Зборнік
Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 270с.
Мінск 1996
Памкнешся вырывацца з рук, Навек мне вочы лепш заплюшч.
Занадта ўсё — зялёнасць хваль, Гушчынь блакіту і цяпла.
Штодня баюся, каб удаль Ты раптам жорстка не ўцякла.
Абрыд блішчасты лісця лак, Кампаній лад і склад пусты,
Абрыд сусвет, як ваўкалак, I толькі не абрыдла ты!
STREETS
Ах, як кахаў няшчасны я,
Як зоркі, вочы ясныя, 3 хітрынкай непрыгаснаю.
Танцуйма джыгу!
Яны ж умелі сапраўды Давесці хлопца да бяды, Шчаслівячы на ўсе гады!
Танцуйма джыгу!
Ды лепшых не было загуб — Пацалаваць квітненне губ.
3 пары той, як не стаў я люб, Танцуйма джыгу!
Адно ўспамін, адно ўспамін Пра шчасце страчаных гадзін, Пра ўсё, што ведаю адзін...
Танцуйма джыгу!
SHILD WIFE
Зразумець маёй шчырасці вы не змаглі, He змаглі, няшчасця дзіця!
Адкрываў я жальбу ўсім вятрыскам зямлі, Вы — цураліся пачуцця.
Вашы вочы, якім толькі ласкай свяціць,— Люстра беднай сінечы скупой,
Ды і тое бзікавая злосць вам бяльміць, Робіць вас краціхай сляпой.
Ну, а жэсты куртатыя рук, чаплі злой Нагадалі мне танцы яны,
Той, што ўдушна і кісла крычыць над дрыгвой,— А вы ж песняй маглі цешыць сны!..
Навальніц баючыся і сэрца, якім Валадараць маланкі і гром, Век бляяць вам ля мацеры вашай святым Адзінокім, сумотным ягнём.
He спазнаць вам святла, не адкрыць белы свет. He крануўшы кахання струны,—
Дык пышлівейце ў шчасці, танцуйце між бед Ганарліўкай да самай труны!..
GREEN3
Вось лісце і плады, вось кветкі і галіны, I сэрца вось, што б’ецца дзеля Вас адной.
Яго не кройце Вы і сціплае даніны He адкідайце Вашай белаю рукой.
Я толькі што з двара, акроплены расою, Ад ветру схаладнелай на маім ілбе.
Дазвольце ж мне зазнаць ля Вашых ног спакою
I хвілі шчасця блізкага ўявіць сабе.
I да грудзей дазвольце Вашых прытуліцца Аглушанай ад пацалункаў галавой
I падрамаць, пакуль не сціхне навальніца, Пакуль Вас ахапіў прытомлены спакой.
Са зборніка «МУДРАСЦЬ» 1881
* * *
Рыцар, таемны такі, скача пустыняй дзікай, Сэрца старое маё прабіў навылёт пікай.
3 сэрца старога майго алая кроў струменем, Каб ружавець пасля ружаю ці праменем.
Горлам крычу, мой зрок тоне, нібыта ў расцы, Сэрца старое маё мярцвее ў лютай трасцы.
Рыцар Няшчасце тады долу лейцы пускае, Злазіць з каня, і рука яго мяне ласкае.
Раны мае дакрануў халодным жалезам пальчатак, Голасам цвёрдым цягнуў законаў сваіх пачатак.
Як слізганула па мне рук ледаватых жалеза, Сэрца маё ажыло, забілася, як гарэза,
Як вылятала з грудзей, чыстае, маладое, Поўнае веры, надзей, шчырасці залатое!..
I не маглі ўсё сысці хмель нейкі і трывога, Як з чалавека, які вось-вось пабачыў Бога.
Рыцар добры, аднак, ускочыў тут жа ў страмёны, Ён ад’язджаў, і знак нейкі чынілі рамёны.
I закрычаў мне (фраз і сёння сэнс чую ясна): ♦ Пільнуйся!.. На першы раз такое сыходзіць шчасна!»
* * *
Краса жанчын, іх млоснасць — бель нядужых рук, Што добрыя падчас і здольныя на зло, I вочы — светлата і строгасць, бы жазло, Што ўсіх асадзіць: «Не шалей, дзікун-вяпрук!..»
А галасы ix, як y маці,— стогны мук Прыспяць і здраджваючы. Колькі іх было — Надранішні, вячэрні, пошапту цяпло I плачу гожага замерлы ў шалі гук!..
Мужчыны — грубыя! Жыццё — цяжэй чысца!..
О, як пачаць, з якога браць канца, Каб і без пацалункаў, і падкусаў?..
А ёсць жа рэчы нашае вышэй турмы — Дзяцей сардэчнасць, шчырасць, дабрата не хлусаў, I сапраўды, памершы, што пакінем мы?..
