Зборнік
Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран
Выдавец: Юнацтва
Памер: 270с.
Мінск 1996
23
Якая ноч! Яна нам навявае Салодкі час кахання, дружбы час. Хоць сэрца шчырых дружбакоў не знае, Ды ў адзіноце кліча іх не раз.
Хто пад цяжарам год згібаўся б, гас, Каб маладосць перажыла каханне? Было б не цяжка смерці сцерці нас, Каб не збліжала сэрцы хваляванне, Але мінуўся час юнацкага спаткання.
24
Глядзіш за борт, як у глыбінях вод Зіхціць адбітак трапяткой Дыяны, I ціха панясешся ў даўнасць год, Забыўшы пра намечаныя планы. Як бы ні быў жыццём ты надламаны, Крупіцу ў сэрцы знойдзеш найчысцей — Ты прыгадаеш іх, усхваляваны.
О кропля жалю, не сціскай грудзей, Ад успамінаў я не стану маладзей!
Сядзець у роздуме на стромых спадах, Блукаць у засені лясной глушы, Дзе звер не ведае людской улады, Дзе не відно ні аднае душы, Карабкацца па скалах да вяршынь, Дзе коз пужлівых пасвяцца чароды, Чуць песню вадаспадаў у цішы — Ты не адзін, і лепшай асалоды Няма, чым любавацца хараством прыроды.
26 .
Ды чуць і бачыць тлум людскі і грубасць, Жыць між сутычак, дробязных падзей, Дзе ты не любіш і цябе не любяць, Быць сынам блудным між сваіх людзей, Дзе кленчаць перад тым, хто багацей, Клянуцца ў вернасці табе з ахвотай I ў вочы льсцяць, а сыдзе дух з грудзей, Дык над труною усміхнуцца ўпотай,— Вось гэта чорны сум, вось гэта адзінота!
73
...О Грэцыя, ты хараства грабніца! Бяссмертная ў пагібелі сваёй, Вялікая і ў кайданах чужынца! Ды хто цяпер сыноў зямлі тваёй Гукне і павядзе ў рашучы бой? Дзе волаты, героі Фермапілаў, Што перамогу здабылі крывёй? Хто сёння зноў твае ўваскрэсіць сілы, Высакародны дух твой выкліча з магілы?
74
Ці мог прадбачыць мужны Фразібул, У бітве вольным духам акрылёны, Што краем завалодае Стамбул, Азмрочыць хараство далін зялёных, Што будуць ланцугом звінець законы He трыццаці тыранаў — больш іх тут.
Над краем здзекі чыняць легіёны, I гне пад бізунамі спіны люд, Сціскаючы кулак ад крыўды і пакут.
75
He страціў непакорных рысаў твар, А ў позірку не гас агонь ніколі. Здаецца, ў сэрцы зноў шугне пажар Неўтаймаванае былое волі. Ды як пазбавіцца ад рабскай долі? Збавення з-за мяжы тут просяць век, А самі не асмельваюцца болей Змясці свяшчэнным гневам ганьбу, здзек I на скрыжалях рабства сцерці слова «грэк».
76
Рабы, вы рабства ў спадчыну ўзялі I ў спадчыну сынам аддаць гатовы. Хто хоча быць свабодным на зямлі, Павінен першы ўдарам перуновым Разбіць свайго нявольніцтва аковы. Замежнай сілай знішчыш іх ураз, Ды ўладароў каб не наклікаць новых! Алтар свабоды будзе не для вас, I прыйдзе зноў няславы, ганьбы час.
83
...Адчуць павінен гэта сын Элады, Калі яшчэ ёсць верныя сыны. Hi красамоўствам, ні пустой спагадай He дапамогуць ёй балбатуны.
У рукі меч баяцца ўзяць яны I лашчацца з ухмылкай да тырана. Hi сораму не знаюць, ні віны... Дык дзе ж нашчадкі слаўных ветэранаў, Каб вылюдкаў суняць і адплаціць за раны?
3 ПЕСШ ТРЭЦЯЙ
...Я зноў на хвалях бурных, зноў у моры, Што ярасна ўзлятае пада мной, Як вольны конь, што звыкся з непакорай I з цуглямі, напятымі струной.
Нясі далей. Куды? Мне ўсё адно.
Хай мачты гнуцца, як сітнёг напеўны, Хай ветразі зрывае за спіной, Хай, як траву, мяне вятрыска гнеўны Нясе кудысь па пене ў шлях няпэўны.
