• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік  Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран

    Зборнік

    Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 270с.
    Мінск 1996
    43.27 МБ
    Яно, Адзінае, было між мной, Маёй загінуўшай сям’ёй I краем вечнасці самой... Ляглі браты, навек ляглі, Той зверху шчэ, той у зямлі... Парушыў мёртвага спакой — Крануў я мёртвага рукой — I не зжахнуўся сцюжы я: Была, як лёд, рука мая... Знябыўся я тады зусім I толькі думаў аб адным — Што я жыву яшчэ.
    А час Даводзіць да вар’яцтва нас, Калі мы знаем, што навек Нас кінуў любы чалавек. Чаму я не памёр?
    Чаму Мне кінуў лёс маю турму? Надзея кажа нам цярпець. He дазваляе клікнуць смерць...
    IX
    У часе роспачнай жуды He знаю, што было са мной. Згубіў пачуцце я тады Святла, затым — і цьмы самой. Стаяў,— ні думак, ані слёз,— Як камень у каменне ўрос, Спавіты горам, з гора п’ян, А ў галаве — туман, туман. Скрозь цьмяна, просвіту нідзе: To ноч — не ноч, і дзень — не дзень, I не астрожны кляты змрок, Што мусіць аслабелы зрок,— Пустапарожні скрозь прастор
    Без руху, часу і без зор, Прымацаванасць без акрэс, Сляпой маўклівасці навес Без перамен дабра і зла: Адна застыласць тут была, Замёршы акіян быцця, I ў ім — ні смерці, ні жыцця...
    х
    Святло ў душу маю прыйшло: Птушыны спеў прынёс святло. Ён змоўк. I зноў дасяг вушэй. Ці ёсць на свеце што мілей? Удзячна здзіўлены я быў, Вачыма навакол сачыў.
    I на кароткі гэты міг Мой неадлучнік — сум прыціх, Ды хутка зноў прыйшоў назад Да рэчаіснасці пагляд.
    I столь сышлася са сцяной Каля мяне і нада мной.
    I там, праз шчыліну ў сцяне, Адкуль і сонечны прамень Ледзь пранікаў на вохкі глей, Я ўбачыў птушку. Весялей, Бесклапатней, чым паміж дрэў, Яна выводзіла свой спеў. Прыгожая, з блакітам крылц, А спеў пра тысячу драбніц I быццам для мяне ідзе. Над гэту птушку прыгажэй Нідзе не бачыў я даўней I не пабачу мо нідзе... Падобна мне — был” яна Без друга мілага, адна, Хоць напалову менш, бадай, Ён быў знаёмы мой адчай. Прынесла ласку мне ў той час, Калі апопіні брат мой згас, Ніхто на свеце больш не жыў, Які б так мною даражыў. Спяваючы на той сцяне, Вярнула і прытомнасць мне;
    He знаю, ці была ўжо шмат Пясняркай вольнаю яна, Ці толькі вырвалася з крат, Каб сесці тут, на край акна... О шчабятлівая! Цяпер, Як давялося мне цярпець, Пазнаць няволі горкі смак,— Табе не зычу аніяк Падобнай долі, мук цяжкіх, Як і наогул для жывых... А можа, гэта гірыгажосць — Нябеснакрылы, райскі госць? Даруй мне, божухна, мой грэх — 3 той думкі брала ў слёзы, ў смех: Мне ўсё здавалася спярша.
    Што гэта братава душа... Урэшце, спеў яе заціх, Зляцела птушка з воч маіх
    I гэтым самым знак дала, Што несмяротнай не была. Хіба ж пакінуць бы пасмеў Брат брата роднага ў турме Жывым, забытым мерцвяком У склепе пад двайным замком?
    Застаўся я адзін-адным,
    Як хмарка ў небе веснавым, Адна на ўвесь шырокі свет,
    Як буры ледзь прыкметны след.
    XI
    Хоць кат — турэмны вартаўнік, Да слёз нявольнікаў пррівык, Во не турэмшчык і не кат Пакуту церпяць каля крат, Аднак і іхніх дупі скала Якуюсь трэшчыну дала: Мяне не прыкавалі зноў Да заімшэлых камянёў. У перарваных ланцугах Цяпер хадзіў я ў тых мурах, Удоўж і ўперак, з краю ў край Усё вадзіў мяне адчай.
    Пасля прыводзіў зноў туды,
    Адкуль пачатак быў хады...
    Я так абходзіў пакрысе Усе слупы, куточкі ўсе... Сцярогся я, калі ішоў, Каб не трывожыць братні схоў. Калі ж неасцярожны рух Іх закранаў — сцінаўся дух, I сэрца у грудзях маіх Крышылася ад думак тых...
