• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік  Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран

    Зборнік

    Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 270с.
    Мінск 1996
    43.27 МБ
    136
    ...Я ўсё спазнаў: абразы асталопа, Аскал ханжы пад маскай дабраты, Укус зайздроснікаў, падлюг падкопы, Фігляра смех, двудушнасць прастаты — Усю навуку Януса аб тым, Як прыдаваць мане аблічча праўды,
    Аздобіўшы пляткарскія раты Ліслівенькай ухмылкай подлай здрады, Якой ні вочы, ні душа не рады:
    На вуснах слодыч — мёд, а ў роце джала гада,
    137
    Але я жыў, і, мабыць, жыў не марна! Няхай сабе ў змаганні без пары Мой палымяны дух самаахвярна Згарыць, як яркі факел на зары Аднак не ўсё ж ва мне перагарыць. Штось і майго пяройдзе ў скарб бяссмерця — Mae радкі (хай, можа, два ці тры!);
    Вы іх якою меркаю ні мерце — А будуць вечна жыць, нібы жывое сэрца.
    175
    ...Ледзь не забыў: Гарольду ж час вяртацца 3 паломніцтва, а мне пара канчаць.
    Ды перпі чым нам з героем развітацца, Апошні зірк туды — на мора гладзь.
    3 гары Албана ўсё яно відаць, Па далягляд — суцэльны брус блакіту, I мірыяды сонц на ім гараць.
    Ад Кальне па Эўксінскі Понт, як з плыта, Мы любаваліся ім з нашага карыта.
    178
    ...Ёсць асалода ў нетрах глухамані, Жывы бальзам ля ціхіх азярын Ад тлуму гарадскога і кампаній, Калі стаміўся мозг, а ў сэрцы сплін. Я людзям — друг, але Прыродзе — сын, I забываюся ў яднанні з ёю, Чым быў і стаў, і шмат было хвілін, Калі, адчуўшы крылы за спіною, Я з Космасам спрачаўся, як з табою.
    179
    Бушуй, каціся, мора, вал за валам! Што для цябе праход любой армады?
    Зямля даўно ў граніцах, на завалах, А над табой няма людской улады. 0, чалавек-захопнік быў бы рады Прысвоіць і цябе ў свае ўладанні! А ты яму насустрач — хваль атрады, I ён у бездань, як дажджынка, кане Без дамавіны, слёз, папоў і адпявання.
    180
    He, не яму цябе зняволіць, мора, Ўладар свайго ўладання — ты само! Той зведае тваю нянавісць скора, Хто на зямлю гатоў надзець ярмо. Ты грывай страсянеш — і за кармой Ён апынецца, молячы ад страху Сваіх багоў, каб хоць даплыць дамоў, А ты яго шпурнеш старчма з размаху Аб скалы вострыя і кінеш жменькай праху.
    181
    Страшыдлы войн, што громам навальніцы Грукочуць па-над светам несціхана,— Што аж дрыжаць цары ў сваіх сталіцах ■ I ўсе дубовыя левіяфаны,
    Якімі іх стваральнік акіяны
    Хацеў бы ўціхамірыць,— прывід, мара! Ты іх, як гэта робіш пастаянна, Здзьмухнеш убок і з раўнадушным тварам Глынеш, як гальскі флот пад Трафальгарам.
    182
    Квітнелі пад напеў твайго прыбою Калісь Афіны, Рым і Карфаген. Перамяніўся свет, а над табою Бяссільны ўсе стыхіі перамен.
    Лагоднай львіцай ля славутых сцен Бурчала ты ў гады былой іх славы, I сёння, калі там застой і тлен
    I новы варвар след кладзе крывавы, Бурчыш і ва ўсю шыр пацягваешся млява.
    183
    Люстэрка чарадзейнае, якое Карціны хаасу і Страшны суд Паказвае ў гадзіны неспакою, А ў штыль — што новы пояс — новы цуд: To льдоў палярных чысты ізумруд, To светлякі ў каралавых глыбінях.
    Ты — муляр і цясляр, твой вечны склюд Пакінуў след на долах і вяршынях, Аблічча Вечнасці ў тваіх абшарах сініх.
    184
    Цябе любіў я, мора! Вод іпаленства, Твой гаманлівы, пеністы прыбой Мяне прываблівалі з дзён маленства Падужацца адвагаю з табой.
    Калі ж, бывала, дзесь над галавой Гром грукацеў і воды ў вокамгненне Ішлі ўпрыскок гайданкай кругавой, Дзіця тваё трымцела ў атрапенні На грыве бурных хваль у кіпетні і пене.
    ШЫЛЬЁНСКІ ВЯЗЕНЬ
    Санет да Шыльёна
    Спрадвечны дух! He знаючы акоў, Зіхціш ты, Воля, найясней з-за крат. У сэрцах там пачэсны твой пасад, Там незгасальная к табе любоў.
