• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік  Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран

    Зборнік

    Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 270с.
    Мінск 1996
    43.27 МБ
    Дык у паход, палкі! На бунтароў, жаўнеры! Свінца не шкадаваць! Супроць ткачоў урад Прымае карныя бязлітасныя меры.
    А суд? У нас заўжды на месцы суд і кат.
    He кожны лорд, аднак, галасаваў за кулі: Навошта крайнасці, калі ёсць шыльда — суд? Ды не! Па прапанове лорда Ліверпуля Без суддзяў абышліся і вынеслі прысуд.
    Хіба ж не дзіва, што, як голад прыйдзе ў госці, Нястачы пойдуць — твой зямны намеснік, бог, За зломаны станок'нявінным ломіць косці I цэніць іх жыццё танней сваіх панчох.
    Калі вось так было і ёсць — спытаць дарэчы: Ці не скруціць спярша вар’ятам тым галоў, Хто за палом станка на шыі чалавечай, Заместа помачы, пятлю сцягнуць гатоў?
    Сакавік 1812
    HE ЗАГАДАЙ ЗАБЫЦЬ!
    He загадай забыць цябе!
    Пакуль цячэ жыцця ручай, Няхай у сне, ў жальбе, ў мальбе Б’е ліхаманка твой адчай.
    Хай забыццё глыне імгла.
    Твой муж віной не папракне: Ты, незабыўная, была Яму нявернай, д’яблам мне!
    1812
    РАДКІ
    ДА ДЗЯЎЧЫНЫ Ў СЛЯЗАХ
    Плач, каралеўна! Знемагла Ты ў бляклым родзе каралёў. Ах, каб сляза твая магла Няславу змыць тваіх бацькоў!
    Плач, каралеўна! Горыч слёз Хай паспрыяе той зямлі, Дзе люд пра лепшы марыць лёс, Чым пры нямілым каралі.
    Сакавік 1812
    ВЕРШ, НАПІСАНЫ 3 НАГОДЫ НАВЕДВАННЯ ПРЫНЦАМ-РЭГЕНТАМ КАРАЛЕЎСКАГА СКЛЕПА
    Клятваадступнікі маёй зямлі
    Сюды на вечны супакой сышлі: Бязглузды Карл і Генрых Восьмы — «Брут» Пануюць, дзякуй богу, толькі тут.
    А сярод іх, як слуп, падпёршы столь,— Жывы некаранованы кароль.
    Смерць, марнымі былі твае старанні — Зірні: тыраны два ў адным тыране; Крывавы ўбор, з раструбамі халявы — Тыповы дэспат астраўной дзяржавы. Сам чорт, казалі, ледзь аршын дабраў, Калі яму ў зачацці адмяраў Дынастыі дзве спадчынныя цацкі — Блазенства дзеда і юрлівасць бацькі.
    Сакавік 1814
    3 ЦЫКЛА «ЯЎРЭЙСКІЯ МЕЛОДЫІ»
    НЯСЕ КРАСУ СВАЮ...
    Нясе красу сваю, як ноч, 3 краіны той, дзе зор стае, Святла і змроку не суроч, Што тояцца ў вачах яе. Дзень, пачакай, у зацень збоч, Ёй неба ласку аддае.
    Пашлі прамень ці ацяні — I ўсёй красы як не было, I пасма хваляй цеплыні He ляжа ўсцешна на чало, Дзе высветлена з глыбіні Душы бясхмарнае жытло.
    Гарыць усмешка за шчакой, Хаваючы гарачыню, Пра вір падумкі трапяткой Маўклівасць не раскажа дню, Забудзе сэрца на спакой, Як пакахае ўпершыню.
    12 чэрвеня 1814
    ДАЧКА ІЕФАЯ
    Калі край наш, о мой уладар, Ад цябе патрабуе ахвяр, I за тое, што ты перамог, Адбірае жыццё ў мяне бог,
    Сваё слова, мой бацька, шануй, Па дачцэ не тужы, не сумуй, Можаш смела мяне ты забіць,— Я любіла і буду любіць.
    У імя гэтай светлай любві Ты дачку сваю благаславі. Мне не страшна смяротная мгла,— Я зрабіла усё, што магла.
    Хай рыдае Салем,— не зважай, Будзь героем і слова трымай!
    Бітву з ворагам выйграла я, Стала вольнай краіна мая.
    Я свайго дасягнула. Бывай! Добрым словам дачку ўспамінай, Што для шчасця народа жыла I з усмешкаю смерць прыняла.
    1815
    СХМУРНЕЎ МОЙ ДУХ
    Схмурнеў мой дух... Зайграй, пясняр, зайграй,
    Каб струны пелі і рыдалі, Каб смутак мой, душы маёй адчай На хвалях песень калыхалі.
    Калі ў грудзях надзеі жар не счах, Яе ізноў абудзяць гукі.
    Калі хаваецца сляза ў вачах, 3 ёй прыназемяцца і мукі.
    Навошта сэрцу весялосць твая?
    Няхай туга са струн ліецца!
    Кажу табе, павінен плакаць я, Інакш — і сэрца разарвецца.
