Зборнік  Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран

Зборнік

Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 270с.
Мінск 1996
43.27 МБ
Аддалі Аргусу царыцу пеід нагляд. Хоць не стовокі гэта камергер, Ды і яна інакшая цяпер.
Узяты ад яе такі абшар, Які не сніў нідзе ніякі цар, А Карл Вялікі дасягнуць не мог: Абшар з Масквы да гор паўднёвых лёг. Цяпер карону Пармскую цалі У беднай і спустошанай зямлі.
Палац паважнасці хоць мае шмат, А ўсё ж усмешкаю кране пагляд... Ды вось яна! У Вероне! Без вянка, Якому роўных не было ў вяках... Хоць прах яе супруга не астыў У той зямлі, дзе ён выгнанцам быў (Ды не застыне ён ніколі, не! '— Маланкай возьмецца, як і. раней!..). Вось Андрамаха (ах, не пра яе Гамер сляпы і наш Расін пяе)— I побач — Пір! Руку ён п ідае, Якой скрышыў уладара яе, Аблітую крывёю Ватэрлоо.
Што ж! Прыняла яна руку яго...
Што ў рабстве можа быць ніжэй, вышэй? Яна схавала ў глыбіні ваіэй ЦІ ў сэрцы смутак захавгла свой? Так экс-царыца стала экс жаной...
Калі такія сэрцам каралі,— Ці варта нам іх шкадаваць калі?
XVIII
Збянтэжаны вар’яцтвам сіраў чужых, Я йшоў дамоў, суладжваючы іх, А муза плакала мая ў той час. Якраз з’явіўся Кэртыс капя нас, Апрануты спаднічкаю сваёй, Перад усёй шатландскай ^рамадой. Старшыні ўсе, пабачыўшн яго, Віталі так, як роднага свайго.
Як рэха з гор, грымеў іх дружны хор У ратушы, над ратушай — «Клэймор!». Пабачыўшы, як зграбна іх тартан Спавіў у Кэртыса таўшчэзны стан,
Адразу муза страх згубіла свой, I смех такі узняўся над зямлёй, Што і цяпер званочкам звоніць ён. Прачнуўся я... Ды гэта быў не сон! Цяпер, чытач, хадзем на супакой. Пачуем, можа, і працяг з табой...
Снежаііь 1822—10 студзеня 1823
ПОЛЬ ВЕРЛЕН (1844—1896)
У МЕСЯЦАВЫМ ЗЗЯННІ
ПЕРАКЛАД МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
* * *
Рыцар Няшчасце, што скрозь ездзіць пад маскай маўчком,
Сэрца старое прабіў мне зіхацяшчым кап’ём.
3	сэрца старога струёй люнула яркая кроў;
Знікла пад сонцам яна, ў зямлю ўшла між цвятоў.
3	губ маіх вырваўся крык, бліск маіх зрэнак пагас;
Дрогнуўшы, ўмёрла маё сэрца старое ураз.
Рыцар пад’ехаў тады бліжэй на чорным кане.
Спрыгнуў з яго і рукою рану знайшоў у мяне.
Цяжка ў рану маю палец акуты ўхадзіў;
Сэрцу жа голас цвярды строга прыказ гаварыў.
Таркнуў халодны, як лёд, палец у сэрца маё, I ўваскрэсла ў ім, чыстым і гордым, жыццё.
Сэрца без кропелькі зла, сэрца без кропелькі шкод, Ўсё аднаўлёнае ўраз, білася ўзад і ўпярод.
Бледны, дрыжачы, я ўсё ж веры даць шчасцю не мог,
Як і ўсякі, каму робіцца відзімым Бог.
Рыцар жа зноў на каня сеў, галавою кіўнуў
I, ад’язджаючы прэч, некалькі слоў мне гукнуў.
Вось што я чуў ад яго, вось што я чую ўвесь час: «Будзь асцярожным цяпер! Гэтае. добра ліш раз!»
* * *
Трэ нам, бачыш, усё між сабой дараваць,— Так хоць шчасце нарэшце спаткае абох, А і прыдзецца гора ў жыцці нам зазнаць, Дык прынамсі... ці ж не?.. будзем плакаць удвох.
Мы — дзве родных душы; о, калі б мы маглі Сны бажанняў з дзіцячаю радасцю зліць, Што йдземо ад мужчын і кабет удалі, Пра ізгнанне патрапіўшы ў шчасці забыць.
Звернемось жа ў дзяцей, у дзяўчатак малых,— Hi любві, ні здзіўлення не маюць яны;
Ў лес, збляднеўшы, ідуць ад паглядаў людскіх I не ведаюць нават, што ўжо прашчаны.
* * *
Ціхі і сіні блішча над хатай Неба прастор.
Ціха гайдае ліпа над хатай Лісцяў узор.
Ў небе рахманы, срэбраны голас Звона гудзіць.
Птушкі маркотнай з дзерава голас
• Сумна звініць.
Божа мой, божа! Мірна ліецца Вокал жыццё.
Ў горад ад гэтай цішы ліецца Шумнае ўсё.
