Зборнік  Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран

Зборнік

Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 270с.
Мінск 1996
43.27 МБ
Грошы, Зайздрасць, Нянавісць наўкруг, Як шпікі — найвыдатнейшы нюх: Сочаць, ціснуць, не перадыхнуць Дзень за днём — лета, восень, зіма, Год за годам, а спуску няма — Гнуць пры снеданні, вечарам гнуць!..
Ды між страхаў выносны, як пік» Вось найпершы, фатальны мой Шпік — Смерць. О! Звер, о скаціны кусок!.. Хоць жывы я пакуль, на мяне Лапы ўсперла, каўтне і каўтне Кроў, што ў сэрцы бруіць, нібы сок — Прагай жыць і змагацца бруіць.
Акрываўлены ўвесь, ран не скрыць, Праз віры мне ў лес Цноты пара. Хай Ваўкі — маёй долі браты — Разарвуць лепш мне сэрца, чым ты, 0 Жанчына — маіх бед сястра!..
* * *
Як ён катаўся на каньках, Імчаўся бурна, проста страх, Бясконца будзячы «ох!», «ах!..»
Як дзеўчанё, быў зграбны ён, Блішчаў канькоў імклівы звон, Вугром звіваўся жвавы гон.
Ён быў, як цуд, вятроў шпарчэй, Дзівоснай, мукай для вачэй, Маланкі прыгажэй, хутчэй.
А прыз віднеўся ў барацьбе — Ляцеў — ніхто не пераб’е, Нябачны нават сам сабе.
Нябачны нам і сёння ён.
Дзе ты, канькоў імклівы звон, Неўтаймаваны ў сонцы гон?..
Са зборніка «ПАРАЛЕЛЬНА» 1889
НА БАЛКОНЕ
Іх двое вырай ластавак праводзіць: У бледнатварай — нібы смоль, каса, У светлакосай — яркіх шчок краса, Накідка-воблачка змяіцца, ходзіць.
Абедзвюх іх нуда бязволлем зводзіць Пад поўняй — круглай, жоўтай, як аса, Ды шчасце сумнае, нібы раса, На любую ўзаемнасць іх сыходзіць.
Вільготных рук і гнуткіх станаў іх Абрысы як зліліся — штрых на штрых, I мары іх зліваюцца таксама.
За імі ж — у багатай змрочнай нішы, Як трон з напышлівае меладрамы, Іх Ложак, разасланы ценям, цішы.
ВЯСНА
Маладзіца ля плятня
Бы ў нявіннай весялосці Гаварыла светлай госці Юнай, як пачатак дня:
«Кветкам радасным радня, Свет цудоўнай маладосці, Ты дазволь крануць радна Рўжавай бутоннай'млосці,
Ты дазволь сярод травы Піць святло расінкі наскай, Што квяцінку росіць ласкай.
I яшчэ, мой квет жывы, Як зара ў блакіце ясным, Сорамам успыхні шчасным».
ЛЕТА
I адказвала дзіця, Захмялелае ад ласкі Трапяткой жанчыны-казкі: «Вы — канец майго жыцця!..
Як п’яніць да забыцця Водар струпянелай краскі, Зеляніста-прэлай раскі, Жар, хмель вашага чуцця!..
У тым жары — чары ночы, Лета выспелага дзівы, Амбры пах, змрок патарочы,
А ваш голас — шквал грымлівы, Кудзеры ж зарой крывавай Тонуць за туманаў лавай».
СЕГІДЗІЛЬЯ
Мне б тваю ўсю як ёсць Расхінуць прыгажосць, I рыжэе хай столь, I чарнее, як смоль,
Ложак — іншых лякаць;
Расхінуць бы і не, Каб цябе бачыць мне Праз карункаў узор, Каб радзімак, як зор, Смагай вуснаў шукаць.
Ах, твой стан залаты Ў ззянні месяца!.. Ты Локаць свой абапры Мне на сэрцы, замры
Ўся ў маёй ласцы слоў!
Адпачні, паляжы На пахмурай душы,
Хоць душы, каб азыз, Споўню кожны капрыз
Зноў і зноў, зноў і зноў!
Смейся, плач, злуйся, гудзь, Порсткай будзь, бурнай будзь, Горкай, колкай, ліхой, Якой хочаш другой,
Толькі цеш, як зара!
А прыўскочыш калі
Ці ў прыгожым хмялі Выслізгнеш, як змяя,— Плазам гордасць мая
Перад згібам бядра!..
МАНСАРДА
Валос блакітных пазалота,
За строгасцю вачэй — пяшчота, Як музыкі застылы зык.
Твой стан бы д’ябал гне, ласкае, I цела белым абцякае, I белым робіць маладзік.
I ўсё набок — хвала, пагарда, Нам, як сабор, твая мансарда. Няслаўных славяць свечкі нас, Ты — наша слава, наша Ave, Гадзіннік, бы анёл, на лаве Дарэмна падганяе час!
Крутнеш туды, сюды павернеш, У дурня гэтага абернеш, Той — пан табе, а той — халуй, Сказала — гавары, згаджайся, Сказала — цешся, асляпляйся, Пантофелькі табе цалуй!
