Зборнік  Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран

Зборнік

Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 270с.
Мінск 1996
43.27 МБ
Замест падушкі — помсты, помсты жмут Гарнуў я у гарачцы да сябе
I праўду клікаў на крывавы суд.
Вось чым жыве знябыты ў барацьбе...
А хто падымецца, гатоў таптаць Тых, хто яму калісь ламаў хрыбет,—
Хай гэта чыніць боская пастаць.
О літасцівы, я табе хачу На згубу ворагаў сваіх аддаць.
Тваё ўсеўладства позна я адчуў, He бачачы яго жывых праяў, Ды не сказаў ты мне: не дапушчу,
А да вышынь на шчыт мяне падняў. Дарэмна ўсё! Зноў ціснуць на чало Зямлі пачуцці, існасць земных з’яў:
Страсцей знішчальных здраднае кубло, Чуллівасць сэрца, лютаванне мук, Бясфарбнасць думкі, летуценняў тло.
I уяўленню змрочнаму майму
Няма спачыну і ў даўгой начы — Палову веку згадкай абдыму,
Яго злачынствы мушу падлічыць. Мне засталася жменька год скілець. He асляпляючыся больш нічым.
Пасля крушэння, на сваёй скале
Адчаю і загубленых надзей, Занадта доўга жыў я у імгле,
Каб на мільганне ветразей глядзець, Калі мінаюць гэты рыф страшны!
Ды я не з тых, што там плывуць, людзей:
Мой век чужы ім, стогны не чутны,
I ліра, падзяляўшая мой лёс,
Складзе аповесць пра той час смутны,
Ён на крыві загубленых узрос.
I хто б увагай верш мой адарыў, Калі б ён гнюсных дзей не ператрос,
Іх выканаўцаў твару не адкрыў.
Тут ліра ўсхвалявана апяе
Такіх, як я, змарнеўшых да пары,
Змагацца далей — сэрца не стае — I мусіш на самоце ты сканаць.
Тады, па часе, вартасці твае
Натоўпы ўславяць, і твая труна Паломнікаў пакліча з тых краін, Дзе ведалі імя тваё здаўна,
А зараз распасцерлі па-над ім,— Бо ты цяпер і ёсць імя адно,— Пашаны непатрэбнай чадны дым,
Калі вакол ужо глухая ноч.
Мне абышоўся дорага той чад:
Смерць — паратунак, але стаць пад нож
Знішчэння духу, звузіць далягляд I жыць з людзьмі, глухімі давідна, Каб дзень пры дні захмарваўся пагляд:
Замест бязмежжа — крэпасці сцяна. Бадзягам стаць, калі нат воўк і той Ў лагве спакойна можа засынаць.
А я ж — без блізкіх дарагіх істот,— ' Ўсё валаку свайго бадзяння лёс, Няма зычліўца, хто б суцішыў стогн.
Адоран я самотай каралёў, Ды без улады, што дае* вянец. Як голуб, згадка пачынае ўзлёт
Да Апенін, куды птушына мкне, Адкуль відаць, як хвалі Арна б’юць У горад, недаступны для мяне.
Там хлопчыкі мае, у тым краю, I тая, што прынесла у пасаг 3 душой халоднай пагібель маю.
Прыгнёт мяне намоцна забарсаў, Ды вольны я, хоць змучан барацьбой, I ў спіс падлюг сябе не запісаў.
Выгнанцам стаўшы, я не стаў рабом.
ПЕСНЯ ДРУГАЯ
Дзён палымяных першаісны дух, Дух веры той, што слова падняла, Зрабіла справай і пусціла ў рух,
I думцы зірк агністы надала, Каб пакаленняў тых пабачыць лёс, Што з хаасу сусветнага і тла
Стварылі хаас дзей, а ён прынёс У груду форм, яшчэ напаўсырых, Няўхільнае смяротнасці мароз. •
Прарочы дух, што з богам гаварыў Яшчэ ў Ізраілі, ён азарыў мяне, Калі ж у тлуме спрэчак мой парыў,
Як «глас у пустцы», сэрцаў не кране,— To грэх людскі. Пачуццяў чысціня Уцехаю адзінай будзе мне,—
Другой не меў і у пагодных днях. Хіба ж дасюль твая не льецца кроў, Італія? Чым той струмень суняць?!
У пахавальным ззянні ліхтароў
Казалі мне забыць твой страшны здзек,— Ты ж бо адна, радзіма, дзе я ўзрос,
Найбліжшая, найлепшая павек. Табе на грудзі прахам я упаў, Душа ж мая — у мове зноў жыве:
Хай пад старой уладай заняпаў Гаворкі бляск, што свет дзівіў здавён, Я новай мове свой аддам запал,
Каб водар свежы ў словах быў чуцён, Каб загучалі ў ёй любоў і час, Геройства і страсцей цяжкі палон.
