Зборнік
Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 270с.
Мінск 1996
I галасы з прадонняў адкрывалі Яму сакрэт і цуд.— Хай будзе так.
IX
I знік мой сон, ён болей не змяняўся. Ён незвычайны меў парадак, лёс Дваіх быў так прасочаны, амаль Як сапраўды — адна жыццё вар’яцтвам Закончыла, пакутамі — абое.
Ліпень 1816
ЦЕМРА
Мне сніўся сон. Ці праўда ў ім была?
Пагасла сонца яснае, а зоры
Блукалі ў цемры космасу без промняў;
Навослеп зледзянелая зямля
Гайдалася ў бязмесячнай прасторы;
Світальны час ёй не прынёс відна,
I людзі перад страшным насланнём Зракліся і жаданняў і страсцей,— Адно святла малілі сэрцы іх; Жыць пачалі усе каля кастроў: Пасады венцаносцаў і хаціны, Палацы, х^тні скарб і буданы Пайшлі ў агонь, палалі гарады; Натоўпамі пры вогнішчах дамоў Стаялі людзі, каб яшчэ хоць раз Зірнуць адзін другому ў вочы, ў твар; Быў шчасны той, хто пры вулкане жыў, Дзе вынішчальны лютаваў агонь; Зман спадзявання — ўсё, што меў сусвет; Для вогнішчаў павысякалі лес — Камлі кракталі пад сякерай злой I гаслі з трэскам, каб сцямнела зноў. Пры мігатлівым гаснучым святле Быў непамысным выгляд тых людзей: Хто падаў доле ў роспачных слязах, Хто, седзячы, усмешку выціскаў, Падпёршы сківіцы рукамі; хто ж Кідаўся марна паліва шукаць На свой касцёр хаўтурны і праклён, Узняўшы вочы, у неба пасылаў, Што саванам накрыла ўвесь сусвет, I ў шале ніцма ў чорны падаў пыл, Скрыгочучы зубамі, выў, як звер; На марных крылах кожны дзікі птах Распасціраўся з крыкам на зямлі; Прыйшлі звяры з пакорай да людзей; Згубіўшы джала, гадаўскае племя Сплялося ў мностве страшным між сабой — На ежу забіваў іх чалавек!
I барацьба, спыніўшыся на час, Ашчэрылася трыкраць: кожны еў Цаной крыві і, сплямлены крывёй, Бег насычацца воддаль ад людзей;, Любоў іх кінула; а ўся зямля Імгненнай смерці прагла аднае; Страшэнны голад раздзіраў нутро: Каналі людзі ў муках, ды па іх He вырастаў пагорак над касцьмі. Са сквапнасцю худы ёў худзізну; Пёс загрызаў свайго гаспадара,
Адзін з іх толькі верны быў свайму, Вартуючы ад звера і людзей, Пакуль раз-пораз пакідала смерць Падсілкаванне сківіцам худым; Сам пёс не еў, скавычучы ў тузе, Гаспадаровы рукі ён лізаў, Што не адказвалі на ласку болып... Людзей дарэшціў голад, толькі два У горадзе вялікім шчэ жылі, Два ворагі былыя; звабіў іх Касцёр астатні на пляцы ахвяр: Згрувашчаныя, як нікчэмны друз, «Святыя» рэчы датлявалі там; Касцістымі рукамі попел з іх Яны ў гарачцы скрэблі, каб ажыў Агонь, раздзьмуты стогнамі з грудзей, Хоць быў ён здзекам з намаганняў іх; На момант над агніскам тым слабым Пакрыжавала зіркі іх святло: Адзін другога ўбачыўшы у твар, Яны сканалі з крыкамі жуды, He ўведаўшы, хто той, каму чало Пан Голад прыпячатае таўром: — Ён Вораг; стаў пустыняю Сусвет, Магутны і населены людзьмі, Ператварыўся ў друз, у глей, у прах, Без дрэва, без вясны і без жыцця; Паснулі рэкі, акіян застыў, Ніводзін шолах не будзіў цішы^ Ляжалі без матросаў караблі На моры нерухомым; мачты іх, На трэскі пашчапаныя, глынуў Сон бездані, сканалі хвалі ўсе, Прылівы морскія прыбрала смерць Услед за Месяцам-уладаром.
У паветры стыглым звялі ўсе вятры; Расталі воблакі, ў іх дапамозе He меў патрэбы змрок — ён Космас быў.
Ліпень 1816
ПЕСНЯ ДЛЯ ЛУДЗІТАЎ
Як за морам дзеці свабоды крывёй Волю купілі пад удары мячоў,— Так будзем і мы, бо не страшны нам бой, Мы вольныя будзем у долі сваёй, А ўсіх каралёў, апроч Луда, далоў!