О, што за жах твая мансарда!.. Штодня якога-небудзь барда Ты слаўна нішчыш — па чарзе!..
Дукаты сыплюць, гады, жменяй, Ты траціш, думаючы меней, Чым твой пантофель на назе!..
I маеш рацыю! Мяне ты Кахай, бо хто, як я, сакрэты Табе кахання данясе,— Мяне, што ўвойдзе без падказкі, Мяне, што ведае смак ласкі I споўніць абяцанкі ўсе.
He хмур жа, золатца, брывей ты, Пад заміральны голас флейты Дазволь, я павяду баль сам: У слодычы — бессарамлівай, Няцнотнай — піць дазволь шчаслівай, Святой няцнотнасці бальзам!..
ПАДМАННАЕ ЎРАЖАННЕ
Перабегла мыш Чорна ў шэры кут, Перабегла мыш Шэры змрок пакут.
Варта б’е адбой, Мілы вязень, спі!
Варта б’е адбой: Слодыч сненняў пі.
Цемрадзь мары — прэч, Пра каханне сні.
Цемрадзь мары — прэч:
Сны тут без хлусні!..
Поўні поўны круг!
Храп?.. Такой бяды!.. Поўні поўны круг Круглы сапраўды!
Хмара наплыла, Як у печы, змрок.
Хмара наплыла.
Дзень бліжэй на крок!..
Перабегла мыш
Чырвані слаі, Сініх промняў ціш... Пад’ём, гультаі!
ІНШАЕ
ПАДМАННАЕ ЎРАЖАННЕ
На клумбе — кветкі, пахне кмен, Яны ж — круга, Між белых сцен —
Бядро, нага —
Дрыжаць аслабла, як міраж,
I, бы краты, Шалеюць аж Ад светлаты.
Самсоны без сваіх Даліл, Воз без калёс —
Міл ці няміл, Як жорны лёс.
Насмешліва закон скарыў,
Дык па чарзе
Любоў, парыў Мялі ў тузе!..
Ідуць! Цяжкія ступакі Ўсё бах-бабах;
Як чужакі;
Курво ў зубах.
Hi слова: карцар — карцар ёсць,
I не ўздыхнеш, Хоць душыць злосць, Як трэска, схнеш.
I я той цырк-перапалох Пазнаў як след, Нібы пралог Да новых бед.
Ды ўсё ж чаму мяне, суддзя, Сюды ты ўпёк, Крануў ледзь я Якісь зарок?!.
Аднак, зладзейчыкі, пара, Бадзяжны тлум, Сярод двара, Мой брат і кум, Па-філасофску падымім, Кружнем гульма: Такога ўсім Нідзе няма.
ПЯРЭВАРАТНІ
Сабачае гайні
Вясельны гон.
Зняможанай брахні
Сіпавы скон.
О, сум, як ён забойча валачэ, Калі «Ужо»—далёкае «Яшчэ»!..
Натхнення плынь — цяплынь!
(Адкуль яна?!)
Вітаннем ззяе сінь
Глыбінь без дна.
I не пазбыць панурае нуды: «Ніколі»—тое ж самае «Заўжды»!..
Якім страхоццем мар
Ты, белы мур,
Дзе рэхам енк ахвяр
3 ліхіх канур.
О, гэтых стрэч нікчэмныя сляды — ♦ Ніколі», што выростае з «Заўжды»!..
Ты асалодна мрэш,
Цямнотна мрэш,
Без тэстамента рвеш
Жыцця рубеж.
О, ты, жальба бязвыкупных крыжоў, Калі «Яшчэ»—нарэшце ўжо «Ужо»!
Са зборніка «ПЕСНІ ДЛЯ ЯЕ» 1891
* * *
Я сёння бедны, бедны, Як ніколі,
Ды маю запаветны Скарб і волю
3 табою ў ласках бавіць Дні і ночы —
Хто рук мяне пазбавіць, Воч дзявочых?
Багат я імі, повен Светлым, гожым
Гняздом маёй любові — Хмельным ложам,
Што будзіць сіл прылівы, Шал юначы,
Усё больш і болып жадлівы I гарачы!..
Як я, мяне ты, знаю, He кахаеш,
3 другім, пакуль сканаю, Лаеш, хаеш,
Што ж мне рабіць, калі ты — Лёс мой, здрада,
I тым, што з ёй я зліты, Сэрца рада?..
* * *
Што ў душьі тваёй?.. Цемра?.. Святло?..
Што рабіць, каб відно мне было?..
Твой загар, як слановая косць, Жаўтаваты; бы кроў з малаком, Тваё цела, што лашчыць цішком Цеплынёй і вяшчуе: Бог — ёсць!..
Лашчыць, песціць шалёны мой жар, I само ўжо — вар’яцкі пажар,— Дзе ўспаміны пра святасць красы?!. Я — не я з-за цябе ў несыцьбе, I нішто не трымае цябе, I мы проста дваровыя псы!
