Зборнік  Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран

Зборнік

Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 270с.
Мінск 1996
43.27 МБ
А заваёўнік вёз трафей — вазок. Падбіты ён, як і яго сядок... Раландаў рог гучыць з далін ізноў, I нездарма — ізноў ліецца кроў.
Пры Люцыне, дзе швед калісьці лёг, Ён, на нядолю мо, жывым застацца мог. Пры Дрэздэне гнаў дэспатаў траіх. Чацвёртым сам нядаўна быў для іх. Хадзіла шчасце доўга разам з ім, Цяпер, прыстаўшы, кінула зусім.
Тут ад ільва шакал саксонскі ўцёк Да медзвядзя, ваўка, лісы ў куток. I вось цяпер магутны цар лясоў У роспачы сабе шукае схоў. 3 бяды адной ён да другой ідзе. Няма яму прытулку анідзе.
Вы, ўсе!
I кожны!
Францыя, зважай!
Нібы чужынскі плуг арэ твой край!
На кожным кроку быў упарты бой, А здрада ўсё закрэсліла сабой: Яна прыйшла з Манмартраўскіх узвышш, Прыйшла у твой зганьбованы Парыж. Ты, выспачка! 3 цвярдынь тваіх відна Этрурыя і мора ўсё да дна.
Дала ты гордасці яго спакой, Каб дачакаўся раты ён сваёй, Каб зноў прыйшоў да родных берагоў, Нявесту сумную пабачыў зноў.
О, Францыя! Як спатыкаў народ Яго ў незабываны той прыход! Крывавае, дурное Ватэрлоо! Яно людзям і свету давяло, Што недарэкі плён збіраюць свой Ці здрадай, ці памылкаю чужой... Святой Алены засмучоны край, 3 бязлістасным турэмшчыкам! Зважай! Тут Праметэй гукае у прастор Да мора, сонца, да зямлі„ да зор.
I да ўсяго, што ў славе, поўна сіл, Схіляе ён ці ўжо раней схіліў;
Чыё імя пяройдзе з роду ў род 3 хадой бясконцай незлічоных год I будзе ўсім гучаць як запавет, Пакуль існуе наш бязмежны свет; Яго істота ўсім урок дала, Урок адзіны — не тварыце зла!
Адзін бы крок да добрага — і ён Зачараваў бы ўсіх, як Вашынгтон. Ды ён зрабіў той крок адзін — да зла, I ганьба вечная на ім лягла.
Здабыў ён шчасце, а спажыць не мог, Той, што на троне быў амаль як бог: Айчыне — Цэзар, свету — Ганібал. А лёс які ён сумны напаткаў!
He цяміў ён, не думаў ён аб тым, Як перад славай многа марнаты. Што заваёўнікі? Ці мала кніг Напісана пра дзесяць тысяч іх!
I пераважыў іх мудрэц адзін.
Да бліскавіцы ключ знайшоў Франклін, I слава вечная жыве яму.
Жыве яна і волату таму.
Які здабыў свабоду і спакой Свайму народу і зямлі сваёй: Пра Вашынгтона водгалас такі Ішоў, ідзе і пойдзе праз вякі. I Балівару славу узнясе Свабодны свет за подзвігі усе, А для Пізара, ўсіх рабаўнікоў He знойдзе ён ніколі добрых слоў. А ты, Атлантыка свабодная, Каго ахоўвае ўся моц твая? Прах дэспата, яго апошні схоў, Цара цароў, раба паміж рабоў, Што міліёны вызваліў людзей, Каб закаваць ізноў, яшчэ мацней, Стаптаўшы ў прах закон людскі і свой — Ён блытаўся між тронам і турмой...
VI
Вы гляньце! Іскра бліснула ізноў! Хвалюецца ў іспанскім сэрцы кроў! Той горды дух, што маўраў выгнаў прэч, Праз восемсот гадоў узняў свой меч. На той зямлі, дзе сонца жар вялік, Гучыць здаўна — «іспанец — рабаўнік!». Дзе йшоў захопнік люты па касцях, Дзе Кортэса, Пізара веяў сцяг, Там Новы Свет сапраўдны, поўны сіл, Патомак вальналюбны ўстанавіў. Юнацтва дух ізноў займеў народ, 3 якім ён гнаў калісь персідскі флот Ад берагоў, дзе Грэцыя была...
He! He была, а ёсць, бо аджыла! За справу ўсеагульную на бой Злучаюцца мільённай грамадой Рабы Усходу, Захаду рабы. Адзіны сцяг адзінай барацьбы Ўзнімаюць Анды і узняў Афон. Так светы два ў адзін яднае ён. Грэк меч Гармодаў падымае зноў. Чыліец прэч прагнаў чужых паноў. Спартанец зразумеў, што ён — ёсць грэк. Стаў мексіканец — вольны чалавек. Атлантыкі сівой дзевяты вал
Пачаў лажыць тыранаў напавал, Каля мяцежнай Францыі прайшоў, Пабыў ля Геркулесавых слупоў, Крануў Кастылію, нібы набат, Дапамагчы Аўзоніі быў рад, Віры Эгейскія узняў сабой, Ды змоўк, згадаўшы Саламінскі бой: Стыхія вод слабей людзей жывых, Тыран не здолее суцішыць іх,— Народы ж у пакуце і бядзе. Ім дапамогі не даюць нідзе.
