• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік  Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран

    Зборнік

    Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 270с.
    Мінск 1996
    43.27 МБ
    ШКОЛЬНАЯ	БІБЛІЯТЭКА
    ФРАНЧЭСКА ПЕТРАРКА
    ДЖОРДЖ
    ГОРДАН БАЙРАН
    ПОЛЬ ВЕРЛЕН
    ШКОЛЬНАЯ
    БІБЛІЯТЭКА
    ФРАНЧЭСКА ПЕТРАРКА
    САНЕТЫ
    ДЖОРДЖ ГОРДАН БАЙРАН
    ПАЛОМНІЦТВА ЧАЙЛЬД ГАРОЛЬДА
    ЛІРЫКА. ПАЭМЫ
    ПОЛЬ ВЕРЛЕН У МЕСЯЦАВЫМ ЗЗЯННІ ЛІРЫКА
    Мінск
    ♦ Юнацтва»
    ББК 84(4) П29
    УДК 82(4)-94
    Пераклад з італьянскай, англійскай і французскай
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Укладальнік С. Панізнік
    Мастак Т. Радзівілка
    8200000000 — 034
    П	— 73—95
    М 307(03) — 96
    ISBN 985-05-0072-7
    © Укладанне. С. С. Панізнік, 1996
    © Афармленне. Т. С. Радзівілка, 1996
    © Пераклад. Калектыў аўтараў, 1996
    ФРАНЧЭСКА ПЕТРАРКА (1304—1374)
    САНЕТЫ
    ПЕРАКЛАД ЛЯВОНА БАРШЧЭЎСКАГА'
    НА ЖЫЦЦЁ МАДОННЫ ЛАУРЫ
    I
    У песнях, што спяваў я вам, ніколі He быў фальшывы нават лёгкі ўздых — 3 часоў пакут любоўных, першых тых, Калі не думаў я аб лепшай долі.
    Хай верш мой, што сваёй не здрадзіў ролі — Пераадольваць крах надзей пустых — Цяпер заслужыць не дакораў злых У палкіх закаханых, a — патолі.
    Бо зразумеў я, што мяне народ Даўно ўжо высмеяў і сам я смешны Сабе ад вечнай марнай мітусні.
    А вынік даўняй пыхі ды турбот — Я каюся, зняслаўлены і грэшны, Бо ўсе зямныя ўцехі толькі сніў.
    XV
    * Іду і азіраюся штокроку, А цела боль нясцерпны адчувае. Павеў паветра йсці дапамагае, Ды лёс няшчасны мой — навідавоку.
    Пра страты згадкі бы плывуць здалёку... Жыццё кароткае, а шлях канца не мае — Такая думка ўміг мяне спыняе, I ад зямлі я не адводжу зроку.
    Стаю ў слязах, цяжкіх сумненняў поўны: Чаму вось гэтак часткі майго цела Асобна ад маёй душы існуюць.
    Амур адказвае мне памяркоўна: «На свеце закаханых, зразумела, Штодзённыя турботы не хвалююць».
    XVIII
    Калі зацьміла ўсё на свеце мне Аблічча донны — яснае, як дзень,— Нібы пажар узнік у гэты дзень, Які ўнутры ўсё паліць, паліць мне.
    He рвецца сэрца йшчэ, здаецца мне, I не заканчваецца йшчэ мой дзень, Ды, як сляпы, іду я цэлы дзень...
    Іду? стаю? — незразумела мне.
    Я ўсё ўцякаю, як магу, ад Смерці, Ды не так хутка, каб забраць з сабою Каханне — як яно заўжды бывае.
    Таму я не спяшаюся памерці, Каб плач не чуўся: вецер сам сабою Слязінкі па зямлі хай рассявае.
