Філасофія Яна Снядэцкага  Ігар Бабкоў

Філасофія Яна Снядэцкага

Ігар Бабкоў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 136с.
Мінск, Вільня 2002
27.43 МБ
I ўсё ж сапраўдным пачынальнікам жанру інтэлектуальнай і культурнай гісторыі Беларусі (і Літвы) гэтага перыяду можна лічыць Пятра Хмялёўскага, які ў працы “Лібералізм і абскурантызм на Літве і Русі”(1898)/81/упершыню паставіў задачу даць панараму інтэлектуальнага жыцця Беларусі і Літвы ў першай трэці XIX стагоддзя. Але, хаця сама праца змяшчае унікальны эмпірычны матэрыял, яна мае два сур’ёзныя канцэптуальныя недахопы. Па-першае, яна задумвалася як дапаможныя штудыі эпохі, у якой з’яўляецца “геній Міцкевіча”, і ў гэтым сэнсе яе перспектывізм ужо паўплываў пэўным чынам на адбор і інтэрпрэтацыю эмпірычнага матэрыялу. Па-другое, сам падзел адпаведных з’яў на ліберальныя, звязаныя пераважна з колам Віленскіх асветнікаў і абскуранцкія, г.зн. усе астатнія (цэнтрам і кульмінацыяй якіх выступае Полацкая Езуіцкая Акадэмія), некрытычна наследуе эпістэмалагічную перспектыву саміх асветнікаў і выключае з поля аналізу шматлікія пераходныя з’явы.
У працы “Шубраўцы ў Вільні” /65/ Ёзэф Бялінскі зрабіў рэканструкцыю самага загадкавага асветніцкагатаварыстватаго
часу -— таварыства “Шубраўцаў”, паказаўшы пры гэтым унутраную амбівалентнасць асветніцкага крытыцызму, які ў наступныя эпохі быў ацэнены як дзейнасць крытычных касмапалітаў, якія ганілі ўсё польскае. Страшэўскі ў сваім падсумаванні “Дзеі філасофіі ў Польшчы пасля падзелаў” /159/ імкнецца падвесці ўвесь эмпірычны матэрыял пад ідэю нацыянальнай філасофіі і ўжо трактуе Віленскую школу філасофіі выключна як правінцыйную. Уладзіслаў Татаркевіч у сваім славутым артыкуле “Матэрыялы да дзеяў навучання філасофіі ў Літве” па сутнасці кладзе пачатак трактоўцы Віленскаіі школы філасофіі як аўтаномнай прафесійнай традыцыі, г. зн. закладае перспектыву разгляду, якую пасля вайны працягнулі літоўская і беларуская гісторыяграфіі.
Пасляваенная польская гісторыка-філасофская навука, з аднаго боку, прадпрымае сістэмную рэканструкцыю ўсёй польскай гісторыка-філасофскай традыцыі, а з другога, цалкам губляе перспектыву адрознасці Літвы і Русі і, нягледзячы на амаль вычарпальны эмпірычны матэрыял, канцэптуальна малапрыдатная. Атаясамленне польскамоўнай культуры літоўска-беларускай шляхты з культурай ужо нацыянальна польскай, нежаданне разрозніваць у межах гэтай польскасці разнастайныя данацыянальныя версіі (рэгіянальныя, лакальныя), а таксама неўлічванне культурнай гетэрагеннасці і далей транскультурнасці грамадства былога Вялікага Княства, прыводзіць да трактоўкі Літвы і Русі як правінцыі Польшчы, адрознасць якой ад метраполіі лічыцца настолькі знікомай, што нават не прымаецца пад увагу2. Тым не менш, працы польскай гісторыі філасофіі 50-60х гадоў даюць шмат матэрыялу для канцэптуальнага разумення працэсаў, што адбываліся ў рэфлексіўнай культуры Рэчы Паспалітай.
Літоўская пасляваенная гісторыя філасофіі канцэнтравала сваю ўвагу на лацінамоўных кнігах і рукапісах XVI — XVIII стагоддзяў і ў меншай ступені на эпосе Асветніцтва і рамантызму. У літоўскай гісторыка-філасофскай навуцы акрамя даследаванняў Раманаса Плячкайціса, трэба адзначыць работы А.В.
Грышкі і Б.К. Гензеліса. Тым не менш, у цэлым літоўская гісторыяграфія, як і беларуская, трактавала гэты перыяд адназначна негатыўна, як перыяд узмацнення паланізацыі літоўскага народа.
