Зборнік  Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран

Зборнік

Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 270с.
Мінск 1996
43.27 МБ
* * *
Ноч. Дождж. Нябёс імгла. Абрысам цёмным рэжа Гатычны горад іх. Стаяць скразныя вежы I дахі гострыя, знікаючы ў далі.
Пляц. Шыбеніц вяроўкі, ад зямлі Падняўшы мерцвякоў, пад ветрам іх гайдаюць, Як у танку. Крукі ўжо хціва раздзіраюць Цела ім. Ногі іх — здабыча для ваўкоў.
Кусты цярноўніка ды некалькі дубкоў Ўздымаюць там і сям іссохшыя галіны К лясам, чарнеюшчым у глубіне карціны. I арыштантаў трох, ссінеўшых і басых, 3 бакоў вядзе чарга здаровых вартавых, Трымаючы мячы, бліскучыя, прамыя, I проці іх з нябёс б’юць стрэлы дажджавыя.
МЛОСНАСЦЬ
Жоржу Куртэліну
Я — падупаўшы Рым, каторы пазірае На белых варвараў, на бушаванне іх, I стылем залатым ляніва акрасціх, У блеску сонечным, стаміўшыся, складае.
Ў самотным сэрцы — зло, ў душы — нуда густая.
I бітвы чуючы, каторых шум не сціх, He можа, кволы, ён дайсці жадань сваіх, He хоча рушыцца, жыцця не аздабляе!
He можа, кволы, ён, не хоча нат сканаць!
Ўсё зведана! Бахіль, ты скончыш смех? Даволі!
Ўсё зведана! Няма чаго прамовіць болі!
Адно ёсць — вершыкі, што ўжо ў агні гараць, > Адно ёсць — п’яны раб, што вас не паважае, Адно ёсць — пусткі сум, што сэрца уражае.
ПЕРАКЛАД АЛЕГА ДОЙКІ
Са зборніка «САТУРНАЎСКІЯ ВЕРШЫ»
1866
Меланхолія
Эрнэсту Буцье
I.	РЭЗІГНАЦЫЯ
Як сніў, як трызніў колісь я, малы, Раскошай, пыхай Персіі, Непала,	•
Палацамі цара Сарданапала:
Там вежы ў золаце, у серабры — сталы, Звон лютняў, водар льюць парфумы’, крэмы, Як рай душы — бясконцыя гарэмы!..
Цяпер жыццём сцябаны, не юнак, Больш ціхі, па-ранейшаму гарачы, Кілзаць красу пачуццяў мушу ў плачы, Сам не зракаючыся іх, аднак.
Хай веліч пакідае мой ляжак,
Падліз, падлюг прэч спачуванні, плачы!.. Красуняў ненавіджу шык лядачы, Прыблізнасць рыфм, абачлівасць служак.
II.	NEVERMORE
Успамін, успамін, чаго хочаш, скажы?.. Вырай, небам астылым ляці, не крўжы Тут, дзе промні канаюць ля рыжай мяжы I рудзеюць лясы ў прадчуванні імжы.
А тады ўдвух у мару адну мы ішлі, Вецер думкі абвейваў, сляды на раллі, Павярнулася — вочы трывогай гулі: «Найшчасліўшы твой дзень быў, прызнайся, калі?..»
Голас звонкі, як ласка анёльская, люб, Таямнічай усмешкаю стыў каля губ. Цалаваў я набожна рукі белізну.
I п’яніла ізноўку пралескаў духмень
I прыгожае першае «так», што ў вясну
3 вуснаў мілых зляцела ў далёкі той дзень!..
III.	ПРАЗ ТРЫ ГАДЫ
Весніц вузкіх арэлі ўзрыпелі ледзь-ледзь... Зноў прайсціся зайшоў я ў маленькі садок, Кветкі ціха світалі, віталі здалёк, Як вільготныя іскры, якім болып не тлець.
Нібы колісь было ўсё: альтанкі павець, Крэслы два, вінаграду буяны паўзмрок, Срэбны шолах фантана, прыглушаны крок Пад асінай, што вечна павінна трымцець.
Як раней, ружы ззялі вакол, як раней, Пакалыхваў пагарду лілей санцавей, Жаўрукі заляталі — знаёмыя ўсе.
I стаяў бюст Веледы ўсё так, як тады: Гіпс лушчыўся на кволай высокай красе Ў прэсньім, пошлым дурмане глухой рэзяды.
IV.	ЖАДАННЕ
Каханкі першыя — шчаслівая пара!..
Вачэй блакіты, россып залацістых кос, Грудзей пялёсткавая бель, між чыстых рос Наіўнай ласкі баязлівая зара!..
Як вы далёка ўжо, даверлівасць віра Сяброў вясёлых, шчырасці шырокі плёс— Няма!.. Сплылі чарнотай зім агідных, слёз, Вітае жальбай весніх колераў ігра!..
Адзін я сёння, у паныласці адзін, Панылы і халодны, халадней ільдзін, Забыты богам і людзямі сірата.