    XIX
    Стварэнняў вельмі многа ёсць на свеце, Што зносяць лёгка сонца гарачынь;
    Другія днём кладуцца на спачын, Выходзяць, калі сонца ўжо не свеціць;
    А трэція ў праменістыя сеці
    Лятуць, каб грудзі бляскам аблягчыць, I колюцца аб цяжкія мячы.
    Ўслед за апошнімі мой зірк нясецца. Яго прывабіла яскравасць донны — Заслонаў не паставіў я нідзе, У цемры ночы думкі не апалі...
    Уперад лёс нястрымана вядзе Імкненне воч аслепіпых безбаронных Да той, што іх агнём сваім апаліць...
    XXXV
    У задуменні я за крокам крок
    Па роўнядзі пустэльнай адмяраю: Баюся, што вачыма напаткаю Сляды — і не гляджу зусім убок.
    Ад позіркаў, дапытлівых знарок, Ніякай схованкі нідзе не маю, А тое, што ўнутры агнём палаю — Хоць твар мой і патух, відно здалёк.
    Здаецца мне: і ўзгоркам, і далінам, I рэчкам, і лясам усё вядома, Што робіцца ў душы цяпер маёй.
    Хоць бы й шукаў дзічэйшых я сцяжынаў, Любоў ідзе са мною пакрыёма
    I я вандрую з таямнічай — ёй.
    XXXVI
    Каб верыў я, што смерць мяне пазбавіць Ад цяжкіх думак і пакут кахання, Дык сам бы скончыў гэта існаванне — Заўчасныя хаўтуры даў бы справіць.
    Але баюся: скон мяне паставіць
    На бок другі мяжы выпрабавання, Да новых слёз і новага змагання — I крок далей ні ад чаго не збавіць.
    Страла павінна вылецець, мяркую, Ад цецівы напятай, набрынялай Крывёю іншай; і ў сваёй мальбе
    Прашу Любоў дапамагчы ды тую, Што мяне ў бледны колер фарбавала, А болып не хоча клікаць да сябе.
    LXI
    Дабраслаўляю дзень той, месяц, год,
    Часіну і дзівоснае імгненне,
    Ды край, дзе бачыў вочы, нібы ў сненні,—
    I, паланёны, шмат спазнаў турбот...
    Дабраслаўляю горыч тых нягод,
    Што шле Амур у помслівым памкненні, Ды лук яго, чыя страла сустрэне Мяне — і скончыць свой смяротны лёт.
    Дабраслаўляю гэты голас мой, Які імя каханай паўтарае Няспынна і з узнёсласцю такой...
    Дабраслаўляю песні, што стварае Маё натхненне; толькі Ёй адной — I больш нікому — мая ліра йграе.
    LXXIX
    Ён сканчваецца так, як пачынаўся,—
    Год чатырнаццаты маіх уздыхаў:
    Я сродак не знайду, які б прыдаўся Мой палкі шал ахаладзіць паціху.
    Амур, які заўсёды намагаўся
    Зрабіць, каб вольна болей я не дыхаў, Прыкуў мой зрок; хоць я супраціўляўся, Супрацьстаяць не змог такому ліху.
    I вось: штодня гібею ды марнею, Для іншых неўпрыкмет. А без яе Таемных захадаў не абыпілося...
    Дасюль пакуты доўжацца мае;
    Я хвілю смерці прадказаць не ўмею, Ды ўжо чакаць мне мала засталося.
    сп
    Калі Пампея падмануў удала
    I Рыму галаву яго паднёс
    3 Егіпта здраднік2, дык нямала слёз Ліў Цэзар — як засведчылі аналы.
    Быў заняпад дзяржавы Ганібала: Ёй вораг сакрушальны ўдар нанёс...
    Ды абхітрыць хацеў ваяр свой лёс —
    I вусцішна карфагенянам стала...
    Напраўду, кожная душа жывая Сваіх пачуццяў выдаваць не хоча, Пад маскай іншаю зусім хавае.