    хп
    Зрабіў прыступку я ў сцяне. He для таго, каб збегчы мне, Бо ўсіх навечна пахаваў, Karo любіў і шанаваў, I свет шырокі за сцяной Мне быў бы большаю турмой. Застаўся хоць бы брат, ці сын, Ці сябра ў горы тым — адзін... I я шчаслівы быў амаль:
    Мяне па іх спаліў бы жаль... , Але цікавіўся з-за крат Павольны кінуць свой пагляд На чараўнічы ўвесь прастор, На хараство высокіх гор.
    XIII
    Як і ў даўнейшыя часы, Былі яны ў вянку красы. He ведалі раптоўных змен, Падобна мне, ў задусе сцен.
    Тысячагоднія снягі
    Пабачыў на хрыбтах вышынь, I возера, як пас даўгі, I Роны паўнаводнай сінь — Ляглі ніжэй, былі бліжэй Уцехай для маіх вачэй...
    У скалах выкрышыўшы роў, Струмень па ім звяргаўся, роў. Каля далёкае гары Бялелі горада муры.
    Былі над імі, як снягі,
    Узвівы ветразей тугіх, Яны ляцелі ўдалячынь Па сіні вод у неба сінь... Была там выспачка адна, Нібы ўсміхалася яна
    Мне ў самы твар тады. He большай выдалася мне, Чым наша шыбіна ў акне. Было там дрэў высокіх тры, Паўз іх шумелі з гор вятры, I кветкі слалі далавах Пялёсткі нежныя і пах —
    Тады каля вады...
    Глядзеў уніз — адна вада, Снавала рыбак чарада, Арол лунаў па-над зямлёй, Па-над вадой, перада мной. Праз крат іржавых пераплёт Я марыў — мне б ягоны лёт! I вочы ела горыч слёз, Іх нечуваны сум прынёс... Я шкадаваў, пракляўшы страх, Аб перарваных ланцугах. Калі вярнуўся я назад, Спакусны кінуў далягляд — Глынула цьма мяне ізноў, Цяжарам стала нада мной, Як блізкага апошні схоў, Як века над яго труной, Якога ад бясконцай цьмы Жадалі выратаваць мы. Так воля вочы раніць нам, Што змрок турмы для іх — бальзам...
    XIV
    Міналі дні, ішлі гады, He заўважаў я іх тады. He меў надзеі для вачэй, 3 якбй бы стала мне лягчэй. Прыйшоў народ нарэшце ў лёх, Мне волю даць прыйшлі яны. А я здзіўляцца ўжо не мог I не пытаў: «Нашто? Чаму?»
    Былі уцехі мне адны — Ці з кайданоў, ці ў кайданы,— Я звык любіць сваю турму.
    I покуль гэты дзень прыйшоў Аковы паскідаць далоў,— Прытулкам стаў мне мур цяжкі, Дзе я ўладар быў, ды які! Яны, здавалася мне, тут, Каб адабраць мой дом, мой кут, Дзе з павукамі дружбу меў, На іхні змрочны лоў глядзеў, Сачыў за шмыганнем мышэй У бляску месячных начэй. А хто б сябе трымаў інакш? Для нас наш лёс быў замак наш, I я меў сілу, як манарх, Слабейшым несці смерць і жах. Але, мо здзівіць гэта вас, Быў супакой заўжды у нас. Я нават к ланцугу прывык — Настолькі часу ўплыў вялік! Таму ўздыхнуў я па турме, Калі вярнулі волю мне...
    Ліпень 1816
    ПРАРОЦТВА ДАНТЭ
    Як містычны напеў, скон такога жыцця, А з паўстаўшых падзей
    цені скрозь мігацяць...
    Кэмпбэл
    Прысвячэнне^
    Я для цябе, халодны мглісты край, Дзе быў народжан, але не памру, Італіі буйнога песняра Запазычаю лад узнёслых струн.
    Ды з несмяротнага яго пяра
    Ці ўсіх суладдзяў хараство збяру?
    Даруй мне, лэдзі, цьмяны перыфраз, Шурпаты злепак недалужных рук.
    Ты, ў росквіце вясны і хараства, Прамовіш слова: я гатоў спяваць, Бо толькі тут, на сонечным паўдні,
    Такой красой зямля чаруе нас
    I з вуснаў любай музыка чутна — Каго б той цуд да працы не натхніў?
    Равена. 21 чэрвеня 1819
    ПЕСНЯ ПЕРШАЯ
    Свет мітуслівы кінуўшы калісь,— Замшэў той дзень у памяці людской — Адчуў я зноў вагу і ціск зямлі,
    Бярэмя смуткаў і напасцяў рой, Ды засцярогу ад зямных згрызот — Зірк несмяротны — дзесьці страціў свой,
    А ён жа вёў з прадонняў да высот
    I ад пякельных злыдняў бараніў Пад крыкі грэшных змучаных істот...
    Прайшоўшы ачышчэнне ў агні, 3 рук Бёатрычэ я прыняць бы мог Анёльскай раці незгасальны німб...
