• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік  Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран

    Зборнік

    Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 270с.
    Мінск 1996
    43.27 МБ
    Давер баюся твой разбіць.
    Дзё полымя схаваць, парай. Маўчу, каб пеклам не зрабіць Грудзей тваіх нябесны рай.
    He! Разам нам не быць з табой. Нас не багаславіць святар.
    Заручыць нас сваёй журбой Захмарны храм высокіх мар.
    Агонь пад сэрцам затаю, Свой з радасцю прыняўшы кон, Хай лепей паліць плоць маю, Чым вервецца з цямніцы ён.
    Пакуты свой не згубяць след У хворую маю дупіу.
    Твой з галубіным вокам свет Я дзёрзкасцю не аглушу.
    А губы блізка, ды шапчу ж Сваёй нясцерпнасці: трывай! Каб захаваць нявіннасць душ, Кажу апошняе — бывай!
    А грудзі блізка, ды няма Надзей на радасць у мяне. Душа адважыцца сама На ўсё, а ганьбай не кране.
    Ён без віны, твой шлях зямны, Світай цнатліва ў харашбе.
    I пальцы ганьбы і маны He дакрануцца да цябе.
    1806
    УСПАМІН
    I гэта ўжо канец! I ў сне Надзея не ўсміхнецца мне, Дзень шчасця меншы за хвіліну. Парыў няшчасця ледзяны Акрыў пагляд маёй вясны. Бывай — стагну каханню ў спіну. А як бывай скажу ўспаміну?
    1806
    РАДКІ, АДРАСАВАНЫЯ ПРАПАДОБНАМУ ДЖ. Т. БІЧАРУ НА ЯГО ПАРАДУ АЎТАРУ БЫЦЬ БЛІЖЭЙ ДА ГРАМАДСТВА
    Шаноўны пан Бічар, вы раіце мне Збліжацца з людзьмі.
    Што ж? Ёсць мудрасць у гэтым.
    А толькі жыву я бы ў казачным сне, I дух мой лунае высока над светам.
    Грамадскаю працай заняцца? Я б мог
    Для шчасця радзімы ўключыцца ў змаганне. Нямала існуе да славы дарог,
    Я веру у сілы свае і ў прызванне.
    Таяцца, павольна палаюць агні
    У сховах каменных магутнае Этны, Пакуль не прарвуцца наверх з глыбіні. He выбухнуць смерчам нястрымна-імпэтным.
    Так думкай імклівай я рвуся ў прастор, Ухвалы патомкаў жадаю дабіцца.
    Як фенікс, я мог бы ўзляцець на касцёр, Гатовы згарэць, каб ізноў адрадзіцца.
    Жыццё сэра Фокса і Чэтама лёс — Бліскучы узор неўміручае славы.
    I смутак і крыўду, я ўсё б перанёс, Каб вечна жылі мае словы і справы.
    Але быць слугою нікчэмных мяшчан?
    О не! Hi за што! Я прыхільнік свабоды. He буду я гнуцца, ісці на падман,
    Між дурняў шукаць для сябе асалоды.
    Каханне? Болып горычы ў ім, чым уцех.
    Я верыў у дружбу, у яе непарушнасць. Пачуцці мае выстаўлялі на смех,
    У лепшых сяброў я знаходзіў двудушнасць.
    Услед за багаццем нядоля ідзе.
    О, як мне агідна звяроў панаванне!
    Што чын альбо тытул? — кругі па вадзе. Мне ўлады не трэба. Мне трэба прызнанне.
    Яшчэ не прывык я душою крывіць, Глядзець раўнадушна на подласць і здзекі.
    ЦІ ж варта юнацкую шчырасць губіць, Надзеўшы ярмо ненавіснай апекі?
    1806
    АННЕ
    О, Анна! Мяне вы тады зневажалі...
    У гневе я крыўднага многа сказаў вам... Жанчыны над намі заўжды панавалі: На вас я зірнуў — і амаль дараваў вам.
    Я кляўся, што больш не змагу паважаць вас, Хоць знаў, што растанне на дзень — гэта вечнасць.
    Пры стрэчы адчуў: не змагу не кахаць вас, Палонены вашай усмешкай сардэчнай.
    Я кляўся ў запале свайго абурэння, Ў парыве нянавісці жорстка ўпікнуць вас... Пры стрэчы змяніўся мой гнеў захапленнем, I зараз жадаю навекі вярнуць вас...
    Красуня, да вас не прыстане абраза.
    За крыўду маю я прашу дараваць вас, Каб з прыкрасцю гэтай пакончыць адразу. А здраджвайце, як перастану кахаць вас. 16 студзеня 1807
    ХАЦЕЎ БЫ ДЗІЦЕМ БЕСТУРБОТНЫМ...
    Хацеў бы дзіцем бестурботным
    Жыць на прыволлі родных гор, Блукаць пустэчаю журботнай, Выходзіць на марскі прастор!
    He ўжыцца мне душой крылатай 3 саксонскай важнасцю пустой.
    Маёй душы мілей шурпаты Абрыў, дзе пеніцца прыбой.
    He балуй, лёс, мяне дарэмна Hi гучным тытулам, нічым.