Праз бой стыхій прыняў шырокі свет Свайго веравызнання запавет! Спустошана ўсё на астравах, За ворагам — разня, пагромы, жах. Далёкія і блізкія сябры Чакаюць спакайнейшае пары, Калі пабольшае прыбытак ім,— Дапамагаюць языком сваім...
Лепш люты вораг, чым фальшывы друг! Мацнее хай вольналюбівы дух! Айчыну вызваліць ад кайданоў Змаганне толькі ўпартае сыноў!
He, варвар з маскай міру — цар рабоў — He можа зняць з народаў кайданоў! Лепш, мабыць, ёрмы гордых мусульман, Чым муштра пад чужацкі барабан! Лепш праца вольная і вольны стан, Чым у ярме стаяць каля варот, Рабом рабоў. Дзе, болып таго, народ, Нібы жывёла, мерыцца гуртом I раздаецца па панах царом.
А тым панам салодкі сніцца сон, Як у Сібір людзей вывозіць ён... Лепш у пустэльні дзе з вярблюдам жыць, Чым у мядзведзя чалядзінцам быць!
VII
He толькі ў старадаўняй той зямлі, Дзе Час і Воля разам расцвілі, Дзе змрочнай хмарай інкаў даўні род Ідзе, нібы дзівосны карагод, Зарэе,— не! Іспанец стаў на бой,
Пагнаў захопнікаў з зямлі сваёй. He Карфаген або магутны Рым Прыйшлі ў зямлю яго з мячом сваім. He бестыя-вандал, не злы вестгот Ідуць навалай на яго народ;
I не Пелагій з глыбіні вякоў На бой склікае ўсіх сваіх сяброў: Жніво ўсё зжата тое. Хіба маўр Пра тыя дні, ўздыхнуўшы, ўспамінаў. 3 вясковай песні прагучыць калі Пра тых, другіх, што тут калісь былі: Абенсерагі, зэгры — ўсе яны Былі і адышлі шляхом адным.
Улады, веры іх, мяча — няма.
Але цяпер прыйшла жуда сама: Кароль-ханжа. 3 ім люты кат-манах, Шпік інквізіцыі. Яны ў кастрах Людзей палілі, каб нажрацца мог Каталікоў бязлітасны Малох. Ён і глядзеў на гэны дзікі фэст, Разгул крывавага аўтадафэ, Упяліўшы халодны свой пагляд На тых ахвяр, што сек і нішчыў кат... Кароль бываў ці жорсткім, ці слабым, А найчасцей — і першым, і другім; Гультайства гонарам было ў вяльмож. Іх заняпад радзіўся ад яго ж.
Зусім прыніжан быў звычайны пан. Нікога не было ніжэй сялян. Ды не было бяднейшых, чым яны. I беглі людзі з роднай стараны. Бязлюдзеў край. Грамады караблёў Без ветразей стаялі, без рулёў. Звялася ў войску сіла ўсд амаль, Як і таледская звялася сталь... Заморскі край не шле дарункаў той, Што за яго — сыноў вадзіла ў бой. А мова тая, што была гучней, Чым родная для шмат якіх людзей I што цудоўным хараством сваім Была раўня тваёй, вялікі Рым,— Цяпер забыта, як і ты сама, Іспанія! Шляхоў табе няма?!
Такой была — павінна стаць другой!
Сцяг нумансійскі кліча ўсіх на бой! Тарэадор! Паўстань хутчэй ізноў! Тарэадор! Фаларскі бык зароў!
Паўстань, гідальга! Меч сціскай дужэй! Раздайся кліч: «Іспанія — дружней!» Дружней, шчыльней жывы замкніце круг Сцяной нязломнай баявых кальчуг. Несакрушальны дайце зноў заслон, Які не змог прабіць Напалеон.
Вайна! Адвага і пякельны жах... Бязлюддзе на здратованых палях... Нябожчыкі на вуліцах пустых, Крывёй залітая зямля ля іх... У Сьеры дзікай партызанскі стан. He пройдзе вораг там, дзе партызан! Праславілі навекі змагары Сябе і сарагоскія муры...
Геройства векапомнае дзяўчат Вышэй геройства амазонак нат,— За чэсць і шчасце роднае зямлі Яны дарогай баявой ішлі... Славутыя таледскія клінкі, Славутыя іспанскія стралкі,— Арлінавокі у стралкоў пагляд, Несакрушальны ў іхняй зброі гарт! А коні андалузскай стараны — Найлепшыя на свеце скакуны... Агнём Масквы ахоплены Мадрыд, У кожным сэрцы ўваскрасае Сід! Была ты, ёсць, павінна быць такой! Паўстань жа, Францыя, услед за ёй! Здабыўшы волю для дзяцей сваіх, Яе ты заваюеш і для ўсіх!
vni
У-га! Кангрэс! Па назве — самы ён, Што ў Новым Свеце скасаваў прыгон! Ці, можа, гэтага чакаць і нам, Еўропы спарахнелае сынам?!