0, як пабольшала б і ласкі і цяпла, Калі б вы зноў, само здзіўленне, дабрата, Мне, як дзіцю, краналі вуснамі чала!..
V.	СТОМА
A batalias de amor campo de pluma.
Gongora
Для ласкі ўсё, для ласкі і для ласкі!..
Чароўная, сцішай крыху парывы, Пакінь галавакружныя абрывы, Нібы сястра, туліся без падказкі.
У стоме, у паўсне, пакуль мы жывы, Дыханнем закалыхвай травы, краскі. Абдымкаў шал, трасуха папуаскі, Вышэй вас пацалунак, нат ілжывы!..
Ды ў сэрцы тваім добрым, кажаш ты мне, Запал здзічэлы вось-вось звонам грымне!.. Нацешвацца давай яму, нягодзе!..
Чало ў чало, рука ў руцэ, спрасоння, Каб клятвы заўтра рваць, кляніся сёння, I плачма, покі сонца не на ўсходзе!..
VI.	MAPA
Як часта дзіўнай марай я праняты Пра незнаёмку, што мяне кахае, Што кожны раз і тая і не тая Ў каханні, разуменні сноў і страты.
Калі я зразуметы, я — багаты, Відушча ўсё, празорліва страчаю: Яна ж адна халодны пот адчаю 3 чала змахнуць умее ў плачы сцятым.
Русявая, брунетка?.. Усё роўна...
Імя?..— Адно я помню: гук чароўны I дарагі, як друг, што болей не жыве.
Пагляд яе — бы ў статуяў забытых, А голас — ціхі, строгі — з далечы плыве Трымценнем галасоў даўно забітых.
' VII. АДНОЙ 3 ПРЫГАЖЭЙШЫХ
Вам вершы гэтыя з гаючае красы
Воч вашых, што зіхцяць і плачуць ласкай мар, 3 душы харошай вашай, светлай, як янтар,— Вам верпгы гэтыя са слёз, чысцей расы.
0, вырвацца б з агіднай паласы,
Вар’яцкі, здрадны, неадступны збыць кашмар, He множыліся б воўча зграі хмар
I не сцякалі б кроўю на лясы!..
Як мучуся, як мучуся я,— божа мой!..
Так выганяны з раю не стагнаў Адам, Як я, знясілены жыццём, нібы турмой!..
Турботы ж, любая, што лёс налучваў вам, Выпырхваюць, як ластаўкі ў цяпло нябёс Пасляпаўдзённым часам з вераснёвых лоз.
VIII. ТРЫВОГА
He здзівіш нівай плоднаю, прырода. Hi рэхам, збуджаным жалейкай у бары, Hi пышным бляскам ранішняй зары, Hi смутнай урачыстасцю заходаў.
Мне смех з людзей, з мастацтва, песняў, одаў, Святынь Элады, веж гатычных угары—.
У пустцы неба; і гляджу на цвінтары На добрых, злых аднолькава заўсёды.
He веру ў Бога, адракаюся, тапчу Ўсе догмы вашыя, насмешна рагачу 3 кахання — старажытных казак досыць.
Дазвольце жыць, таіць смяротны страх, Як брыг, які, як забаўку, адносіць
У мора, каб разбіць нарэшце ў пух і прах.
Афорты
Франсуа Капэ
I.	ПАРЫЖСКІЯ ЭСКІЗЫ
Бляск поўні, як абновы з цынку, Па тупіках.
Дымоў слупы, дымкоў хусцінкі, Спічастыя, пад імі каля даху дах.
Шарэе неба, хмара вісне, Гром ураскот.	.
Прамоклы, вісклявата пісне, Заенчыць дзіка напаўздохлы кот.
Платон, я, Фідзій валакітна Ідзём з двара.
Нам, летуценнікам, блакітна Падміргвае свяцельца ліхтара.
II.	КАШМАР
Прысніўся мне курган
I рыцар-ураган
У чорным, як груган.
Меч, шчыт, гатовы ў бой, Меў рыцар той.
Бы вылецеў з балад, Паміж палацаў, хат, Між рэчак, гор, прысад, 3 лясоў на абалонь Ірваўся конь.—
Пурпурная спіна, Без цугляў, бізуна, Ляціць, як сатана, Трасе лагі, лугі Хрып злы, глухі.
Заценіў коннік скронь, Ды з воч яго — агонь,— Баронь, Божа, баронь! — Б’е ўспышак сінь-імжа, Нібы з ружжа.
Ляціць, як буралом, Наўсторч, на карказлом, Ускінутым крылом Гудзе, нібы прашча, Крыло плашча.
А з-пад плашча, з распор— Голь белая рабёр, Ног прывідных і шпор.
Смех. Зубы, як ліштва,— Ўсе трыццаць два!
III.	НАДМОРСКАЕ
Звон трапёткі хваль—
Зыбу дробнага
I жалобнага
Бляску поўні жаль,
Аж пакуль прасцяг He завалачэ I не рассячэ Бліскавіц зігзаг.
Зноў дзевяты вал Бераг рыне ўзяць I равець і ззяць На аскале скал.