    Я ж—спеў складаю, каб ён не азмрочыў, He патапіў штодзённасці ў адчаі, Бо жаль я свой паказваць не ахвочы.
    CIV
    Як дабрадзейства ў вашым сэрцы спела I гаварыць імкнулася любоў, Мы квецені чакалі ды пладоў 3 надзеяй, што апірышча хацела.
    I ўзяўся я пісаць пра гэта смела, Каб помнік дзеля будучых гадоў Вам пры жыцці стварыць; каб зноў і зноў Імя паўсюдна ваша бранзавела...
    Марцэла, Цэзара ці Паўла слава3 —
    He ад разца ці малатка, паверце: Ці ж могуць тыя шмат сказаць выявы?
    А што напісана — таго не сцерці: Пандольфа4 мой, вы бачаце яскрава, Што нашы творы не баяцца смерці.
    CXVIII
    Шаснаццаць год прайшло з пары тае, Калі пакутліва я закахаўся; мала Мне засталося, і цяпер — нібы навала: Душы спакою, як ніколі, не стае.
    Душа любові слодыч спазнае
    Ды горыч бед; жыццё цяжарам стала, I смерць малю я, каб раней спаткала Мяне, чым — мной апетую — яе.
    Хоць сэрца рвецца прэч, на жаль, я тут: I рады, й не хачу адсюль сыходзіць — Так узяла мяне туга мая.
    I слёзы новыя ў вачах — не цуд, А знак таго, што не магу, выходзіць, Нягледзячы на ўсё, змяніцца я.
    CXXIV
    Каханне, Лёс, Дух, стомлены зусім, Які ў мінуўшчыне цяпер вякуе — To смутак мой; і з зайздрасцю гляджу я На тых, хто ўжо на беразе другім.
    Каханне сэрца кроіць мне. Сваім
    Удзелам Лёс дабра мне не звястуе;
    Дух, збіты з тропу, стогне ды смуткуе, А я — ў змаганні вечным ды цяжкім.
    На жаль, маё ўжо шчасце адышло Ў нябыт; не вернецца яно ніколі, I дзён маіх палова — ўжо за мною.
    Mae надзеі не брыльянты — шкло.
    Гляджу: ім не ажыць, не ўзнікнуць болей — Рве доля на дзве часткі нітку-мрою.
    СХХХІІ
    ЦІ не любоў — той жар, якім палаю?
    Калі ж любоў, нашто мяне так мучыць?
    Чаму яна так можа надакучыць
    Дабром — ад ліха ж толькі ўцеху маю?
    Ці ж я любві пакуты сам трываю?
    Ці ж я іх стогнамі хачу агучыць?
    Любоў мяне з жыццём ды сконам лучыць — Чаму ж сабе ў журбе не спачуваю?
    Як пачуццё мне гэтае знаёма! — У чоўне незайздросна-кволым плысці Наперад, з моцным ветрам у абдымку —
    Калі і стырнавы прапаў кудысьці...
    Чаго і як хачу я — невядома:
    Халодна ўлетку мне, спякотна ўзімку.
    CXL
    Кахання бог, што думкамі кіруе, У сэрцы ўзвёў маім нязрушны трон;
    I да чала майго імкнецца ён, I знак на ім пакінуць свой мяркуе.
    Ды цнотай, розумам Яна таймуе Той шал, што спальвае мяне здавён.
    3 тых намаганняў не заўжды ёсць плён —
    I абураецца Яна, й смуткуе.
    Наўцёкі кінуўся кахання бог, У страху, з сэрца глыбіні майго:
    I плача, і дрыжыць, і вунь — знікае.
    Ці ўладара б пакінуў я ды змог Быць у апошняй хвілі без яго? — Ў любві памерці — мілата якая!
    СХСІ
    Як вечнае жыццё спазнае той, Хто аднаго спрагнёны — бачыць Бога, Я ад кароткага жыцця зямнога Хацеў бы сціплай радасці адной —
    Каб Вы, о донна, Вашаю красой Далі мне хвілі шчасця дарагога: Жадання не зракуся я такога I буду жыць надзеяю сваёй.