    Абрыдлі мне між пад’ярэмных
    I мой занятак, і спачын.
    Люблю я велічныя скалы, Што водгук акіяну шлюць.
    Малю цябе, мой лёс няўдалы, Мяне ў юнацкі край вярнуць!
    Гадамі не стары яшчэ я, Але ўжо чую — дагару.
    Навошта ж скрадвае надзея
    Той пэўны час, калі памру?
    Мне сніўся неяк сон прывабны, Праява шчасця, пекнаты...
    О рэчаіснасць! 3 мар ядвабных Навошта абудзіла ты?
    Любіў я. Ды няма ўжо любых.
    Сябры зракліся па адным.
    А так бязрадасна да згубы
    Сярод сваіх мне быць чужым!
    Няма надзеі, і хоць зрэдку Пацешыць келіх, прастата, Усё ж я чахну неўзаметку,—
    Я сэрцам, сэрцам сірата!
    Чуць галасы людзей сустрэчных, He ворагаў і не сяброў,—
    Якая гэта недарэчнасць, Які выпадак з імі звёў!
    Калі б я мог вярнуць нямногіх,
    Хто падзяляў мой боль і сум, Я кінуў бы натоўп убогіх, Яго прадажны бляск і шум.
    А ты, жанчына, друг мой мілы, Надзея, суцяшальнік мой!
    О сэрца, як жа ты астыла, Калі не цешыць вобраз твой!
    Я праз пакуты, праз напасці
    Без скаргі здолеў бы прайсці Дзеля маленькай меры шчасця, Што іншым дадзена ў жыцці.
    Я збег бы ад людзей далёка, Спагаду збыўшы за грашы.
    Мая істота прагне змроку, Такога ж, як і на душы. 0, калі б меў я тыя крылы, Што мае голуб малады, Узвіўся б я да небасхілу; —
    3 зямлёй расстаўся б назаўжды! 1807
    БЫВАЙ!
    Бывай! Каб несці да святла Магла малітва іншы лёс, Мая б узвысіць памагла Тваё імя за край нябёс.
    I словы кайнасці, віны, Плач і крывавых слёз адчай — Усе нікчэмныя яны
    Перад адным — бывай! бывай!
    Каб слова з губ, сляза з вачэй. Але ў грудзях, у галаве Боль разбалеўся балючэй, I думка болем тым жыве. Душа не зназіцца сама, Каб шкадаваць магчымы рай. Спасціг — кахалі мы дарма, Адно адчуў — бывай! бывай!
    1808
    HE ЎСПАМІНАЙ, HE ЎСПАМІНАЙ...
    He ўспамінай, не ўспамінай Тых мілых, тых былых гадзін, Калі я быў душою твой. Гадзін, якіх заўжды няхай 3 нас не забудзе ні адзін, Пакуль жывыя мы з табой.
    Ці ж мне забыць, забыць табе, Як расплятаў касу ўсю ноч, Як сэрца білася, бы птах? Нібыта бачу зноў цябе,— 3 паглядам млявым мілых воч, 3 агнём кахання на губах.
    Прыпаўшы да маіх грудзей, Дарыла позірк ты ў адказ, Дакор быў і жаданне ў ім, I мы хінуліся шчыльней, I вусны раставалі ў нас У пацалунку агнявым.
    Павекі сплюшчвала ўжо ты, Яны звужаліся, пакуль He прыкрывалі сінь, бы ў сне. I два чмялі расніц густых Зляталі ценем на шчаку, Як ворана пяро — на снег.
    Я ўчора бачыў нас у сне, Такіх, якімі мы былі, Каханне песцячы сваё... Другія сэрцы й вочы мне Свяціць ніколі б не змаглі Такім каханнем, як тваё.
    Таму не ўспамінай мне час, Які хоць і мінуў даўно, А паўстае ў цудоўным сне, Пакуль тут не забудуць нас, Пакуль не будзе ўсё адно Нам, раўнадушным, у труне.
    1808
    што ж, ты — ШЧАСЛІВАЯ
    Што ж, ты — шчаслівая! Здаецца,
    I мне такое быць магло,
    Калі б даверлівае сэрца
    Яшчэ й прадбачлівым было.
    Абранніка, з кім дзеліш ложа,
    Я ненавіджу — не таю, Як ненавідзець толькі можа Змяёй уджалены змяю.
    I ўсё ж, я рад твайму дзіцяці.
    Яго — нявінны плод забаў —
    У рэўнасці, як вобраз маці, Я з хваляваннем цалаваў.
    Я цалаваў, а сэрца ныла:
    Уся ў яго. А што ж тваё?
    Ах,— вочы! Гэты позірк мілы — Асколак радасці маёй.
    Бывай! Пакуль ты ў шчасці, Мэры, Мне лепш ля дальніх быць застаў.
    А быць паблізу?.. Дай ты веры: Фінал бы зноў пачаткам стаў!
    Я суцяшаўся: часу жорны
    Усё перамелюць на муку.
    I што ж? Разрыў, як бездань, чорны: Ты тут, а я — на тым баку.
    Што зведаў я за гэты вечар!