...Той, хто ссівеў у гэтым свеце бед, Ссівеў не ўзростам — справамі сваімі, Хто сэнс жыцця усведаміў сабе, Каго не здзівіш зменамі зямнымі, Хто, не задумаўшыся, сэрцам прыме Карону дэспата, як дараванне, Той знае, як у старажытным Рыме Пот рабскі ўгноіў глебу для паўстання, I ён ад шораху ў трывозе ноччу ўстане.
...Ён піў нагбом і асушыў свой кубак, Адкрыўшы, што на дне яго палын, I зноў яго напоўніў чыстай, любай Вадой крынічнаю з святых краін.
I тая высахла! I з тых хвілін Адчуў Гарольд нябачныя аковы, Што не звінелі, але ўсё ж гнялі. Пры кожным кроку боль жывы, без слова,— Чым лепшы свет вакол, тым гэты боль суровей.
...I скора ён пабачыў, што не можа Жыць мірна з чалавечай чарадой, Бо пастуху ніколі не паложыць Пад ногі думкі і душы сваёй. Ён дазваляў быць дэспатам над ёй Свайму адному толькі разуменню. Прэч ад пароды зменлівай людской! Звяры цябе не ставяць на калені, Калі ў душы тваёй рунее абурэнне.
...Перад Гарольдам Францыі магіла, Нямое поле смерці — Ватэрлоо!
Тут аднялі ў адну гадзіну сілы Ў арла, што плыў вышэй другіх арлоў. Ён паў, прабіты не адной стралой, I прагна ўпіўся ў глебу кіпцюрамі, I ланцугі, што нёс зямлі,— як шкло Разбітае,— звінелі пад крыламі. Ганебнае жыццё, бясплоднае, як камень.
Дастойная адплата! Хай пятля На Галіі, а на руках кайданы. Ці будзе вольнай ад таго зямля? Няўжо народы йшлі на поле брані, Каб скінуць аднаго? Ці ўсім тыранам Сапраўднай веліччу шпурнуць у твар? Няўжо, зваліўшы льва, мы, як бараны, Свабоду прынясём ваўкам у дар, Загасім самі волі яраснай пажар?
...Ты паў тут, найвялікшы з вераломных, Хоць, пэўна, і не самы горшы з іх,— Аднолькава імпэтны ў векапомных I ў самых дробных подзвігах сваіх.
Каб слова «памяркоўнасць» знаў твой слых, Была б тваёй карона і дагэтуль Ці не дайшла б зусім да рук тваіх. Ты ўзнёсся над прыціхлаю планетай I потым паў у пыл — і ўсё з адвагі гэтай.
Стаў бог зямлі — палоннікам зямлі... Пабыўшы заваёўнікам-героем, Стаў цацкай славы, але ўсе палі Усё яшчэ дрыжаць перад табою, Бо помняць славу з выгнутай спіною Ў тваёй прыхожай, фіміяму дым, Цароў, што ля сцяны стаяць сцяною Навыцяжку перад табой адным: Сабе самому бог — ты богам здаўся ім.
Быў подлым ты або высакародным, Змагаўся з нацыямі ці ўцякаў, Усходзіў па манархах, як па сходах, Ці як салдат апошні адступаў,— Усё адно. Ты ўзводзіў ці сцішаў, Але не мог сабою уладарыць,
Знаў душы іншых, а свая душа Была нязведанай. I войн пажары Ты ўтаймаваць не мог. I шчасце стала парай.
...Твой гонар і твая пагарда лёсам Былі б дарэчы ў час апошні твой, Каб ты, як вежа на крутым уцёсе, Самотным паў у npopBj' пад сабой. Але ж народ прыступкай быў тваёй, Цябе вяло людское захапленне...
Зямля не будзе бочкаю пустой Для кплівых венцаносных дыягенаў... Яна — шырокая. Яна — людзей сумленне.
...Гарачка ўлады кінулася ў кроў Стваральнікам вучэнняў і дактрынаў, Правадыроў, паэтаў, дзеячоў.
I ўсе яны, вялікія мужчыны, Дурней за тых, каго дурыць павінны.
Зайздросцяць ім. О божа мой, чаму? Каб чалавецтва глянула ў глыбіні Такой душы, падобнай на турму,— He трэба славы ззяння век было б яму.
...Глянь, самыя высокія уцёсы Заўсёды ў бітвах буры і снягоў: Усе, хто над народам біч заносіць, Павінны зведаць правы гнеў яго. Над імі сонца з радужнай дугой, Пад імі — мора і зямлі" каналы, Але вятры над іхняй галавой, Але вакол іх ледзяныя скалы, I ўзнагародай ім — нянавісці навала.
...Зямлі пустыня, пройдзеная мной! Сюды, ў сусвет агоніі бяссільнай, Я скінуты за грэх, каб весці бой I ўрэшце ў неба ўзняцца з новай сілай. Растуць, мацнеюць разам з ветрам крылы, Зноў пачынаюць свой адвечны рух I шумна абтрасаюць прах магілы, Кайданы, што трымалі ў пастцы дух. У новы свет лячу. На новы бой іду!