* * *
Вы паслухайце песні ціш, Што на ўцеху вам плача-пяе. Ветрык, ты гэта плынь яе — Лёгка, стрымана — рабаціш?..
Вам знаёма (люба?) яна, Хоць сягоння жалобы вуаль Яе ўдовін стаіла жаль, Цнота, годнасць яшчэ відна!
Пад асенняй слотай трымціць, Ды між звіваў вуалі тае Ўсім, здзіўлення каму стае, Праўда зоркаю мігаціць.
I гаворыць: дабром адным Векапомныя мы на зямлі, Прыйдзе смерць, малі не малі, Зло, нянавісць чэзнуць, як дым.
Славы болыпай няма, як жыць Проста, без чаканняў чагось, Калі мір, шчасце, радасць — не госць, Залатым промнем шлях ляжыць.
Дык вітай, вясельная даль, Песні ўпарцісты, шчыры наіў.
Шчасце большае хто дзе адкрыў, Чым паменшваць душы сум і жаль!
Боль нясцерпны душа знясе, He загневаецца на яго, Шчыра прагнучы аднаго: Песню мудрасці слухайце ўсе!..
* * *
Як галублю я незвычайнае дзіця,
Што ў сэрцы раны мае свежыя кранае, Што так адменна ўрэшце боль пераканае: Жаданне ўмерці можа ўцехай быць жыцця.
Як добра ў сэрцы прахалоду чуць ляза!
Як абуджаюцца тады ў ім дзіўна мары, Мук надакучлівых цішком сплываюць хмары, Сплывае песняй кроў, як чыстая сляза.
Яшчэ я чую, бачу, і закон быцця
Такі ласкавы!.. О, нарэшце адкрыцця Таго, што чую, бачу, радасць наступіла!..
Нявіннасць, будучыня, як бы вас любіў, Каб ваша мудрасць вочы мне закрыла Рукой дзіцяці, што я ў сненнях галубіў!
* * *
Вось Голас Пыхі: ледзь трубой, як бык, зароў,— На золаце кальчуг, як зор свячэнне, кроў, Наўспотык тлумы праз гарачы прысак зглішч... За імі, з імі голас, што трубой зароў.
А вось — Нянавісці падманны з морскіх днішч Звон у снягах аглушаных. Ну й халадзіна! Нішч Жыццё, што ў страху прэ шалёна з берагоў I глухне болып і болып ад звону днішч.
А вось i Ўцех Цялесных Голас: пірагоў, Віна, кампаній, мітусні мілоснай. Пір багоў! Ды як жахліва тхлінай тхне ад воч, імён, Што ў стомленасці мруць ад пірагоў.
А вось і Іншых Галасы: з туманных дзён — Вяселлі, куплі, продаж, хто на што жадзён, Цывілізацыі падманны балаган
Пад скрыпак перазоў з тумавных дзён.
Спакуса, зайздрасць, чорны гнеў — вязьмо заган, Чаму аднак павінны вы, як ураган, Спадаць на нас і парушаць сумлення ціш, Спакуса, зайздрасць, чорны гнеў — вязьмо заган?..
Памрыце ж, Галасы!.. Вячыстыя — не вы ж!.. Слоў дробных марната, метафар бляклы крыж, Уся рыторыка развенчвання грахоў — Памрыце, Галасы!.. Вячыстыя — не вы ж?..
He тыя сёння мы, сыходзьце са шляхоў, Памрыце дзеля слоў, што не дамо на схоў, Слоў сціплых, слоў, што ласкай зроджаны душы, He прымем сэрцам вас, сыходзьце са шляхоў!..
Памрыце ў малітоўнай новых слоў цішы, Да Неба звернутых. Высокае, рашы — Адкрыць, закрыць ім шлях, скажы: «Памры!..», «Жыві!».
Вы ж, лютыя, памрыце ў новых слоў цішы, Памрыце ў галашэннях жудасных Любві!..
* * *
Сумны, сумны мой лёс, Смерць, здаевда, лягчэй, Хто ж убавіць мне слёз, Смутак згоніць з вачэй Тут, дзе слёз столькі строс?..
Рукі скручвае мне, Каб не мог я тварыць,
Хвошча вусны, гне, мне — Цела ў муках гарыць, Мерцвіць вочы ў паўсне!..
Ці ж надзеі няма, Справядлівасці той, Ці ж мне вечна дарма Біцца ў скрусе пустой, Што гняце, як турма?..
He, душа, больш нідзе He паможа нам сум. Дзень вялікі — ідзе.
Поўны сонечных дум, Глянь, зара аж гудзе;
Покрыў чорна-густы Рве яна з плеч усіх, Бачны да драбнаты Кожны хмуры твой штрых I чым мусіш быць ты.
На зару кроч хутчэй, Зблізку ўсё ў ёй відно, Для далёкіх вачэй Страшнаваты адно Бляск, што ўсіх найярчэй.