Беларускі наратыў, як мы ўжо адзначалі, ад самага пачатку выдаліў польскамоўныя тэксты як неаўтэнтычныя і заняўся “беларускай перспектывай”. Але ўжо ад 20-х гадоў дваццатага стагоддзя эпоха Асветніцтва становіцца аб’ектам аналізу мысляроў і ідэолагаў беларускага адраджэння. Далейшыя штудыі адбываліся ў пасляваенныя часы, у межах гісторыі літаратуры і гісторыі грамадска-палітычнай думкі. Агульная тэндэнцыя даследаванняў — усё больш універсальны ахоп матэрыялу, улучэнне польскамоўнай і рускамоўнай культурнай прадукцыі ў беларускі культурны архіў, а таксама рэтраспектыўнае ўжыванне прыметніка беларускі ў дачыненні да пэўнай канфігурацыі транскультурнасці на прота-беларускіх тэрыторыях, а не толькі да этнакультурнай спадчыны беларускага народа, выяўленай пераважна ў фальклоры .
Так, гісторыя літаратуры. распачаўшы ад беларускай плыні польскай літаратуры (А. Мальдзіс) ўрэшце прыйшла да польскамоўнай плыні беларускай літаратуры (М. Хаўстовіч), а ў межах гісторыі думкі полілінгвізм (а часам і полікультурнасць) традыцыі ад самога пачатку прымалася як гістарычная дадзенасць эпохі.
У выніку працы беларускай гісторыка-філасофскай школы паўстаў агульны наратыў гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі /45,46, 48/, а таксама манаграфічныя даследаванні асобных перыядаў і персаналій (В. Явароўскі, С. Падокшын, Л. Чарнышова, А. Цукерман, А. Бірала, С. Сокал, У. Дуброўскі, Э. Дарашэвіч, Ул. Конан, Н. Махнач, А. Майхровіч).
Падсумаваннем беларускіх даследаванняў філасофіі эпохі Асветніцтва з’яўляюцца манаграфіі Э. Дарашэвіча і Ул. Конана, а перад і «остасветніцкіх фенаменаў — кнігі А. Біралы, А. Цукермана, У Дуброўскага і Н. Махнач. Прадметам аналізу А.
Цукермана з’яўляўся працэс станаўлення эксперыментальнага прыродазнаўства, У. Дуброўскі аналізаваў творчасць Казіміра Нарбута, Н. Махнач сканцэнтравала ўвагу на ідэйнай барацьбе першай паловы XIX стагоддзя, Ул. Конан даследаваў эстэтычную думку эпохі Асветніцтва. Э. Дарашэвіч у манаграфіі “Фйлософня эпохй Просвеідення в Белоруссйй” прааналізаваў наяўны эмпірычны матэрыял, прапанаваў перыядызацыю эпохі Асветніцтва ў Беларусі, а таксама даў падрабязны аналіз творчасці Снядэцкага, Доўгірда, Быкоўскага ды інш.
Тым не менш, праробленую працу можна ацаніць як першы этап даследаванняў у галіне філасофіі і ідэалогіі Асветніцтва. Паводле нашага меркавання застаюцца актуальнымі задачы:
Пошукі, аналіз і выданне новых крыніцаў альбо ўвядзенне ў шырокі навуковы ўжытак ужо выяўленых.
Гісторыка-філасофская рэканструкцыя тэндэнцый рэфлексіўнай культуры Асветніцтва на ўзроўні асобных персаналій і асобных твораў.
Гісторыка-філасофскія даследаванні агульныхтэндэнцый станаўлення асветніцкай рацыянальнасці.
1.2.	Эпоха Асветніцтва ў Беларусі і Літве: агульная характарыстыка
Эпоха Асветніцтва з’яўляецца адной з самых праблемных эпох у гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. 3 аднаго боку, шэраг праблем стварае новая гістарычная сітуацыя (падзелы Рэчы Паспалітай, шляхецкія канфедэрацыі і паўстанні), якая стварыла цэлы шэраг разрываў у натуральным развіцці традыцыі, і ўвесь час выступала вонкавым фактарам, які карэктаваў і змяняў натуральнасць інтэлектуальнай і культурнай прасторы.
3	другога боку, праблемнасць звязаная са зместам мадэрнасці, якая на гэтых прасторах сутыкнулася з сур’ёзнымі праблемамі патэнцыйнай гамагенізацыі (нацыяналізацыі) гетэрагеннай (гетэракультурнай) прасторы, нарадзіўшы пры гэтым шэ-
par канкурэнтных праектаў мадэрнізацыі грамадства. Мадэрнасці, якая спрабавала пераўявіць культурныя межы згодна з новым, нацыянальным падзелам свету.
