Зборнік
Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 270с.
Мінск 1996
Пралье, убачыўшы: крывавым клінам У сонца уразаецца яліна, Каб захапляць, каб жах будзіць трывог.
Ды каб суцііпыць боль глухі зямлі, Сняжынкі лёгка лётаць пачалі, Бялюткія ў густой барвовай стыні;
Дыхнула восень з-за нямых стадол, I аднатонне цішы цішыць дол, Што зг(лаціцца золатам пустыні.
* * *
Цел людскіх слабата і сум вялы Чуляць, гнуць мяне, жаляць бясконца. Асабліва, як чорныя сонцы Паляць, пхнуць іх у саван злінялы.
To іх потам у лазні прабрала. To іх трасца трасе, то ад страху Задрыжаць, нібы птушкі на даху, To жарствою падэшвы садрала.
Грудзі — у пісягах патарочых, Рот — крывава-чырвоная рана, Косці — толькі што шкурай прыбрана,
I адно цуда беднае — вочы, Боль з якіх прарастае сардэчны, Каб убачыць, які я не вечны.
* * *
Ізноў вось вы, ізноў, дум беднае багацце!.. Надзея, літасць, шкадаванне-жаль па страце, I ласка сэрца, і суровая развага, I пільнасць, наканованасць, адвага
I іншае!.. Маруда насцярожаны — мая Самаупэўненасць і сарамлівая бруя Map, ледзь разблытаных, вы ідзяце няўклюдна, Баіцеся і там, дзе вельмі людна, I поўні адзінокай на загоне.
Вы, як авечкі беспрытульныя ў загоне, 3 якога па адной выходзіце. Другія Там застаюцца, вочы ў дол панурыўшы, з-пад кія He ў моцы вырвацца, зачуханыя — жах, Бяздумна тое робяць следам, што важак: Ён стане, стануць, на спіну яму галовы Кладуць няведама чаго без лішняй мовы. Авечачкі мае, не я — пастух ваш, не, He мой бізун з загона вас жане, Вам волю не з маіх пабачыць рук, Хоць я сустрэну вас, я вымашчу вам брук, Бляяння горыч вашу доўгаю часінай На ім я слухаць буду, лёгшы вернай псінай.
* * *
За пляценямі — бязмежжа Хваль-баранчыкаў на моры, Светла-светлыя прасторы Пахнуць ягадаю свежа.
Крылы ветракоў напяты Лёгка па-над зелянінай,
Што, як ласка, над раўнінай, Дзе гарцуюць жарабяты.
У святочным веснім шэсці, Што калыша маладжава, I авечкі скачуць жвава, Ціхія, як бель іх шэрсці.
Раптам хваля, шум узвіўся, Наляцеў, апаў, распаўся, I, як флейта, звон азваўся У малочна-белай высі.
* * *
Круці, круці, драўляны конь, Круці бясконца карусель, Круці і вечна свет вясель Пад звон габояў, флейты звон.
Вясель дзяцей і бледных мам, У чорных майтках хлапчанят, Ружова-радасных дзяўчат — 3 іх кожны грош аддаў свой сам.
Круці, святочны ўскручвай раж, Няхай навокал кожны міг Няшчырых воч мігціць падміг — Круці пад пераможны марш!
На дзіва ўсцешная ігра.
He цырк звярыны — а лафа, Як апусцела галава: Hi зла наогул, ні дабра.
Звіні, гармонік і фагот
I радасць скрыпчынай струны, Конь тут цішэй, чым бараны I ў рэвалюцыі народ.
А вецер рве, скубе, бразчыць, Трохколерны скумоча сцяг, Спадніц нізоўе... Даць працяг?.. Як соцень пяць грамоў трашчыць!
Драўляны конь, драўляны воз: Хоць круг замкнёны, пад бакі He ўсадзяць шпоры дружбакі I не падбаюць пра авёс.
Спяшайся, коню, сэрцам хоць: Ці чуеш, б’е вячэрні звон, Ноч надыходзіць, гоніць вон Піяк, што п’юць усё ўахвоць.
Зор залацістых караван Займае кругам неба ўлонь,— Круці, круціся ў колка, конь, Пакуль вяселіць барабан!..
* * *
Гэта — свята жыта, гэта — свята хлеба
Пад небам, якое мо сасніш калі:
Ад радасці шумнай, што сцяной — у неба, Толькі ружаватыя цені на зямлі.
Золата саломы пад вятрамі стыне, Кладучыся долу, блікі шле наўкруг. Як далёка глянуць, жнейкі па раўніне, Постаці суровыя ды вясёлы рух.
I няхай задуха, не спачыць нікому Пад спакойным сонцам спелага жніва, Як і ў вінаградзе, кіслым да аскомы, Што ў спакоі гордым рвуць бацькі, дзятва.