    Яно ў пакуце ўсё жыццё было, Смылела ў цішыні бяссоння.
    Цяпер — альбо пакрышыцца на тло, Альбо тугу слязою згоніць.
    Красавік 1815
    * * *
    Ты плакала... Буйной слязой Сінь воч ускрывалася ў той час. Здалося мне, што пад расой З’явіліся фіялкі ўраз.
    Ты ўсміхнулася... Сапфір Спыніў свой бляск перад табой. Твой прамяністы ясны зірк Згасіў яго сваёй красой.
    Як сонца на брыжжы аблок Адценні кволыя нясе, Якіх згасіць не можа змрок, Пакуль не стаюць пакрысе,—
    Таксама ўсмешкаю вачэй Шлеш водзіркі ты ў сэрца мне. I стане ў ім святлей, лягчэй, А найгарчэйшы жаль міне.
    1815
    ЯК АД ПАКУТ АСТЫНЕ ПРАХ...
    I
    Як ад пакут астыне прах, Душа нятленна-маладая, Пра іншы марачы абсяг, Свой склеп пануры пакідае. Ад цела вольны дух пасля Сягне высока і, магчыма, 3 нябесных сфер глядзіць здаля На ўсё разумнымі вачыма.
    п
    Ва ўсёй бязмежнасці адна Світае думка, як святая, Сама нябачная, яна Ўсё бачыць і назад вяртае.
    I незаўважны след на дне Трымае памяць днём мінулым. Шырокім позіркам зірне Душа і ўсё напоўніць гулам.
    III
    Глядзела вока праз хаос, Калі людзей зямля прызнала, Дзе вырашаўся лёс нябёс, Дзе дух шукаў шляхі трывала.
    Дзе творыцца свет новы наш, Дух над усім лунае нема, Пакуль не згасне сонца аж Ці не зламаецца сістэма.
    IV
    Над палам, навіссю маны Жыве душа ў святым памкненні. Век праплыве, як год зямны, Гады мільгнуць, нібы імгненні. А над усім — далей — і прэч Цераз усё ляціць бяскрыла Адвечнасцю бясконцай рэч — Што значыць смерць, яна забыла. 1815
    СМЕРЦЬ ГЕРОЯ
    Твая святая смерць, герой,— Пачатак славы бессмяротнай, I вечна будзе вобраз твой У песнях жыць краіны роднай: Адважны подзвіг за народ Пясчынкай лёг на шлях свабод.
    Пакуль народ свабодзе рад, Цябе ніхто забыць не ў сілах, Бо кроў твая не знікла, брат,— Яна пульсуе ў нашых жылах, I подзвіг твой натхніць ізноў Тваіх унукаў і сыноў.
    Мы змусім ворага дрыжаць, Адно імя тваё назваўшы. Дзяўчаты будуць праслаўляць Цябе штогод на трызне паўшых, I слёз не будзе на вачах: Яны б зняважылі твой прах.
    1815
    КАЛІ ВЫСОКА Ў ВЕЧНАЙ СТЫНІ
    Калі высока ў вечнай стыні Мілосць перажыве свой лёс, I сэрца, што ўзлюляў, не згіне, I вока не зазнае слёз,— Няходжаных абсягаў стома Салодкай смерці міг пашле, Расстануць жахі пакрыёма, Бясконцасць, у тваім святле.
    He за сябе, не ад сутоння Дрыжым на сцежцы ў небыццё, Сягаючы цераз прадонне, Хапаем за крысо жыццё.
    У будучыні немінучай Жадаюць сэрцы — вязні тла Надпіць з крыніцы неўміручай, Каб вечна роднасць душ жыла. 1815
    ГАЛАШЭННЕ ІРАДА ПА МАРЫЯМНЕ
    О Марыямна, кроў твая Душу ганебнай крые плямай! Боль прагу помсты перарваў I ярасць пераліў у лямант. О Марыямна! дзе ты, дзе? Ці чуеш, як твой муж галосіць? Ты б даравала мне цяпер, Але нябёс ніхто не ўпросіць.
    Яе забілі? — He маглі Стрымаць шалёнага раўніўца? Я гнеў у роспачы спаліў, Разбіўшы, сам хачу разбіцца. Халодная ляжыць яна, Здаецца ўсё такім варожым. Схацеўшы, лёгка раз’яднаць, Але з’яднаць ніяк не можам.
    Яна сканала ўжо! Няма Прыгожай кветкі Іудзеі; Сябе самога я зламаў I радасць сам сваю развеяў. Віна мая, і я гару, Пакуты вечнай страшны сведка. Завяла кветка не ў пару, Памерла Іудзеі кветка.
    1815
    ПАРАЖЭННЕ СЕНАХЕРЫБА
    Асірыяне йшлі, як на статак ваўкі, Ў барве, золаце й срэбры блішчалі палкі; I мігцелі магутных ваякаў мячы, Бы ў вірах галілейскіх планеты ўначы.
    Сцягі іхнія рэялі ў сонца агні, Як лістота лясная у летнія дні, Але раніцай прыхадні ўсе паляглі, Быццам звеяны ліст на асенняй зямлі.
