Зборнік
Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран
Выдавец: Юнацтва
Памер: 270с.
Мінск 1996
I для цябе там пачастунак ёсць, Аж паляціць твая па ветру поўсць. Лепш меч на плуг табе перакаваць, Лепш цаліну пустэльную ўзараць, Ад рабства вызваліць народ лепш свой, Чым кідацца туды сторч галавой. Табе маленькі гонар з бізуна.
Дзе гвалт і ўціск — няслава там адна. Іспанскі край багат сваёй зямлёй, Ёй непатрэбен твой смярдзючы гной. Хапае хлеба для сябе ў яе. Для ворагаў яна не засяе!
Там сытыя, між іншым, каршуны. А можа, ты нясеш ім свежыны? Ты трупаў пастаўшчык, а не салдат! He ўстанавіць табе там новых крат! я — Дыяген. Царам не друг, не брат. Ты сонца засланіў мой далягляд! Я — Дыяген — лепш стаў бы чарвяком, Чым стаць такім, як Аляксандр, царом. Хто хоча быць рабом — хай будзе ім, А Дыяген не быў, не хоча быць такім! Яму і бочка — трывалейшы схоў, Чым пышныя палацы для цароў. Шукаючы і днём з агнём людзей, Ён на цароў ліхтар не навядзе.
XI
Што ж Галія, ўсіх «пе plus ultra»6 рай, Іх гадавальнік, іх радзімы край?
Там ладу мала, а бязладдзя шмат.
У шуме, вэрхале яе палат Прамоўцаў заглушаюць галасы, Па зале рэхам носіцца: «Хлусы!» У нашых брытаў схопіш сэнс хутчэй. Тут языкоў больпі, мабыць, чым вушэй. Тут сам Канстан з трыбуны лезе ў бой, Каб сэнс давесці шпагаю сваёй.
Француз, чым слухаць, лепш паб’ецца з кім, Хоць бацька родны будзе перад ім.
Ён лічыць, чым мянташыць языком, Лепш растлумачыць справу кулаком! Трымаўся думкі адваротнай Рым: Прамовай Тулій мур кранаў у ім.
А Дэмасфен — той іншы прыклад даў: Са «словам» «дзею» ён і аб’яднаў.
хп
А дзе ж манарх? Абедаў? Ці жывот Яго нястраўнасцю кідае ў пот?
Няўжо начынкай здрадніцкі пірог Яго вялікасці пашкодзіць мог?
А мо мяцеж пачаўся ў войску дзе Ці ў кішках рух спыніўся пры ядзе? Ці кухар-карбанарый вінават— Сумысля недасмажыў карбанат?
Або дыету доктар загадаў?
Відаць, што ў Францыі уся бяда Была заўжды і ёсць для каралёў— Ад кухні здрадніцкай, ад кухароў. Класічны Людвік! Справа ўся ясней: «Жаданым» быць жадаеш для людзей! Нашто ты кінуў Гартвел ціхі свой 3 паэзіяй, са смачнаю ядой?
Народу ад цябе карысць адна: Твая улада горш ад бізуна. Ты па сваёй натуры гастраном, Сядзеў бы за абедзенным сталом! Наогул, ты прыемны ягамосць.
Нядрэнны гаспадар, жаданы госць.
Ты і паэтаў ведаеш так-сяк, Ты і ў закусках разумееш смак, А што дзяржавай кіраваць — ніяк! Табе падагра клопату дае Больш, чым трываюць сілы ўсе твае.
ХІП
Ці можа быць, каб я хвалу не ўзнёс— Сваёй айчыне гордай — да нябёс? «Мастацтвы... слава... наш магутны флот.л Георг... дзяржава... горды наш народ... На выспах скалы, аж за далягляд... Падаткам трэба падтрымаць урад...
I Велінгтон, сівы герой вайны, На востры нос павесіў шар зямны... I Ватэрлоо... і гандаль... шмат дарог... (Маўчы лепш пра падаткі і пра доўг.) He задрыжала у Каслры рука, I брытвай ён сябе — як гусака...
А маракам — не страшны гром і шторм! (Для рыфмы не краніце як рэформ!)» Такія тэмы! Пісана па іх Багата самых разнастайных кніг. Перапяваць не буду іх ізноў, Для новых тэм нам хопіць новых слоў. I рыфмы знойдуцца для іх званчэй, I сэнс іх будзе значна цікавей.
Твой геній, Канінг, ясны розум твой Прыносяць столькі сілы маладой, Што над парламенцкаю праснатой Твае зіхцяць, як зоркі над зямлёй. За ўсе прамовы — мудраму хвала! А торы нашы прагнуць толькі зла. Ты глянь на вочы іх — у іх вачах Ты прачытаеш ненавісць і страх. Склікае лоўчы ўсіх сваіх хартоў, Яны бягуць на трубны гук рагоў I да таго бягуць, хто ім трубіў,— Ды не з замілавання іхні сквіл!
