• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік  Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран

    Зборнік

    Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 270с.
    Мінск 1996
    43.27 МБ
    Манарх Пантыйскі — цар Мітрыдат VI (132—63 да н. э.), які ў дзяцінстве да такой ступені прывучыў сябе да супрацьяддзяў, што калі ўжо ў старым узросце захацеў сябе атруціць, дык атрута на ягоне падзейнічала.
    Эпітафія Каслры.
    Каслры Роберт Сцюарт(1769—1822)—рэакцыйны англійскі палітычны дзеяч, міністр замежных спраў Вялікабрытаніі, які скончыў жыццё самагубствам у 1822 г.
    Эпіграма на Джона Буля.
    Джон Буль — іранічная мянушка англійскага буржуа і англічаніна наогул. Ад англ. bull — бык.
    Спеў да суліётаў.
    С у л і ё т ы — племя грэка-албанскіх горцаў, якія ўпарта змагаліся за незалежнасць сваёй радзімы супраць туркаў.
    Стратыёты — воіны.
    Б а ў а! — баявы кліч суліётаў.
    3 дзённіка ў Кефалоніі.— Гэтыя радкі пастаўлены Байранам эпіграфам да дзённіка, які ён вёў на востраве Кефалонія, дзе затрымаўся ў жніўні — снежні 1823 г. па дарозе з Генуі ў Місалунгі.
    ПАЭМЫ
    Паломніцтва Чайльд Гарольда. Песня першая пачата ў Яніне (Албанія) 31 кастрычніка 1809 г., песня другая завершана ў Смірне (Малая Азія) 28 сакавіка 1810 г. Першыя дзве песні выйшлі асобным выданнем у сакавіку 1812 г., у прадмове да якога Байран пісаў:
    «Выдуманы герой быў уведзены ў паэму з мэтай звязаць яе асобныя часткі: гэта, аднак, не азначае, што аўтар не мае намеру дапускаць адступленні. Сябры, думку якіх я высока цаню, папярэджвалі мяне, мяркуючы, што хто-небудзь можа западозрыць, быццам у гэтым выдуманым характары Чайльд Гарольда я намаляваў рэальна існуючую асобу. Такое падазрэнне я дазволю сабе адхіліць раз і назаўсёды. Гарольд — дзіця фантазіі, якое я стварыў дзеля вышэйвазванай мэты. Некаторыя зусім неістотныя і чыста індывідуальныя рысы, безумоўна, могуць даць падставу для такіх здагадак. Але галоўнае ў ім, я спадзяюся, ніякіх падазрэнняў не выкліча».
    С і р о к a — паўднёвы вецер Міжземнаморскага басейна, які нясе хмары пылу з Сахары і Аравіі ў Еўропу.
    Альбуэра — вёска ў іспанскай правінцыі Барахас, дзе 16 мая 1811 г. англа-іспанскія войскі нанеслі паражэнне арміі Напалеона.
    Севіл л я — іспанскі горад, які доўга супраціўляўся напалеонаўскім захопнікам, капітуляваў толькі в:а пачатку 1810 г.
    Тыр — горад у старажытнай Фінікіі, які вытрымаў асаду войск Аляксандра Македонскага ў 332 г. да н. э. на працягу сямі месяцаў.
    «Няхай жыве кароль Фердынанд VII!»—так віталі іспанскія патрыёты сына караля Карла IV (1748—1819). Пры праўленні Карла IV, які адрокся ад прастола ў сакавіку 1808 г., улада фактычна належала каралеве Марыі-Луізе і яе фаварыту Мануэлю Гадою (1767—1851), які ў 1807 г. падпісаў дагавор з Францыяй аб сумеснай вайне супраць Партугаліі. Згодна з гэтым дагаворам напалеонаўскія войскі ў лістападзе 1807 г. увайшлі ў Іспанію, паклаўшы пачатак акупацыі краіны.
    Пікты — старажытныя кельтскія плямёны, якія жылі ў Шатландыі. Пад «сучасным піктам» Байран мае на ўвазе зноў таго ж лорда Эльджына, шатландца па паходжанні.
    Фразібул — афінскі палітычны дзеяч, прыхільнік рабаўласніцкай дэмакратыі, у 403 г. да н. э. быў выгнаны з Афін арыстакратычным «Саветам трыццаці». У выгнанні сабраў моцны атрад сваіх прыхільнікаў і з іх дапамогай авалодаў Афінамі, пазбавіўшы горад ад ненавіснай алігархіі «трыццаці тыранаў».
    Ватэрлоо — 18 чэрвеня 1815 г. пры Ватэрлоо англа-галандскія і пруска-саксонскія войскі пад камандаваннем адпаведна А. Велінгтона і Г.-Л. Блюхера перамаглі армію Напалеона, які здаўся ў палон англічанам і быў высланы на востраў Святой Алены, дзе і памёр 5 мая 1821 г.
