Зборнік
Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран
Выдавец: Юнацтва
Памер: 270с.
Мінск 1996
Цяпер з бядой сустрэнецца, магчыма, Па мусульманскіх пройдзе берагах, Перасячэ экватар. Кліча доўгі шлях.
12'
Дыхнуў вятрэц — і ветразі напяў, Быў рад, што Чайльда аддаляў ад дому. У пене хваль снег белых скал растаў. Ці Чайльд раскайваўся, пракляўшы стому, ПІто ў свет блукаць пусціўся — невядома. Здаецца, спала думка у душы, Hi словам не паскардзіўся нікому, А іншых ад адчаю плач душыў, I вецер бестурботны стогны іх глушыў.
13
Ён лютню ўзяў, ледзь сонца ў мора ўпала, Іграў, калі ніхто не чуў яго, Мелодый для ігры яму ставала, А ў гэты міг нібы прабег агонь Па струнах; і павеяла тугой Ад развітальнай песні; змрок пакрочыў За белакрылым брыгам уздагон.
I калі дзень сляпіў над морам вочы, Ён пеў, жадаючы радзіме добрай ночы.
Развітальная песня Чайльд Гарольда
Бывай, бывай! Мой родны край, Знікай за небасхіл.
Свіргочуць чайкі, вадаграй, А ў ветры — сумны сквіл. Садзіцца сонца ў сіні вод, Плывём за ім услед.
Дабранач, сонечны заход I ўвесь бязмежны свет!
3 сабою сонца прынясе У золку новы дзень.
Вітацьму неба, воды ўсе, Айчыну толькі не.
Ачаг мой счах, а замак мой Зазнаў самотны лёс.
Зрастае вал дзікой травой, Ля брамы вые пёс.
Малютка паж, сюды, сюды! Галосіш ты пра што?
Жуду калыша шал вады I ўспенены прастор?!
Гані ты слёзы ад вачэй!
Наш карабель між хваль Над лёты сокала шпарчэй Праносіцца удаль.
He страшны бура ці туман, Хай вецер высіць вал!
Сэр Чайльд! I дзіва ў тым няма, Што я засумаваў.
Пакінуў я маіх бацькоў, Застаўся без сяброў.
Я аднаго ў табе знайшоў, Другога — ў небе схоў.
Мой бацька блаславіў мяне, He ўдаў журбы пагляд.
Ды маці горкіх слёз глыне, Пакуль прыйду назад... — Даволі, годзе, хлопча мой!
Твой варт пашаны плач.
Калі б і я быў чыст душой,— Заплакаў бы няйнач.
Ка мне, гайдук адданы мой! Чаго ты спалатнеў?
3 варожай сілай страшыць бой Ці навальнічны спеў?
— He за сваё жыццё дрыжу, Сэр Чайльд! Любімых лёс Журбой спавіў маю дуіпу, Усхваляваў да слёз.
Яны вось там, дзе ля далін Стаіць твой гарадзец.
Што скажа жонка, калі сын Спытае: «Дзе айцец?» — Даволі, до, гайдуча мой! Твой сум — цяжкая рэч.
Інакшы мой зусім настрой — Са смехам еду прэч.
Паверыць хто ў хлуслівы ўздых Любоўніцы, жаны?
Абсушаць сінь вачэй сваіх 3 каханкамі яны.
Мінулых мне не шкода ўцех, He страшна бед і згроз.
Мой найгарчэйшы плач і смех — Няма, хто б варт быў слёз.
Самотны я на свеце ўсім, На морскі гон і даль.
Чаго ж мне сумаваць па кім,— Па мне хто ўдасца ў жаль?
I пёс, павыўшы ля вуглоў, Чужым служыць пачне.
Калі ж вярнуўся б я дамоў — Парве ў шматкі мяне.
Мой карабель, імкні мяне Праз пенны перакат.
Абы ў якой быць старане, Каб толькі не назад.
Вітаю ўспенены прастор, А змоўкне вадаграй, Вітацьму пусткі, змрок пячор,— Дабранач, родны край!
14
А карабель бяжыць. I бераг знік. He спяць вятры Біскайскага заліва, I сам не спіць ён. Праз чатыры дні Глядзелі ўсе на берагі шчасліва. Заціхла Сінтра. Таха мчыць імкліва У акіян з данінай залатой.
На борт забралі стырнавых руплівых, Яны здзіўляюць спрытнасцю сваёй. Ўраджай сябруе з лузітанскаю зямлёй.
15
О божа! На дары суцешна глянуць, Што неба шчодра гэтай шле зямлі. Псуе ўсё чалавек рукой паганай. Пашле ўсявышні насланнё калі На тых, што запаведзі перайшлі, Дык стрэлы ўсе падуць на зграю галаў, Што прагнай саранчою прыпаўзлі,— Пракляцця стрэлы, каб зямля буяла I вольна дыхала без набрыдзі, навалы.