Ну, а што душ датычыць, дарма: Іх у нас і на посмех няма — Hi ў цябе, ні ў мяне,— знаеш ты. Цэлы свет — мы адны, толькі мы. 3 гэтай круглай зямлі, як з турмы, На нябёсы не трапіш святы.
Тут, на гэтай зямлі асалод, Што праходзяць хутчэй весніх вод, Дзе ад шчасця мне млець і здыхаць, Нам кахацца, маё злючаня, Так, як рэкі цякуць, як да дня Птушкі звоняць, кахацца, кахань.
* * *
Ты смуглянка ці не?..
Неба сінь, цемра, ноч
3 лунак воч?..
Я не ведаю, ды глыб іх любая мне, Пасмаў безладзь ласкаць я ахвоч.
Траў цішэй ты, вады?
Сэрца, што ў ім відно —
Бездань, дно?..
Я не ведаю, толькі прыродзе заўжды
Ўдзячны, што гаспадар мой— яно!..
Вернасць ты, здрада ты?..
Што мне тут гаварыць, Уздыхаць?..
Карануй маю ласку святлом пекнаты
Кожны дзень, каб жадаў я кахаць!..
to * *
Як слаўна, што ты ёй сяброўкай была, Што млею, захоплены жартамі тут, Яна ж нат у памяці мне не ўсплыла Ў імгненнях залётных, што нам, нібы цуд,— Імгненнях, што нам, нібы цуд!..
I вось, як і ты, параўноўваю я, Як робіш ты тое, што я — слепата, I мушу прызнацца — сістэма твая Ўсіх лёстачкаў хітрых — адна любата — Выключная любата!..
У здрадзе сваёй я найболып вінават, Хоць ёсць апраўданні: звяла мяне ты, Яно і сяброўка твая не з дзяўчат, Якім кліч кахання — гук толькі пусты, Як думала ты...
О, здраджвай жа!.. Здраджвае мне і яна Таксама напэўна, бо свет — махляры... Дзе здзелкі, каб іх не парвала мана?!. Дык здрадзім лепш мы ім. Сумленне, замры!
Мы — чэсныя махляры!	-
Са зборніка
«У ПРАДСЕНЦАХ РАЮ» 1894
* * *
Мяне ты, і не без падстаў, Пякельным называеш. Цуда! Я ж сапраўды пякельным стаў, А ты, такая, ці ж не цуда?!.
Я — шчыры, ды яшчэ шчырэй, Чым шчырасць, да цябе каханне; Зарок мой, поўняю шчырэй, Як шчырасць гэтага кахання.
Ды мой характар — д’ябал сам, Падчас, не хочучы прынізіць, Уздыме гэткі тарарам, He даючы сябе прынізіць,
Што пазайздросціць Вавілон,— Ты ж гні яго, тапчы, як можаш, Забраўшы сэрца у палон, Няўжо ля ног яго не зложыш?
Бяры і, як жыццём, кіруй — Душа не ўсплача, не заные,— I зайздрасць грэшную даруй, I гнеў, і выхадкі дурныя.
Хоць я, прызнацца, выкупляў Свае правіннасці нямала, Калі расстанне наша кляў I ўсё, што з ім жыццё забрала.
* * *
Зласліўцы ці, калі жадаеце, бяздары, Зайздроснікі, якія марна кары Табе, каханая, жадаюць, зычаць, Хітруюць, нагаворамі казычуць, Стараюцца адгэтуль і адсюль, Ды ўсе іх намаганні — пшык і нуль, Каб разлучыць нас, дзверы прыадкрыць Для падазронасці, што ў гневе зарычыць I разнасцежыць іх нажа узмахам.
Шаноўныя, сваім ідзіце шляхам!.. Няўжо маіх замала вам пакут, Няшчасцяў, што з кута кідалі ў кут, У пазурах валочаць, куды хочуць, Як змеі, вочы, грудзі мае точаць?!. Якое шчасце, што, як жабурэнне, Ты топчаш іх, мне дорыш абурэнне, Жанчына добрая, пагардай зброіш, Абараняеш, як дзіця малое, Узнёсла, усміхаючыся, любіш I мой уздых апошні прыгалубіш!..
* * *
Дапаўзлі ж сюды таксама, У прадсенак самы раю, Ад пакут і мук на ўскраю!.. Дапаўзлі ж сюды таксама.
Сочачы, чакаюць хвілі, Каб твой след перада мною Зачарніць густой маною, Сочачы, чакаюць хвілі.
Чэрнячы цябе, нас чэрняць. А мяне дык у стакраты, Кожны ведае, пракляты, Чэрнячы цябе, нас чэрняць.
Ты ж прыходзь, маё каханне. Хай шалее зла адроддзе, Жыць нам проста, жыць у згодзе — Ты ж прыходзь, маё каханне!..
Са зборніка «ПРЫСВЯЧЭННІ» 1894
ДА э...
О тьі — як пекла самы под,
О ты — халодная, як лёд,
Мягчэй, лягчэй, чым пены лёт, I — нібы сталь.
Ты — ласкавей, чым пена хваль, Ты — сталь, што не сагне каваль,— Сама сабою будзь!.. Вей, даль,