...Вяшчаў Русо шалёны. Як з пячоры Піфійскай, ліўся слоў агонь і дым, I прадсказанні пахіснулі горы, А свет запалыхаў агнём такім, Што попелам кароны сталі ў ім. А ў сэрцы Францыі, што без свабоды Ляжала, быццам зломлены чарот, Ён абудзіў законны гнеў народа, Што доўга страх цярпеў і зла прыгнёт.
I помнік страшны узвялі яны, I з праўды покрыва яны сарвалі, Раскрылі думкі даўнія і сны, I свет пабачыў, што яны хавалі. Але яны дабро і зло змяшалі, Пакінулі асновы, каб на іх Нашчадкі троны зноў пабудавалі I турмьі новыя з руін старых I гвалтам кінулі туды братоў сваіх.
...Так нельга больш! Ад жорсткага мяча He можа не застацца ў сэрцы раны.
Хай сонмы пераможаных маўчаць,— Няма пакоры ў грозным іх маўчанні. Стаіла страсць у логвішчы дыханне, Ды прыйдзе час — паўстане гневу раць, I права помсты, кары й даравання I сёння не прымусіць нас чакаць, Але празмерна нельга помсціць і караць.
3 ПЕСНІ ЧАЦВЁРТАЙ
Visto ho Toscana, Lombardia, Romagna, Quel monte che divide, e quel che serra Italia, e un mare e 1’atro, che la bagna.
Ariosto, Satira III3
8
...3 маленства вывучыш чужыя мовы — I будзеш свой сярод чужых; таму, Прыплыўшы ў край Петраркі і Кановы,
Без гідаў разбіраўся я, чаму Адным стваралі храм, другім — турму. Але ж я родам з вострава свабоды I нескаванай думкі. А каму Ўдалечыні ад роднага народа Пражыць жыццё — каму не будзе шкода?
10
...Няхай сабе ў Вестмінстэры, у храме, Маёй плітьі не будзе, хай маім Касцям сатлець за светам, за марамі, Славуты пантэон хай будзе ім — ІІагардлівым, уладным і тупым, А на пліце маёй, дзе ціш і сон, Хай прачытае ўбогі пілігрым Крылаты надпіс старадаўніх дзён: «Сярод спартанцаў быў не лепшы ён».
’ 93
...Дзічэе свет, як ялавае поле, Агрэхі скрозь — якому ж быць жніву! Наш розум слаб, бяскрыла наша воля... Жыццё? — жыву, а колькі пражыву? А ісціна? Каму што ў галаву Ўзбрыдзе — глядзіш, і прымярае к ёй. Усюды коснасць думкі без патолі Зямлю ўкрывае забабоннай цьмой, I чалавек, як раб, не вольны над сабой.
98
...He адступай, Свабода! Баявы твой Штандар не ўпаў вятрам наперакор, I кліч трубы тваёй у громах бітвы He заціхае між далін і гор.
Стой, Дрэва Волі! Агаліў тапор
Твой стройны ствол, з падсечак слёзы льюцца, Але твой корань цэл, ён не замёр.
Калі ж карэнні ў глебе астаюцца, To па вясне і парасткі праб’юцца.
126
...Жыццё, якой жа ты самотнай нотай Гучыш у хоры быція не ў лад!
Ты — наш анчар, што ў хлеб надзённы ўпотай Па капачцы смяротны цэдзіш яд.
Зямля, набраклая салёным потам,— Твой грунт, твая ж карона — бездань неба, Якое лье дажджом і цісне гнётам Хвароб, памору і нястачы хлеба I горам там, дзе б радавацца трэба.
127
Калі прыгнёт і нас не абміне I павадок на шыі непазбежны, Застанься ты адно-адным пры мне, Святое права думкі незалежнай!
Ты — мой апошні бастыён мяцежны, Мой неацэнны дар, хоць і спрадвеку • Гаруеш ты каля кастроў начлежных, Каб сонцам з цемры ночы Чалавеку Ўзысці і ў ясны свет адкрыць яму павекі.
132
...Глянь навакол, багіня Немезіда,— Няпраўда скрозь, злачынствы і віна! Трымай закон, трымай, карыятыда! — За злыя дзеянні сплаці спаўна Агнём маланкі, стрэлам перуна.
Як некалі Арэсту-крыважэрцу Ты вынесла прысуд, каб вечна гнаў Гнеў фурый гада з месца і каб чэрці Фургон смалы на ім вазілі пасля смерці.