На гэты кліч ідуць, як Самуіл Супроць Саула, ў росквіце ўсіх сіл, Тыранам пагражаючы бядой, Вяшчальнікі свабоды маладой:
I Патрык Генры, Дэмасфен лясоў,— Закляты вораг турмаў, кайданоў; Ідзе упарты, мужны Бенджамін, Які маланку сунімаў адзін;
I Вашынгтон, саромячы усіх, Што церпім дэспатаў дасюль сваіх. Даўно ён радзіў павыкідваць вон I кайданы, а разам з імі — трон. Ды ўсё ж ткі хто ўвайшоў у той Савет, Каб ратаваць ад смуты цэлы свет? Святую назву хто згадаў ізноў, 3 якою вызвалялі там рабоў?
I абвяшчалі вольным род людскі На свеце ўсім і на усе вякі? Ды хто усё ж ткі ў ліку тых траіх, Хто тыя суддзі праведныя ў іх? Як малпа чалавеку не раўня,— Далёка ад святога іх трайня! Як ні круці, не выйдзе і на жарт 3 трох дурняў тых адзін хоць Банапарт. Былі багі ў Егіпце разумней,— А ў іх жывёла ўся была цішэй:	•
Закуткі добра ведала свае, Дзе гаспадар-бог есці-піць дае.
А нашай мала ежы і пітва.
Быкі, сабакі пруцца ад хлява: Сабака гаўкаць, бык — басці ідзе. Няма адхлону нам ад іх нідзе.
У жаб Эзопавых быў лепшы стан: Стаяў над імі нежывы цурбан, А наш гайдаецца туды-сюды, Зацятай злобы повен заўсягды. Ён глушыць тупасцю сваёй народ, Каб буслу менш было пасля турбот.
IX
Верона! Бляск трох велічных свяціл Патройнай сілай над табой свяціў. Вось гэта слава! Што там перад ёй Джульеты прах з Джульецінай труной! Чаго «Кан Грандэ» — «Пёс Вялікі» варт,— Асмелюся я даць і пераклад,—	-
Каля такіх вяльможных мапсюкоў,
Завод якіх ад царскага пайшоў?
I твой Катул, паэт сапраўдны твой, Хоць лаўры ўжо на галаве другой? I твой тэатр, што зачароўваў Рым? Твой мур стары, прыпынак у якім Знайшоў выгнанец Дант на схіле год, Так і не выйшаўшы з тваіх варот? Шырокі свет яму тут стаў турмой, Замкнуўшыся тады ў табе адной... О, каб замкнула ты ў мурах сваіх Навекі гэтых дэспатаў тваіх!
Пастаў і помнік ганьбе, крыўдзе ўсёй, Што спавіла зямлю ўсю гаркатой... Нашто тэатр? — Ды вось ён—
з’езд паноў! Дзе лепшую б камедыю знайшоў?!
Зіхціць тут зорак на істужках шмат, Глядзіць народ на іх з астрожных крат... Італія! Бі ў далані мацней!
3 ланцужным звонам — воплескі званчэй!
х
Якая пышнасць! Вось ён — хлюст і цар, Аматар вальсаў і жаночых чар.
Ён самаўладца ў войнах і жыцці. Такога дэспата другога не знайсці. Калмык на выгляд, розумам казак, Яшчэ ў адлігу ён і так і сяк, А як мароз усходзіцца мацней, Тады і ён цвярдзее для людзей. Пагаварыць ён пра свабоду рад, Ды толькі так, каб болып паставіць крат. He ганіць, хваліць ён і мір-спакой, А сам радзіўся і памрэ з вайной.
* Свабоду грэкам дакляруе ён, Іх заклікаючы пад свой прыгон. Палякам сейм дазволіў, а затым Ім загадаў маўчаць у сейме тым. Як бы сардэчна ён хацеў паслаць 3 Украйны сціплай, задумёнай раць Яе сыноў, вясёлых парубкоў, Аж да іспанскіх дальніх берагоў, Каб там іспанцаў правучыць маглі.
Зазіхацеў бы як ён сам, калі б Мог у Мадрыдзе пабываць тады! На поўдзень ён імкнуўся заўсягды... Каго пытанне гэта не кране: 3 Масквою лепей сябраваць ці не? Далей! Цябе натхняе цёзка твой, Ды і Лагарф, настаўнік твой, з табой. Знайдзі ж ты скіфа, ля Іберскіх скал, Што ў Скіфіі твой цёзка адшукаў! .Згадай прытым, юнак немалады, Як продак твой на Пруце лез з бяды. Пакліч на раду ты кабет старых. Хоць Кацярыны болып няма між іх! Іспанія багата мае скал— Як бы мядзведзя леў там не задраў! Пры Херасе ушчэнт быў знішчан гот, I Банапарта перамог народ!