Калі ж мы тканіну як трэба сатчом I, ўзяўшы мячы, адкладзём чаўнакі, Тканінай, як саванам, моцна спаўём Мы дэспата труп з пасінелым ілбом, А саван ачэрняць крыві раўчукі,
Бо кроў тая чорная, як сэрца яго, Таму, што ў брудоце — увесь ён прагніў, Ды будзе расой яна дзеля таго, Каб дрэўца свабоды для люду ўсяго Квітнела, што Луд пасадзіў!
24 снежня 1816
ЭПІТАФІЯ КАСЛРЫ
Растлены і смярдзючы пры жыцці, Ты нават бронзаю на нашай глебе Смуродзіш свет, і як не падысці К твайму азадку... па малой патрэбе! 2 студзеня 1820
СТАНСЫ
He можаш змагацца за волю сваю, Змагайся за волю другога,
За рымлян, за грэкаў. У слаўным баю Загінь, а наблізь перамогу.
Бо той толькі рыцар, хто смела стаіць За праўду, за слушную справу.
Змагайся за волю, каб рыцарам быць. Загінеш — народ цябе ўславіць.
5 лістапада 1820
ЭПІГРАМА
НА ДЖОНА БУЛЯ
Свет і яго парадкі — жыта мех, Які ў людзей-жывёлін пад нагамі: Ўсе рвуць і шаматаюць — смех і грэх! — А болып за ўсіх — Джон Буль з рагамі. 22 чэрвеня 1821
СПЕЎ ДА СУЛІЁТАЎ
1
Гэй, на бой, сынове Сулы!
Абудзіце дух заснулы.
Прэч ірвы, байніцаў соты!
Баўа, баўа, суліёты!
Зачакалася здабыча.
Смела, хлопцы, подзвіг кліча!
2
Хай ад вас, як злая зграя, Армія Алі ўцякае!
Сочыць родны край за вамі
Горамі і астравамі.
Зараджайце, стратыёты, Баўа, баўа, суліёты!
3
Шаблямі арыце гоні, Ураджай збярыце сёння! Рушце ў крэпасць, у праломы — Там багацця, як саломы.
Неба грозіць перунамі.
Рушце, будзеце панамі!
1823
3 ДЗЁННІКА Ў КЕФАЛОНІІ
Нябожчыкі не спяць — мне сніць свой сон? Тыраны душаць свет — прыціхнуць мне? Даспеў загон — ці мне не жаць свой плён? He сплю. На ложку з церняў хто засне? Гучыць труба ўвушшу мне безліч дзён, I рэха ў сэрца тне...
19 чэрвеня 1823
АПОШНІЯ СЛОВЫ АБ ГРЭЦЫІ
Ушанаванні, слава, туш літаўраў,— Нашто мне гэта, Грэцыя-дзіця? Я за цябе і без халодных лаўраў He пашкадую нават і жыцця. Ты — Ніабея! У цябе ўлюбёны, Лячу к табе, бяздомны альбатрос. Так пад гіпнозам позірку пітона Ўлятае ў пашчу смерці пеўчы дрозд. Знаць, сіла духу чары ўсе твае, I мне змагчы іх — сілы не стае.
1824
МНЕ СЁННЯ ТРЫЦЦАЦЬ ШЭСЦЬ ГАДОЎ
Сябе, маё ты сэрца, не трывож, Калі другіх не можаш хваляваць.
Хоць не магу каханым быць, а ўсё ж Mary яшчэ кахаць!
Як жоўты ліст, злятаюць дні мае, Абсыпаўся майго кахання цвет. Туга-змяя спакою не дае, Паўзе за мною ўслед.
Самотны, як вулкан над астраўком, Агонь душу выпламяняе мне.
Распаляць не паходні тым агнём,— Касцёр маёй труне...
Надзеі зніклі ад мяне усе, Трывожны жах пакінулі яны. А з тых турбот, што мне жыццё нясе, Цяжэюць кайданы.
Але не там, а тут сваёй душой Павінны ў гэтым часе мы хварэць. Калі са славаю жыве герой,—
Са славай прыме смерць.
Каля мяне і зброя, і штандар, I слава Грэцыі цяпер мая.
I паўшы са шчытом яе змагар, Быў ёю горд, як я.
Зірні на Грэцыю: там новы дзень.
Паўстань, мой дух! На век мінулы глянь: Чаму да возера імкне струмень? — На бітву першым стань!
He дай у сэрцы месца для уцех, 0 слова добрага не варты свет! Хай абыякім стане звонкі смех, Спакусны твар кабет!
Калі сваю шкадуеш маладосць, Чаму ж на свеце марна ты жывеш?
Усё шукаеш недзе прыгажосць? — ч Загінь у бойцы лепш!
* ■
He кожны выбера — такіх не шмат — Свой дол у ратным полі ў нашы дні. I ўсё ж хай там пагасне твой пагляд, Ты там засні!