Тады свабодна перальюцца ў сказ Праява, разуменне і прадмет
I слова зазіхціць, нібы алмаз.
Змясціўшы мары, што расціў паэт.
I стане еўрапейскім салаў’ём Айчыны мова, задзівіўшы свет,
Яе багацці так адродзіць ён, Што іншыя, як безгалосы птах, Знямеюць перад моваю тваёй.
I гэта зробіць той, хто праўды смаг, Каму крыўдзіцелькаю ты была, Твой Таса, бард, які ў выгнанні счах...
Бяда! Заслона раптам папаўзла 3 наступнага, і рынулі вякі, Што ад вачэй таіла часу мгла,—
Памкнуліся праз морак напрасткі, I зазыбаліся яны ў вятрах, Як хвалі ўзбунтаванае ракі.
He час навалам, бурам не пара, Глыбока ў нетрах спее землятрус, Чакае хаас творцу-разьбяра,
А вырак здзейсніцца ў сваю пару,— Стыхіі спяць, калі ж ім даць загад: «Хай будзе змрок!», красу яны сатруць
Тваю, Італія! Ты — райскі сад, Ды неўзабаве зноў адчуеш меч.
I з-пад тваіх красуючых прысад
Сыноў Адама зноў прагоняць прэч.
Ты ўзорваеш палетак залаты Адным праменнем, без натугі плеч,
Ды ў свірнах свету — гаспадыня ты.
I неба тваё сіньшае ад хваль, _
I зоры незраўнанай яснаты
Па-за смугою, тонкай, як вуаль.
Тут, у панадных месцах, свой палац Будуе лета, спелячы міндаль,
Імперыі калыска тут была...
I ўсё, што геній радасна тварыў,— Дзівосны плён, узлёт яго крыла,—
Ўсё фармавала вечны горад Рым.
Майстроў тварэнні прагна ён збіраў: Яму прыносіў пышныя дары
I уладар, і скінуты тыран.
Найлепшая з усіх людскіх радзім — Ты ўзрошчвала святога й змагара.
Твой вобраз немагчыма адрадзіць,—
Уява слабне, выпадае кісць,— Ён непаўторны на зямлі адзін.
Калі ўглядацца пільна з-пад рукі Са снежных Альп і адзічалых стром, Дзе хвой-самотніц кроны-ветракі
Смарагдавым размахваюць крылом,— Тады завея засціл расхіне
I я пабачу ўсю цябе, суздром.
Італія! Ты сонца для мяне,
I чым бліжэй, тым даражэй той шлях, Які табе свабоду адамкне.
Каб золкам азарылася зямля, Ты мусіш вынішчаць улад прыгнёт, Замеры ўсіх тыранаў спапяляць.
Ужо тут быў, раскашаваўся гот, А прыйдзе ж гун, германец і француз, Надзене зноў вандалаў хцівы зброд
Табе ярмо і сцвердзіць твой прымус, На Палацін падняўшыся ў той час, Калі імперыя на пыл і друз
Рассыплецца ў свету на вачах.
Рым акрываўлены ўпадзе наўзнак,
I людзі крыкам будуць смерць страчаць,
А з хвалі Цібра знікне сінізна,— Кроў зафарбуе водсветы нябёс, Рака зачырванеецца да дна,
Ад трупаў плынь загнюсіцца наскрозь. Бездапаможна слугі алтара
На літасць бога аддадуць свой лёс,
He скончаць жрыцы праведны абрад: Рабаўнікі не грэбуюць нічым,— Ламбардцы, алеманы — кожны рад
Такой здабычы — рві і валачы.
Звяры гуманнейшыя, чым яны: Рысь або воўк, наеўшыся ўначы,
Кідае труп і, ад крыві п’яны, Спяшаецца ў лагво, пад цень бароў, А гэтыя адлюдкі-дзікуны,
3 іх кожны мучыць, катаваць гатоў, Як нельга Угаліна наталіць, Так пах крыві зноў гоніць іх на кроў.
I мусяць дзевяць месяцаў усплыць Над войскам мёртвых, між якімі паў I Прынц, калі прыйшлося сцяг схіліць.
Каб жыў паўстанец, можа б, адстаяў Цябе ён, ты не мела б гэткіх страт, Ды вас абоіх роўны лёс спаткаў.
Рым! Францыі здабыча ты ці кат — Ад Брэна да Бурбона — ўсё адно Павек не будзе сцяг чужацкі ўзнят
Па-над табою. Але Цібра дно, Як могільнік. Калі чужынцаў строй, Мінуўшы По і Альпы, рыне зноў,
Раструшч іх, строма! Захлыні, прыбой’ I, хвалі, затапіце назаўжды!
