Зборнік
Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран
Выдавец: Юнацтва
Памер: 270с.
Мінск 1996
Ды што мне тое ўсё, калі мроішся ты, Сэрца радасцю поўніш, святлом пекнаты, Голас ціхі шапоча, што ўчора шаптаў, Твайго Імені ў сэрцы ніхто не стаптаў,— Як на светлую вось, на яго ўсе шляхі Ніжа, ніжа рытм колаў суровы, ліхі.
* * *
Вось-вось канец цяжкой віне:
Засмейся, сэрца, навіне!..
Ужо мінулі дні трывог, Дні суму і ў слязах дарог.
Душа, імгненняў не лічы, Яшчэ няшчасці на плячы.
Яшчэ я — горкіх слоў пляцень, Выгнанніка хімерны цень.
I вочы ў высылцы мае, Каб нешчаслівеў без яе.
I ў пустцы прагна ловіць слых Слоў рэха — залатых, нязлых.
Кахання ўсёй душой жадзён, Вітаю шчасце новых дзён,
Дзе мары — ты, і думкі — ты, I ты — нявеста пекнаты!..
* * *
Песням — гон неймаверны, I — асабліва для той, Якою я, сэрцам верны, Радасць праменю ёй.
У святым яе ззянні Счэзнуць прыкрасці ўсе: Зло, сумненні, хістанні — Веліч песня нясе!
Доўга боязь нямая Сонна цякла, як рака, А цяпер — не стрымаю Радасці, як жаўрука.
Песня, не май спачыну, Жалям няма болып слоў, Шчасце тваё — дзяўчына, Тая, што вернецца зноў.
* * *
Учора хто што гаварылі, спрачаліся, Вочы мае толькі вашых шукалі ўсё;
Позірк ваш мой толькі і перахопліваў, Звыклай бяседы разгон не захопліваў.
Плёткі абрыдлі і шэпты паганыя, За вашым словам блукаў закахана я.
Вы гаварылі, як след замятаючы, Слых я вастрыў, таямніцы шукаючы,
Бо голас ваш — за вачыма гуллівымі Плыў то вясёлы, то сумнымі звівамі,
Ён выдаваў, як вы ні намагаліся, Тое, з чым вы надарэмна змагаліся.
Ды ад’язджаў я, аднак, як захмелены: «Што, калі марнай надзеяй надзелены,
Што, як спажыву ізноў для ілжы дамо?..
О, не, няпраўда!.. Няпраўда ці праўда мо?..»
* * *
Вузкі лямпы праменьчык, камін і агонь; Задуменнасць, што пальчык паклала на скронь; У вачах вочы любыя чэзнуць штоміг;
Час гарбаты дымлівай, загорнутых кніг; Прадчуванне ласкавае — вечар міне, Цуднай стомы, чакання паўсон ахіне Змрок пашлюбнае цішы шчымліва-густы.— 0! Як гонішся, мара, за ўсім гэтым ты Без адкладу на потым, прыпынку, гульні, Нецярплівяцца тыдні, шалеюць дні!..
* * *
Нават страшна яно — сапраўды! — Бо жыву, быццам шчасця выток, Самых сонечных думак віток Выплятае святла нераты.
Любы воблік, такі дарагі, Ён у сэрцы навечна маім, Беражліва стаіліся ў ім Словы ласкі і плачу-тугі.
Хваляванне прабачце, паклон, Шчырасць слоў, што, як я, не відна: Слоўца ваша, усмепіка адна — 3 гэтых дзён для мяне, як закон.
Ды захмурыцца ваша чало, Жэст прывяне, сум вочы спаўе, I жалобнеюць думкі мае, Бы ўсё злудай нябёсаў было.
А не бачыць я вас не магу, Як без будучыні, я тады, Змрок адзін, непрагляднасць жуды, Анішто не змагае тугу.
He кідайце ж мяне вы ў журбе, Хоць закруціць паныла хлусня, Гаварыце бясконца, штодня: «Вас кахаю...», «Кахаю цябе!..».
* * *
Гамана кабарэ, прастытутка мільгне, Чорны вецер платаны бязлістыя гне, Омнібус, бы ўраган жалязяк і слаты, Чатырма калясьмі паўз муры і платы, Чырвань вырачыў воч, прэ шалёна наўгрунь, 3 клуба выйшлі рабочыя, смаляць тытунь, Проста ў хары шпікоў глотак вогненных дых, Капяжы, мур зацёк, слізгата маставых, У канавах — памыі, бруд, гной па вянцы, Вось дарога мая — з раем, што пры канцы.
* * *
Можа, не?.. Хай вакол — дурасць, жах злыбяды, Што ледзь-ледзь шчасця-радасці нам не ўраклі, 3 намі гордасць — заўжды, паблажлівасць — заўжды.
Можа, не?.. Сціплы шлях нас вядзе па зямлі, Блаславёны надзеяй, у клопаце тым, Што не ўсё нам спрыяе калі-нікалі.
