Зборнік
Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран
Выдавец: Юнацтва
Памер: 270с.
Мінск 1996
Фаларскі бы к.— Тыран сіцылійскага горада Агрыгенты Фаларыд (565—549 да н. э.) спальваў асуджаных на смерць у медным быку.
С і д — герой іспанскага народнага эпасу, змагар за вызваленне Іспаніі ад маўраў.
... як Самуіл супраць Саула...— Паводле біблейскай легенды, першы цар іудзеяў Саул часта спрачаўся з прарокам Самуілам, які памазаў яго на царства. Пасля смерці прарока Саул выклікаў яго цень, і той прадказаў смерць Саулу і пагібель усяму яго роду.
Патрык Генры (1736—1799) — адзін з кіраўнікоў вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—1783 гг.
Тры дурні — рускі імператар Аляксандр I, аўстрыйскі імператар Франц I і кароль Прусіі Фрыдрых-Вільгельм III — асноўныя ўдзельнікі Кангрэса Свяшчэннага Саюза ў Вероне І822 г.
«Кан Грандэ» — «Пёс Вялікі» — мянушка аднаго з валадароў Вероны (памёр у 1329 г.) з роду Скадігераў, якія правілі ў Вероне з 1259 г. на працягу 127 гадоў.
К а т у л (84? — 54 да н. э.) — рымскі паэт-лірык. Паводле падання нарадзіўся ў Вероне.
Лагарф Фрэдэрык Цэзар (1754—1838) — швейцарскі дзяржаўны дзеяч і пісьменнік, прызначаны Кацярынай II настаўнікам вялікіх князёў Аляксандра і Канстанціна. Даследчыкі лічаць верагоднай сустрэчу Байрана з Лагарфам, калі яны разам жылі ў Швейцарыі летам 1816 г.
Д ы я г е н (каля 412—323 да н. э.) з Сінопа ў Малай Азіі — старажытнагрэчаскі філосаф. Байран намякае на шырокавядомы анекдот: калі Аляксандр Македонскі ўбачыў Дыягена ў бочцы і абяцаў выканаць любую яго просьбу, філосаф папрасіў імператара толькі адно, каб той адышоў убок і не засланяў сонца. У Байрана гэты анекдот мае метафарычнае значэнне: рэакцыйная палітыка Расіі і Аўстрыі і іншых удзельнікаў Свяшчэннага саюза засланяе грэкам і другім прыгнечаным народам сонца свабоды і незалежнасці. Расказваюць таксама, што Дыяген меў звычку шукаць днём з ліхтаром Чалавека.
Гэты анекдот выкарыстаны ў заключных радках X страфы.
Канстан Бенжамен (1767—1830) — французскі палітычны дзеяч, пісьменнік. Выбраны ў палату ў 1819 г., стаў адным з лідэраў буржуазна-ліберальнай апазіцыі ў Французскім парламенце.
Т у л і й — Марк Тулій Цыцэрон (106—43 да н. э.), старажытнарымскі палітычны дзеяч, прамоўца, філосаф, пісьменнік. Консул у Рыме (63 г. да н. э.).
Дэмасфен (каля 384—322 да н. э.), старажытнагрэчаскі прамоўца, палітычны дзеяч, філосаф, ідэолаг старажытнагрэчаскай рабаўласніцкай дэмакратыі.
«Жаданы» — адзін з традыцыйных тытулаў французскіх каралёў.
Гартвел — замак у Англіі, дзе жыў Людовік XVIII у выгнанні.
Канінг Джордж (1770—1827) — міністр замежных спраў Англіі пасля Каслры. Канінг праяўляў некаторую самастойнасць і незалежнасць у палітыцы, таму Байран папярэджвае яго аб нянавісці з боку торы.
Цынцынат (нарадзіўся каля 519 да н. э.), рымлянін, які вылучаўся прастатой і строгасцю жыцця. Быў у 460 г. да н. э. консулам, потым двойчы дыктатарам I, нарэшце, вярнуўся зноў да свайго плуга.
I с а ў.— Паводле біблейскай легенды, Ісаў, сын патрыярха Ісаака, прадаў за чачавічную поліўку права першародства і потым горка ў гэтым раскайваўся.
Сімплегады — у старажытнагрэчаскай міфалогіі скалы, якія плавалі ў праходзе ў Понт (Чорнае мора). Паводле падання, яны ссоўваліся і знішчалі караблі, якія праплывалі паміж імі.
М і д а с.— Паводле старажытнагрэчаскага міфа, фрыгійскі цар, які быў надзелены богам Дыянісам здольнасцю ператвараць у золата ўсё, да чаго ён дакранаецца, і ледзьве не памёр ад гэтага падарунка.
Альцына — гераіня паэмы «Неўтаймаваны Раланд» італьянскага паэта-гуманіста Лудовіка Арыёста (1474—1533), якая ўвасабляла сабой плоцкія жаданні. Некаторы час яна цешылася асалодамі кахання з сваімі выбраннікамі, а потым пераўтварала іх у дрэвы, каменне, вадаспады, жывёлін і г. д.
