Зборнік  Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран

Зборнік

Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 270с.
Мінск 1996
43.27 МБ
Хаваеш ты пасланнікаў Кахання, Ў табе няўмольны Лёс свой рэй вядзе I Смерць рыхтуе свой удар зацята,
Што шкадаваць майго жыцця не стане; Ў табе прытулак ёсць любой бядзе, А ва ўсіх бедах ты ж і вінавата.
CCLXXVI
Калі анёльскі вобраз гэты свет
I, засмучонага, мяне пакінуў,
Шукаю слоў я кожную хвіліну,
Каб сцішыць боль,— не дзеля іншых мэт.
Таму і плачу; ведаюць як след Яна й Амур сапраўдную прычыну Тых слёз, але я плакаць не пакіну, Бо іншых сродкаў не знайду ад бед.
Ты, Смерць, яе сваёй рукой забрала, А ты, Зямля святая, нечакана Аблічча мілае ў сабе схавала.
Навошта ж я, сляпы і вам адданы, Жыву? Чаму ў вачах святла не стала Зіхоткага, пяшчотнага так рана?
CCLXXVIII
Цудоўнаю і росквітнай парой,
Калі Амурава ўладарыць сіла, Убор зямны яна свой не знасіла: Пакінула штодзённасці людской —
I, без апраткі, ў неба над зямлёй Узнеслася й мяне заваражыла...
Чаму ж мой дзень апошні не зрабіла Днём першым там, убор забраўшы мой?
Ах, думак пра яе заўсёдны ўзлёт, Пакліч душу маю ўслед за сабою, Мяне ад гэтых выратуй нягод!
Адцягваць небяспечна адыход: Я з радасцю, вялікаю такою, Тут, на зямлі, не жыў бы трэці год!
CCLXXIX
Ці птушкі стогнуць, ці шуміць лістотай Зялёнай ветрык цёплы ды лагодны Улетку; ці струмень пляскоча водны Ля берага са светлаю пяшчотай —
Мне б сесці дзе й пісаць, ды трохі ўпотай Памарыць пра каханне, што нязводна Жыве ў душы, пра твар, пра голас родны; Пра страчанае прыгадаць з журботай.
«Чаму ж сябе заўчасна ты знішчаеш? — Мне скрушны голас чуецца жаночы.— Чаму пагляд свой смуткам зацяняеш? —
Мне ж зорка неўміручасці ахвоча Заззяла ў небе, дзе — ты адчуваеш! — Заплюшчаныя зноўку бачаць вочы».
CCLXXXIII
Ты, Смерць, з убачаных найпрыгажэйшы На свеце твар бясколерным зрабіла, Душу прыўкрасную ўзяла ты, пагасіла Пагляд адухаўлёны, найшчырэйшы.
Ты мой настрой азмрочыла даўнейшы: Глядзець на ўсё балюча і паныла. Маімі ж стогнамі ты заглушыла Рой гукаў, што быў сэрцу наймілейшы.
Што праўда, суцяшэнне зноў і зноў Мне добрая мая прыносіць донна — I не знайду я іншых суцяшэнняў.
Каб узнавіць я мог, такі натхнёны, Яе святло і голас — дык любоў Я прышчапіў бы й тыгру, і аленю.
CCLXXXIX
Агеньчык, што зіхцеў ясней за ўсіх, Нам неба выслала ў абліччы госці — Ды паспяшалася, дзеля чагосьці, Забраць назад, да іншых зорак тых...
Усведамляю лепей я штоміг:
Яна, увасабленне прыгажосці, Спагадна летуценняў маладосці Ўнікала — тых няўрымслівых маіх.
Я ўдзячны ёй за позірк і за словы: Яна паблажліва, ды пранікнёна Агонь мне запаліла ачышчэння:
Мастацтвам, што свае прыносіць плёны, Брывямі праняла і дарам мовы...
Я даў ёй славу, мне яна — збавенне.
ССХСІ
Я палатнею, ўбачыўшы Аўрору:
Калі, залатакудрая, яна
Сыходзіць з неба — ўся краса відна.
«Там — скарб мой»,—я кажу, зірнуўшы ўгору.
«Тытонуа добра! — моўлю без дакору.—
Ён час той ведае, калі спаўна
Свой верне скарб. Я ж вычарпаць да дна Жыццё павінен, іншым дзеля ўзору:
Так будзе, як я толькі ўбачу донну». А ты штоночы можаш бачыць тую, Што сівізной не гідзіцца старога;
Яна мне вызначыла ўжо да скону, Што ў дні ды ночы я адно смуткую; Імя пакінула мне — болып нічога.
ССХСІІ
3 любоўю я казаў пра бляск вачэй, Пра ножкі, ручкі, пра пагляд чароўны, Што вабіў гэтак, ды мяне, ўсё роўна, Заўжды між іншых вылучаў людзей.
Каса, што залацілася ярчэй
За сонца, тая ўсмешка, што ў цудоўны Свет незямны вядзе, дабротаў поўны — Ўсё прах і кінута на ветравей.
