Зборнік
Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 270с.
Мінск 1996
Павінны доле поўзаць і маніць?
I чым глыбей іх сораму таўро, Тым і ланцуг каштоўнейпіы звініць.
Калі ж народжан геній і узрос Далёка ад знявагі і спакус, Бязрадным будзе ад другіх пагроз:
Страсцей усходзіцца ядучы гнус, Душа сатлее ў гэтай барацьбе. Фларэнцыя! Нялюдскі твой прымус
Разбурыў дах мой. Я любіў цябе, Ды вершы помстай дзень і ноч гараць, Нянавісць намнажаючы ў жальбе.
I джала труйнае майго пяра
Усё, што дорага табе, перажыве: Свабоду, чэсць, тваіх улонняў рай,—
Ды нават і таго, чый заўжды верх,— Тырана, што ў нікчэмнасці страшны... Без меж і берагоў прыгнёт плыве:
I дэмагогі прыгнятаць здатны, Але на час, скідаюць іх хутчэй. Ва ўсіх злачынствах, дробных і буйных,
Зліліся смерць і грэх ў адзін ашчэр.
Тыраны могуць шчыра прысягаць
I так жа шчыра люд знішчаць ушчэнт,—
На ўзор адзін іх кожны век стругаў.
I партыі зацяты правадыр — Султану брат, ён цісне як мага
I дэспатам становіцца заўжды.
Фларэнцыя! 3 выгнання першых дзён Мой дух самотны, праз усе гады,
К табе ляцеў, забыўшы свой праклён. Выгнанца лёс сумнейшы ад усіх: Свет для яго, нібы турма, замкнён.
Абсягі мора, змрочных гор масіў, Як краты, адгароджваюць зямлю, Куток радзімы, што ў сабе насіў:
I лапінкі вачыма не ўхаплю, Але, зямлёю стаўшы, як раней, 3 радзімым глеем я сябе злію.
Калі ж самотны дух мой супачне Між родных душ, пазбыўшы неспакой, Адчуеш ты, як здрадзіла ты мне, Чаго быў варты сын прагнаны твой. Ты будзеш кроплі гонару жадна, Пачнеш хваліцца урнаю пустой.
He вернецца мой прах к табе, аднак.
Што я зрабіў, бязлітасны народ,
Каб ты, як нелюдзь, гнеў на мне спагнаў.
He ўзважыў меры ўсіх маіх згрызот?
Я ж быў сапраўдны твой грамадзянін — I ў мірны час, і ў час ліхіх нягод,
А ты прысуд мне жорсткі ўчыніў. 3-за вечных меж, што раз’ядналі нас, Ізноў прарочы голас мой узнік:
Тваё няшчасце я вяшчаў ці раз, Ды засцярог не слухае ніхто, Пакуль не загрыміць няўмольны час.
Тады, праз слёз нястрыманы паток, Уразіць вочы ісціны агонь,
I спраўдзіцца, што гаварыў прарок
3 сваіх затрунных цьмяных берагоў.
1819
БРОНЗАВЫ ВЕК
Impar Congressus Achilli1
I
«Цудоўны даўні час»... Мінуў той час! Ідзе сучасны — наш ён і для нас! Было ў мінулым іпмат вялікіх дзей,— Для болыпых стане здольнасці ў людзей! Прасторы ёсць, размах вялікі ёсць Для тых, хто гаспадар тут, а не госць. He знаю, плачуць ангелы ці не, А чалавека гора не міне: He мала людзі плакалі даўней.
Чаго? — Каб плакаць зноў, яшчэ мацней.
п
Дабро і зло руйнуюцца на тло. Чытач! А што ў юнацтве ў нас было? Наш Піт усім быў ці бадай усім,— Яго праціўнік так казаў аб ім.
Асілкаў род мы бачылі з табой, Тытанаў духу, як гару з гарой — Афон ды Іду — з морам гучных слоў, Што паміж іх выходзіла з краёў, Як паміж грэцкіх і фрыгійскіх скал У навальнічны час эгейскі вал. Ды дзе ж тытаны, волаты? — Яны Ляглі ў зямлю — труна каля труны. Якая смерць магутная! Яна, Уціхамірваючы ўсё адна, Безнавальнічнай хваляю ідзе, He супыняючыся анідзе.
Глыбокі сэнс старых і новых слоў:
«Ты ёсць зямля, ў зямлю ты пойдзеш зноў». Жудыне можа зменшыць час ніяк Там, дзе паўзе бязлітасны чарвяк, Дзе труны,— розныя такія над зямлёй,— Зусім аднолькавыя ўсе пад ёй...