21
...Крыжы, крыжы — усцяж дарогі кожнай, Зірніце з гор у глыбіню далін.
He думайце: іх ставіла набожнасць — Аб лютасці забойцы напамін.
Дзе паў ахвярай краю горды сын, Там крыж узведзены рукою нечай, I край, нібы суцэльны крыж адзін, Нясе пакуты крыж, бядой знявечан. Людзей не бачьіць тут закон нечалавечы.
На стромых скалах і сярод раўнін Застылі замкі — каралёў прытулак. Былая веліч госціць між руін, Тут рэха ходзіць адзічэлым гулам, I «Замак Прынца» часам пахіснула, Дзе Ватэкам зямны ствараўся рай, Ды і сюды зайздросна заглянула Раскоша: не ўстаяў — не наракай! — Хоць ад спакус яе ўцякаў ты ў дальні край.
31
...3 раўнінамі мяжуе небакрай, Пагоркі ледзь відны ў смузе далёка. He часты госць у стэпах ураджай, А каралеўства — не ахопіш вокам. Пасуць авечак — воўна іх высока Ўзнімае шалі гандлю за мяжой.
Пастух павінен зброю мець пры боку: Ахоўвае набытак кожны свой, Каб ён падчас не стаў здабычаю чужой.
35
...Іспанія — рамантыкі радзіма! Дзе твой, Пелагіем узняты, сцяг?
I дзе крыжы крывавыя, з якімі Твае сыны перамаглі ў баях, На лютых ворагаў нагнаўшы жах? Крыж пурпурам тады гарэў, няйначай, I ўраз паўмесяц мусульманскі чах, Бо доўга рэха Афрыкі гарачай Уторыла гаротных маўрытанак плачу.
36
Буцвеюць і пергамент і граніт, А песня — вечны летапіс праўдзівы. О гордасць, з вышыні нябёс зірні, Ты ж колісь гэтаю зямлёй хадзіла; Хада падзей у песнях, і не дзіва,
Што мы з паданняў чуем голас твой. Цябе не ўславяць помнікі, кадзілы, Калі ліслівасць разам спіць з табой, Калі гісторыя паклёп узводзіць свой.
37
Іспаніі сыны, даволі сну!
Былы кумір ваш — рыцарства вас кліча, He з дзідай прагнай, нібы ў даўніну, I без плюмажа — сімвалу вялічча;
Суровае і мужнае аблічча
Гарматным стрэлам кліча смелых вас: «Паўстаньце!»—He чуваць? А ваяўнічай Плыў гэты голас песняю не раз Па андалузскіх берагах у грозны час.
38
Во! стук падкоў, і кліч трубы не слабне, Зямлю калоцяць бою перуны.
Ці ж не відаць вам, як дымяцца шаблі
I гіне брат і сын ваш без віны?
На стромах толькі ўспышкі куль відны. Смерць закілзала, як каня, сірока, Нагою тупнуў грозны бог вайны — I скалануўся шар зямны навокал, Памчала рэха з весткай жудаснай далёка.
40
... Тым, божа мой, відовішча якое, Чые тут не сябры і не браты!
Ў сапернікаў блішчыць на сонцы зброя, I выбягаюць з логвішчаў харты — Галодныя, чакаюць цемнаты.
Усе палююць, а дзяліць здабычу Нямногім суджана... Зямлі' пласты Закрыюць лепшых — ціхіх, ваяўнічых. Шарэнгі ледзьве страты пералічаць.
...О Альбуэра,— поле смутку! Хто б Падумаць мог, што мірная раўніна, Дзе ў поўнач конь асатанела хроп, Піроў крывавых сведкай стаць павінна. Мір паўшым! Будзь, зямля, ім дамавінай. Хай будуць доўга ўзнагародай ім I лаўры перамог, і плач нявінны.
Ты станеш песняй, Альбуэра, усім, Пакуль чарга не прыйдзе паміраць другім.
44
Хай помніць фаварытаў бог вайны! Жыццём сваім вядуць са славай гандаль. Хоць славай не ўваскросяцца яны.
I смешна мець было б да іх спагаду. Наіўная наёмніцкая радасць, Што гінуць у імя сваёй зямлі! А сталі б там ахвярай дробных звадак Ці ў час рабунку кроў бы пралілі I толькі б ганьбай для зямлі сваёй былі.
45
Праходзіць Чайльд — самотны падарожны, Там, дзе Севілля вольная адна, Ды давяраць рабаўнікам ці можна? Здабыча шчэ не ў іх руках, аднак Парастаптана будзе і яна.
Ідзе разбой з ватагаю сваёю.
Лёс не абыдзеш — вучыць старына, Інакш стаялі б зараз Тыр і Троя I дабрадзейнасць бы закрыла шлях разбою.