    К а л ь п е — Гібралтарскі праліў.
    Эўксінскі Понт — Чорнае мора.
    Шыльёнскі вязень. Паэма напісана 27—29 чэрвеня 1816 г. у вёсцы Ушы непадалёку ад Лазаны.
    Франсуа дэ Банівар (1493—1570) — грамадзянін Жэневы, за выступленне супраць італьянскага герцага Карла X Савойскага (1486— 1553), які захапіў Жэневу, быў заключаны з 1530 па 1536 гг. у Шыльёнскі замак. Апошнія тры гады правёў у лёху, які знаходзіўся ніжэй узроўню Лемана (Жэнеўскага возера).
    Пражыўшы доўгае і плённае творчае жыццё, заслужыў павагу патомкаў сваімі гістарычнымі і філасофскімі працамі, у якіх адстойваў рэспубліканскія пераканавні і прапаведаваў ідэі Адраджэння.
    Дантэ Алі г’е р ы (1265—1321) — італьянскі паэт, папярэднік літаратуры Адраджэння, пачынальнік італьянскай літаратурнай мовы, «...апошні паэт сярэдневякоўя і разам з тым першы паэт новага часу» (Ф. Энгельс), аўтар «Боскай камедыі» (3 ч.: «Пекла», «Чысцец», «Рай», 1307—1321).
    Кэмпбэл Томас (1777—1844) — англійскі паэт-рамантык.
    Беатрычэ Партынары — жанчына з Фларэнцыі, якую кахаў Дантэ. Гісторыя гэтага ўзвышанага кахання адлюстравана ў яго кнізе «Новае жыццё» (1292) — зборніку санетаў і канцон, звязаных паміж сабой празаічным каментарыем. Беатрычэ была правадніком Дантэ ў трэцяй частцы «Боскай камедыі» — «Раі», замяніўшы Вергілія, які выконваў гэтую місію ў першых дзвюх частках «Чыстцы» і «Пекле».
    Палацін — месца ў Рыме, дзе знаходзяцца руіны былога імператарскага палаца.
    К а м б і з (529—522 да н. э.) — цар старажытнай Персіі, сын Кіра Вялікага, паслаў войска супраць аманіцян, і яно загінула ў пясках пустыні.
    К с е р к с (520—465 да н. э.) — персідскі цар, які ўзначаліў паход супраць грэкаў у 480 г. да н. э., што закончыўся бітвай пры Фермапілах.
    Аўзонія — старажытная назва Італіі.
    Авернскія туманы — туманы, названыя паводле горнага кража Аверн (паўночная Італія).	.
    Апелес і Ф і д ы й — старажытнагрэчаскія скульптуры V ст. да н. э.
    Храм, дасканалейшы, чым першатвор...— Сабор св. Пятра ў Рыме, пабудаваны італьянскім скулыітарам, жывапісцам, архітэктарам і паэтам Мікеланджэла Буанароці, прадстаўніком эпохі Адраджэння (1475—1564).
    Ці то ў правадыра ізраільцян / Ён ператворыць мармцр як разьбяр...— статуя Мікеланджэла «Мамсей», створаная ў 1516—1516 гг.
    «Страшны суд» — фрэска на алтары Сіксцівскай капэлы, якую стварыў Мікеланджэла ў 1535—1541 гг.
    П і т — Уільям Шт Малодшы (1759—1806), англійскі дзяржаўны дзеяч, лідэр партыі торы, прзм’ер-міністр Англіі (1783—1801, 1804—1806).
    А ф о н — гара ў Грэцыі.
    I д a — гара на Крыце.
    Сезострыс — егіпецкі фараон з XII дынастыі, які меў звычку, наводле падання, для сваіх паездак запрагаць у калясніцу чатырох цароў і чатырох прынцаў.
    Ітог увесь на выспачцы малой.— Гаворка ідзе пра востраў Святой Алены — месца апошняй ссылкі Напалеона, дзе ён памёр 5 мая 1821 г.
    Калона Гальскай славы — Вандомская калона, пастаўленая ў 1810 г. у Парыжы ў гонар перамогі Напалеона пад Аўстэрліцам.
    А б е л і с к Пампея —• ІІампейская калона каля Аляксандрыі ў Егіпце.
    Пантэон — месца пахавання славутых людзей Францыі ў Парыжы. Байран выказаў упэўненасць, што некалі прах Напалеона будзе перанесены туды. Сапраўды, 15 снежня 1840 г. прах імператара быў перавезены ў Парыж, але пахаваны не ў Пантэоне, а ў Доме Інвалідаў, пабудаваным паводле загаду Напалеона для ветэранаў яго гвардыі.