Для віна, для хлеба, сонейка старое, Папрацуй і поўняй ім адмер, адваж, Чэсны кубак хмельны сілы хай патроіць, Жнейкі, вінаградары, лёс шчаслівы ваш.
Красаваннем жыта і лазы квітненнем, Усёперамагальная сіла, ажыві, Уваходзь спрадвечным свету блаславеннем Колас — плоццю цела, вінаград — крыві!
Са зборніка \ «КОЛІСЬ I НЯДАЎНА»
. 1885
КАЛЕЙДАСКОП
Жэрмену Нуво
Па вулцы ў сэрцы горада ўсіх мараў Яно як далеч перажытага ідзе,— Імгненне, як туман, што ноч прадзе, Як узыход праз туманы амшараў.
Хай бушавала мора, хай гуло!
Ідзе наперакор усім прарокам, Як абуджэнне ўслед за чорным шокам, I ўсё прыгожшым стане, чым было.
Па вулцы ў сэрцы горада ўсіх чараў, Дзе джыгі, дзе шарманкі, хоць адбаў, Кафэ, дзяўчаты-кісы для забаў, Музыкаў плоймы, нібы янычараў.
Яно ідзе, як мысль аб непазбежным, Слязьмі пальецца ціха па іпчаках Пад смех-рыданне шэльмаў і бадзяг 3 жаданнямі памерці ўсім нам, грэшным,
Са словамі, як выцвілы букет!..
Хай будзе мітусня, крык, папіханне, Сялянкі з кошыкамі над сабой, сяляне —
* Вакзальны вэрхал, што не бачыў свет,
I — ціхі шпацыр, моцных слоў маланкі, Дзяды лішаістыя — бровы, бы ў муцэ, За крокі два — смурод мачы ў рацэ, Петардаў выбухі, святочныя гулянкі,
Яно ідзе, сон гонячы з чала, I позняю ці ранняю гадзінай Ты будзеш прагнуць пекнаты адзінай — Каб лета, каб гула ў траве пчала.
АЛЕГОРЫЯ
Жулю Валадону
Гэты жнівень — бялёсы, падступны, ліхі, Як тыран лены, прагны відовішч-пакут, Пазяхаючы, паліць усё там і тут, Аж даходзяць жанцы: «За якія грахі?!.»
Жаўранё знемагло, болып не будзіць шляхі, Неба сінь нібы высмактаў выбляклы спрут, Вецер не скалыхне гладзі сонных запруд,— Знерухомленасць, цішы глухой абцугі.
Конік не застракоча — знясіліў адчай, He плюскоча, не скача звузелы ручай, Як ашчэрыў аголеныя берагі.
Толькі цені на плыні узоры віюць
Бліскатлівай бясконцай муарнай смугі... Тут і там чорна-жоўтыя восы снуюць. е -
КАРЧМА
Жану Марэа
Белы мур, дах чырвоны, шлях пыльны — карчма. Ногі спаліш у мліве пяску, падаб’еш —
Шыльда «Шчасце» звяселіць, заходзь, пі і еш — Льюць віно, хлеб нясуць, пашпарт ёсць ці няма.
Люлькі смаляць, пяюць тут і спяць задарма. Быў салдатам іпынкар, шынкарыхі рубеж — Мыць, часаць хлапчанят, і ўжо не пераб’еш, Як пачне пра любошчы, бязвіннасць — сама.
Зала — столь закурэлая, бэлек брусы, Малявідлы на сценах вісяць, абразы, I з парога — капусны, густы, слаўны дух.
Вы пачулі? Гадзіннік цік-так са стала, Чыгунок падпявае, спяшаюцца ўдвух, I акно разнасцежана ў далеч сяла.
АБАЧЛІВАСЦЬ
Гастону Сенешалю
Дай руку, сціш дыханне, прысядзьма на лог, Дзе разлапістай шэраю навіссю дрэвы, Дзе ўміраюць, набегшы, вятрыскаў павевы, Поўні бледная ціша галубіць мурог.
Я цябе з галавы расцалую да ног.
Кіньма думкі, памарым. Няхай свае спевы Родзіць шчасце знікома, кахання сугрэвы, Валасы нашы ў ценю савіных трывог.
I забудзьма адчай. Вось яно — здавальненне Тым, што ты, я — душой кожны з нас прадаўжэнне Гэтай цішы і яснага сонцаўмірання.
Дык замром сярод цішы начнога папасу, He, нядобра парушваць прыроды маўчанне — Бога дзікага, змоўклага толькі да часу.
ЗБОР ВІНАГРАДУ
Жоржу Ралю
Пяе вірліва ў галаве, А памяці больш нестае. Паслухай — гэта ж кроў пяе, Здалёку музыкай плыве!..
Як плача, як галосіць кроў, Калі душа знікае прэч,— О, голас нечуваны стрэч 3 тым, што змаўкае раптам зноў!..
