Зборнік
Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 270с.
Мінск 1996
61
Я марыў пра цябе! Хто на зямлі He ведае няземнага мастацтва?
Мне толькі голаў прад табой хіліць, Лічу я нечуваным святатацтвам 3 убогай песняй да цябе звяртацца, Бо помню волатаў былых часін, Што ўславілі цябе. Ці ж мне раўняцца? Гляджу на воблачны твой балдахін. Я зараз шчасны гэткі на зямлі — адзін!
• 71
...Дзівацтвамі сваімі дзівіш нас, Прыгожы Кадыкс — сын марской стыхіі. Звон ранішні ударыць дзевяць раз — Бяруць ружанцы ўсе мужы святыя I моляць, каб бязгрэшная Марыя Грахі ім адпусціла, а грахоў Больш, чым саміх. Старыя, маладыя Спяшаюць потым не ў абдымкі сноў — У цырк, бо новай асалоды прагнуць зноў.
72
Рысталішча адчынена. Арэна Яшчэ пустая. Цесна гледачам. Шукаў бы месца спознены дарэмна. Скрозь доны, гранды, толькі болей дам, Што ўмеюць шмат сказаць вачыма вам I вылечыць, калі іх позірк раніць. Ніхто ж не быў пагардай іхняй там Прысуджаны на смерць ад стрэл кахання, Хоць ёсць лунатыкаў-паэтаў нараканні.
73
Ды гоман сціх. I на прыгожых конях, 3 султанамі, пры шпорах залатых Чатыры пікадоры зал палоняць, I скакуны дубка ўстаюць у іх;
Тут з жудасцю гульню пачнуць праз міг. А выйграюць — ім будзе ўзнагарода: Усмешкі дам, крык гледачоў усіх.
За подзвіг мелі гэта ж ад народа I палкаводцы ўсе і каралі заўсёды.
Выходзіць на арэну матадор, Шыкоўны ўвесь. Перш чым крывавым вокам Чарод рагатых цар зірне ва ўпор, Ён мерае арэну пільным крокам — А раптам бегчы прыйдзецца наўцёкі: Узброены ж ён шпагаю ўсяго, 3 быком змагацца змушаны здалёку, Бо без каня ж, таварыша свайго, Што кроў сваю ліе нярэдка за яго.
75
Рог тройчы пратрубіў. Сігнал да бою. Вароты — насцеж. I са сцен жывых Чаканне сочыць адусюль нямое. Шалёна скочыў бык. На міг заціх. Сам гнеў глядзіць на ворагаў сваіх. Хвастом махае, б’е зямлю ў адчаі. Адразу не кідаецца, а ўсіх Агледзеўшы, ахвяру намячае.
3 арбіт вылазяць вочы. Ён адлегласць скарачае.
76
Стаў. Утаропіўся. Юнак, хутчэй! Табе на роздум дадзена не многа. Дык сцісні шпагу вострую ямчэй, Настаў твой час — жыццё ці перамога! Конь спрытна ухіляецца ад рога.
У пене, ўперад ірвануўся бык: Кроў прыснула. Пакутай і знямогай Ахоплены, нібы да болю звык, Ды з горла раптам вырваўся балючы рык.
77
I зноў бадзе. Цяпер не затрымаць Яго нічым — ні пікай, ні стралою; Конь скача, шпорай змучаны — дарма! Дарма і сіла чалавека, зброя.
Прыгожы конь ляжыць на полі бою. Другі — о, жах! Прыйшла твая пара —
Удар смяротны засланіў сабою. Падняўся, кроў пульсуе з-пад рабра, Выносіць непашкоджаным гаспадара.
78
Здзіраўленага водзіць у бакі — Крывёй сыходзіць бык. Спыніўся ў зморы. Абапал шыі стрэлы, як сукі.
Наўкол з плашчом чырвоным матадоры. Апошні раз ускінуў рогі ўгору I праз усіх прабіў шалёны шлях, Ды марны гнеў — скарылі непакору. Чырвоны плашч на лбе і на вачах... Зваліўся на пясок, што ўвесь крывёй прапах.
79
Бы ў ножны, уваходзіць шпага ў цела, Дзе зросся карак з тулавам крутым. Бык супыніўся, глянуў звар’яцела — I захадзіла ўся зямля пад ім.
I грымнуўся, прыцішаны зусім.
На калясніцу грузяць тушу звыкла. Відовішча крывавае усім, Што сэрцам агрубелі, не апрыкла. А калясніца ўміг, так.як і ўзнікла, знікла.
80
Іспанка маладая і юнак
У дзікім спорце бачаць асалоду. Ды прагнуць, узгадованыя так, I помсты і чужых пакут заўсёды. I нават вёскі пакідае згода, Хоць для адпору зграі чужакоў Сыны і дочкі гордага народа З’ядналіся. Ды шмат яшчэ двароў, Дзе з-за нікчэмных сварак часта льецца кроў.