Ад канца XVIII стагоддзя на адной тэрыторыі, у межах аднаго грамадства, адбываліся тры адрозныя нацыягенезы, тры працэсы фармавання сучасных нацый: польскай. беларускай і літоўскай. Гэтыя працэсы сутыкаліся між сабой у межах адной прасторы і ў выніку паўстала тая шматлікасць рэпрэзентацый і праектаў, што была характэрнай рысай XIX стагоддзя.
У сярэдзіне XVIII стагоддзя пачынаецца працэс фармавання польскай нацыі на базе пераўтварэння шляхецкага палітычнага народа Рэчы Паспалітай у сучасную нацыю, ужо нацыянальна польскую. У канцы гэтага ж стагоддзя распачынаюцца працэсы фармавання новых беларускай і літоўскай нацый на падставе традыцыйнай, этнічнай культуры і пераважна білінгвістычнай шляхты і вясковага насельніцтва.
Гэтыя працэсы разлому поліканфесійнай і поліэтнічнай сітуацыі Вялікага Княства на разнастайныя і канкурэнтныя праекты каланіяльнай мадэрнізацыі, іх узаемнае сутыкненне, паралельнае разгортванне, іх узаемаабмен і ўзаемааспрэчванне і складаюць змест эпохі мадэрнасці ў Беларусі. Гэтыя працэсы суправаджаліся канцом Вялікага Княства Літоўскага як дзяржавы (канфедэратыўнай часткі Рэчы Паспалітай) і як поліэтнічнага, поліканфесійнага і полікультурнага ўтварэння, якое ўжо не адрадзілася, і на спадчыну якога прэтэндавалі і прэтэндуюць літоўская, беларуская і польская нацыянальныя культуры.
Трэба сказаць, Вялікае Княства Літоўскае ўжо ў канцы XVII стагоддзя згубіла вялікую частку сваёй адрознасці. У XVIII стагоддзі яго ідэнтычнасць трымалася толькі на наяўнасці аўтаномнай палітычнай інфраструктуры дзяржавы, што з’яўлялася па сутнасці ўласнасцю мясцовых палітычных эліт, а таксама на пэўнай гістарычнай міфалогіі. Першы падзел Рэчы Паспалітай (1773) і адасабленне ўсходніх (беларускіх) тэрыторый Вялікага Княства, прывялі да крызісу традыцыйнай гістарычнай ідэнтычнасці Вялікага Княства як Літвы і Русі.
У адказ на гэтае адасабленне паўстала праграма прыспешанай і ўжо цалкам свядомай паланізацыі ўсёй Рэчы Паспалітай, якая нарадзілася ў асяроддзі асветніцкіх эліт краіны. Як адзначае Анджэй Валіцкі /17/, на мяжы васемнаццатага і дзевятнаццатага стагоддзяў у асяроддзі палітычных эліт Рэчы Паспалітай адбыўся пераход ад ідэі двух палітычных нацый, што ўтвараюць адно сацыяльнае, палітычнае і культурнае цела шляхецкага (сармацкага) народу, — пераход да новай ідэі нацыі, — гамагеннай, пазбаўленай рэгіянальных асаблівасцей, — нацыі ўласнікаў. У межах гэтай праграмы Літва, страціўшы сваю цывілізацыйную і культурную гетэрагеннасць, мусіла канчаткова супасці з Польшчай. Так, паводле Канстытуцыі 3 мая, Літва як канфедэратыўная частка Рэчы Паспалітай ліквідуецца, а сама Рэч Паспалітая становіцца ўнітарнай, спадчыннай і ўжо нацыянальна польскай канстытуцыйнай манархіяй. I хаця палітычная частка гэтай каланіяльнай праграмы страціла актуальнасць у выніку знікнення самой дзяржавы, культурна-ідэалагічная гамагенізацыя працягвалася ў межах Расійскай імперыі да 1832 года, да таго часу, як польскія асветніцкія эліты страцілі кантроль над адукацыйнай сістэмай у краіне.
Увогуле, каланізацыйная сутнасць асветніцкага праекту ў Рэчы Паспалітай не з’яўляецца сакрэтам для даследчыкаў. Бо ўласна ідэнтычнасць і сацыяльная праграма позняга Асветніцтва абапіраецца на ідэю кансалідацыі усёй польскай нацыі пры дапамозе асветы, грамадзянскага выхавання, прапагандзе гісторыі і культурнай традыцыі. Асветніцкая праграма была па сваёй сутнасці праграмай культурнай гамагенізацыі грамадства, праграмай культурнай экспансіі асвечанага розуму, навязвання ўсяму грамадству высокай культуры, свецкай, рацыяналістычнай і безумоўна ўжо нацыянальнай (польскай).