Зборнік  Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран

Зборнік

Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 270с.
Мінск 1996
43.27 МБ
I сям-там статуэткі Венер;
Каштаны, дзюны кветак: вунь з ружаў адна, Вунь цюльпаны, нарцысы, шыпшына і глог.
А за імі — трыкутнікам ціс. I відна Над усім гэтым поўня, як бог.
Поўнач выбіла, і разбудзіўся, паплыў 3 нетраў парку працяжны, глухі, ціхі спеў, Бы завёў хто «Тангейзера» сумны матыў, Боль, што выліць калісь не паспеў;
Гукі дальніх ражкоў падплывалі пад сад;
У акордах — душы страх і ласкі пячаць,— Як схмялелыя, доўга вялі неўпапад, Ды вось поклічам звонкім гучаць.
I з’явіліся цені, плылі на святло
Ў апалінава-выцвілым зорак сяйве
Паміж голля зялёнага — вось яно, тло, Сам Вато, прыснёны Рафэ!..
Пазліваліся з ценьмі зялёнымі дрэў Знесіленне іх рухаў, адчай, поўны скрух. Моўчкі мармур, бліскучы, халодны, сустрэў Танцаў іх запаволены рух.
А яны вар’яцелі ўсё болей... Хто вы— Жальба, мукі мае, мой праклён на вякі, Ці мо трызненне п’янай ушчэнт галавы, Ці мо звыклыя мерцвякі?..
Ці яны, летуценнік, забойцы твае, Насланнё скаргі, болю, тугі — усяго, Што табе ачуняць аніяк не дае, Смерць не гоніць з парога твайго?..
Хто яны, што яны?.. Наплываюць штоноч, Карагод ведучы свой дрыготкі, ліхі, Аж пакуль зараніца не выслепіць воч
I блакітам не лягуць шляхі.
Кліча толькі тады іх ражкоў плач назад Пад зару, што шырэе ў бурштыне расы, Застаецца адно сад Ленотравы, сад, Смешнаваты і поўны красы.
V.	АСЕННЯЯ ПЕСНЯ
Лье стогны клён, Віёл праклён,	"
Дзён млосць.
Боль, дакор, Нудны хор— Мой госць.
Удушна так,
Што смерць — зцак Удач.
Успомню дзень, Былога цень— Гне плач.
Слабы,— слупы
Пакут, жальбы Лічу.
•	Пад ветру свіст, Як мёртвы ліст, Лячу.
V	I. ШАРАЯ ГАДЗІНА
Месяц чырвоны над нізкім туманам, Нізкі туман карагодзіць над лугам, Там, дзе чароты зялёным паўкругам Глухнуць у крэкаце жаб неёціханым.
Вейкі заплюшчылі зноўку лілеі;
Стрункія, стромкія, далечна ў полі, Як таямнічыя знакі, таполі;
I светлячок па-над лозамі тлее;
Совы, разняўшы цяжэзцыя крылы, 3 прыцемкаў мякка вяслуюць і шэра; Млечны Шлях пенячы, ціха Венера Долу сыходзіць... Ноч наступіла.
V	II. САЛАВЕЙ
Бы стрывожаных выраяў крык жураўліны, Наляцелі, б’юць клінам у сэрца ўспаміны, Лістападам мігцяць на ліловым скрыжалі Надламанага клёна над заваддзю Жалю, Залатым лістападам над хваль задуменнем, Над падмытым ракой пакручастым карэннем; Наляцелі, ды з плоймай ліхіх нагавораў, Прыгасае, аднак, буйны, гонкі іх нораў Заспакоеным ветрыкам, рэхам рахманым Паміж дрэў, захінутых гушчэзным туманам, I не чутна, нарэшце, болып ацічагуткі,— Вы былі, не былі, плёткі, выдумкі, чуткі?! — Ані гуку, нібы заняло ўсім дыханне, Чую голас адзін толькі... О, знемаганне!.. Птушку Першай Любові сваёй толькі чую, Нібы ў першыя дні, мне і сёння вяшчуе, Бледны месяц ўрачыста ўзняла на паўсвета, Задуменнасцю ночы астуджвае лета I калыша ў блакіце святочна, юнача Задрыжалае дрэва і птушку, што плача.
Са зборніка «ШЫКОЎНЫЯ СВЯТЫ»
1869
У МЕСЯЦАВЫМ ЗЗЯННІ
Твая душа — шыкоўных свят пейзаж, На ім пад лютняў залатое гранне Прыгожых масак сунецца кірмаш, Спанылены ад пераапранання.
Яны ўслаўляюць'на сумотны лад Жыццё, непераможнае каханне, Ды шчасцем не праменіць іх пагляд, Зліваючыся з месяцавым ззяннем.
Яго святло і сумная краса Трывожаць дрэвы, птушак летуценні. Халодная аплача іх раса, На мармуры фантанных пырскаў цені.
КЛІМЕНЕ
Містычнай баркаролай, Без лішніх слоў вясёлай, Чаруеш ты, бо вочы —
Колер ночы,
Бо голас твой дзівосны Хвалюе, нібы вёсны, Хістае дум пахілых
Небасхілы,
Бо слепіш лебядзінай
Рук белізной адзінай,
Бо шчырасць скрозь, заўсёды — Вось твой водар,
Бо ўся твая істота,
Як музыка-пяшчота
Ў анёльскім німбе чыстым, Прамяністым,
Рух кожны, чараў поўны... Рытм сэрца мой няўлоўны, Зладзь з імі, не забудзь
I вечнай будзь!..
НЯДБАЛЫЯ
— Наперакор усім заразам
Памром, калі вы згодны, разам?..
— О, прапанова з рэдкіх, значных...
— Хай з рэдкіх, ды харошых. Скроні Заквецім, бы ў «Дэкамероне».
— Хі-хі!.. Каханак вы дзівачны!..
— Дзівачны?.. Можа... Ды каханак — Пакліч адно мяне на ганак!..
Дык згода — разам паміраем?..
— Відаць, мастак вы і на жарты I болып, чым у каханні, варты, Ды мне жыццё здаецца раем...
...Калісьці так і Дарымена
3 Цірсісам шчасна, задуменна Праседжвалі ўсе ночы, ранкі,
Ды як на кару, непапраўна Адклалі мару ўмерці слаўна... Хі-хі!.. Дзівачныя каханкі!..
КАЛАМБІНА
Ах, што за пяро!..
Пусціў П’еро
У тан,
Гарцуе блыхой,
Падмогай ліхой
Каптан,
За ім Арлекін,
Што можа ўсім клін Падбіць,
Дурнявы Леандр,
Нябога Касандр Віць-віць.
« До-мі-фа-соль-ля!..»
Танцуюць каля
Яе.
Бы льюць на іх вар,
Ды кожнага твар Пяе.
Зялёных вачэй —
Кашэчых ярчэй —
Прыжмур:
♦ Ану, павярні, На лапкі і ні
Мур-мур!..»
Вяртлявы падол, Яны ж навакол, Як рой,
У суме, нудзе
Насустрач бядзе Старой.
Няўмольная, ўсім
Свет засціш ты ім, Як дым, -
Чаруеш здаля, Каб здрадзіць пасля Усім!
ПАЎГОЛАСАМ
Поўдзень спякотай змарыў, • Сцішыўся ў небе сасной, Злучым кахання парыў 3 мудрай яго цішынёй.
Душы, і сэрцы, і сны, Шчырых пачуццяў экстаз Хай, з калыханнем сасны Зліўшыся, цішацца ўраз.
Вочы свае прызаплюшч, Рукі скрыжуй у любві, Ўсе пажаданні, як плюшч, Сэрца прыспалага рві.
Хвалі пажоўклай травы, Дай закалыхвацца ім I рабаціць астравы Кветнікаў тхненнем сваім.
А вечар з чорных дубоў Долу спадзе між алей, Нашы адчай і любоў Вьіспевае салавей.
СЕНТЫМЕНТАЛЬНАЯ БЯСЕДА
Праз парк стары, струхнелы сад Дзве постаці — туды, назад.
Пагаслы зрок, бяскроўнасць губ, Глухавы шэпт пра цяжар згуб.
Праз парк стары, струхлелы сад Дзве здані — з возіркам назад.
— Ты ў шчасці памятаеш нас?..
— Навошта ўспамінаць той час?..
— Ты сэрцам рвешся да мяне?.. Прысніць, пабачыць марыш?..— He...
— Як?!. А было ж адно святло — Да вуснаў вусны!..— Мо й было...
— А быў блакіт — бяскрай для крыл!..
— Няма ўжо. Чорны небасхіл...
Так ходзяць, ад людзей наўзбоч, I толькі слухае іх ноч.
Са зборніка «ДОБРАЯ ПЕСНЯ» 1870
* * *
Сонца ўстала ціхенька, цяпліць, залаціць Лес жытнёвых сцяблін, што ў расінках трымціць, А блакіт свежасць ночы не вып’е ніяк, Выйдзі, глянь, паглядзі — проста так, проста так!.. Уздоўж рэчкі — прыжоўклыя хвалі травы, Між алешын старых — сцежка ўецца, равы.
А з тае стараны бусел — крылы ў pace — Залацінку-саломінку ў дзюбе нясе, I ляціць за ім цень яго ў люстры вады.
Вось і ўсё.
Летуценніку ж гэта заўжды Разганяла няветлыя ветразі хмар, Нараджала ў душы пекнату светлых мар, Калыхала ўспаміны, і вобраз яе Яснай явай, якая зіхціць і пяе, Уставаў, прагу ласкі, жаданні будзіў Мо камусьці на ўсмешку, камусьці на здзіў, Што, нарэшце, знайшоў, што, нарэшце, ў душы Ёсць заступнік-душа, што яны — спарышы.
* * *
Усе, што ёсць, красы адценні Яе шаснаццаць тояць год, Маленства сны, і летуценні, I дум нявінны карагод.
А воч анёлавыя лункі, Таго не знаючы, яны Пра незямныя пацалункі Дзівосна абуджаюць сны.
А рук танюткіх даланяты, Якім у цяжар матылёк, Трымаюць — не ўцячэш дахаты. He могучы ад іх здалёк.
I чысціні душы ў падмогу Дум пераконанасць яе, Што развідняе ёй дарогу Так, як святло душы пяе.
А дзе бязлітасна і тупа Спадзе насмешка плеткара, Яна ўсміхнецца люба, скупа, Як міласэрная сястра,
Зірне, і, можа, закахана,— Хто ведае?.. He я ж, паэт, Што ля акна яе да рана Гатовы жабраваць прывет,
Быць песняй добрай ці благою!.. Ды пра адно пасведчу тут: Мне соладка — за мітульгою Чаканняў піць пітво пакут.
* * *
Гэта — усмешка адчыньвала сенцы Ў чэрвень, у ранак, у клопат мой чорны,— Дзе ён?.. Адна у дзвярах яна ўзорных Ў шэра-зялёнай з фальбонкай сукенцы!..
Выбегла, лёгкая, зграбная, коле
Цёплай іроніяй, порсткая, смела — Чуў я душой, што дагэтуль змрачнела, Дыхаць красой яе стала наўколле;
Горыч знікала прад музыкай тонкай Шчырай яе шчабятні далікатнай, Прад дабратой нечуванай, стакратнай, Прад весялосцю нестрыманай, гонкай.
I, як яна, я пабег па шалфеі,
Сам, нібы бунт, што быў тут жа стаптаны, Каб, хваляваннем ушчэнт апантаны, Вернападданнічаць зграбненькай феі.
* * *
Калі неба яснее, шырэе зара,
Пасля доўгай разлукі надзеяй гарыць,
Што не марна сплыла заклінанняў пара, Што зноў поўніцай будзе лёс шчасце дарыць,—
Згіньце, думкі атрутныя — скону ганцы, Згіньце, мары панурыя, чорныя сны, Згіньце, кпіны, сатлейце тых слоў каганцы, Сэнс якіх не ацеплен дыханнем вясны!
Досыць сціснутых лютасцю злой кулакоў, Марнай злосці на тупасць, нікчэмнасць падлюг, На злапомнасць агідную і — прэч, далоў, Забыццё ад мярзотнага цэдзіва шлюх!
Раз такое Святло сярод ночы глухой
Ахвяруе мне лёс, вечнай будзь, Светлата — Маёй вечнай і першай любові прыбой, Мая літасць, усмешка, краса, дабрата!
Павядзі мяне, полымя ціхае воч,
Каб рука ды ў руцэ, як дрыготкі спеў зор, I па мяккіх імхах крочыць ноч я ахвоч, I калі на шляху крэмень, скалы, затор.
Так, я прагну ісці нацянькі праз Жыццё,
I няхай ціха лёс крок скіроўвае мой,
I не мучыць хай зайздрасць, не гвалціць шмаццё — Шчасце — весці за ўсё гэта радасны бой.
Ды калі закалыхваць дарога пачне
Мой няхітры напеў і мне скажуць, што ты Ў захапленні спынілася слухаць мяне,— Рай сапраўдны пачнецца мне з тое вярсты!..
* * *
Перш чым бляклыя зор
Згаснуць цені ў вадзе — Бор-чабор
Перапёлкамі звоніць, гудзе.
Азірніся наўкруг,
Прыпыніся, пастой,—
Вунь жаўрук
Падымаецца ўвысь з віднатой.
Хай патоне пагляд,
Бы ў блакіце зара,—
Як я рад
За цябе, спелых зерняў пара!..
Асвятляй жа, краса, -
Думкі, ўсё, што жыве,—
Хай раса
Весяліцца зіхотка ў траве.
I
Сны злятаюць з вачэй, Сны, што сніш яшчэ ты...
О, хутчэй:
Сонца шар устае залаты!..
* * *
Аж млее
Бляск месяца між ліп, Алея
Даносіць кожны ўсхліп
3-пад іх галін...
Я — не адзін.
Зіхоча,
Як люстраны, ставок, Плюскоча
Ў ім чорны цень асок
Пад плач вятроў...
Б’е ў скроні кроў,
Цішэе
Агромністы прастор, Ніжэе
Праменных зор узор, Прыкрыўшы нас...
Жаданы час.
* * * .
Краявіды шалёна ў вагонным акне Прабягаюць, ляцяць — паўз мяне, паўз мяне: Жыта, неба, лес, рэчкі, люстэркі азёр, Бы ўзвіхрыў іх акрутны з-пад колаў віхор, Што слупы тэлеграфныя вось-вось саб’е, 3 правадоў завіточкаў дзівосных наўе.
Пахі тлелага вугалю, пары, вады, Скрыгат тысячы колаў, жалезнай хады,— Так раве адсцябаны цыклопаў мільён, I — раптоўна — гудка паравознага стогн.