Зборнік
Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 270с.
Мінск 1996
У тварык ёй,
Вей весне восенню, зімой, Магаметанскіх воч завой
У каталічкі трапяткой, Ён, як раскол,
I я ў ім, смуцен і вясёл, He мудрагошчу, нібы вол: Цябе кахаць дасі дазвол, Д’ябал, анёл?..
ГАДАВІНА
Вільяму Ротэнштайну
Мне было пяцьдзесят, калі гэта здарылася...
Пра музыку пялёсткаў я не мару, Блакітная мне птушка не пяе.
Мой зрок прыгас ад гневу і кашмару, Нібы на лішняга, той-сёй плюе.
Што ж, пяцьдзесят не прымеш за знаходку... Мой спелы век, прынёс не дужа ты: Хістлівую, няпэўную паходку
I ў кроне толькі мёртвыя лісты.
Сябры прыйшлі, усцешваюць: «Прарокам He быў ніхто ў сваім манастыры!..» Вясёлым азіраюць мяне вокам, Гавораць, што зусім я не стары.
Даскочылі на мой паверх, з парога Засыпаць кожны кветкамі гатоў, Да веку дадаюць майго дурнога Ў сваіх жаданнях больш яшчэ гадоў.
Пасля ж, калі запоўнілі ўвесь хорам, I залатое праз крышталь віно Ўсміхнулася ўсім, мне здалося, хорам Спяваюць з намі кветкі заадно,
А канарэйкі ўслед за папугаем Рулады з клетак рынулі свае, Паверыў я: іду зялёным гаем, Блакітная пташына мне пяе.
НА МОЙ БЮСТ
Майму другу Нідэрхаўзерну
Бюст мой, што будзе мяне Рэпрэзентаваць нашчадку, Важкасць не праміне Засведчыць ўсім напачатку.
Важкія, не скажаш: не, Галоўка і дум пячатка, I клопат, што шыю гне I лёг на міжброўе складкай.
Што скажуць усё ж месье I дамы наступнай эры?..
«...У рысах — жорсткасць без меры,
3 воч — полымя чорнае б’е — Недобразычлівасці знак...
...А скульптар меў талент, аднак...»
Са зборніка «ЭШГРАМЫ»
1894
* * *
Што ж!.. Падлічвай, збяром Плён зацішных палян Захаплення Дабром
I Красы, што не зман.
* * *
Нічога не хачу — адной жальбы Флейт у далёкім зарыве згасальным. Змарыўся я ад лютай барацьбы, Нічога не хачу — адной жальбы Згасальных флейт на небакраі дальнім.
Ах, сполахі шалёныя зары!
He клічце мужнасць у паход, прыстала. Хачу і не магу ісці, стары, Пад перазвон ваш, сполахі зары: Хачу адно, каб песня дагайдала.
Высокі дзень навалу хмар ссячэ, Ды мара толькі стомай напаўняе Мне голаў, што ў вянку хвалы яшчэ, Хоць перамога наваль хмар сячэ, Нішто паўсну майго не супыняе!
Жанчыны, вы герою ў барацьбе Пасля паходаў — эліксір для цела. Спакою, сэрца, мірнага табе! Вар’яцкіх сурм не трэба, у жальбе Хачу, каб толькі флейта ціха пела.
* * *
3 вамі, старэйшыны, гэта рашаць, 3 вамі, каго разумець мог, любіць, Роўна грашыць, роўна і разграшаць.
3 думак адно сёння мне ўваскрашаць Выратавальнае Можа Быць.
Смерць мая ўжо ў недалёкай труне, Бліжай, чым здолее сэрца ўцячы, Верная, з веры не зверне мяне — О, каб хутчэй мне памерці змагчы!..
Пошукі між спаконвечных бадзяг, 3 чорных не вырвацца пашчаў-начэй, He да падзяк — толькі посвісты дзяг, Што вам ласкавы зычаць працяг: «Падла старая, падай хутчэй!..»
* * *
I пакуль мы ідзём, значыць, бачыць мне вас,
* каго стрэў
У цемрыве чорных дрэў,
I пакуль мы прыйдзем у хмялі, як чмялі, як светлякі, На бераг яркі ракі,
I пакуль з каляі нас не выбіў пад крыж Сэрцаў разбітых Парыж,
I сваёй дабратою калыша зямля, Мары тчэ спакваля,
Дык хадзем сніць, заснуць у апошні раз.
Бог, збудзі потым нас.
ПЕРАКЛАД ЛЕАНІДА ДРАНЬКОМАЙСЮКА
МАСТАЦТВА ПАЭЗІІ
Шарлю Морысу
Спачатку Музыка... I з ёй Застанься і забудзь пра Слова. Паветра, хваля — вось аснова Дзеля паэзіі тваёй.
Гаворка — стыгма на шчацэ!