Мы ў каханні — за чорным туманам лясным,
Нашы сэрцы спяваюць, як ласкі прамень, Як салоўкі ва ўрочышчы любым, начным.
Ну, а Свет, ён для нас ніякі або дрэнь.
Што чакаць ад яго? Раздражнёны ўвесь, ён
Схоча — лашчыць, а не — мы ўжо толькі мішэнь.
Дык яднайма хутчэй радасць рук, радасць дзён, I, па праўдзе сказаць, за кахання сцяной Смешна нам з усяго, страх ані не відзён.
Дык хадзем крок у крок, нібы дзеці душой, Без турботы пра Лёс, што нас не абміне, Хай рука у руцэ і на сэрцы спакой
Усяго, што кахаецца, ці, можа, не?..
* * *
I дзень настане летні, залаты, Зліецца радасць з поўняй сонца, каб Ты, апранутая ў атласы і ядваб, Была яшчэ пякнейшай пекнаты.
Блакіт шатром высокім задрыжыць, Чало маё з тваім бляднець пачне Ад шчасця, ад чакання, што спачне Ў раскошы, што нам будзе сны кружыць.
I вечар стане лашчыцца затым, Ціш вэлюма прыцішыць даль-прастор, I ціхія пагляды ціхіх зор
На шчасце пасміхнуцца Маладым.
* * *
Ішоў я між здрад і агід, Балючых сумненняў, і быў Рукі вашай промень — мой гід.
Я далеч зары бляклай піў, Бяссілеў надзей небакрай — Ваш позірк світанкам усплыў.
Hi гуку, як вымер быў край, Ды голас ваш клікаў з трывог: «Кроч далей, кроч і не зважай!..»
О, боязь, змрок сэрца, не мог He плакаць я, сумна было; Ласкавейшая з перамог —
Каханне, ты радасць дало.
* * *
He дзьме болей сівер: дрыготка цяпло Танцуе, святлянячы ўвесь небакрай.
I самае хмурае ў свеце чало
Азорыў бы радасцю гэтакі грай!..
Парыж, буркатлівы, хварлівы, і той, Здаецца, шчыруе гасцям дарагім, Каб зліцца ў абдымку з вясной маладой, Мільёнамі рук — чырвань дахаў над ім.
I я болып чым год, як святкую прыход Вясны, што ў душы кожны кратае згіб, Ля полымя — полымя кругазварот, I думка — у думкі ўзіраецца глыб.
Далей, і шырэй, і вышэй сінь нябёс, Блакіт, карануй радасць, шчасця кругі. Мой час — самы лепшы, найлепшы мой лёс, I марам здзяйсняцца адкрыты шляхі.
Дзе лета яшчэ! Дзе асенняй слаты Хвіліна, што зазімак не абміне!..
Любы час любіць мне, была б толькі ты, Дум, песень аздоба мая, ля мяне!
Са зборніка «РАМАНСЫ БЕЗ СЛОЎ»
1874
Забытыя арыеты
* * *
Le vent dans la plaine Suspend son haleine.
Fauart
Знемажэнне крыві, Знесіленне любві, Як дрыготлівасць дрэў У абдымках вятроў, Як ля шэрых шатроў Хораў сцішаны спеў.
О, плынь крохкая хваль!.. Шэпт — няўлоўны амаль,— Подых траў, кліч ракі, Непачутай бяды...
Кажаш ты: «3-пад вады Гул жвірынак цяжкі...»
Ну, а лямант і плач, Сонны стогн ад няўдач. Доля гэта чыя?..
Падкажы, я ці ты Енчым да нематы Ніц каля ручая?..
* * *
Ледзь у хваль ціхі гоман ступлю, Як няўлоўны абрыс даўніх слоў Блісне музыкаю, і я зноў Бляклы сполах кахання лаўлю!..
I душа, сэрца — трызнення шыр: Бы двайнымі вачыма гляджу
I дрыготкі дзень вохка буджу Арыетамі ўсіх чыста лір!..
О, памерці б, табою стаць, прэль, У той міг, калі сполах любві "Раскалыхвае радасць крыві,— О, памерці б ад гэткіх арэль!..
* * *
II pleut doucement sur la ville.
Arthur Rimbaud
• »
Дождж y сэрцы маім, Як над горадам дождж; Стомы, жальбішчаў дым, Скуль ты ў сэрцы маім?
Ціхі стукат дажджын — Па зямлі, па страсе!.. Як нуда без прычын, Льецца песня дажджын!
Дождж — бяссэнсіцы глум — Сэрцу збрыдзеў даўно.
Аніякіх болып дум!.. Бессэнсоўны жаль-сум.
Найлюцейшая з кар
Невядома за што — Без нянавісці, мар Майго сэрца кашмар!..
* * *
De la douceur, de la douceur, de la douceur...