Што гэта? Слёзы? Што жа зрабіў ты, Бледны ад іх,—
Горка паведай, што жа зрабіў ты 3 дзён маладых?
* * *
О, сум, усні ў душы маёй, Сум па кабеціне адной.
Я не усцішыў горкіх слёз, Хоць сэрца ў даль ад ёй унёс;
Хоць сэрца, хоць душу сваю Ўдалі ад ёй даўно таю.
Я не усцішыў горкіх слёз, Хоць сэрца ў даль ад ёй унёс.
I сэрца, сэрца так стучыць Душы маёй: «Ці можа быць,
Ці будзе зноў расстання сум, Расстання гордасць, долі глум?»
Душа яму дае адказ: «Як ведаць, мо сіло на нас,
Каб скуты мы і з ёй былі Нат у расстанні і ўдалі».
* * *
Сон цёмны ўсё мацнее, Мне дзьме жыцця рушэнне. Усніце, ўсе надзеі!
Усніце, ўсе хаценні!
Ўжо памяць я губляю Пра добрае і злое. He ведаю, не знаю... О, здаранне благое!
Я — нібы ў склепе зыбка, Каторую калыіпа Чыясь рука няшыбка...
О, дайце цішы... цішы...
(АСЕННЯЯ ПЕСНЯ>
Як ранып, пяе I ў сэрца б’е Сумны тон. To, восень, іх, Бальных тваіх Скрыпак, стогн. Чу! Часу ўдар! Бляднее твар, Рвецца ўздых: Ўстаў карагод Мінулых год, Дзён былых. А віхр ліхі, Што ў лісць сухі, Дзьме ў мяне, Нясе туды, Нясе сюды, Ў даль імкне.
Il pleut doucement sur la ville.
Арцюр Рэмбо
•k *
Плач сэрца майго, Як над горадам дождж. Скуль расце, для чаго Смутак сэрца майго? Шум ціхі дажджа Над будоўляй, зямлёй... Ты скучала, душа, Ранып па песні дажджа. Шчыміць без прычын Ў бедным сэрцы маім. Ўжо няма ялых часін,— Гэты плач — без прычын. Няма горш бяды, Як рыдаць ні з чаго,— Без надзей і нуды;
У мяне шмат бяды.	.
ЗАХАД
Кацюлю Мендэсу
Слабне золак, згарае — I нячутна, паволі Смутак свой разлівае Захад сонца у полі. Смутак свой разлівае Спеў ласкавы аб долі, Душу цеша, сцішае Захад сонца у полі. Сны у ёй вынікаюць, Як на сінім абшары. Устаюць і сплываюць Ў блеску захаду мары. Устаюць і знікаюць Сноў цудоўныя чары, Быццам тонуць і ззяюць Ў блеску захаду мары.
* * *
Глянь: месяц бледны Ў лясу гарыць, I спеў пабедны 3 галін ляціць, Ўвесь поўны сілы.
О, друг мой мілы!
Свет спачывае.
Як шкло — ставок;
Ён адбівае Калін гурток I явар стары.
Снуй, сэрца, мары!
Спакой глыбокі Злятае к нам 3 нябёс далёкіх,
I ззяе там
Блеск золку ясны.
0, момант красны!
* * *
Покуль, зорка, ўранці твой
Бледны блеск яшчэ зіяе, — Між травой Перапёлак цьма спявае.
Абярніся, глянь ка мне
Ў вочы, поўныя кахання, — К небу мкне Стая жаваранкаў зрання.
Кінь пагляд, што ледзь відаць, Бо нябёсы ззяюць сіне, — Шум чуваць, Гул вясёлы у даліне!
I кахання думкі ў даль Унясі на светле шпарка, — Быццам сталь, Траў раса блішчае ярка.
К мілай, што салодка сніць, Іх прымчы цераз аконца...
— Трэ спяшыць, Бо вось-вось заззяе сонца!
Son joyeux importun, d’un clavecin sonoe.
Пэтру Барэль1
* * *
Раяль цалуе тонкая рука
У час вячэрні шэра-ружаваты;
I на крылах, цішэй ад вецярка,
Ў паветры мяккім, пекным паплыла ты Пужліва, песня, і срэдзь комнат хаты Шчэ доўга веяў пах, як ад цвятка.
Што за калыска ціха так гайдае Стамлёнага, бяздольнага мяне? Чаго, як жэўжык, песня вымагае? I што ў канцы яе прыпеў жадае, Каторы гэтак хутка у акне, Адчыненым на садзік, замірае?
* * *
У полі мрок, Нуда без краю; Снег чуць блішчае, Як той пясок.
Без прамянёў Нябёсы з медзі. Ах, каб угледзеў Я месяц зноў!
Як стая хмар, Дубняк шарэе I ледзянее Там, дзе папар.
Без прамянёў Нябёсы з медзі. Ах, каб угледзеў Я месяц зноў!
Гурткі худых Ваўкоў з крукамі! Што будзе з вамі Ад віхраў злых?
У полі мрок, Нуда без краю; Снег чуць блішчае, Як той пясок.