Ён — скарбніца сама Лепшых спраў у жыцці, Тайн, любві без ярма.— Залацей — не знайсці, I надзейней — няма;
Ён — бязмежнасць чуцця, Нечуванасць акрас, Мір, вытокі жыцця, Захаплення экстаз
I юдоля быцця,
I юдоля быцця!..
* * *
Надзея — парастак, што ў склепе змрочным рос... Чаго ж баяцца, п’янаю асой кружыць?..
Глядзі, прамень у шчылінцы дрыжыць — На стол абпёршыся, ці высніш светлы лёс?..
Душа загнаная, ты з гэтага хаця Папі калодзезя. Заснеш пасля ў журбе, Нібы лілеі, летуценні-сны табе Я напяю і залюляю, як дзіця.
Б’е поўдзень. Калі ласка, не шукай прычын...
Як непаўторна ў мой няшчасны мозг жанчын Крок рэхам коціцца, што аж баліць.
Б’е поўдзень. Кветкі я падліў. Hi хмар, ні сцюж, Прыходзь!.. Надзея ў бездані бурштынам тліць... Квітнее поўня вераснёвых руж!..
ГАСПАР ГАЎЗЕР СПЯВАЕ
Прыйшоў я, ціхі сірата, У горад — велічны, пыхаты — Адно блакітам воч багаты, Ды стаў цяпер сляпей крата.
У дваццаць летаў сваіх, зім Кахання зведваць стаў ляйчыны: Мне падабаліся жанчыны, Ды я не падабаўся ім.
Жыў непадданы каралю, Без бацькаўшчыны, як сугнеі: Хацеў памерці на вайне я, Смерць легчы не дала ў зямлю.
Ці я дачасны, не рашу?..
Ці гэты свет — ліхая кара?..
За бедную душу Гаспара Я памаліцца ўсіх прашу!..
& * *
Як чорнае сонца, тлее Жыццё маё пакрысе: Засніце, усе надзеі, Засніце, жаданні ўсе!..
He бачу болей нічога, Памяць усю растрос, Hi добрага, ні благога... Сумны мой, сумны лёс!..
Калыскай вішу, якую Пагушквае хтось да дня Над пусташшу, дзе вякуе Цішыня, цішыня.
* * *
Блакіт, што па-над дахамі,— Лагода, ціша!
Каштан, што па-над дахамі Галлё калыша.
Ляціць у неба, што відно, Звон ціхі, ціхі.
Пяюць на дрэве, што відно, Шпакі, шпачыхі.
Мой божа, божа мой, усё — Спакойна, проста.
Рахманы гул дзяльніц усё Плыве з-за моста.
А ты, што робіш ты, чаму Ты ў вечным плачы,
Навошта губіш і чаму Свой лёс юначы?..
* * *
Я не знаю, чаму
Вырай горкасных дум
Па-над мора ірвецца ад вас, гоман, тлум.
Што не даў бы на глум,
3 крылляў, нібы ў турму,
Я з жахлівасцю ў хвалі скідаю. Чаму?.. Ну, чаму?..
Плачкай-чайкаю пырхае думка з сіла, To за хваляй услед, то за ветрам ляціць. To ў блакіце нябёс разгайданых трымціць. To з вілявым адлівам ад скал павяла... Плачкай-чайкаю пырхае думка з сіла.
Бы схмялела яна
Сонцам, воляй без меж
I чуццём, тым, што вырай вядзе праз бязмеж!.. Летні ветрык, нясеш
I яе ты, відна
Вунь яе ружаватая плынь, што без дна.
Толькі часам так сумна яна закрычыць, Нібы лоцману ў далечы знак даючы, Ды ў пакоры вятрам потым зноў летучы, Мрэ, як чайкі крыло, што не можа спачыць, I таму часам сумна яна закрычыць!..
Я не знаю, чаму
Вырай горкасных дум
Па-над мора ірвецца ад вас, гоман, тлум.
Што не даў бы на глум,
3 крылляў, нібы ў турму,
Я з жахлівасцю ў хвалі скідаю. Чаму?.. Ну, чаму?..
* * *
Закон ваш, лад, сцягі ў ілжы! Баяцца словы вас, як куры. Крывавіць цела на крыжы.
I мары топчаце, як шкуры,
I скрозь насмешкі, як нажы, 3 натоўпу кліч спакусніц хмуры.
Жаданні — цемрыва нябёс. Без квету кветкі ля дарогі, Віно, ілжа перасцярогі, Ігра фрывольная цялёс, Кароткай ласкі немы плёс,— Ці насалод гэта парогі, Ці мук, адчаю і трывогі, Ці проста наш пракляты лёс?..
* * *
Азвецца ў скрусе на паляне рог, Сірочай жальбай выплыве з каліны, Каб ціха паміраць сярод даліны Пад брэх бадзяжы звілістых дарог.
I воўчая душа слязу ў мурог