He словы здабываюць складнасць — Спявай і з’явіцца дакладнасць 3 вакхічным кубкам у руцэ,—
I позірк юны праз вуаль,
I дзень арфічны ў струнах поўдня, А, восенню п’яная, поўня На зоры скідвае свой шаль!
Пусці адценне на парог!
He колер, а яно ўладарыць — Вядзе да шлюбу сны і мары, I з флейтай паляўнічы рог!
Цынічны смех не для цябе, А для якой часночнай кухні — 3 ім вочы, плачучы, апухлі I аддалі блакіт журбе.
Напышлівасць пятлёй здушы — Няхай хрыпіць пустое горла, Хай рыфму неспакой агорне, Каб сон пайшоў з тваёй душы.
Хто рыфму даў на шкоду нам?
Які вар’ят, які прыблуда
Прывабіў нас фальшывым хлудам I дуплы выглыбіў званам?
Дык Музыкі — на ўвесь твой лёс!
Тады душа ў лірычным цудзе
Нябёсы новыя здабудзе, Каханне іншае ўсур’ёз.
Хай верш у добрых авантурах I ў ранку ветраным жыве, I ў мяце з кменам, і ў траве... Астатняе ж — літаратура.
1874
МАРСКІ КРАЯВІД
Звонкі акіян
У дрыжанні хваль Топіць поўні жаль I вачэй туман.
Навальнічны глыж Коле напалам Неба вечны храм, Як руды гладыш.
Хваляў злы ўскалых, Канвульсіўны шал Паўз вышыні скал — He адной, а ўсіх.
На высокі суд Да саміх нябёс Ураган узнёс Пекла страшны цуд!
1865
ФАЎН
Гліняны фаўн стары Смяецца, пэўна, з нас, Вяшчуючы дары Благія ў светлы час.
Удача ў нас адна, Мы — сумныя з табой, Ад нас бяжыць яна На тамбурынаў бой.
1868
* * *
У сне чарнее Жыццё-скананне: Засні, надзея, Засні, жаданне!
He бачу болей I памяць трачу. Hi зла, ні волі... 0, сум жабрачы!
Я стаў калыскай. Мяне калыша Рукой няблізкай Ціша, ціша!
1875
ЗНЯМОГА
Жоржу Куртэліну
Я — сын імперыі перыяду сканання, Як і пры варварах, так і без іх Складаю акравершы з дзён сваіх, Стыль залаты пазычыўшы ў змяркання.
Душа тужлівая не ведае адхлання, Зноў бачыць кроў на ўсіх шляхах цяжкіх. Павольна кветкамі навін такіх
Ці акравершамі ўпрыгожваць існаванне?
He марыць, не жадаць пра смерць, пра цішыню!
Дапіша ўсё! Баціл, твой смех падманны!
Дапіта, з’едзена! I словы ўсе сказаны!
Адзіны верш благі, што кіну да агню, Адзіны раб ляны, што мне жадае гора, Адзіны сум цяжкі, які сціскае горла. 1884
ЗАЎВАГІ I КАМЕНТАРЫІ
ФРАНЧЭСКА ІІЕТРАРКА
«САНЕТЫ»
1 XIX санет пераклаў Юрка Гаўрук.
2 3 Егіпта здраднік... — Пталемей.
‘ Марцэла, Цэзара ці Паўла слава...— Марцэл, Юлій Цэзар, Павел Эмілій — славутыя рымскія ваяводы, атрымалі шэраг бліскучых ваенных перамог.
4 Пандольфа Малатэста — багаты і ўплывовы сеньёр Рыміні, сябаф Петраркі, да якога звернуты гэты санет.
’ Тытон, паводле грэцкай міфалогіі, быў сынам аднаго з траянскіх цароў. Зеўс, выкояваючы просьбу Тытонавай каханай Эос, зрабіў яго неўміручым, але не даў яму вечнай маладосці. Тытон зрабіўся вечным сівым і лядачым старцам.
ДЖОРДЖ ГОРДАН БАЙРАН
♦ ПАЛОМНІЦТВА ЧАЙЛЬД ГАРОЛЬДА»
КАМЕНТАРЫІ
ЛІРЫКА
1802—1824
На смерць дзяўчыны — швагеркі аўтара, вельмі дарагой ягонаму сэрцу.— Паводле прызнання Байрана, самы першы яго паэтычны твор, напісаны ў чатырнаццацігадовым узросце і прысвечаны яго швагерцы Маргарэт Паркер.
Развітанне з Ньюстэдскім абацтвам.
Ньюстэдскае абацтва — радавы маёатак Байранаў у графстве Нотынгем. У час ліквідацыі манастырскіх земляў пры Генрыху VIII Ньюстэдскае абацтва ў 1540 г. перайшло да продкаў Дж. Г. Байрана і дасталося яму па спадчыне ў 1798 г. пасля смерці стрыечнага дзеда Уільяма Байрана.