    Ды прамінецца ўсё: час хуткаплынны; Кагосьці пад блакітным ясным небам Заўжды агонь жывіў, вада жывіла,
    Кагосьці — дотык альбо пах расліны.
    А мне нічога гэтага не трэба:
    Хіба мне засціць штось Ваш вобраз мілы?
    ССХІІ
    Шчаслівы ў мроях я, ў тузе квітнею — Плыву ўсё ад відна і ад відна Па моры, дзе ні берага, ні дна;
    Будую на пясках, на водах сею.
    Я сонцу дагаджаў — цяпер гібею
    Ад змроку, што ўваччу — нібы сцяна...
    За ланню гнаўся, ды ўцякла яна:
    Кульгавы быў мой бык — дзе ж я паспею?
    Аслеплы, ў стоме ад усіх пакут, Я ў лёсу дзень і ноч прашу спагады: Прыйдзіце, донна ці Амур, ці скон!..
    Я дваццаць год тугой жыўлюся тут, Слязьмі й уздыхамі; ды, як прынада, Я на кручку, й трымае моцна ён.
    CCXVIII
    Сярод жанчын, і постаццю і тварам Прывабных, яна тут, на ўсёй планеце — Як сонца тушыць зоркі на дасвецці — Зацьміла ўсё красою, Божым дарам.
    Амур, здаецца, маім шэпча марам: «Жыццё цудоўнае, пакуль на свеце Жыве Яна й жыццё ў яе на мэце. Памрэ — і мы ўжо болей не ўладарым!»
    Каб узяла ў зямлі траву й лістоту, У неба — сонца з месяцам Прырода: Людскую б узяла ў людзей істоту,
    У акіянаў — рыбу, хвалі, воды;
    Ўсё будзе адчуваць тугу й самоту, Як Яна вочы стуліць назаўсёды.
    ССХХХІ
    Я жыў, не наракаючы на лёс,
    I зайздрасць сэрца мне не працінала.
    Хоць быў другі ў каханні больш удалы — He праліваў па тым я горкіх слёз.
    Пагляд, што гэтулькі пакут прынёс Душы маёй, якая ўсё стрывала,— Яго імгла навечна пахавала, I болей ён не ззяе мне з нябёс.
    Прырода-матухна, паказвала ты ўсім
    I жорсткасць, і спагаду неаднойчы, I несла згубу парасткам сваім.
    Усё вытокам жывіцца адным, Ды як дазволіў ты, нябесны Ойча, Цябе вось так абрабаваць зусім?
    НА СМЕРЦЬ МАДОННЫ ЛАУРЫ
    CCLXXII
    Жыццё ўцякае: да мяжы прыйшло, Дзе смерць ужо сваёй чакае хвілі.
    Вайну бязлітасную мне аб’явілі
    Што ёсць, што будзе, што даўней было.
    Гляджу назад, наперад — дзе святло? I ўжо, скарыўшыся нястрымнай сіле, Напэўна, быў бы я даўно ў магіле, Ды сэрца Божым страхам праняло...
    Ўсё, што ў душы запальвала пажар, Прапала. Я адзін у акіяне:
    Пільнуюць човен мой і шторм, і морак.
    Парваўся ветразь; стомлены вясляр; I мачта паламаная дазвання, I я не бачу пуцяводных зорак.
    CCLXXIV
    О дайце, думкі горкія, спакою: Каханне, Лёс ды Смерць — ці ж мала іх? — Усюды цвеляць — і ў дзвярах маіх, Хоць іншых не вядуць з сабою вояў.
    Ты ж, сэрца, з непрыхільнасцю такою Адно мяне ўспрымаеш: іх жа ўсіх Бароніш — гэтых ворагаў ліхіх, Што подла абыходзяцца са мною.