81
Сюды не вернецца ніколі рэўнасць, А з ёй — на вокны краты і замкі;
Дуэнья — мудры вартаўнік, нядрэнны,— Парадак той абразлівы, які Раўнівыя ўзаконілі крукі.
Магла іспанка колісь весяліцца (Вулкан вайны ускалыхнуў вякі!) На ўзлеску, што хавае таямніцы, Пакуль свяціла поўня — поўначы царыца.
82
Зашмат Гарольд кахаў або, прынамсі, Так думаў. Страсць — пустая мара, сон. Душа ў спакоі — сам сабе прызнаўся, Бо з плыні забыцця не спытваў ён. 3 гадамі іншы далягляд відзён. Найлепшае ў каханні — гэта крылы, На дне ўсіх асалод хаўтурны звон He ўсім чуваць над радасці магілай, Дзе кветкі ўсе даўно гаркота пакасіла.
83
Як мужа мудрага, яго кранала Краса. Хоць філасофія яшчэ Над розумам ягоным не схіляла Сваіх цнатлівых, велічных вачэй, А страсць — дачка бяздумнасці — хутчэй Сябе ўтаймуе ўласнаю рукою Альбо ўцячэ, як веснавы ручэй. Пячаткай Каіна было журбою Адзначана чало, каб ён не знаў спакою.
84
He змешваўся з натоўпам, а здалёк Стаяў ён і чужую радасць слухаў. Хацеў бы з імі быць. Да ўсмешкі — крок, Ды лёс глядзеў са злой ухмылкай, суха. Сам-насам неяк ён сядзеў са скрухай У мілай прыгажуні ў цішыні. Спрабуючы адолець злога духа, Экспромт ён склаў у гонар чысціні, Што нагадала Чайльду радасныя дні.
Інэсе
1
Ты не ўсміхайся, не чакай Адказу. Я маўчу, бадзяка.
Калі ж і ты заплачаш,— знай, Што ты дарэмна будзеш плакаць.
2
Ты хочаш знаць, што мне ў жыцці Журбой юнацтва атруціла, Прычыну ўсіх пакут знайсці? — Ты ім дапамагчы не ў сілах.
3
Мяне не гора, не любоў, He страта славы і пашаны
Змушаюць бегчы ад сяброў I праклінаць лёс зруйнаваны.
- 4
Прычына — сум, які чагось
За мной усюды следам крочыць. He цешыць нават прыгажосць,
I не чаруюць твае вочы.
5
Сум неадступны, што паліў Калісьці сэрца Агасфера, Імглой той свет мне засланіў I ў рэшту дзён пазбавіў веры.
6
Дзе паратунак я знайду?
Хоць я на край зямлі ўцякаю, I там мяне навала дум — Злавесны дэман — насцігае.
Знаходзяць людзі шчасце ў тым, Што мне агоркла, стала нудным.
Няхай жа ўцехай будзе ім Іх сон салодкі, непрабудны.
8
Пракляцця груз ў душы сваёй Пранёс я праз усе краіны
I толькі рад, што за сабой Усё найгоршае пакінуў.
9
А што найгоршае? Прашу, Лепш не пытайся ты дарэмна, Бо, глянуўшы ў маю душу, Ў ёй пекла ўбачыш ты напэўна.
85
Бывай жа, Кадыкс! Хай перад табой Сівое мора стане на калені.
Ты здрадай не запляміў гонар свой. Як хваля светлая, тваё сумленне.
Ты самы першы быў пры вызваленні, Апошні здаўся ты. Няма віны.
I здраднікам адным на свеце меней. He можа жыць дваранства без маны, I толькі рыцарства вітае кайданы!
86
He зналі волі — б’юцца' за яе Сыны Іспаніі! Ім спраў замнога! Дрыжаць за шкуры подлыя свае Правадыры, бо здрада ў іх за бога. Васалы ж храбра блізяць перамогу, Ім прага волі паказала шлях.
I любяць край, што ім не даў нічога.
Апроч жыцця. Чужынцаў кіне ў жах Іх кліч, як залп: «Вайна —
хоць на нажах!»
88
...Ці не спагада бліснула слязой?
Уважлівей зірніце на даліну,—
He туманом дыміцца, а крывёй.
Зямлі святой вьі ганьбіць не павінны,— Сабакам трупы ворагаў пакінуць!
I груганы дзяўбці не схочуць іх.
Хай косці белыя і кроў нявінных Абводзяць жахам поле боек злых, Каб дзеці разумелі больш бацькоў сваіх.