    Дзю Гесклен Бертран (1320—1380) — французскі военачальнік, гераічна загінуў пры асадзе крэпасці Шатонеф-дэ-Рандон. Калі крэпасць была ўзята, ключы ад яе былі пакладзены на труну Дзю Гесклена. Па загаду караля Карла V ён быў пахаваны ў каралеўскай усыпальніцы ў Сен-Дэні (каля Парыжа).
    Жыжка Ян (1360—1424) — дзеяч гусіцкага рэвалюцыйнага руху, палкаводзец, нацыянальны герой чэшскага народа. Паводле падання, перад смерцю на полі бою ён папрасіў захаваць яго скуру і зрабіць з яе барабан, каб гукі гэтага барабана прымушалі ворагаў яго радзімы адступаць.
    К а м б і з — цар старажытнай Персіі, сын Кіра Вялікага, скончыў жыццё самагубствам у 522 г. да н. э. Працягваў захопніцкія войяы бацькі, пакарыў Афрыку. Новы Камбіз — Напалеон.
    Касцюшка Тадэвуш (1746—1817) — палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага наўстання 1794 г., удзельнік вайны за незалежнасць ЗША (1776—1783).
    Вы, жыхары Касцюшкавай зямлі, / Якую скрозь крыеёю залілі / Сатрапы кацярынінскіх часоў...— Байран мае на ўвазе першы раздзел Польшчы, які адбыўся пры Кацярыне II у 1772 г., калі Польшча была падзелена паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй. Затым былі другі (1793) і трэці (1795) раздзелы Польшчы. Апошні адбыўся пасля паражэння нацыянальна-вызваленчага паўстання на чале з Касцюшкам.
    Суровы Карл — шведскі кароль Карл XII (1682 — 1718).
    Л ю ц ы н — горад у Саксоніі, дзе 2 мая 1813 г. Напалеон перамог аб’яднаныя руска-прускія войскі. Пры Люцыне загінуў шведскі кароль Густаў-Адольф у лістападзе 1632 г.
    Дрэздэн —26 чэрвеня 1813 г. Напалеон захапіў гэты горад, перамогшы войскі «трох дэспатаў» — рускага імператара Аляксанд-
    pa I, прускага караля Фрыдрыха-Вільгельма III і аўстрыйскага імператара Франца I.
    Вашынгтон Джордж (1732—1799) — дзяржаўны і ваенны дзеяч ЗША, галоўнакамандуючы амерыканскай арміі ў вайну за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—1783 гг., першы прэзідэнт ЗША.
    Цэзар Гай Юлій (100—44 да н. э.) — славуты палкаводзец і дзяржаўны дзеяч Старажытнага Рыма.
    Ганібал (247—183 да н. э.) — славуты карфагенскі военачальнік.
    Франклін Бенджамен (1706—1790) — дзяржаўны дзеяч ЗША, філосаф, вынаходца громаадвода.
    Балівар Сімон (1783—1830) — адзін з кіраўнікоў барацьбы за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы, ваенны і дзяржаўны дзеяч Паўднёвай Амерыкі. Байран з вялікай павагай ставіўся да Балівара, назваўшы нават яго імем сваю яхту.
    Пізара Франсыска (1478—1541) — іспанскі заваёўнік Перу.
    А н д ы — горы ў Перу.
    Гармодый — адзін з двух афінскіх юнакоў, якія забілі тырана Гіпарха ў 514 г. да н. э., ахвяраваўшы сваё жыццё ў барацьбе за свабоду Афін.
    Геркулесавы слупы — праліў Гібралтар.
    Саламінскі б о й.— Каля вострава Саламін у 480 г. да н. э. адбылася славутая бітва паміж грэчаскім і персідскім флотамі, у якой перамаглі грэкі.
    ... люты вораг...— Турцыя.
    ... фальшывы дру г.— Расія, якая тады вяла антытурэцкія палітычныя інтрыгі ў Грзцыі.
    ... цар рабоў...— рускі імператар Аляксандр I.
    Пелагій — іспанскі палкаводзец, пад кіраўніцтвам якога ў 718 г. было нанесена арабам паражэнне, што распачало рэканкісту.
    Абенсерагі, зэгр ы...— старажытныя маўрытанскія роды, якія жылі ў Гранадзе ў XV ст. і супернічалі паміж сабой.
    М а л о х — божышча ў народаў старажытнага Усходу, у ахвяру якому прыносілі людзей.
    Сцяг нумансійскі кліча ўсіх на бой! — Нумансія — горад у старажытнай Іспаніі, які быў захоплены рымскім палкаводцам Сцыпіёнам Афрыканскім пасля доўгай асады. Нумансія — увасабленне мужнасці і гераізму народа, які змагаецца за свабоду і незалежнасць.