Несамарыцяне — іудзеі, у адрозненне ад самарыцян — жыхароў старажытнага горада, а потым і цэлага рэгіёна ў Палесціне, якія трымаліся іяшай веры.
«Д р у г і Ерусалім» — Ізраіль, пра які марылі яўрэі ў выгнанні.
Ш э й л а к — персанаж з камедыі У. Шэкспіра «Венецыянскі купец», яўрэй-растаўпічык.
Метэрніх Клеманс (1773—1859) — аўстрыйскі дзяржаўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў Свяшчэннага саюза. 3 1802 г.— міністр замежных спраў, у 1821 —1848 гг. канцлер Аўстрыі.
Велінгтон — прадстаўнік англійскага караля Георга IV на Веронскім кангрэсе.
Шатабрыян Франсуа Рэне (1768—1848) — французскі пісьменнік і дзяржаўны дзеяч, у перыяд рэстаўрацыі манархіі пасля Напалеона быў міністрам, прадстаўляў на Веронскім кангрэсе французскага караля Людовіка XVIII.
Хітры грэк — граф Капа д’Істрыя, які служыў у міністэрстве замежных спраў у Расіі, потым стаў прэзідэнтам Грэцыі.
Монтмарансі — міністр замежных спраў Францыі. Пасля Веронскага кангрэса 1823 г. Людовік XVIII зрабіў яго герцагам. У юнацтве Монтмарансі быў заўзяты якабінец: у жніўні 1789 г. патрабаваў знііпчэння феадальных правоў, а ў чэрвені 1790 г.— знішчэння дваранства.
А р г у с — у старажытнагрэчаскай міфалогіі шматвокі велікан. Байран іранічна намякае на Адама Нейперга,’які страціў адно вока на полі бою.
Карл Вялікі (768—814) — французскі імператар, які ў выніку заваявальных войнаў стварыў магутную імперыю.
Вось Андрамаха...— і побач — П і р.— Іранічнае параўнанне Марыі-Луізы з гераіняй «Іліяды» Гамера — Андрамахай — увасабленнем жаночай вернасці. Пасля падзення Троі Андрамаха стала ахвярай грэчаскага героя Піра. Пад Шрам Байран падразумявае герцага Велінгтона, які нанёс канчатковае паражэнне Напалеону пры Ватэрлоо 18 чэрвеня 1815 г.
«Клэймор!» — баявы кліч. Па-шатландску — «Меч».
ЗАЎВАГІ
1 Сусвет падобны на кнігу, і той, хто ведае толькі сваю краіну, прачытаў у ёй толькі першую старонку. Я ж перагарнуў іх даволі многа і ўсе знайшоў аднолькава благімі. Гэты вопыт не мінуў для мяне бясследна. Я ненавідзеў сваю айчыну. Варварства іншых народаў, сярод якіх я жыў, прымірыла мяне з ёй. Калі б гэта было толькі адной карысцю, здабытай мной у маіх вандраваннях, я і тады не пашкадаваў бы ні аб панесеных выдатках, ні аб дарожнай стоме.— «Касмапаліт» (фр.— перакл. Вадзіма Небышынца).
‘ Viva el Rey! (ісп.) — Няхай жыве кароль!
3 Я бачыў Таскану, Ламбардыю, Раманью, тыя горы, што разразаюць Італію напалам, і абодва моры, якія абмываюць яе.
Арыаста, Сатыра III (італ.)
4 Графіні Тэрэзе Гвічыёлі.
5 Няроўны бой Ахіла (лац.).
6 ne plus ultra (лац.) — ідэал, рубеж (літаральна: ні кроку далей).
ПОЛЬ ВЕРЛЕН
«У МЕСЯЦАВЫМ ЗЗЯННІ»
ЗАЎВАГІ
1 Ціха дажджьіць над горадам (франц.).
' Вясёлы і трывожны гук раяля (франц.).
3 Верш «Green» пераклаў Лявон Баршчэўскі.
NEVERMORE
Nevermore (англ.) — болын ніколі. Кліч гругана ў вершы Эдгара По «Груган».
ПРАЗ ТРЫ ГАДЫ
В е л е д a — прарочыца, гераіня старажытных германскіх плямёнаў часоў Рымскага імператара Веспасіяна.
СТОМА
A batallas de amor campo de pluma... Gangora. (icn.) — Бітвам кахання — пуховыя палі... Цытата з іспанскага паэта Луіса Гангоры (1561 — 1627).
XXX ЗНЕМАЖЭННЕ КРЫВІ
Le vent dans la plaine suspend son haleine... Favart. (франц.) — Вецер раўніны суцішыў свой подых... Фавар.
XXX ДОЖДЖ У СЭРЦЫ MAIM...