Чаму абвал хавае пад сабой
Вандроўніка, не чуўшага бяды? Чаму ты, невялічкі Эрыдан, Струменьчык каламутнае вады,
Паводкай нішчыш ураджай сялян? А ці не лепш ахвяры вам шукаць, Дзе ордаў варварскіх разлёгся стан?!
Камбіза войска палягло ў пясках, У хвалях морскіх згінуў Фараон. А вы, струмені і атрогі скал,
Чаму не зрыхтавалі здзірцам скон?!
А вы, вы, людзі! Рыма жыхары, Што смерці ў твар смяяліся здавён,
Нашчадкі заваёўнікаў старых, Што некалі і тых перамаглі, Хто Ксеркса надзіманага скарыў.
Ад забыцця вякі асцераглі
Іх дамавіны. Альпы ж не слабей
За Фермапілы. Дык чаму ж прайшлі
Спакойна ворагі цераз хрыбет, Чаму іх стрэў не бездані ашчэр, А тропы, што праклалі вы сабе?!
Сама прырода, не сплючы начэй, Зрабіла тут для ворагаў завал, Але адна не скрышыць іх нашчэнт.
Зямля не хоча болып ліхіх навал, На помач станьце, смелыя сыны, He тым раўня, што гнуцца, як трава,
Пад лоўж хаваюцца, як паўзуны,— ім не затула крэпасцей муры,— Паганцы баязлівыя яны.
Хіба ж адвагай вас не адарыў Аўзоніі мае дзівосны рай?
Ёсць рукі, плечы, моцных душ парыў,
На ўціск, змаганцы, наступаць пара! Ды зерне свары раз’ядае строй, I вораг жне, сыцеючы з дабра.
0 родны край, о люд цудоўны мой! Твае надзеі складзены ў труну, А ты ж бы мог адразу збіць ярмо!
Што ж трэба, каб ты вольна уздыхнуў, Каб хараство тваё пайшло ў развой, Каб з Альп зрабіць нязломную сцяну? —
Яднанне! 3 ім мы зможам выйграць бой!
ПЕСНЯ ТРЭЦЯЯ
3 той прорвы бедаў, што не мае дна,— Чумы, тырана, ворага, мяча — Напоўнілася чаша не адна,
Дзе закіпаў і гнеў наш, і адчай. I ўсё, што тоўпіцца перада мной, Маім прарочым не абняць вачам.
Прасцяг зямлі і мора палатно He змесцяць летапіс людскіх пакут, Адбіты ў небе гнеўным перуном.
Ён засціць сонца, ясных зораў кут, Палошчацца, нібы ірдзяны сцяг, Спіс бедаў спаконвечных і аблуд.
I скаргі нашы ўсё вышэй ляцяць, Архангелаў разладжваючы хор. Італія! Разліта кроў наўсцяж,
Пакуты вырываюцца з утор. He верыш ты больш літасці таго, Хто мусіць даць яе вялічны ўзор.
Стогн узлятае з земных берагоў, Як гукі струн, што ўзрушыў ветру смык; Анёлаў спевы глушачы тугой.
Турбуе Ўсемагутнага наш крык. А я, нікчэмнейшы з тваіх сыноў, Праз несмяротнасць з тла зямлі узнік,
Адоран я свядомасці відном
I поўняй мук. А бура ў твар дыхне, I схіліцца ахвяра ўціску зноў.
Табе, мой край, з любоўю, як раней, Тужлівай ліры прысвячаю лад, Наступнае прадбачу я паўней,
Бо ў смутку паглыбляецца пагляд. Але натхненне, што табой жыло, Зіхцела, як праменны вадаспад,—
У выгнанні навярэдзіла крыло: Калі я лёс твой цяжкі прадраку, Дык упаду, як зжоўклае сцябло.
Але на міг, пакуль яшчэ не тку Твае напасці ў чорныя ніты,— Святла праменьчык дай мне — жабраку —
У беспрасвецці пробліск залаты. Хай знічкі зазіхцяцца дзе-нідзе, Твае начы прарэжуць змрок густыг
Каб у красе, што век не ападзе, 3 твайго надтруння воблік Хараства Знясільваў смерць у вечнасці хадзе.
I з тла твайго — не марная трава, Бязмежньі розум узрасце ізноў, Табе ён славу будзе здабываць.
Час прыйдзе, маці, нарадзіць сыноў, Вучоных, смелых, мудрых і бадзяг, 3 табой знітованых крывёй адной,
Як неба з летам на тваіх грудзях.
3 іх будуць заваёўнікі краін, Па хвалях пранясуць яны свой сцяг,
I адкрывальнік светаў не адзін, Хто новым светам дасць сваё імя. Табе ж адной ніхто, нат лепшы сын
3 высакароднага таго плямя He дасць ратунку, не захоча дбаць, Здабыткаў мець не будзеш, акрамя