    Ангел Смерці крыламі накрыў варагоў, I паснулі яны ад дыхання яго.
    Вочы спячых, як смерць, вочы іх, як ільды; Сэрца ўдар прагучаў і заціх назаўжды.
    Конь ляжыць баявы, і ў набраклых наздрах Адчуваецца смерць, адчуваецца прах;
    Стыне белае мыла на персці зямной, Як халодная пена, што кінуў прыбой.
    Вось распластаны коннік; у позірку жах; Лоб укрыла раса, на кальчузе іржа.
    У шатрах цішыня, бо не стала жывых. Сніцца сеча мячам, трубам — кліч баявы.
    Страшна ўдовы Асірыі плачуць з тугі, Долу зрынуты ў храме Ваала багі;
    I не меч паразвей^аў паганцаў, як дым, А гасподняя слава у бляску сваім.
    17 лютага 1815
    БЯССОННЫХ СОНЦА
    Бяссонных сонца, зорачка нямая, Што свой прамень слязою разлівае, А цемнаты перамагчы не ў сілах, Як ты падобна да ўспамінаў мілых! Былое шчасце мігаціць здалёку, Але не грэе, не дае палёгкі.
    Навокал ноч — крылаты чорны волат, У сэрцы сцелецца празрысты холад.
    1815
    БЫВАЙ
    Былі сябрамі юнакі, Іх з’елі злыя языкі. Ім згоду бог з нябёс не верне. Юнацтва дакалолі церні.
    Быць у разладзе з тым, хто люб,— 3 вар’яцтвам браць шалёны шлюб.
    Сябе саміх ім не знайсці, Каб сэрца вызваліць ад болю, Пачуцці выпусціць на волю. Шрамы, як стромы, ў забыцці Іх разарвалі, паміж імі Сціхае мора ў небыцці.
    Ды ні мароз, ні сквар не здыме Слядоў, дзе тоіцца святло, Што іхнім некалі было.
    Колрыдж. «Крыстабель»
    Бывай! Калі і назаўсёды — Бывай! Май радасць у жыцці. He дасць ніколі сэрца згоды Маё супроць цябе ісці.
    Твая галоўка спачывала Так часта на грудзях маіх, Пакуль сыходзіў сон, бывала. Назад не вернецца той міг.
    Mae ўсе думкі летуценна Пачуць ты на грудзях магла. Ты зразумей, што сэрцу дрэнна, Сцюдзёна без твайго цяпла.
    Хоць хваліць свет цябе за гэта, Удар вітае кожны твой, Горш ад абраз ухвалы свету, Свет радасны чужой журбой.
    Хоць маю я заган нямала, Ці ж іншай не знайшлі рукі, Апроч тае, што абдымала, Каб раніць сэрца наўпрасткі.
    Як ні хлусі сабе — ўсё роўна Каханне не затухне так.
    Два сэрцы шчырыя раптоўна He ўдасца разарваць ніяк.
    Няхай тваё жыве самохаць, Майму адно — сцякаць крывёй. А думка будзе боль палохаць, Што не сустрэцца нам з табой.
    Чарней за плач над дамавінай Сэнс гэтых слоў я ўзрушыў сам, Але ў пасцелі удавінай Шторання прачынацца нам.
    Калі дачушку — ўцехі згадку Ты будзеш, песцячы, люляць, Ці слова «бацька» напачатку Яе навучыш вымаўляць?
    Як ручанятамі малая Пацягнецца ў святой мальбе, Згадай таго, хто бласлаўляе, Хто шле каханне да цябе.
    Як лініі яе аблічча
    Твой сум жаночы ўскалыхне. Хай сэрца зноў мяне пакліча Біццём яшчэ ўсё верным мне.
    Ты ведаеш мае заганы,
    Маё вар’яцтва, мары, сны, Mae надзеі закаханы Ў цябе адну, з табой яны.
    Мой гонар, што перад любою Бядой не гнуўся, свет кляне, Ён хіліцца перад табою, Душа ўцякае ад мяне.
    Ды ўсё ўжо скончана, дарэмна Я словы ў марнасці таю, I толькі думкі патаемна Дарогу ведаюць сваю.
    Бывай! Два сэрцы раз’яднаны. Я, ўзяўшы ў верніцы тугу, Самотны, люты, зацкаваны, Ад жудасці сканаць магу.
    18 сакавіка 1816
    СТАНСЫ ДА АЎГУСТЫ
    Калі згасіў праменне змрок, А розум цемра спавіла, Надзея мой самотны крок Па сцежцы блытанай вяла;
    Калі ў пакутным часе тым Стаяла роспач над душой; Сябры ўсе нашы па адным Нас выракаліся з табой;
    Калі, сустрэўшыся з бядой, Агонь кахання нік і гас,— Адзінай зоркай нада мной Ты зіхацела ў цьмяны час.
    Благаслаўляю прамяні,
    Што, быццам з неба серафім, У тыя жудасныя дні
    Святлілі шлях святлом сваім.
    Хоць хмара на цябе ішла,