Il pleut doucement sur la ville... Arthur Rimbaud (франц.).— Ціха дажджыць над горадам... Арцюр Рэмбо.
XXX ПРАБАЧВАЦЬ МУСІМ, I НА КОЖНЫМ КРОКУ...
De la douceur, de la douceur, de la douceur... inconnu. (франц.) ■— Ласкі, ласкі, ласкі... 3 невядомага аўтара.
XXX РАЯЛЬ ЦАЛУЕ ТОНКАЯ РУКА
Son joyeux, importun, d’un clavecin sonore... Retrus Borel (франц.).— Гук радасны, настырны звонкага клавесіна... Петрус Барэль.
XXX ЦЕНІ ГОЛЛЯ Ў РАЧУЛЦЫ
Le rossignol qui du haut d’une branche se regarde dedans, croit etre tom be dans la riviere. Il est au sommet d’un chene et toutefois il a peur de se noyer. Cyrano de Bergerac, (франц.) — Салаўю, які з высокай галінкі задзівіўся на свой адбітак у рэчцы, здаецца, нібыта ён упаў у ваду. Сядзіць на вяршыні дуба і баіцца, што ўтопіцца. Сірано дэ Бержэрак.
БЕЛЫТЙСКІЯ КРАЯВІДЫ
«Conquestes du Roy».Vieilles estampes (франц.).— «Заваёвы караля». Старыя эстампы.
ШАРЛЕРУА
Кобальды — у нямецкай народнай дэманалогіі — карлікі, ахоўнікі скарбаў, схаваных у зямлі.
SPLEEN
Spleen (англ.) — хандра, тужлівы настрой.
STREETS
Streets (англ.) — вуліцы.
CHILD WIFE
Child wife (англ.) — жанчына-дзіця. Вобраз запазычаны з рамана Чарльза Дзікенса «Дэвід Коперфільд».
Green (англ.) — зелень.
МАНСАРДА
У арыгінале назва верша «Casta ріапа».
Ave (лац.) — слаўся. Скарочанае Ave Maria — назва каталіцкага гімва.
ПЯРЭВАРАТНІ
Французская назва верша «Reversibilites» запазычана ў Шарля Бадлера са зборніка «Кветкі зла».
ЗМЕСТ
ФРАНЧЭСКА ПЕТРАРКА
САНЕТЫ
Пераклад Лявона Баршчэўскага
НА ЖЫЦЦЁ МАДОННЫ ЛАУРЫ
I. «У песнях, што спяваў я вам, ніколі...» 6
XV. «Іду і азіраюся штокроку...» 6
XVIII. «Калі зацьміла ўсё на свеце мне...» 7
XIX. «Стварэнняў вельмі многа ёсць на свеце...» 7
XXXV. «У задумеяні я за крокам крок...» 8
XXXVI. «Каб верыў я, што смерць мяне пазбавіць...» 8
LXI. «Дабраслаўляю дзень той, месяц, год...» 9
LXXIX. «Ён сканчваецца так, як пачынаўся...» =— 9
СІІ. «Калі Пампея падмануў удала...» — 10
CIV. «Як дабрадзейства ў вашым сэрцы спела...» 10
CXVIII. «Шаснаццаць год прайшло з пары тае...» 11
CXXIV. «Каханне, Лёс, Дух, стомлены зусім...» 11
СХХХІІ. «Ці не любоў — той жар, якім палаю?..» 12
CXL. «Кахання бог, што думкамі кіруе...» 12
СХСІ. «Як вечвае жыццё спазнае той...» 13
ССХП. «Шчаслівы ў мроях я, ў тузе квітнею...» 13
CCXVIII. «Сярод жанчын, і постаццю і тварам...» 14
ССХХХІ. «Я жыў, не наракаючы на лёс...» 14
НА СМЕРЦЬ МАДОННЫ ЛАУРЫ
CCLXXII. «Жыццё ўцякае: да мяжы прыйшло...» —15
CCLXXIV. «О дайце, думкі горкія, спакою...» 15
CCLXXVI. «Калі анёльскі вобраз гэты свет...» 16
CCLXXVIII. «Цудоўнаю і росквітнай парой...» 16
CCLXXIX. «Ці птушкі стогнуць, ці шуміць лістотай...» 17
CCLXXXIII. «Ты, Смерць, з убачаных найпрыгажэйшы...» — 17
CCLXXXIX. «Агеньчык, што зіхцеў ясней за ўсіх...» 18
ССХСІ. «Я палатнею, ўбачыўшы Аўрору...» 18
ССХСІІ. «3 любоўю я казаў пра бляск вачэй...» 19
CCCVII. «Падумаў: хуткія набыў я крылы...» 19
СССХІ. «Як салавей цяпер салодка плача...» » 20
CCCXV. «Квітнеючае, ў зелені быццё...» 20
CCCXXXVIII. «Ты, Смерць, навечна сонца пагасіла...» 21