У зіхатлівай урне прысак згас. 3 ёй Клеапатра прыплыла да нас Праз мора тое, на якім яна Антонія перамагла адна: Прываблены дзівоснай пекнатой, Ён ад імперыі паплыў за ёй... I Аляксандра урна, сумны прах, Цяпер стаіць на нашых берагах, Якія, прагнуўшы чужой зямлі, Імкнуўся ён заваяваць калісь. Бяздумныя імкненні ўсе, няйнач, Лятункі тыя, той зайздросны плач! Усю зямлю забраць маліўся ён, А што з таго дайшло да нашых дзён? Забыты светам, Грэцыі сваёй Ён кінуў толькі роспач, неспакой. He знаў паўночнай выспы нашай ён, Тут не стаяў яго ніколі трон, Куды па смерці лёс яго прывёў, Дзе прах яго знайшоў апошні схоў.
ш
Дзе ж ён, уяўны могут нашых дзён, Які манархаў пазбаўляў карон, He быўшы з нараджэння каралём.
Нібы Сезострыс, вёў іх пад ярмом? Яны цяпер, распрогшыся з ярма, Калі таго, магутнага, няма, Перад якім змяталі пузам пыл, Спрабуюць моц сваіх здранцвелых крыл. Дзе ж той мудрэц і дзіцянё ў адным, Малы ў вялікім, волат у малым? Сусвет яму карцёжным быў сталом, Гульнёй — імперыі, а стаўкай — трон. Людскія косці пешкамі былі
У той гульні, нячутай на зямлі. Смяяцца, плакаць можам мы з табой: Ітог увесь на выспачцы малой.
Як не ўздыхнуць над клеткаю арла — Яго на здзек нядоля прывяла.
3 усмешкай глянь, як гаспадар плямён Штодзённа сварыцца за рацыён. Заплач аб тым, як уладар краін Сумуе пра наедкі, колькасць він. Ці мала там было драбніц такіх — He палічыць нам і не зважыць іх. Ці гэта той, што каралёў караў Або іх літасціва надараў?
А хто ж над ім стаяў у гэтых днях? Хірургаў рапарт, графа балбатня. Бюст не дазволяць ці пазбавяць кніг — I ўсё. I ён пакутаваў без іх.
He знаў ні сну, ні адпачынку той, Што рушыў свет увесь рукой сваёй. Ён, што вялікіх мог скрышыць усіх, Цяпер, як раб, між вартавых сваіх. Астрожны вартаўнік, нахабны тып, Да кніжкі запісной яго прыліп... Ды лепш турма сапраўдная была б, Чым ні вязніца тая, ні палац...
I хто б калі яго тут зразумеў, Якую муку ён на сэрцы меў? На скаргі ўсе адказ адзін: «Закон!» Віно і ежу прадугледзеў «ён»... На выспе клімат не па ім? — Дарма! Такога ў свеце больш нідзе няма!.. А доктар, што на скаргі ўважным быў, За гэта ў клімат іншы сам паплыў... Хоць свет і апладзіраваў яму.
Як не парвецца сэрца тут ад мук? Пагарда ў ім, хваробы боль у ім. Усё ж дабро бывае пры благім: Найдаражэйшае з усёй зямлі Яму да ложка мроі прывялі. Сяброў і сына вобраз каля ног Ён у апошняе пабачыць мог...
I хоць здранцвеў дзівосны розум, згас, Што свет шырокі чараваў не раз, Усё ж арол пазбыўся кайданоў
I лепшы свет, чым наш, сабе знайшоў...
IV
Калі б адтуль ён мог зірнуць на дол,— Згасанне б царства там свайго знайшоў. I пасмяяўся б ён з драбніцы той, Якою быць жадаў ці стаў якой! Хоць большы ён заваяваў абшар, Чым прагнула знайсці яго душа,— Пазнаўшы ўзлёты велічы, аднак Пазнаў і заняпаду горкі смак. Хоць каралі, засеўпіы зноў на трон, Такімі пнуцца быць, якім быў ён,— Ад смеху не стрымаўся б ён ніяк, Бяссмертны той над хвалямі маяк.
I хоць турэмшчык жорсткаю рукой Закрэсліў надпіс над яго труной, Пакінуўшы імя і пару дат,— Прайшло імя ў бязмежны далягляд. Яно дасць веліч гэтым берагам, Як таямнічай сілы талісман.
I караблі з усіх краёў зямлі, Калі б яны ля выспы ні плылі, 3 высокіх мачт у гэты змрочны кут Пашлюць яму ўрачысты свой салют. Як абеліск Пампея вышынёй, Калона Гальскай славы над зямлёй. А скалы выспы, дзе ягоны прах, Атлантыку ўвянчалі у вяках. Прырода больш стварыла над труной, Чым пры жыцці ён мог схапіць рукой, Каго ўрачысты той вянец кране: Ці вольны дух, ці вязня у труне?
Яму цяпер турботы мала ў тым Ці ён жыве, ці нежывы зусім. I калі б цень ягоны бачыць мог — Аднолькавы і гэты быў бы лёх На скальнай выспе, ў шчыліне глухой, I Пантэон са славаю сваёй.