I ўсё-ткі я жыву: у засмучэнні Без маяка ўлюбёнага вяслую
У лодцы, ў хваляў бурных атачэнні;
Мой дух занепадае, і, мяркую, Кахання спеву хутка заканчэнне: Ўжо ноткі смутку ў гранні ліры чую.
CCCVII
Падумаў: хуткія набыў я крылы — He проста так, а дзякуючы той, Што роўным Смерці ды Любві зрабіла Мяне, злучыўшы спеў мой з пекнатой.
Ды бачу добра: мне бракуе сілы, Нібы галінцы пад цяжкой вагой Пладоў — і я кажу: «О Божа мілы! Нішто я прад нябеснай вышынёй!»
Пяру не ўзняцца да вяршыні гэткай: Мяне Прырода так зачаравала, Аблытала такой прывабнай сеткай,
Што была сплецена так дасканала. Я гэтай быў красы не варты рэдкай, А доля вось — інакш наканавала.
СССХІ
Як салавей цяпер салодка плача, Ўсіх птахаў славячы з чароўнай сілай: Тугу сваю выказвае, няйначай, Сярод вясковай цішыні па мілай —
I ноч усю яго імпэт юначы
Супрацьстаіць фатальнасці панылай...
I спазнаю я лепш свой лёс бядачы, Бо ж і багінь карае Смерць магілай.
Як мроі нас ашукваюць ды памяць!
He верыў я, каб вочы-сбнцы тыя Магло штось калі-небудзь затуманіць.
♦ Цяпер зямля засыпала іх»,— раняць Мяне няўмольна думкі вось такія.
Жыцця ж вабноты нам заўсёды маняць.
CCCXV
Квітнеючае, ў зелені быццё
Прайшло; і полымя таго не стала, Што сэрца мне дашчэнту спапяляла, I хіліцца ў нябыт маё жыццё.
Аціхла сэрца моцнага біццё, Якое варагіня ўтаймавала Прыўкрасная,— і знікла ўсё, бязмала, Былое недаверу пачуццё.
Час надышоў: Цнатлівасць ды Каханне Сустрэліся. I можна закаханым Размову весці пра сваё спатканне.
Ды знішчыла нападам нечаканым Раптоўна Смерць мае ўсе спадзяванні — Прыйшоўшы ў латах, воем закаваным.
CCCXXXVIII
Ты, Смерць, навечна сонца пагасіла: Свет пазмрачнеў, знявераны ў каханні, Змарнела прыгажосць уся дазвання — Мяне ты абакрала, знелюбіла.
Ты годнасць знішчыла маю, спаліла: Адзін я, ў скрусе, хоць наканаванне Усім такое ж; плодным больш не стане Зямны палетак — дзе былая сіла?
Зямля, вада і неба род людскі Аплачуць, што самотны, як карона Без дыяментаў ці як луг без кветак.
Быў да яе свет абыякавы такі — Я ж прыгажосцю донны быў натхнёны, Ды небу сам яе аддаў вось гэтак...
CCCLII
Высакародны дух, ты позірк ясны, Сонцападобны поўніў хваляваннем I словам даў жыццё, і нараканням, Што не загінулі ў душы дачасна.
Мне мроіцца: ты, як агонь нязгасны, Па мурагу ідзеш між красак раннем, Пакінуўшы мяне маім літанням He як жанчына — як анёл прыўкрасны.
Да Творцы ўжо вярнулася свайго ты, Зямлі прыгожае аддаўшы цела — Так воля Вышняя наканавала.
Ты адышла — й Кахання ды Пяшчоты Няма на свеце: сонца пацямнела, I ўпершыню мне смерць салодкай стала.
CCCLXV
Так сталася, што ўпадабаў я прах,— Пра гэта згадваць мне цяпер балюча.
I крылам я не дазваляў рашуча
У неба ўзмыць, зрабіўшы порсткі ўзмах.
Ты, што прадонне бачыш у нагах, Нябёсаў Цар — нябачны, неўміручы — Душы знямоглай сродак дай гаючы I дараванне — у маіх грахах,
Каб — калі я мяжы ўраганаў, войнаў He бачыў і маё тут існаванне
Было бясплённым — хоць сысці прыстойна.
Няхай пасланае Табой наканаванне Памерці дасць мне годна ды спакойна, Бо на Цябе маё ўсё спадзяванне.
ДЖОРДЖ
ГОРДАН БАЙРАН (1788—1824)
ПАЛОМНІЦТВА ЧАЙЛЬД ГАРОЛЬДА
ЛІРЫКА
(1802—1824)
НА СМЕРЦЬ ДЗЯЎЧЫНЫ — ШВАГЕРКІ АЎТАРА, ВЕЛЬМІ ДАРАГОЙ ЯГОНАМУ СЭРЦУ
Вятры заціхлі, змрок пакінуў схоў, Зефір блукаць стаміўся па гаях. Наведаць Маргарыту я прыйшоў, Раскідаць кветкі на ўлюбёны прах.