    Аднак храбрыўся, як умеў.
    Гады прайшлі...
    I вось — сустрэча...
    Нервовы шок. Язык знямеў.
    Імкліва выйшаўшы з пакоя, Глядзіш мне ў вочы. Што, апроч
    Журбы і роспачы спакою, Ты бачыш там? Глухую ноч.
    О шашаль горкіх успамінаў!..
    Пакінь трымцець, душа, пакінь. Надзея, ляж у дамавіну —
    У Леты казачную плынь!
    2 лістапада 1808
    АДКАЗ ЖАНЧЫНЕ НА ПЫТАННЕ, ЧАМУ ПАЭТ ПАКІДАЕ АНГЛІЮ ВЯСНОЙ
    3 Эдэма выгнаны, ля брамы На міг спыніўся чалавек, Каб вызначыць кірунак прама I праклясці свой лёс навек.
    Але ў далёкім падарожжы Знайшоў нямала ён краін, I толькі зрэдку там трывожыў Аб часе лепшым успамін.
    Так, лэдзі, і са мною будзе, Тваёй красы не бачыць мне. Я смуткаваў бы і на людзях Па ўсім, што зведаў па вясне.
    Ад злосных кпінаў я ўцякаю! Разважлівасць не шкодзіць нам; Мне нельга зблізку бачыць раю,— Я праг бы пасяліцца там!
    2 снежня 1808
    РАДКІ Ў АЛЬБОМ
    Як заўважае падарожны Імя нябожчыка з пліты, Так на старонцы гэтай, можа, Маё імя заўважыш ты.
    Калі напомніць зноў яно Таго, хто быў так закаханы, Дык знай, што ён памёр даўно,— Яго тут сэрца пахавана.
    14 верасня 1809
    ДЗЯЎЧЫНА 3 КАДЫКСА
    I
    Пры мне не рупся ў пахвальбе Красе паўночнай, лэдзі чыннай, Калі на Кадыксе цябе He пазнаёміў лёс з дзяўчынай. Хоць русых пасмаў вадаспад He падае святлом на плечы, Са спёкаю начной пагляд Мацней ад стомленай сінечы.
    п
    Яна агонь, як Праметэй, Украла ў неба, і ў крадзейкі Ён б’ецца ў бездані вачэй, Ласкава цэдзіцца праз вейкі. Ты прысягнеш, што плынь пяе, Агонь у сэрцы палам ные.
    I, шыю лашчачы яе, Віюцца пасмы вараныя.
    III
    У нашых не мілосць, а млосць, 3 брытанкай холадна ў пасцелі. Хоць вока вабіць прыгажосць, А вусны ў шале не ўлюцелі. Іспанка з сонцам у крыві, Вечназялёная галіна.
    Хто так умее, назаві, Кахаць, як з Кадыкса дзяўчына?
    IV
    Іспанка — радасці дзіця, А не какетка запісная. He затаіўшы пачуцця, I ненавідзіць, і кахае. На звон падкупны залаты He дрогне сэрца ў перапудзе. Яе нічым не купіш ты. Як пакахае, вернай будзе.
    V
    I ва ўзаемнасці яна Цвяліць твой шал і пал не стане, Бо кожнай думкаю здаўна Гатова да выпрабавання.
    Калі Іспанія ў бядзе, На выклік небяспекі ўстане. Каханы зранены ўпадзе, Адпомсціць дзідай за каханне.
    VI
    Калі танцуе дацямна Ці, дзелячы з гітарай мроі, Пяе пра рыцара яна, Пра маўрытанскага героя; Калі прыгожаю рукой Ружанец свой перабірае Ці з хорам песняй трапяткой Гукае зорку з небакраю,—
    VII
    Хто гляне, згубіць свой спакой, Патрапіўшы ў красы за краты. Няхай жа гнеў раўнівы свой Суцешаць іншыя дзяўчаты. Хоць я красунь пабачыў шмат, Змяняў краіну за краінай, Ды параўнацца ўсім наўрад 3 адною з Кадыкса дзяўчынай. 1809
    ОДА АЎТАРАМ БІЛЯ СУПРАЦЬ РАЗБУРАЛЬНІКАЎ СТАНКОЎ
    Лорд Э[льдан],— любата! Лорд Р[айдар],— надзвычайна!
    Брытаніі пры вас квітнець ды красаваць! Лячыце ж, дактары, кіруйце ёю дбайна, Хоць з вашых лекаў ёй цяпер не ачуняць!
    Нягоднікі ткачы не слухаюць урада
    I просяць помачы... Каля фабрычных брам Настаўце шыбеніц і потым рад за радам На кожную — ткача! I ўся памылка там!
    У нэндзе, кажаце, яны жывуць, каналлі.
    А згаладаны ж пёс з-пад рук сцягнуць гатоў. На вісельню! За што? — а шпулькі паламалі?
    I хлеба пойдзе менш, як будзе менш ратоў.
    Машына — не дзіця, яе зрабіць складана. Панчохі даражэй за гэты цёмны зброд.
    А што да шыбеніц — пейзаж пад імі стане Адзнакай росквіту расхваленых свабод.