I дзе стыў спярша Небакрай нямы, Зарычаць грамы Найпачварнейша.
IV.	ЭФЕКТ НОЧЫ
Ноч. I дождж. I маланка ўсё крэмзае, тне; Блісне, гасне на шэрым нябёс палатне Сілуэт веж гатычных, чарнота крыжоў... Роўнядзь. Шыбенікі, скачанелыя ўжо. Толькі глюгамі шарпаюць іх груганы, Толькі джыгу цямрычную скачуць яны, Пяты ж ім абгрызаюць жадобна ваўкі. Навакол — хвошч, шыпшына густая. Лісткі I шыпы нават пудка дрыжаць. Толькі зноў Стража — дзвесце бліскучых калючых штыкоў— Вунь трох вязняў вядзе: у радне, басанож, Белі з твару ніяк не змывае ім дождж, I зіхочуць штыкі між шыпшыны, хвашчу, Скрыжаваныя з пасмамі ўлевы-дажджу.
V.	ДЗІВАЧНЫЯ
Ім сватам, братам чорт і Бог, На што ні глянуць, тое іх. Вятры б ім толькі ўсіх дарог, А болей скарбаў ніякіх.
Разумнік, той на іх у крык;
А дурань рызыцы іх рад; Дзіця высоўвае язык, Насмешкі чыніць гурт дзяўчат.
Гнюсы, паганцы, дзівакі...
У прыцемках яны, як рой ■ Няздзейсненых надзей, які Азлён маной і мішурой.
Паганцы, дзівакі, гнюсы... А грыфы здзеклівых гітар Як сціснуць, вымкнуць галасы— I сум, і бунт, і стогн ахвяр.
I гэта ў іх вачах — плач, смех, Стуманены нудой шляхоў, Любоў да абымшэлых вех I ў прорвы зрынутых багоў!
Наперад жа, бадзяжны тлум, Блукай, пракляты, памірай На краі безданяў, як сум, Якому недаступны рай!
Прырода нават хаўрусу
3 людзьмі прыслужваць пачала — Меланхалічную красу Гардыні вашай гнаць з чала.
За багахульны помсціць жар Вялікіх вашых дум і мар,— Кладзе анафемай на твар Раз’ятранасць вятроў і хмар.
Вас паляць спёкі, маразы Тнуць вашы целы да касцей,
Сярод лазы і дзеразы Б’е ліхаманка ўсё часцей.
Забытыя — на струпе струп, Адхінутыя — жыць не жыць?.. Касцісты ваш, халодны труп Воўк згаладалы аббяжыць!..
Журботныя пейзажы
Катулу Мэнду
I.	ЗГАСАЛЬНЫЯ СОНЦЫ
Згасае праменне Ў палях, ля аконца, Ліе задуменне Згасальнага сонца; Маё захапленне Калыша бясконца, Забыўшы маленне	•
Згасальнага сонца.
А мары, як чары Ў мядункавай слонцы, Плывуць па імшары Да стромы, дзе сонцы, Згасаючы ніца, Сплываюць бясконца Вялікасцю Сонцаў, Якім не спыніцца.
II.	СУТОННЕ МІСТЫЧНАГА ВЕЧАРА
I ўсё, што помню, і сутонне гэта Гарыць-трымціць, як ветразь пурпуровы Надзеі, што знікае, каб налета Зноў выплыць з непаўторнае асновы, Квітнець, як свет дзівосна каляровы Вяргінь, лілей, цюльпанаў, чараквета, Бязмэтна віцца і, як мараў мета,
П’яніць, кружыць раскошліва галовы, Льючы дурман атрутна-адмысловы Вяргінь, лілей, цюльпанаў, чараквета, Пачуцці топячы і мудрасці размовы, Малоць бясконцай млоснасцю нанова I ўсё, што помню, і сутонне гэта.
III.	СЕНТЫМЕНТАЛЬНАЯ ПАГУЛЯНКА
Промнем спозненым тлее даль алей, Ледзь калышацца бледны плёс лілей Сярод цішы вод, дзе сцяной чарот, Светлаты лілей белы карагод. З’адзіночаны, сум нясу на плёс, Ля стаўка іду, ля плакучых лоз, Дзе рухомыя здані-туманы Аж заходзяцца ад глухой маны Крыкам, плачамі качак і драчоў, Крылле ломячы паміж пнёў, карчоў, Паміж тонкіх лоз, дзе свой боль нясу, З’адзіночаны, ў ночы паласу, Што ўжо сцелецца на лілеяў плёс, Промень топячы, спознены, з нябёс Там, дзе ціша вод, дзе сцяной чарот, Светлаты лілей сумны карагод.
IV.	КЛАСІЧНАЯ ноч ВАЛЬПУРГІІ
Гэта— «Фаўст», але іншыя сцэна і лад, Вакханальныя ў рытме ліхім галасы.
Уявіце сабе сад Ленотравы, сад, Смешнаваты і поўны красы.
Плошчы — круглыя, ў цэнтры — фантанаў стажкі, Струны — сцежкі, на іх самых розных манер Мармуровыя, з бронзы марскія бажкі