Тым болып двуногаму звяр’ю не вер: Лягчэй мяняе шлях двуногі звер. Твая падпінка можа ашукаць,
I царскі конь пачне на ўсе кульгаць. Няхай няёмка ступіць капытом, Дык сядзе ў гразь надоўга з седаком. Вось так, з такіх якраз жывых прыгод Жывёлу пазнаюць, яе завод.
XIV
Мая айчына! Ці дасі мне сіл, Каб зграю вырадкаў я закляйміў, Якая горка плача аб вайне, А шчасце наша — мірны час — кляне? Нашто яны існуюць на зямлі?
Каб паляваць, галасаваць маглі?
На збожжа дачакаць вышэйшых цэн?
Ды збожжа, як і ўсё, што прах і тлен,— Як лаўры, заваёўнікі, цары,— Цану сваю трымае да пары.
Вы згінеце, як знізіцца цана! Для вас жыццё шчаслівае — вайна. Нашто пазбаўлен трона БДнапарт, Калі даваў ён вам прыбыткаў шмат? Знішчаў ён царствы, а пасля ўсіх змен Для вас ішло павелічэнне цэн.
А з ростам цэн у лордаў рос жывот: Аграрная алхімія — даход!
Як паслізнуўся дэспат пад Масквой, I вы заплакалі з сваёй цаной.
Што вам дае ў выгнанні Банапарт? На троне быў бы большага ён варт! Знішчаў ён скарбы, свет заліў крывёй— Вам адплаціла Францыя сваёй! Было затое збожжа даражэй, А вам цяклі прыбыткі ад людзей: Прыносіў грошы ў тэрмін вам народ За хлеб, арэнду з пустак і балот.
Дзе ж той плацельшчык з поўнай калітой? Дзе моцны эль, які пілі з табой? Чаму на пусткі попыту няма, Ніхто балот не хоча болып займаць? Дзе зыск на зыск, дзе з гроша сто грашоў? Адкуль ён, гэты чортаў мір, прыйшоў? Нашто і хто ў парламент цягне план, Каб дапамогай падтрымаць сялян?
Ад думкі той вам галава баліць, Што бедны стане лепш на свеце жыць. Лягчэй людзям,— тлумачыце вы нам,— Калі ўсе грошы аддадуць панам.
— Павысіць курс, падняць вышэй даход,— Пра гэта марыць «чулы патрыёт».
А калі не,— крычыць пагрозна ён,— Міністраў мы павыганяем вон.
I булкі стануць меншыя вагой, Хоць не паменшаюць яны цаной. Пагоршала «хлеб-рыба» на вачах: Змяльчэла мора, жар у печах счах? Ад усяго багацця тых часін Застаўся толькі запавет адзін: Цярпі, сціскайся, лепшага чакай I на жыццё сваё не наракай, Калі шчаслівага білета лёс У латарэі шчасця не прынёс. Сябе ён будзе суцяшаць адным, Што ён шчаслівы розумам сваім. Хто Цынцынатаў бачыў, як яны, Тых самых гнусных сейбітаў вайны: Наёмны меч араў перад сяўбой, А паліваў зямлю — крывёй людской... Калі стагнаў, пакутаваў народ, Яны тады падлічвалі даход. Піла іх зграя злая з году ў год Людскую кроў, людскія слёзы, пот. Навошта ўсё? — Даход, даход, даход! Яны кляліся ўсе пайсці ў паход За Англію сваю, за свой народ.
А засталіся жыць — лічыць даход! Ім мір страшней, чым бедны недарод. Вайна для іх — даход, даход, даход! Яны айчыну любяць вельмі ўсе, Пакуль у іх кішэні не трасе. Як толькі грошы звыдаткуе ён, Шукае, дзе б знайсці за гэта плён: Ці нельга як падвысіць абарот. He? К д’яблу ўсё! Гані вышэй даход! Іх зло, дабро, іх шчасце без турбот, Жыццё і смерць — даход, даход, даход! Ты першародства за абед прадаў, Пасля хацеў яго вярнуць, Ісаў.
Ізраіль доўг спагоніць заўсягды! Ты менш бы еў, больш думаў да яды! Так і мілорд, нажэршыся крыві, Цяпер свой твар на раны не крыві! Няўжо за вас здабыткі ўсе Народ, айчына ў банкі панясе?
За ўсе прыбыткі вашы, ўвесь даход Плаціць павінен бедны наш народ?! Яшчэ і цэрква: ўсё ў яе не так, To верных мала, то на грошы брак. На боскі крыж жагнаецца прэлат, А сам шукае цёпленькіх пасад. Дзяржава з цэрквай ад пачатку дзён Ніяк дагэтуль не падзеляць плён. 3 часоў патопу сварка ў іх ідзе, Як абабраць бы ім спрытней людзей. 3 авечак воўны панастрыг біскуп, А рэшту ўсю купец ці банк даскуб. Яны будуюць новы Вавілон.