3 ПЕСНІ ДРУГОЙ
1
Багіня Мудрасці, з вышынь нябёс Сыдзі, хоць не натхняеш ты паэтаў. Тут быў твой храм, ён у зямлю урос, Агонь і меч прайшлі па землях гэтых, Твой культ даўно развенчан з міяарэтаў, Ды горш мяча — бяздупіны ліхадзей, Што пачуццём свяшчэнным не сагрэты. Але нямала ў нас яшчэ надзей, Элада, на цябе і на тваіх людзей.
2
Няма, Афіна, больш тваёй дзяржавы. Дзе людзі, духам цвёрдыя спакон? Яны дайшлі, як воіны, да славы I гордасцю былі сярод плямён, Ды сёння канулі ў нябыт, як сон. Пачуюць дзеці ў школе пра герояў, Пра славу і пра веліч даўніх дзён. I гэта ўсё. Дарма шукаць іх зброю. I след сафістыкі — пад вежаю старою.
...Хто быў апошні разбуральнік храма, Свяцілішча Палады на гарах?
Хто той драпежнік, што з калон і брамаў Скульптуры краў і помнікі ў мурах? Твой сорам бачу, Англія, ў вачах. Шануюць тых, хто быў свабодны ўчора, Ды выбраў сын шатландскі ганьбы шлях: Ён храмы руйнаваў, а скарбаў горы Грузіў на параход, вывозячы за мора.
12
Што не скрышылі готы, туркі, час,— Сучасным піктам тое ўсё забрана. Бяздушней чым скала ў сотні раз Той, чыё сэрца выспеліла планы, Чыя рука ўзяла беспакарана Свяшчэнныя астаткі даўніны. О, як гаруе люд абрабаваны, Сівой Элады лепшыя сыны, Закутыя у дэспатызму кайданы!
13
Няўжо сказаць асмеляцца брытанцы, Што Альбіён быў рад бядзе Афін?
I ім не будзе сорамна прызнацца У грабяжы знясіленых краін?
Царыца мораў, твой названы сын Рабуе скарбы гаснучай Элады.
Рукою гарпій помнік не адзін I фрыз апошні з кожнай каланады Сарваны ў храмах сквапна, без спагады.
15
...Элада! Той счарсцвеў, хто гэты тлен Слязой не памяне, як прах каханай,— Аслеп, хто не ўздыхне ля друзлых сцен I хто не шле пракляцця, ўсхваляваны, Брытаніі, куды твой скарб забраны. Чаго прыплыў ён з поўначы, чаго —
Каб заступіцца ці раз’ятрыць раны?.. Я пракляну той час, калі багоў Прышэлец прагны вёз да родных берагоў.
16
А дзе ж Гарольд? Ужо другія далі Паклікалі вандроўніка у шлях. Сябры рукі на ростань не падалі, Слёз не ліла каханка на грудзях, Калі ён з раўнадушшам у вачах, Як чужаземец, адплываў з Элады, Нядаўны боль крыху ў душы зачах, I ён без шкадавання і спагады Пакінуў сумны край злачынстваў, войн і здрады.
17
Хто плыў цераз прастор блакітных хваль, Той бачыў незабыўныя карціны.
Пад свежым брызам ветразі удаль Нясуць фрэгат на крыллях лебядзіных. А справа — бераг, горныя мясціны, Знікаюць мачты, шпілі у смузе. Цяжкія баркі вывадкам гусіным Пльівуць, астаючыся пакрысе, А мора плешчацца у сонечнай красе.
20
...Вей, ветрык, вей! Наіп парус распінай, Пакуль не села сонца ў сінім моры.
Тады, спусціўшы ветразі, чакай — Цяжкія судны падплывуць няскора. Праз іх марудзь і марна стой. О, гора! Нас мог бы несці гэты слаўны брыз Да раніцы па ўспененай прасторы... Апалі ветразі, бы крыллі, ўніз.
I гасне ў мяккіх водсветах далёкі мыс.
21
Над морам маладзік. Дзівосны вечар! Гуляюць блікі ў хвалях трапяткіх.
Клянуцца ў порце хлопцы пры сустрэчы, I вераць прыгажуні словам іх!
Хутчэй бы нам да берагоў сваіх! Але не доўга мы былі ў сумоце, Свой Арыён наладзіў струны ўміг I грымнуў*так «матроскую» на борце, Што ўсе сышліся ў круг, нібы на танцы ў порце.
22
Між скал крутых ідзём праз Гібралтар Пад бляклымі праменнямі Гекаты, Тут Афрыка з Еўропай — твар у твар. Налева — край іспанак смуглаватых, У мяккіх промнях лес і схіл пакаты. А справа — скалы маўрытанскіх гор, Пахмурных, непрыступных, вуглаватых, Гіганцкі цень там крылы распасцёр, На еўрапейскі пазіраючы прастор.