46
Севілля пад уладай поўных чар He ўсведамляе блізкасці канчыны. Маўчыць труба трывог. Пад звон гітар Каму балюча тут ад ран айчыны? Абход у поўнач робіць дабрачынна 3 прыгожымі вачыма юны блуд;
Ідзе распуста хадавой жанчынай, Сталічнага жыцця маўклівы бруд Да сцен, што рушацца, прыліп, як хіжы спрут.
47
Жыве іначай селянін затое.
3 сяброўкай напалоханай сваёй Баіцца ўдаль зірнуць, дзе жах затоен, Баіцца ўбачыць ён зямлю пустой,— Зямлю, дзе вінаграднік цвіў вясной,— Пажар вайны ўсё выпаліць наўкола, I вечарніца зойдзецца тугой — Заступніца пачуццяў першых, кволых. He ўчуе болей смеху кастаньет вясёлых.
48
Пра што пагоншчык лашакоў спявае? Якія песні сёння ўзяў з сабой?
3 «Viva el Rey!»2 ідзе і злосць зганяе, Як раганосец Карл альбо Гадой Успомняцца — пашле праклён ім свой, I каралеву пракляне і дзень той, Калі юнак чарнявы стрэўся ёй, Дзень, калі здрада — хцівая зладзейка — Прыйшла, пакінуўшы пасцель пралюбадзейства.
49
На скалах — сцены маўрытанскіх вежаў. Даліна ўся — куды ты ні зірні — Узрыта капытамі, след іх свежы, Бо тут гасцюе вораг дзень пры дні. Быў лагер, вартаўнічыя агні, Ды андалузец логава дракона 3 наскоку ўзяў на страшнай вышыні, I падарожных позірк і ягоны Цяпер ледзь дасягаюць стромага адхону.
Ва ўсіх гарыць чырвоная какарда: Хто друг, хто вораг — пазнаеш здалёк. Бяда таму, хто ўздумае з пагардай Без сімвала законнасці знарок Зрабіць перад усімі хоць бы крок. Тут востры нож перасудзіў нямала, Захопнік гал даўно б крывёю сцёк, Каб злое джала хітрага кінжала Ступіла шаблю й дым гарматны разагнала.
51
Марэна, на тваіх вяршынях змрочных За кожным выступам ствалы гармат. Чаканне з ціхай асцярогай крочыць Сцяжынкамі, што не вядуць назад. Тут скалы захінулі кожны склад. Вунь конь пад саламянаю павеццю, 3 карцечы пірамід няроўны рад, Нязгасны кнот і ўдзень і ўночы свеціць — Арлы твае, Марэна, ў злыдня на прыкмеце.
53
... Ці ж маці іх, адважных, нарадзіла, Каб паміраць з-за нечай волі злой? Ці ж свет — адны паходы і магілы? Ці ж праўда ў ім — захопы і разбой? Няўжо ён, усявышні, позірк свой He кіне на зямлю і рук не ўбачыць, Што просяць, каб настаў навек спакой? Няўжо нічога нельга перайначыць, Каб толькі мірам век за векам значыць?
54
Ці не таму гітару на вярбе Павесіла іспанка маладая?
3 мячом заручаная ў барацьбе, Радзіму ўславіць подзвігам жадае: 3 ёй поплеч крочыць песня баявая. Палохалася соў у позні час,
Зірні ж цяпер — Мінерваю ступае Па трупах яшчэ цёплых, дзе б якраз Ступіць вагаўся, пэўна, сам крывавы Марс.
55
О, вам бы ў мірны час яе пабачыць! I дзень ад чорных воч цьмянеў і бляк, I пацалунак на губах гарачых Гарэў — гарыць заранка ў небе так! 3 адчаем пэндзаль свой ламаў мастак. He перадаўшы хваль валос ласкавых. Гаргону небяспекі, шквал атак Страчае ўсмешкай. Найхрабрэйшай з бравых Яе сабе ўяўляеш на шляху да славы.
56
Забілі жаніха — без слёз яна.
Паранен камандзір — сама на стрэмя, Бягуць сябры — супыніць іх адна. Пабег француз — дагоніць і пярэйме, Прах любага аддасць зямлі каменнай I лепш адпомсціць за правадыра;
Надзею ў сэрцы збудзіць і сумленнасць Іскрынкай светлай веры ля кастра Хто іншы, як не чэснай храбрасці сястра?
60
...О, ўрэшце, бачу я цябе, Парнас, He вокам летуценніка шалёным. Твой краявід без казачных акрас, I ты, ўвянчаны снегавой каронай, Стаіш, заняты клопатам штодзённым. Я, пілігрым нікчэмнейшы з усіх, Якія кленчылі тваім адхонам, Пасмеў паклікаць песняй рэха ўслых, Хоць крыл не ўзнімуць музы на хрыбтах тваіх.