МАЛЮНАК МОРА
Акіян дрыжыць
Пад паглядам сумным Месяца і ў шумным Гуле шчэ бурліць
Ў час, калі агнём Ўраз нябёсы крае I ў цьме зіяе Бліскаўкі ізлом,
I на міг відаць, Як у бурнай далі Б’юць аб скалы хвалі, Зіхацяць, грымяць.
I да неба мкнуць, Дзе вятры бушуюць, Дзе грымоты злуюць, Грукацяць і б’юць.
<СЕНТЫМЕНТАЛЬНАЯ БЯСЕДА>
У полі дзікім і апўсцелым
Праходзяць ноччу дзве мары ў белым.
Мяртвы іх вочы, блядны іх чолы, Іх словы з вуснаў злятаюць кволы.
У полі дзікім і апусцелым
Аб прошлым шэпчуць дзве мары ў белым.
♦ Ты наша шчасце ці ўспамінаеш?»— «К чаму ж ты гэта цяпер жадаеш?» —
«Ці б’ецца сэрца, хоць проці волі, Пачуўшы імя маё?» — «Ніколі».—
«Вясёла, моцна і так прыгожа
Кіпела наша любоў». — «Быць можа».—
«Сінела неба, расла надзея...»—
«Надзей няма ўжо, і свет цямнее».
Так шэпчуць мары, ўкруг—дол аўсовы, I чуе толькі ноч тыя словы.
РАКАЎКІ
У кожнай з ракавак, пакрасіўшых сабой Пячэру слічную, дзе ты мяне кахала, Былі асобнасці свае і выгляд свой.
Адна, чырвоная, як быццам выяўляла Ўкрай распалёную каханнем сэрцаў кроў, Калі я аж палаў, а ты разгарачала.
Другая нагадаць цябе магла б ізноў, Ды толькі бледую, прыстаўшую, у мленні, Калі, каб скрыць вачэй пасмех, я хмуру броў.
Вось гэта удала ад шыі уражэнне,— Ружова-белая, кароткая яна,—
А тая — вушанят прыгожых закругленне.
I сэрца хваляваць магла між іх адна.
ЗІЯННЕ МЕСЯЦА
Душа твая — малюнак артыстычны: Пад лютняў звон прыгожы масак рой Танцуем там, адзеўшыся нязвычна, Ў надзеі скрыць праз гэта смутак свой.
На ціхі лад усе яны спяваюць
Пра мір жыцця і светлую любоў, Ды веры ў шчасце спевы іх не маюць, I з ясным светлам зліты зыкі слоў,
Са светлам месяца прыгожа-смутным, Ад чар чыіх на дрэвах птушкі сняць, I лёгкія струі у плачы чутным Між мармураў натхнёна зіхацяць.
* * *
Рака срэдзь вулкі! Як мана За мурам футаў з пяць, яна Нязвычнай явай уставае I ціхай, цёмнаю сваёй, Хоць і нямутнаю, вадой Ля краю места працякае.
3 бакоў ідзе шырокі пуць I не дае, каб што-нібудзь, Апроч туману, адбівала Смяротна-жоўтая вада, Хаця б ад золку чарада Катэджаў чорна-жоўтых ззяла.
шынок
Жану Марэасу
Ўжо кроўю ногі пыл шасы гарачай росяць, I ўраз — чырвоны дах, мур белы між цянька. I вывеска «Спакой» — вясёлы знак шынка... Ёсць мяккі хлеб, віно і паспарту не спросяць.
Тут спяць, пяюць і п’юць, тут кураць і галосяць. Шынкар — стары салдат; шынкарка ж даць шляпка Ці вымыць твар хлапцам спяшыць,— іх болып пятка, Вясёла кажучы, бо збыткаў мае досыць.
Ў каморы чорны столь з бярвенняў; па сцянам Малюнкаў страшных рад: «Кароль чараўнікам», «Малек Адэль»... Баршчу пах добры павявае...
Вы слышыце? Саган, здаецца, ўжо чуваць;
Як ён гадзінніку вясёла падпявае!
Даль поля праз акно адкрытае відаць.
* * *
Гул вулічных шынкоў; панельны бруд; каштаны Старыя; з іх ляціць праз дымныя туманы Рой лісцяў; амнібус, каторы грукаціць Жалезам і між кол рыпяшчых ледзь сядзіць, Зялёны аганёк з чырвоным, быццам вочы, Варочаючы ўкруг; і з люлькаю рабочы, Дымяшчы, ідучы, гарадавому ў нос;
Капеж з дамоў на брук, што бачыў шмат калёс; Асфальт істоптаны, з канаўкамі па краю Дзеля памый... Такі мой шлях, ідушчы к раю.
* * *
Трэск дроў; газніцы блеск няяркі; за сталом Задумчыва сяджу з рукою пад віском;
Ў вачах каханай знік пагляд мой; ціша хаты; Пара закрытых кніг, дымяшчайся гарбаты! Прыемна думаць мне, што дню ізноў канец; Салодка стомлены, чакаю я вянец, Гарачы шлюбны мрок, шалёнасць першай ночы... I гэта ўсё ісці з душы маёй не хоча, Хоць час жаданы ў даль нясе чарга прыгод Праз лютых месяцаў і скучных тыдняў ход.