Ineonnu
Прабачваць мусім, i на кожным кроку, Шчасліўшыя мы тым, што людзям годзім. Калі жыццё — не больш як блікі змроку, Дзве плачкі тне, яму мы не заіпкодзім!..
О, каб, як сёстры, душы нашы праглі Даваць зарокі толькі шчырай ласцы, У дальнім шляху вусны б не засмяглі, Благое ўсё сплыло, нібыта ў казцы.
Давайце ж дзецьмі быць, як дзве дзяўчынкі, Здзіўляцца, крочачы ў цнатлівасць рання, Бляднець, не ведаючы, што кахання ўчынкі Прабачаны ўжо намі ім дазваняя.
* * *
Son joyeux, importun, d’un clavecin sonore...
Petrus Borel
Раяль цалуе тонкая рука, I ў вечары — ружова-шэрым, цьмяным — Блішчыць ён, як застылая рака
Пад гукам, нібы шум крыла, рахманым, Такім старым, слабым, зачараваным Парфум дыханнем ад Яе хістка.
I што так ап’яніла, як віно, Што песціць бедную маю істоту Гуллівай ласкай, сціху, ледзь чутно? Чаго ты прагнеш, тонкае руно Рэфрэна шчырага, канаючы ля плоту, За прыадчыненае выплыўшы акно?..
* * *
О, плач, о, плач, мая душа, Яна, яна прайшла спярша.
I больш не цешыць белы свет, Сышло за ёю сэрца ўслед,
Сышлі і сэрца і душа
За той, што ўдаль пайшла спярша.
Каб болып не цешыў белы свет, Сышло далёка сэрца ўслед.
Казала сэрца да душы: «Магчыма гэткае, скажы —
Я, нібы ў высылцы цяпер, Як сумны цень, як люты звер?..»
Душа адказвала: «Пастой, Мы самі прагнем пасткі той.
Мо лепш у высылцы пабыць, Чым шлях далёкі церабіць?..»
* * *
Бязмежжа дарог, Раўніна тугі, Здрадліва снягі Блішчаць, як пясок.
Як медзь, небасхіл. Чакае, ці ўзнік Жальбы маладзік Канаць ля магіл.
Як хмару, нясе Дуб на верасы, Паблізу лясы У шэрані ўсе.
Як медзь, небасхіл. Чакае, ці ўзнік Жальбы маладзік Канаць ля магіл.
Старэча-крумкач, Ваўкі-страхаццё, Куды бежыцё Пад сіверу плач?
Бязмежжа дарог, Раўніна тугі, Здрадліва снягі Блішчаць, як пясок.
* * *
Le rossignol qui du haut d’une branche se regarde dedans, croit etre tombe dans la riviere. Il est au sommet d’un chene et toutefois il a peur de se noyer.
Cyrano de Bergerac
Цені голля ў рачулцы, туманам акрытай, як мы, Мруць, нібыта дымы,
А на ветры, у кронах сапраўдных, жывых дубоў Плач-усхліп галубоў.
Спадарожнік, мой дружа, ля гэтай смугі-бледнаты Пабляднееш і ты,
I патонуць, як слёзы, што лісце высокае лье, Спадзяванні твае.
Бельгійскія краявіды
♦Conquestes du Roy».
VieiUes estampes
ВАЛЬКУР
Колькі тут вулак, Нішаў цагляных!.. Што за прытулак Для закаханых!.. Ля вінаграду Хмель добрым знакам, Што кожны рады Нам, выпівакам!..
Светлыя бары: «Піва ці рому?..» Кельнерак чары Курцу любому!.. Вакзалы — часта... Вясёлай цягі!.. ...Выходзь, і баста — Рай для бадзягі!..
ШАРЛЕРУА
Чарнеюць: роў, Кобальдаў сны, Стогны вясны, Плачы вятроў.
Хто дзе ачах: Пошум аўсоў Ці крылле соў Б’е па вачах?..
Не!.. Вось дамкі — Шэраг канур.
Заводаў шнур Яркі які!
Горад гудзе, Чорны, як ноч. Здзіўленне воч: А сам ён дзе?
Дзікі смурод, Злавесны чад, Жалеза крат, Шум-калаўрот.
Душыць кадык, Скошвае рот, Іржавы пот, Металаў рык.
Чарнеюць: роў, Кобальдаў сны, Стогны вясны, Плачы вятроў.
БРУСЕЛЬ
Простыя фрэскі
Бег ружовы, зялёны
I далінаў, і рампаў У паўпрыцемку лямпаў, Што ўсе зблыталі тоны.
Сонца жар сплыў пакорны, Акрывавіўшы ўзгоркі, Дрэў абломкі-заморкі, Спеў птушыны, мінорны.
Сум цяжкі, адвячорны Ўсё тушуе, як тайна, Закалыхвае, чорны, Стомы ўсе аднастайна.
Акварэлі
SPLEEN
Найчырванейшы ружаў пук I найчарнейшы сценаў плюшч.