Віно і кроў — зраднелы лёс, Як брат віна — кроў з чорных вен, Я слаўлю ваш апафеоз!
Спявайце, плачце! Ніцых сцен, Душ, памяці знішчайце след,— Ноч ахіне адзін шкілет!
ВАЎКІ
У змроку поля — бітвы даль.
Пад нізкі чорны небакрай Ірвецца хітры воўчы баль,— Раскоша — бачыць гэты грай
Зялёнавокі, спрытных лап На трупах мяккія сляды, Ілбоў пакатасць, пашчаў can, Шчацінных хібаў бляск руды.
Хрыпяць — пра ласку не малі Пад клац зубоў, галодны роў. Раскоша — слухаць на зямлі Асанну, што марозіць кроў:
♦ Героі смачныя аднак, Рубанка — шык, мазгі — нязгорш. Нам голад, смага больш не ў знак — Засведчыць гэта трэба ўсё ж.
Ды, без папроку, а сказаць Павінны мы: нямала мук Было нам бегчы, падпаўзаць — Вам не ўявіць такіх дакук!..
О, дзёрзка як іх крок звінеў — Няспынны, да жальбы глухі, Сваім пужлівым сэрцам млеў 3 нас кожны, бы лісток ліхі;
У страху зблізку і здаля, Растраціўшы спакой свой, сон, Нам сэрцы стукалі пасля 3 тамбурамі іх ва ўнісон;
А іх зіхоткую браню
Убачыўшы, з нас кожны пёр, Бы страхапуд, праз гушчырню Да самак, у свой родны бор!
Быў гордым крок іх малады, Спакойныя, як іх штандар,
Мацнейшыя, чым сапраўды, Чаканілі дзень, два запар.
Мячы паблісквалі, ярчэй
Аднак гарэлі вочы іх: Давер і веліч мар — з вачэй, Вясёлых, шчырых, маладых.
Вятрыска белыя чубы 3-пад іхніх касак выхапляў, На крыллях чайчыных нібы Ўсход сонца пазалоту ткаў.
А велічна спявалі як!..
Пра друзгатанне ланцугоў, Пра волю, пра яе ваяк, Пра зрынутых далоў багоў.
I доўга, доўга, скрытна ўсім, Нагамі ледзь кранаўшы жвір, Мы па іх маршы баявым Раўнялі хіжы свой ранжыр.
Плылі праз рэкі мы, ірвы, Бо нішчылі яны масты.— Што за наедак — ад травы I ног не павалочыш ты,
I выганіць апошні дух...
Нарэшце ноччу на прывал Яны раскінуліся ўкруг, Дзе роўнядзь між лясоў і скал.
Сны зорачы іх, як маглі, Нацешвалі мы зрок і слых. Вачышчы нашы, як вуглі, . Палалі каля валаў іх.
Пад нашых пашчаў ляск сухі, Святочна сеўшы на сукі, Чакалі на той дзень ліхі, Як мы, і хцівыя крукі.
Зара ўзгарэлася. Сурмы Жахлівы кліч падняў жывых.
Спалоханых, нібы з чумы, Ды ўсе ў рыштунку — шых у шых.
Між карабельнае сасны Схаваліся мы ціха ў цень, Павар’яцеўшы, груганы — За блізкі, упрытык, пляцень.
I толькі сонца пачало Ўзыходзіць, страсянула дол, Гайсанку рэха ушчало: «Вось вораг!.. Вораг навакол!..»
«Ён, ён!..» Зямля дрыжыць. Гатоў На ўсё чужынца крок цяжкі.
А камандзіры ўздоўж радоў Туды-сюды, як чаўнакі.
To піка заблішчыць, то меч. To звівы сцяга ў сіняве, Што хоць за пазуху камеч, Калі прагал туман прарве.
Эпічны гнеў. «Наперад!»— крык, Хто з юных схоча саступіць Гульбе і безмяцежжу пік — I зноў суровы бой кіпіць.
Ах, што за штука — бітвы жар: Трашчанне зброі, сеча ў пень, На неба ўсё — зары пажар, Цалюткі, неаглядны дзень!..
А ўвечар — ціш, спакой. Ледзь-ледзь Запознена хто дзе ўсхліпне I, долю кленучы, калець, Смяротна хрыпучы, пачне.
.Ледзь-ледзь азвецца сум здаля Трубы, што блудзіць у бары, Пагасне сонца спакваля, Счарнее паласа зары.
Ноч западае. Поўні круг Спрадвечную вядзе гульбу,
Прыкідваючыся, як друг, Што дзеліць папалам жальбу.
Мы — іншыя. He нам, ваўкам, Маніць, шукаць сабе прыкрас, Слабошчы гэткія не нам, Бо голад з лесу гоніць нас.
Нарэшце зможам наталіць Мы апетыт свой без трывог, Па-царску кроіць сабе, ліць: He пуста тут і шыр — дай бог!..