    I хоць тваіх зняволілі сыноў, Забралі ў змрочны, падзямельны лёх,— 3 іх мук Айчына йдзе да перамог, Ты ўзнімеш крылы ў першым ветры зноў.
    Шыльён! Святое месца твой астрог, Твая падлога сумная — алтар.
    Каменне пратаптаў тут, як мурог.
    Сваёй хадой бясконцай Банівар. He выкрасліць ніхто слядоў тых дзён, Яны тыранству вечны шлюць праклён.
    I
    Ссівеў я ўвесь не праз гады. He ў ноч адну Ўзяў сівізну, Як хто з раптоўнае жуды. He з працы выгнула мяне — Ў бяздзейнасці ганебнай быў, Бяздзейнасцю сябе скрышыў. Здабычай дадзены турме, Пакуту цяжкую пранёс. Я лёсам меў тых людцаў лёс, Забраны ад якіх былі Акрасы неба і зямлі. За праўду бацькаву цярпець Мне кайданы і клікаць смерць... Загінуў бацька на кастры, He зрокся праўды ён, стары. I ўсе ягоныя сыны Звяліся з свету па адным. Шэсць юнакоў і сам айцец (Адзін астаўся я з сямёх) Спаткалі горда свой канец: Іх вораг знішчыў, ды не змог! За шчасце роднае зямлі Яны на смерць усе пайшлі. Засеклі двух братоў мячом, Спалілі трэцяга агнём.
    У вежу кінулі траіх,	>
    I я—астатні зломак з іх.
    II
    Ёсць там гатычных сем слупоў, Дзе мур Шыльёнскі ўглыб прайшоў. Ёсць-там пахмурых сем калон, Дзе апавіўся змрокам ён, Куды не дасягае дзень, Хіба заблудзіцца прамень, Прабіўшыся нясмела ў гмах
    Праз шчыліны ў таўстых мурах, Каб асвятліць пануры змрок, Як ноччу багну — аганёк.
    Пры кожным слупе колца ёсць, Пры кожным колцы ёсць кайдан. Жалеза — люты ягамосць, Яно нагрызла цяжкіх ран. Ягоны след — няўгойны след — Аж покуль кіну гэты свет I гэту яснавейнасць дзён, На целе застанецца ён. Ад сонца ў цемры я адвык, Гадоў цяжкіх я страціў лік, Калі сканаў апошні брат, А я, жывы, лёг з ім у рад...
    ш
    Прыкулі нас траіх яны, Былі мы разам і — адны: He адысціся ні на крок. He бачыць брата — змрок і змрок, Бо пры святле астрожных крат Чужым здаваўся нават брат. Нас разлучыў, скаваў ланцуг, Але злучала сэрца, дух. Нам забаронены былі Акрасы неба і зямлі, Ды вораг мову ўзяць не мог, Яна лунала праз астрог, Уцеху несла, песню, сказ, Надзеі песціла для нас. Але правеяў сцюжай час, I сум асеў у галасах, Як рэха ў клятых тых мурах, I вольнасці не стала ў іх, I самы гук прыглух, прыціх, Аж нат здавалася калі — He нашы галасы былі...
    IV
    Я быў старэйшы ад усіх, Суцешваць іх павінен быў.
    I што мага — я ўсё рабіў, I кожны так рабіў з траіх. Больш суму з меншага было: Ён пестуном у бацькі рос, Бо, як у маці, меў чало I вочы, што сіней нябёс. Такому птушаню сядзець У гэткім выклятым гняздзе! Прыгожы, як палярны дзень (А дзень нам прыгажэй з-за крат, Чым вольны лёт для арлянят), Ён жоўк без сонца, нібы сад, Калі ў прочкі лета йдзе. На ім, здавалася, святло, Знутры прабіўшыся, жыло. Юнак — яшчэ дзіця душой — Заўсёды добры меў настрой. Ён плакаць мог, ды па другіх, Калі не мог суцешыць іх.
    I слёзы, як з вышынь ручай, Спагаду неслі праз адчай...
    V
    Другі быў так жа чыст душой, 3 маленства ён імкнуўся ў бой, На цэлы свет ісці быў рад I згінуць, стаўшы ў першы рад, Каб не пятрэць у кайданах! Душу вымае іхні сквіл! Цярпеў ён мужна, хоць і чах. I вось зусім не стала сіл. Я суцішаў на вуснах стогн, Уцеху нёс дваім з сямі,— Той рэштцы любае сям’і... Ён змалку быў паляўніком, Аленяў біў, страляў ваўкоў, Цяпер жа — кайданы ля ног, I чорны вір над ім — астрог...
    VI
    Вакол Шыльёна з году ў год Леман калыша бездань вод —
    Прастор стыхій і царства рыб На футаў тысячу углыб.
