘вымысьленай нацыі’ ў Польшчы // “Фрагмэнты”.— 1999.— N 3-4.
18.	Вольтер Фнлософскне сочннення.— Москва: Нзд. Наука, 1988.
19.	Дорошевнч Э.К. Аннол Довгнрд — мыслнтель эпохн Просвеіцення.— Мн.: Наука н техннка, 1967.
20.	Дорошевнч Э.К. Фнлософня эпохн Просвеіцення в Белорусснн.— Мн: Наука н техннка, 1971.
21.	Дорошевнч Э.К., Конон В.М. Очерк нсторнн эстетнческой мыслн Белорусснн.— М., Нскусство, 1972.
22.	Дорошевнч Э.К. Содержанне понятая “эпоха Просвеіцення” в Белорусснн II Фнлософская н обіцественно-полнтаческая мысль Белорусснн н Лнтвы. Дооктябрьскнй пернод: закономерностн развнтня, проблемы нсследовання. Под ред. A. С. Майхровнча, Р. М. Плечкайтнса.— Мн.: “Наука н техннка”, 1987.
23.	Дорошевмч Э. К. Тнпологнческнй подход к нсследованмю эпохн Просвеіцення в Белорусснн II Фнлософская н обіцественнополнтнческая мысль Белорусснн н Лнтвы. Дооктябрьскнй пернод: закономерностн развнтня, проблемы нсследовання. Под ред. A. С. Майхровнча, Р. М. Плечкайтнса.— Мн.: “Наука н техннка”, 1987.
24.	Дубровскнй В.В. Казнмнр Нарбут.— Мн.: Наука н техннка, 1979.
25.	йден гуманнзма в обіцественно-полнтнческой н фнлософской мыслн Белорусснн (дооктябрьскнй пернод).— Мн.: Наука н техннка, 1977.
26.	14з нсторнн фнлософской н обшественно-полнтнческой мыслн Белорусснн.— Мн.: Нзд. Акад. Наук БССР, 1962.
27.	Псторнческне траднцнн фнлософской культуры народов СССР н современность.— Кнев: Наук. Думка, 1984.
28.	йсторня н методологня естествознання.— Мн.: Наука н техннка, 1966.
29.	Каменскнй З.А. Фшіософскне нден русского Просвеіцення.— М.: Мысль, 1971.
30.	Кант Н. Крнтнка чнстого разума.— Снмферполь: “Реноме”, 1998..
31.	Каханоўскі Г.А., Малаш Л.А., Цвірка К.А. Беларуская фаль-
кларыстыка: Эпоха феадалізму.— Мн.: Навука і тэхніка, 1989.
32.	Конднльяк Э.Б. Сочннення: в 3 томах.— Москва: Нзд. Мысль, 1980-1983. Т 1—3.
33.	Конон В.М. От ренесанса к класнцнзму (Становленне эстетнческой мыслн Белорусснн в XVI — XVIII вв.).— Мн.: Наука н техннка, 1978.
34.	Конон В.М. Просветнтельская эстетнка в Белорусснн в XVIII — первой половнне XIX века П Нсторнко-фмлософскне нсследовання: Ежегодннк.— Мн.: Уннверснтетское, 1991.— Вып.1.
35.	Куль-Сільвестрава С.Я. Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур: Фармаванне культуры Новага часу на беларускіх землях (другая палова XVIII ст.— 1820-я гады).— Мн.: БДУ, 2000.