Твой сумны час прыходзіць, Альбіён! Чаму ўсё так? Каб сыт быў і адзет Аграрый, сквапны скнара-чужаед, Што, як мурашка ці падземны крот, Ніколі свой не задаволіць рот. Да тых істот пачварных, абібок, Ідзі хутчэй, вазьмі у іх урок, Каб ты да сэнсу рэчаў сам дайшоў, Пазнаў, чаму ліецца наша кроў, Адкуль падаткі і дзяржаўны доўг, Хто сатварыць яго і як памог.
XV
Пара плысці між новых Сімплегад, Пагрозных скал — фінансавых палат, Дзе б Мідас шчасця больш пазнаў цяпер: Сніў золата б, а меў бы — стос папер. Быў у Альцыны багацейшы скарб, Чым наша Англія ўся мець магла б, Калі б у кожным атаме сваім Яна была каменнем дарагім.
Банкуе Шчасце, Бізнес ход вядзе. Аж свет дрыжыць, пакуль гульня ідзе. Багат наш край! He мірам, не вайной.
He золатам, віном або рудой. He ханаанскім мёдам з малаком I не грашыма (з вэксаляў жывём),— Нідзе няма другіх такіх краёў, Дзе больш было б прыблудных гандляроў. Ім зубы Джон-кароль даўней лячыў, Цяпер на царскі рот яны ўрачы. Урады, рэчы, грошы ў іх руках. ♦ Ад полюса да Інда» іх размах. Пяцёра іх баронаў-махляроў Падтрымліваюць дэспатаў-цароў: Пазыку мае ў іх банкрут-тыран I дэспат кожны на свой скрутны стан. Ці ж гэта ўсё? — Калумбія ў залог Нясе ім плён нялёгкіх перамог. Махлярская «спагадная» рука Сок цісне і з іспанца-жабрака. Без іхняй дудкі нават рускі цар Пачаць не можа свой паходны марш. He меч, а моц, што ў золаце, вядзе Да перамогі на вайне людзей. Дзе хочаш адшукаюць без бяды Біблейскую айчыну два «сябры». Яны ўдваіх заціснулі і Рым:
He горш, а лепш, чым гуны, селі ў ім. Залежыць свет шырокі наш ад іх, Ад гэтых несамарыцян дваіх.
Пра шчасце свету — гора мала ім: Для іх кангрэс — «другі Ерусалім», Дзе тытул графа, чын і ардэны Дастануць лёгка ад цароў яны. Абрам! Ці бачыў ты сваіх сыноў Паміж каранаваных парсюкоў? Ты глянь! He плюнуў нават ні адзін На іх усім вядомы «габардын»! Наадварот, пашану ўзносяць ім, Тваім сынам заслужаным такім.
(Ды дзе ж твой, Папа, выспятак такі, Каб той махляр схапіўся за бакі? Ці ты адбіць баішся свой абцас?)
I вось ізноў — жыў Шэйлак, жыў! — у нас Яны з-пад сэрца нацыі жывой Імкнуцца «мяса фунт» адрэзаць свой.
XVI
Дзіўны кангрэс! Павінен ён злучыць, Што можа толькі паасобна жыць. He пра цароў тут гутарка зусім,— Яны ялеем мазаны адным,— Пра тых, што лялькі торгаюць за ніць: Пярэстасць іх ніяк не узгадніць.
Паэт... ваяка... прайдзісвет... яўрэй... Ты глянь, Еўропа! Дзе хаўрус хітрэй?! Вось Метэрніх — улады паразіт, ' Наш Велінгтон, якім паход забыт, Шатабрыян, што піша пра святых, I хітры грэк, слуга паноў дурных, I Монтмарансі — вораг вольных праў,— Запрошаны у хеўру тых дзяржаў, Хоць дыпламат, праслаўлены там-сям, Сваю адстаўку прамаргаў ён сам... Выдатны розум здалеку відаць...
Як можна мір вышэй міністра ўзняць? Зышоў на нет, ды зноў падняцца мог: «Як лёгка ён іспанцаў перамог!»
XVII
Далей ад іх! У іншы далягляд Кідае муза сумны свой пагляд. Як цень, як здань стаіць перада мной Там вобраз той царыцы маладой, Што з нараджэння да апошніх дзён Ішла цераз кароны да карон. Ахвярай царскай гордасці была, Надзеі царскай сына прывяла. Схіліўся свет бязмежны перад ёй, He бачыў свет магутнасці такой. Цяпер яна пастаўлена на здзек, Як самы меншы ў свеце чалавек. He можаш, Аўстрыя, дачкі пашкадаваць? Дзе быць павінна Францыі ўдава? Там, дзе Святой Алены пенны вал, Там, каля ўкрытых пенай дзікіх скал, Дзе супачыў навек Напалеон, Павінен там стаяць удовін трон. Ды не! Знайшлі інакшы ёй пасад: