Зборнік  Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран

Зборнік

Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 270с.
Мінск 1996
43.27 МБ
Дык вось, без пышных слоў і форм, Хай пазайздросцяць нам вякі, Здзяйсняйся, сон пра сытны корм, П’ямо, закусвайма, ваўкі!..»
РАНІЦА
Леону Ванье
Чырвань рыжая ў зары На зыходзе лета, I грамы, як званары, У крыві — штыблеты.
Летуценна, ціха ноч Бледная растане,— Цені-дрыжыкі — наўзбоч!.. Ружавей, світанне!..
Далеч свеціцца, курыць Над расой азяблай, Рэчка вось-вось заблішчыць Аголенай шабляй.
Спеў разбуджаных палёў, Туманоў бавоўна
3 траў, кустоў і тапалёў Чэзне прэч раптоўна.
Пераліваў — цэлы свет, Колераў багата.
Вунь і вёскі сілуэт, Блісне часам хата
Шклом акенца, і ляцяць
Зайчыкаў пагоні
Цемру ў ціхім лесе цяць, Разварушваць гоні.
А світанне ўсё шырэй, Стукнуў плуг, барозны Першыя Яяглі, і рэй Буркатлівы, грозны
Певень распачаў якраз, Нелюдзем лапоча:
♦ 3 хлебам, што не ўцешыць вас, 3 сіверам у вочы!..»
А над хатамі — дымкі, Цішыню брэх зводзіць, Схілам звычна напрамкі Аратай сыходзіць.
Дзень шырэе сапраўды, Хор званоў — мкне ў вырай. Менш няпраўды вам, бяды, Больш любові шчырай!..
ВЯЧЭРА
Ю. К. Гюісману
Цямнела ў пакоі, халодным і цесным, калі Зайшоў чалавек, зацярушаны снегам; прайшлі Тры доўгія дні, ён ні слова не прагаварыў — На мігі жанчына паказвала штось дзетвары.
Бьіў ложак, сундук, і чатыры аж крэслы было, Яшчэ занавескі, калісьці бялявай, крыло, Блашчыцамі змаранае, і развалены стол — Бядой неймавернай усё патыхала наўкол.
Чало велічэзнае, чорны агонь у вачах, Душою свіціўся быў той чалавек, не ачах, Быў тое, што кажуць, не абы-які кавалер, Па-свойму прыгожай была і жанчына цяпер.
Ды вось працягнула Галота знішчэння руку, I ўсё чалавечнае з іх — у няпамяць-раку, Пачцівасці згубленай сумны світае канец: Назаўтра яна — проста самка, ён — проста самец.
Затое мы ўсе за сталом каштаваць селі суп, Што ў місках дыміўся, і мяса пакласці на зуб, А цені ад міс і ад нас наўкруга па сцяне Хадзілі, як толькі каторы з нас лямпу скране.
Мы — дзеці малыя і бледныя, ды мацакі, Хоць рэбры тырчаць у бакі, як сухія сукі Зімой — на марозе, на сцюжна-калючых вятрах, Улетку — удушлівай спёкі, грымотаў не страх.
Раз-пораз, гайднуўшыся, лямпы святло мігатне, I стрэльбу старую відно на цвіку на сцяне.
Калі ж прыглядзевда, шукаць пільным вокам шпіка, Убачыш у шафе драўлянай і з-за сундука
У стос паскладаныя пыльныя томікі кніг— «Гісторыі», «Энцыклапедыі», розных другіх, Ну, а пад матрасамі — самы надзейны там спрат Любоўных раманаў ад бабак, ад мамаў і тат.
Ды мы ўжо ямо. Незнаёмец, пахмурны такі, Да рота гідлівыя нейкія цягне кускі, 3 паглядам, нібыта яму тут пакорныя ўсе, Што ён не такую яшчэ смакату прынясе.
Жанчына аб іншым успомніла, у вёсцы дом, Карэту як дзіва, каня, што б’е дол капытом, У час той якраз, калі дзеці ля місак-карыт Парохквалі, можа, ці плакалі шчыра наўзрыд.
ГІЕРАМОЖАНЫЯ
Луі-Ксаўе дэ Рыкару
1
Жыццё перамагло, загінуў Ідэал,
I вось пад коньмі пераможцаў, запацелых Ад крыку, радасці, падобнай на аскал, Братоў, што ўмерці толькі горда ўмелі, целы.
А мы, хто выйшаў з бойні гэтае жывы,— 3 пагаслымі вачыма, мёртвым крокам, У брудзе, у крыві, не ўзняўшы галавы, Брыдзём, прыдушаныя крыўдай, стогнам, змрокам,
Брыдзём наўгад у ноч, у даль пуцін, Нібы забойцы, закляймёныя навечна, Без заўтрашняга дня, сям’і, хацін, У водблісках лясных пажараў стрэчных!
Ах, лёс!.. Дабег ён круга: болып няма Надзей, і толькі паражэнне явай правіць, Высілкі неймаверныя — дарма, Адно што засталося нам — нянавісць славіць.
Адно што засталося — ляжа ноч.
Пра пахаванне трупаў мары кінуць, Бясшумна ўмерці падалей ад воч, Дастойна пераможаных загінуць.
2
Дрыготкім досвіткам трапеча небакрай, Дыхнуў лядзяна недаспалы вецер ніцы.
Зара! I кветкі зноў цвітуць, і лісцем гай Ажыў пад халадком ласкавым зараніцы.
Усход рудавы ружавее, срэбра зор
Сплыло, зблакітнеўшы зусім на развітанне;
Крык пеўня пабуджае жвава двор;
Жаўрук узнёсся, захліпнуўшыся,— світанне!
I — ярка, ярка — раптам сонца. Узгарай, Дзівоснае!.. Ды — як ты можаш, дзіва.
Быць так вось — поруч, каля сноў кашмарных, зграй, Што на ахвярах банкетуюць хціва?!.
Ды дзіва прадаўжалася — у сэрцы ўраз Прабіўшыся, праменняў радасных дрыжанне Будзіла гнеў ранейшы, гідкасць ад абраз I ў бітвах пасці неадольнае жаданне.
Пад’ём, пад’ём! Наперад — праз шакалаў роў!
Даволі ганьбы, перадышак быць не можа! На бой, сябры, каб з нашых сэрцаў кроў Дыміла на лязе мячоў варожых!
3
Ноч. Пераможаныя ў цемрадзі турмы
Гавораць: «Хай ў кайданах мы, ды — жывыя;
Хай змрочны цяжар іх згінае плечы, мы He згінем, пакуль кроў у венах злосцю вые».
3 вачніц глыбокіх воч маланкавы дазор
Віжуе, не засне; пад хмурымі ілбамі
Мозг петлі ўе, мозг тчэ смяротны прыгавор!..
«Моц шчэлепаў, запальчывыя рукі — з намі!..
Вы, легкадумцы, вам раскаяцца яшчэ
Ў памылцы, незаўважанай адразу: Спагада ваша нас абразаю пячэ, I мы адпомсцім тройчы за абразу.
Вы закавалі нас! Ды ланцугі хіба
He для таго, каб іх напільнік грыз, каб імі Біць стражнікаў, а там — не вашая гульба, Там — воля і прастор, і нашы леты, зімы.
I новыя баі! I перамога нас
Мо стрэне на бязлітаснай злой пожні, А выйдзе Права пераможцам на той раз. To будзе сапраўды той раз — апошні!..»
4
Мярцвяк — мярцвяк і ёсць, нішто ўвесь чад балад, Меч востры справу ведае сваю дакладна,
Даўно са зданямі ў навейшых дзён разлад, I валасоў не дыбіць ноччу жах баладны.
Раландаў конь, Раланд — пусты міфічны сказ.
Навошта сілы, час губляць на іх нядзельмі?
Пацешылі сябе надзеяй, што мы вас
Памілуем, дык памыляецеся вельмі!
Ад нашых рук канаць вам! Лёс, удачы ўзыч! Благаючы, канаць вам, вашай клятай касце!
Так зычыць праўды кліч, так зычыць помсты кліч
I прага чым хутчэй людзям наблізіць шчасце!
Няплодны ж гэты грунт, які так доўга сох, 3 жыл вашых кроў захлебча з радасным
прыцмокам,
I пара задыміць гаркавая з-пад сох
I ўздымецца, ружовячы краі аблокам,
Ваўкі, сабакі, груганы расцягнуць прах, Збялеюць косці вашы на дажджы бадзяжым, I радасны наш вольны смех не зглушыць страх, Што мерцвякі ёсць мерцвякі, мы вам дакажам.
ПАЦЕШНЫЯ ПАРАДЫ
Раулю Паншону
Дзяўчат цеш і дам Усюды, заўжды.
Ды бойся нуды Усіх эпіталам.
He пі пакрысе!.. Гарэлачка — цуд, Дзівос дзіўных пуд Табе паднясе.
Каму, што відно?!
Брахня ўсё і злосць!.. Кім, чым хто з нас ёсць, Знаць сэрцу адно!..
Пяе кроў яшчэ!..
Далоў млявы ўсхліп!.. Што, стрэмкаю шып У пятцы пячэ?..
Што, твар да крыві Расквасіў віхор?..
Дык наперакор Спявай, ружы рві!
Да лепшага ўсё На свеце ліхім!
I перш за ўсё ўсім Магчы, як дзіцё,
Казаць ўсё і быць Ахвярай за іх: Багі ўсе такіх
Павінны ж любіць!..
У райскай красе Калісь расцвіцеш, I тым сябе цеш Цяпер пакрысе!
Дасюль вось жылі. He біў Лёс цябе, Каб гуз — на ілбе, 3 вачэй — матылі!
А ці не танчэй Каваная сталь?..
О, ціш райскіх пальм — Лагода вачэй:
Святы Міхаіл, Георгій святы Кувалды-пуды Ўздымаюць што сіл...
Дык усмешкай будзь Між плачак адных, Апошні траць дых, А руж не забудзь,
Драмі ў крамяні Іскрынкай святой, Маліся душой: Міні, рай, міні!..
Са зборніка «КАХАННЕ»
1888
УДАВЕЦ ГАВОРЫЦЬ
Бачу: людзі на моры ў бядзе, Бурным моры маіх горкіх слёз, Хвошча ў вочы вятрыска, гудзе Сярод ночы, дзе цемра і *sos!» I дзе зоркі ў дрыготкай вадзе.
Бачу маці, зусім маладой, 3 хлапчаняткам, дарослым амаль, Hi вясла ў іх, ні мачты, вадой Залівае плынь стромая хваль — Хлапчанё з ёй, такой маладой!..
Вольнай хваляю барку нясе. Учапіўся за мацеру сын, Ён не ведае, дзе іх страсе 3 баркі шквалам на вечны спачын, Верыць плыні, аднак, што нясе.
Спадзяецца на Бога, бядак, Верыць лёсу, малеча, свайму... «Задыхнецца буран ад атак,— Я душою прарочу яму,— Болып не будзе зласлівіцца так!..»
Будзе цііпа па збытай бядзе Сярод мора маіх добрых слёз!.. Ад маіх шчасных воч на вадзе Сярод ночы, дзе сцішыцца «sos», Бы анёлаў двух, цень расцвіце.
ЁН ГАВОРЫЦЬ ЯШЧЭ
Выбачэння, спачыну няма, А тым болей мандата ў сенат!.. 3 галавы абгавораць да пят, Што сцішэў ты, блазнуеш дарма, Прымірыцца ўжо час акурат, Ды вайна ёсць вайна: досць ілгаць — Паміраць або перамагаць!..
Твае норавы, кажуць, без меж, Раўнавагу табе дасць наш мір, Словам — волю, а думкам — глыб, шыр, Дык хутчэй ці ніколі! Рубеж Тваіх модлаў — загады, як вір, Чэрні, ты ж — выключэнне. А не — Славы ў іншай шукай старане!..
Пыхай дыша, Распустай іх тон: Так трубы вялай глухне захлёб У падманнай прыўкрасе трушчоб, Напаўняючы флейт гідкі звон Іх шаленствам. Знаёмы мікроб! • Гэта — горад, адстойнік памый, Час мінулы, што п’е на злом шый,
Пошлы, хмуры ў вяселлі Парыж, Раздражнёны ў пітве, куцяжах, Залівае адчай, арый жах Інвалідам, што трапіў пад крыж. «Ты,— Распуста мне шэпча,— стары ж: Усё, хопіць, пара адпачыць!..» Як заклятая, Пыха маўчыць.
Хрысце-Божа, ты ж бачыш, грашу, У рай дзверы закрыўшы, не я, Я — павінен, віна — не мая, Толькі смерці ў малітвах прашу. Я — ягня, мая воля — твая.
Хоць чаборам увесь я прапах, Воўк з павагай папрэ у зубах!..
Дык пасі маё сэрца, пасі, Што цяпер адзінокае тут
I баіцца адно між пакут Аставацца: знямогу — страсі, He чапіўшы надзей добры кут, He сцішаючы іх светлы грай, Ты яму за табой крочыць дай.
ВЯЧЭРНЯЯ ДУМА
Эрнэсту Райно
I
ЦІ стоены ў траве выгнання бледна-сіняй, Ці з-пад сасон, што серабрыў імжыста іней, Ці то, як здань блукаючы ў палях, Наводзячы на скіфаў мірных жах
У час, калі гурты — багацці пастуховы — Ад русых варвараў шукаюць марна сховы, Авідзій, ён — пясняр ласкавы закаханых, мар, Любошчаў маг, ён прагна, хціва, доўга ў далеч хмар Глядзеў, бязмежжа мора азіраў у суме.
Чало пакутнае журылася ў задуме, Брыво калмацілася, вялы зрок тлеў ледзь, Запушчаная, дзеркачом гусцела шчэць, А сівізна валос ужо даўно зрадзела, Шмаццё ад сіверу ледзь прыкрывала цела — Нямыя сведкі выкуплення і жальбы, Легенды жорсткай, ляментацый, што з гульбы Шалёнай, ярай задыміліся, бы кратэр, Каб суд урэшце асудзіць твой, імператар. Авідзій, сумны ўсё, успамінаў свой Рым, Той Рым, якому слава яго, веліч — грым, Аздоба толькі. Божа! Праведны твой суд: He дзесьці ўсё ж я адпакутаваў, а тут.
П
Сапраўды, я пакутаваў шмат!..
Нібы злоўлены воўк, што з-за крат, Збіты, спляжаны, не пабяжыць Свежаніны на волі куснуць Ці ў закутку надзейным прыснуць,— Перад кожнай халерай дрыжыць.