Усё ж захоча Францыя калі Для славы, гонару сваёй зямлі,— I каб суцешыць тым сваіх сыноў,— Прывезці прах з далёкіх берагоў. Яна з труной падыме косці ўсе, Над пірамідай тронаў узнясе, Ператварыўшы ў талісман такі, Як Дзю Гесклена ў даўнія вякі.
Няхай і так. Ды прыйдзе ўсё ж ткі час, Калі імя яго абудзіць нас, Над светам пройдзе, як набат, яно I з барабанам Жыжкі у адно.
V
О, неба! Ён тваёй зіхцеў красой! Зямля! Ён — дасканалы вобраз твой! Ты, выспа! Славу мецьмеш ад людзей: Арлёнкам рос ён у тваім гняздзе. Вы, Алыіы, першы бачылі уздым,— Сто перамог прайшло пасля за ім! ' Рым! Цэзараў тваіх слаўнейшы ён... Навошта ж ён прайшоў за Рубікон, За Рубікон людскіх святых правоў — У статак чужаедаў-каралёў?
Егіпет! Між тваіх забытых пліт У глыбіні вячыстых пірамід, Пачуўшы новага Камбіза гром, Аж здрыгануўся фараонаў сонм. А ў гэты час ад нільскіх берагоў Сівыя здані сарака вякоў, На пірамідах стаўшы ў шчыльны рад, Спалохана глядзелі ў далягляд. Гігантаў змрочных абняла жуда, Калі ў пустэльні за ардой арда Ў шаленстве дзікім бегала ўздагон. Грымела зброя там з усіх старон. Пясок бясплодны палівала кроў,
Каб нівай плённай мог ён стаць ізноў... Іспанія, чый Сід на міг забыт
I чый схіліўся перад ім Мадрыд! Ты, Аўстрыя, чый здрадніцкі пасад Ён двойчы браў і двойчы здаў назад, Пачуўшы пра ягоны заняпад, Дала яшчэ адну з падлейшых здрад... Род Фрыдрыха наскрозь хлуснёй прасяк, 3 ім не сябруе слава аніяк. Разбіты пад Іенай, свой Берлін Аддаў ён пераможцу. А затым, Як раб пакорны, поўзаў перад ім, Пакуль не дачакаў сваіх часін... Вы, жыхары Касцюшкавай зямлі, Якую скрозь крывёю залілі Сатрапы кацярынінскіх часоў... Вы не забыліся на тую кроў!
Як быццам ангел помсты, над табой Ён, Полыпча, быў і вёў цябе на бой, Каб, як была, такой пакінуць зноў, 3 пустэльняю здратованых палёў, Забыўшыся на жальбу ўсю тваю, Распрацаваную тваю зямлю, Пра волю страчаную твой уздых, Патокі слёз і лямант скарг тваіх, Што над тыранам — за набат гучней... Касцюшка! Прагнеш ты, каб найхутчэй Прыйшла вайны адплатная пара 3 крывёй рабоў і самаго цара Высока сонца ходзіць над Масквой, Зіхцяць званіцы ў небе па-над ёй. Масква! Ты ўсім захопнікам рубеж! Суровы Карл сюды імкнуўся перш, Ды не дайшоў, хоць і паплакаў шмат. Усё ж цябе пабачыў Банапарт!
Ды як! — Званіцы, цэрквы, кожны дом Былі адным ахоплены агнём. Паліў сваю сядзібу селянін, Купец запасы ўсіх сваіх тканін, Кнаты падпальныя даваў салдат, Палац свой падпаліў арыстакрат... Масква! Масква! Вулканы ўсіх вякоў Памерклі ў водблісках тваіх агнёў. Памерк Везувій, той, што вабіць так.
Стаяць, Масква, ты будзеш і тады, 3 усіх краін здзіўлёных разявак. Ты незраўнанай будзеш заўсягды, Калі агонь інакшы прыйдзе.
Ў ім — Усе імперыі згараць на дым!
А сцюжа лютая! Урок які Дала ты ўсім захопнікам цяжкі! Ты ільдзяным павеяла крылом I стан варожы ахінула сном. Заснуў навек пад коўдрай снегавой, Пад кожнаю сняжыначкай герой... Які жахлівы дзюб твой, кіпцюры! Яны душу вымаюць без пары... Гукаеш, Сена, марна ты дамоў 3 зямлі чужой вясёлых юнакоў. He лі у кубкі, Францыя, віно: He будзе імі выпіта яно.
Сваёй крыві ў халоднай той зямлі Больш, чым віна ты маеш, разлілі... Ляглі, як муміі, твае сыны, Ў сумётах снегавых ляглі яны. Праменнем зыркім перамог усіх He адагрэеш ты сыноў сваіх.