    (Акрэсліў так глыбіні вод Са снежна-белай вежы лот.) Там за каменнем і вадой Былі ў магіле мы жывой, Бо цёмны лёх, што нас сцярог, Ніжэй вады скляпеннем лёг. Мы чулі, як гудзе прыбой I дзень і ноч над галавой. Калі ж віхор гудзеў зімой, Да нас за краты пену нёс, Паветрыў пырскі ў бляск нябёс — Муры ўздрыгаліся тады. Я ўздрыгі слухаў без жуды.
    3 -усмешкай мог я смерць сустрэць: Была б вызвольніцай мне смерць.
    VII
    Сярэдні здаўся брат спярша, Згубіла гарт яго душа. Непераборлівы ў ядзе, Ён на яду не мог глядзець, Хоць мы, альпійскія стралкі, Да ежы ўсякай мастакі. Заместа млека горных коз Астрожны роў ваду нам нёс. I хлеб наш, на пакутны смак, Слязьмі нявольнікаў набрак 3 тых пор праз незлічоны век, Як чалавека чалавек, Нібы якую зверыну, Ў жалезе лютае замкнуў. Але не ў тым няволі жах, Што точыць сэрца, як іржа. Натуру меў такую брат, Што, і ў палацы жыўшы нат, Яго спаліў бы сум, як пал, Без родных гор і стромкіх скал, Дзе вольным ветрам дыхаў ён... Ды што таіцца? Ён сканаў. Я відзеў брата свайго скон I падтрымаць яго не мог.
    He мог крануць ні рук, ні ног. Імкнуўся я (дарма, дарма!) . На момант вырвацца з ярма, Скрышыць жалеззе гэта ўшчэнт, Каб аж заенчыла ля сцен... Сканаў...
    Прыйшлі тады яны I знялі з брата кайданы... Капалі дол у прорве той — I пад зямлёй, і пад вадой... Прасіў іх напрамілы бог (Хоць мала б мёртваму памог), Каб пахавалі ў месцы тым, Куды б дасяг святлом сваім Да'лёкі дзень. Здалося мне, Што нат па смерці не спачне Ён, вальналюб, у прорве той — I пад вадой, і пад зямлёй... Я іх прасіў... Дарма, дарма! У катаў літасці няма: Схаваны брат мой быў у цьме, А мне ў адказ — халодны смех... Зямлёй засыпалі сырой, Ані быліначкі на ёй...
    А зверху помнік — кайданы, Забойству памятка яны...
    VIII
    Другі быў кветкаю самой, Каханы змалку ўсёй сям’ёй. На ім, як вобраз хараства, Адлюстраваўся матчын твар. Для бацькі быў ён мо затым Лятункам самым дарагім.
    I я жыццё сваё бярог Дзеля яго, як толькі мог,— Каб рады даць ад злых гадзін I вольнасць, хоць на дзень адзін. Бадзёры меўшы ўсё настрой, Ці то сапраўдны, ці не свой, I ён, урэшце, на вачах, Як тая кветка, вяў і чах.
    О божа! Жудасная рэч
    Глядзець, як адлятае прэч Душа ў пустыню небыцця 3 грудзей, дзе згас агонь жыцця. Я ў ратным полі назіраў, Як мужны воін паміраў.
    Я відзеў, як шалёны шквал Клаў каравелы напавал, I хто ў чым быў — усё адно— Ішлі, знясілеўшы, на дно, I відзеў хворых цяжкі скон — 3 жудой пачварнаю быў ён... Але тут быў інакшы жах — Стаяла смерць у галавах. Ён сустракаў свой цяжкі лёс Пакорна, ціха і без слёз. Ён сумаваў па тых, мой брат, Хто аставаўся тут, ля крат, I кпіў са смерці ён самой Тады ружовасцю сваёй. Ружовасць ад ягоных шчок Знікала паступова ў змрок, Нібы ў вясёлцы прамяні На недасяжнай вышыні. 3 святла празрыстага вачэй Было ў турме, бадай, святлей. Hi слова скаргі або стогн
    • He ўдаў ён на дачасны скон. Ён гаварыў пра лепшы час, Надзею ўсё шукаў для нас, Бо я замоўк, быў сам не свой 3 утраты самай дарагой. I ўздыхі, што таіў раней Ён ад мяне,— штораз цішэй Мне сталі чутны ў хвілі тэй. Я прыслухоўваўся — не чуў, Я клікаў — жах быў уваччу. Я знаў, што ўжо надзей няма I што стараюся дарма, А клікаў,— і здалося мне, Што гук пачуўся пры сцяне. Я раптам крутануў кайдан, Скрышыў жалеззе напалам, Да брата рушыў — не застаў... Я толькі ў гэтай цьме блукаў,
    Я толькі жыў і дыхаў там Паветрам клятае турмы. У ёй скрышылася, у ёй Тады апошняе звяно, Найдаражэйшае...