А с і я н — герой кельцкага народнага эпасу.
Харыстон (дакладней — Хорыстан) — замак у графстве Дэрбі, старажытны маёнтак Байранаў.
Аскалон — крэпасць у Палесціне, дзе крыжакі змагаліся з сарацынамі ў XI — XIII стст. Дакладных звестак пра ўдзел Байранавых продкаў у крыжацкіх паходах не зафіксавана.
К р э с і.— У 1346 г. англічане на чале з Эдуардам III перамаглі французскую армію Філіпа IV у бітве пры Крэсі (Паўночная Францыя).
Марстан.— Пры Марстан-Муры ў 1644 г. Кромвель разбіў войска караля Карла I, якому заставаліся вернымі продкі Байрана ў часы Англійскай буржуазнай рэвалюцыі XVII ст.
Руперт— сваяк караля Карла I, англійскі военачальнік.
Чаварт Мэры Эн (1786—1832) — спадчынніца суседняга з Ньюстэдскім абацтвам маёнтка Анслі (дакладней — Энслі), якую Байран пакахаў падлеткам і захаваў пачуццё на ўсё жыццё. У жніўні 1805 г. яна выйшла замуж за Джона Мастэрса. Байран прысвяціў ёй шэраг вершаў.
Бічэр Джон Томас (1770—1848) — пастар, з якім Байран пазнаёміўся ў Саўцвелі і які меў вялікі ўплыў на юнага паэта. 3-за адмоўнага водгуку Бічара на першы зборнік вершаў «Лятучыя накіды» (1806) Байран знішчыў увесь тыраж ужо надрукаванай кнігі.
Фокс Чарльз Джэймс (1749—1806) — англійскі дзяржаўны дзеяч, адзін з лідэраў партыі вігаў, які горача выступаў у абарону правоў на самавызначэнне Злучаных Штатаў Амерыкі, асуджаў вайну з рэвалюцыйнай Францыяй.
Чэтам Уільям Піт Старэйшы (1708—1778) — англійскі дзяржаўны дзеяч, лідэр партыі вігаў, прэм’ер міністр Вялікабрытаніі (1766—1768), памёр у час выступлення ў парламенце.
Ода аўтарам біля супраць разбуральнікаў станкоў.— Надрукавана ананімна 2 сакавіка 1812 г. у газеце вігаў «Морнінг кронікл» адразу пасля таго, як англійскі парламент прыняў закон, паводле якога разбуральнікі станкоў караліся смерцю. Абароне лудзітаў была прысвечана першая прамова Байрана ў парламенце, з якой ён выступіў 27 лютага 1812 г. у палаце лордаў.
Лорд Э (льдан)Джон Скот (1751—1838) — англійскі палітычны дзеяч, лідэр партыі торы, лорд-канцлер (1801 —1827).
Лорд Р(айдар) Рычард (1766—1832) — міністр унутраных спраў Вялікабрытаніі (1805—1812), торы.
Лорд Ліверпуль Роберт Бэнкс Джэнкінстан (1770—1828) — прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі (1812—1827), які ўнёс на разгляд палаты лордаў біль (законапраект) аб пакаранні смерцю лудзітаў.
•Брут» (ад лац. brutus) — жорсткі, бязлітасны.
Жывы некаранованы кароль — прынц-рэгент у 1811 — 1820 гг., а з 1820 г.— кароль Георг IV (1762—1830).
Дачка Іефая.— Сюжэт верша пабудаваны на біблейскай легендзе: іудзейскі правадыр і вярхоўны суддзя Іефай даў абяцанне богу Ягове, што калі той аддасць іудзейскім войскам перамогу над аманіцянамі, дык першы, хто сустрэне пераможцаў, будзе прынесены ў ахвяру; насустрач Іефаю пасля перамогі войска над ворагам выйшла яго адзіная дачка.
Галашэнне Ірада па Марыямне.— У аснове верша біблейская легенда, паводле якой Марыямна, жонка іудзейскага цара Ірада, была западозрана ў нявернасці мужу і забіта па яго загаду. Да гэтага ён зрабіў яшчэ шмат злачынстваў: забіў свайго дзеда, бацьку, брата і дзядзьку. Прымара Марыямны праследавала яго і давяла да вар’яцтва.
Сенахерыб (705—681 да н. э.) — асірыйскі цар. Паводле біблейскай легенды, яго войска было знішчана Ангелам Смерці, які быў пасланы Яговай у адказ на малітвы іудзейскага цара Езекіі.
Колрыдж Сэмюэль Тэйлар (1772—1834) — англійскі паэт-рамантык. Эпіграф узяты з яго паэмы «Крыстабель» (1816).
Стансы да Аўгусты.— Верш прысвечаны зводнай сястры Байрана па бацьку — Аўгусце Лі (1783—1851).