У вузкім склепе захаваны глей, Што жыў жыццём зіхоткім на зямлі. Цар жахаў браў ахвяру як смялей — Hi годнасць, ні краса не памаглі.
О, каб кашчавы цар спагаду меў, Нябёсы адмянілі свой прысуд!
Той, чый анемлены жалобай гнеў, He ў сіле пра яе расказваць тут.
Навошта плакаць. Спачывае прах, А дух лунае за арбітай дня.
Яе вядуць анёлы — ўсе ў слязах — Дзе вечнай асалоды чысціня.
Ці мусім небу кідаць свой папрок, Аблытаныя прымхамі, маной, Вініць вар’яцтва багавідны змрок? Да скону ўлада неба нада мной!
I ўсё ж мне ўсё нагадвае яе,
I ўсё ж трымае памяць прыгажосць,
I ўсё ж маёй слязе тугі стае, I ўсё ж пустое месца ў сэрцы ёсць.
1802
ФРАГМЕНТ
Калі адтуль, з завоблачных узвышшаў, Мне продкі скажуць: «Ўсё! Твой тэрмін выйшаў», I дух мой голубам памкне ў вышыні Альбо панурай зданню ў бездань рыне,— О, хай жа ён, у роспачы і жаху, He ўбачыць там, над месцам майго праху, Hi мармуру, ні урны дарагой, Што мішурой аздобы і вагой, I іншай дробяззю, сабранай дбайна, Зацьмяць імя:
«Джордж Гордан Ноэль Байран»! 3 усіх адзнак, прызначаных паэту, Мне на пліце пакіньце толькі гэту. Яна праверыцца самім жыццём — Людской пашанаю ці забыццём.
1803
РАЗВІТАННЕ
3 НЬЮСТЭДСКІМ АБАЦТВАМ
Навошта ўзводзіш ты храм, сын крылатых дзён? Ты пазіраеш з тваёй вежы сёння; ды пройдзе няшмат гадоў — наляціць вецер пустэльні і завые ў тваім апусцелым двары.
Асіян
1
У байніцах вятрыста, пагасла ў паглядзе — Ньюстэд, котлішча продкаў, дажыўся да тла. I дзядоўнік у некалі ўсмешлівым садзе Глушыць ружу, што смела на сцежцы цвіла.
2
Ад баронаў, што гнеў убіралі ў кальчугі I вялі ў Палесціну васалаў сваіх, Шчыт і герб засталіся, як верныя слугі Дзён былых, каб дрыжаць ад вятроў маладых.
3
Болей Роберт стары не зайграе ўтрапёна, Лютняй ён не натхніць ратнікаў да рыўка. Спіць Джон з Харыстона ля калон Аскалона, Мёртвай стала ў ягонага спеўцы рука.
4
Поль і Губерт заснулі ў даліне пры Крэсі, За айчыну і Эдварда смерць прынялі. Продкі! Англія плача па вас, вы ўваскрэслі, Жыць вам вечна ў гісторыі роднай зямлі.
5
А на Марстане з Рупертам сталі да скону Супраць здрады і палі чатыры браты, Полю чэзламу кроў аддалі за карону. Смерць пячаткай засведчыла подзвіг святы. .	4
6
Цені мужных, бывайце, спатоліўшы смагу, Пакідае гняздоўе нашчадак на час, Дзе б ні быў, будзе памяці вашай адвагу Надаваць, будзе думаць пра славу, пра вас.
7
Хоць на вока слязу наганяе расстанне, Шкадаванне — не страх, так вядзецца з вякоў. Бараніць вашу веліч нідзе не прыстане, He забудзе нашчадак пра славу бацькоў.
8
Будзе жыць з ім і вашая памяць і слава, Прысягае, што толькі адзінага праг — Жыць, як вы, а загінуць за годнае права, Каб змяшаць з вашым прахам самотны свой прах. 1803
ФРАГМЕНТ, НАШСАНЫ АДРАЗУ ПАСЛЯ ЗАМУЖЖА MIC ЧАВАРТ
Узгоркі, верасы — Анслейскія мясціны, Кавалак дзікай спадчыннай зямлі, Гляджу ў тузе: няўжо мой след дзяціны Гады пяском і снегам замялі?
Ніводнай засені, дзе некалі паперы Любіў я тайну думак давяраць.
Усё ў смузе. Няма любімай Мэры, I жаль такі, што й слоў не падабраць.
1805
Да М. С. Г.
Хоць губы я адчуў твае,
Якім жадалася агню, Ды сілы святасці стае He апаганіць чысціню.
Спякотлівай зімы снягі Грудзей даверлівых тваіх Хаваю ад сваёй тугі, Хоць думаю пра іх штоміг.
Глядзіш да дна ў маю дупіу, Дзе мы з табой даўно ўдваіх. Свайму каханню я хлушу, Абы не ўбачыць слёз тваіх.