    Яна — душа мая, ўсеўладны бог, Трыяды вечнай таямнічы дух, Гасця часовага з зямных дарог
    Яна вяла ў благаславёны круг — Без марнай елавы і яе спакус,— Ад зоркі к зорцы, к неба ўладару.
    О Беатрычэ, дай сваю руку! Як доўга цела нежнае гнялі Халодны мармур і гарбок пяску.
    Маё каханне — дзіва дзіў зямлі, Другое мне ўжо сэрца не кране. Сустрэчы ў небе буду я маліць.
    Як голуб крылаў белых не звіне, Мкнучы дадому, так душа мая Твой знойдзе след, нічога не міне.
    Рай без каханай не прымаю я. Мне быў тады ўсяго дзесяты год, Калі душой ты стала дзей і з’яў.
    I зараз я, ссівелы ад нягод, He пагашу агню любві ў вачах, Струменем слёз не залію яго,
    Каб не здушыў выгнанніка адчай. He падаўшы прад веліччу наўзнак, Тыранства па-бунтарску я страчаў,
    Ды ў барацьбе са збродняю ваяк Намарна свае леты разгубіў, Нянавісці і ганьбы ўведаў смак.
    А зараз, з незваротных тых глыбінь, Калі аблокі звіснуць з Апенін, Я горад бачу, што мяне забыў,—
    Фларэнцыі дзівосныя агні.
    Звароту мне няма, пакуль жывы, Але нязломны я, не скораны ані!
    Ды сонца і без хмараў кучавых Зайсці павінна, каб настала ноч. Я ўжо стары і да бяды прывык,
    У твар пабачыў гора не адно, Свет выракся мяне, я ж зрокся зла, Душу маю ачысціла відно.
    He дамагаўся я ні ўхвал, ні ўлад... Адпомсціць час усім, хто фальшаваў, Імя ж маё не паглыне імгла —
    Вякі з пашанай будуць называць. Хоць спіс папоўніць не імкнуўся я Тых здзірцаў славы і яе прываб.
    Што рвуць працэнт з усіх жыцця праяў: Людзей дыханне скарыстаць здатны, Як добры вецер для уласных яхт.
    To класа заваёўнікаў сыны, Іх вабіць перамог крывавы дым 3 гісторыі злачыннай даўніны.
    Фларэнцыя, табе я зычу ўздым, Ты мусіш вольна і магутна жыць. Ты для мяне нібы Ерусалім.
    Я па табе, як бог па ім, тужыў. Пад крылы нібы птах пісклят малых, Я прыхінаў айчыну да душы.
    Ты ж засцярог не слухала маіх... Як хіжая аглухшая змяя, Астатні прагла адабраць уздых
    I ў сэрца ўліць свой вынішчальны яд. Таго, хто любасць да цябе збярог, Прагнала з воч, каб стаў выгнанцам я.
    Каб і на матчын не ступіў парог. ' Як горка мне праклятым быць зямлёй, Дзеля якой і смерць прыняць бы мог.
    Ды прыйдзе час расплюшчыць вочы ёй,— Фларэнцыі за гонар будзе прах, Развеяны на глебе, мне чужой.
    Без літасці мой адабраўшы дах, Яна збудуе дамавіну мне, Раскошнае надтрунне ў галавах.
    На гэта згоды не даю, о не!
    Хай прах, дзе ўпаў, пятрэе без труны, Недаравальны твой надмерны гнеў,
    Край, што карае сына без віны. Абураных касцей ты чуеш крык: Яны касуюць твой прысуд страшны!
    Узброенай нянавісцю скарыць Маніўся ты свабодны ўзлёт надзей I сэрца, што з юначае пары
    Сачылася крывёю за людзей.
    Як бездакорны твой грамадзянін He знаў спакус, не схібіў я нідзе.
    I працаваў, не лічачы гадзін, Каб тыранічны гвельф зацараваў I мой прысуд з законам пагадзіў...
    Так ты, мой горад, мне адараваў.
    Пра гэта я забыцца не магу, Хутчэй Фларэнцыі забуду твар:
    Занадта страшны крыўды быў разгул, Занадта доўга сэрца ятрыў боль, Каб зменшыць зараз той віны вагу,
    Што, ўрэшце, ты прызнала за сабой. Ды ў смутку аб каханай, як даўней, К радзіме абуджаецца любоў.
    О Беатрычэ! Цяжка помсціць мне: Фларэнцыя твой перанесла прах, Знясіліўшы мой навальнічны гнеў,—
    Ты апякуеш там забойцаў раць. Як Марый з Карфагенавых руін, Зацята праг я ворагаў караць,
    Як ён, непрымірымы і адзін.
    Начамі сніў я: курчыцца з пакут Той подлы карнік, што мяне судзіў.