Місалунгі, 22 студзеня 1824
ПАЭМЫ
ПАЛОМНІЦТВА ЧАЙЛЬД ГАРОЛЬДА
(Урыўкі)
L’univers est une espece de livre, dont on n’a lu que la premiere page quand on n’a vu que son pays. J’en ai feuillete un assez grand nombre, que j'ai trouve egalement mauvaises. Cet examen ne m'a point ete infructueux. Je naissais ma patrie. Toutes les impertinences des peuples divers, parmi lesquels j’ai vecu, m’ont reconcilie avec elle. Quand je n’aurais tire d’autre benefice de mes voyages que celui-la, je n’en regretterais ni les frais ni les fatigues.— Le, Cosmopolite1.
3 ПЕСНІ ПЕРШАЙ
2
...У Альбіёне жыў юнак. Ані Нішто не вабіла яго, сваволіў, Праводзіў у распусце дзікай дні, Сваім пачуццям нізкім даўшы волю;
I сорам утрымаць яго не здолеў, Піў кубак ненасытнасці да дна, Нічога не цаніў на свеце болей, Апроч гуляк, наложніц і віна,— Распуста ў ім наскрозь была відна.
• 3
Ён зваўся Чайльд Гарольдам; не скажу, Адкуль бярэ пачатак род ягоны.
Развею толькі ледзь вякоў імжу: Быў род калісьці славай Альбіёна.
Ды часам пляма чорнаю варонай Зняславіць славу — славе крыл не ўзняць; Што варты звон геральдыкі мудронай, Паэзіі салодкая хлусня?!
Злачынства, подласць з гордай славай — не радня!
4
Як матылёк гарэзны і бяздумны, Аж па дваццаты год свайго жыцця Ад кветачкі да кветкі ў свеце тлумным Лятаў Гарольд — распуснае дзіця. А к дваццаці хвіліны забыцця Прайшлі — спаткаўся з чорнаю гадзінай, Спазнаўся 3 перасыццю пачуцця, Стаў родны край нялюбаю чужынай, Яму айчына стала цеснай дамавінай.
5
Прайшоў ён доўгім лабірынтам грэху, Нідзе свайго не замаліўшы зла, Уздыхаў па многіх, ды ў жыцці уцехай Адна, недасягальная, была.
Шчасліўка ўратаваць сябе змагла Ад вісуса, чый пацалунак нават Абразіў бы яе, спаліў датла, I не спазнала б радасці ласкавай, Зрабілася б яго чарговаю забавай.
6
Рашыў ён збегчы ад гуляк пустых. Падчас гарэла у вачах слязіна, Змушала гордасць панскую застыць — Цяжкая дума плечы гне, як шыну. Радзіму, ўрэшце, вырашыў пакінуць, Быць у краях, дзе сонца творьіць цуд; Сышоў бы ў апраметную часінай, Абы не бачыць свой абрыдлы кут,— Ён прагнуў шчыра перамены і пакут.
ч
Расстаўся з замкам продкаў юны Чайльд,— 3 будынінаю велічнай, старою, Дзе запусцення панаваў адчай.
Вякі прайшлі над ёй шумлівым роем; Там манастыр быў даўняю парою — Прыстанак прымхаў, а змянілі іх Венеры дочкі. Пэўна, між сабою Манахі ўспомняць аб часах былых, А мо паклёп паданні ўзводзяць на святых?
8
Бывалі дні, калі яго чало Маршчынілі страшэнныя пакуты, Нібы ўспамінам гэта ўсё было Аб страсці ашуканай, некранутай; Але, у панцыр гордасці закуты, Ён жыў між намі ні чужы, ні брат — I не шукаў, пануры і замкнуты, Ані парад сяброўскіх, ні спагад. Стаёным полымем гарэў яго пагляд.
9
Гарольда не любіў ніхто, ды ў гроты Збіраліся к яму з усіх мясцін Усе, хто весяліцца меў ахвоту. Іх, паразітаў гульбішч і гасцін, Ён бачыў навылёт, як і жанчын, Што палюбіць адну раскошу могуць. Моль на агонь ляціць не без прычын: Мамона там чакае перамога, Дзе Серафім бы век не перайшоў парога.
10
Чайльд не пабачыў дарагой сястры, Хоць ён любіў яе пяшчотна; можа, Былі ў яго адданыя сябры — He развітаўся перад падарожжам. Такое, пэўна, знаеце — не можам Нямногіх блізкіх бачыць іншы раз:
Дарэмна толькі сэрца растрывожым. Гняце тугой расстанне ў цяжкі час, Хаця і без яе хапае скрухі ў нас.
11
I не ўздыхнуўшы, ён пакінуў дом, Свае маёнткі, спадчыну, айчыну, Дзе келіхі напоўнены віном, Дзе вабілі і цешылі жанчыны. Каб не яны з блакітнымі вачыма, Ад палу ён юнацкага засмяг.