Зборнік
Поль Верлен, Франчэска Петрарка, Джордж Гордан Байран
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 270с.
Мінск 1996
Іх славы, іх узлёту, іх забаў: Чым больш блішчаць, тым болей меркнеш ты.
• Але ярчэй зазіхаціш хіба,
Калі твой збаўца прыйдзе з віднаты Зламаць уціск, народу волю даць, Каб зноў вянцом калішняй яснаты,
Адроджаная, ты магла ўладаць, Хоць варвары няславілі яго,— He застанецца іх слядоў бадай.
Запаліць сонца залаты агонь, Каб ранак ачышчальны азарыць,— Занадта доўга воблакі з-за гор
Хавалі твар святлістае зары, А подыхі авернскіх туманоў Прыгнечаных труцілі без пары,
Каб вязнем стаў іх дух магутны зноў. Размёўшьі засціл гора і бядот, Павінен заклік выбухнуць праз ноч!
Прыслухаецца да яго народ,
За мной паэты след у след памкнуць, Пашыраць сцежку, дзе пачаў узлёт,
Ды раздадуць удалеч цаліну.
А ў небе той жа чысціні блакіт, Што абуджаў на спевы птушыну,
Натхніць іх на узнёслыя радкі, I будзе веліч і само жыццё
У вершах гарманічных і гнуткіх,
Шмат іх кахання ўславяць пачуццё, Свабодзе, пэўна, верш складзе той-сёй, Ды мала хто як след будзе чуцён,
Арліным крылам поўны дасць развой, Да твару сонца накіруе зірк.
Здаецца ж, гэта вольны вырай твой,
Адважныя і самі, як князі, А лёт іх нізкі, пыл мятуць пяром, Гатовы распасцерціся ў гразі
Перад нікчэмнейшым з уладароў, Спяваюць, не шкадуючы пахвал I красамоўства пышнага дароў.
Той талент, што ў слове сфальшаваў, Падманам мову чыстую згнюсіў, Да таннага падобен хараства,
Што прадаецца і стае на ўсіх; Той траціць годнасць, зневажае дух, Каго тыран у госці запрасіў:
Ён раб ужо і сам надзеў ланцуг. Так гінуць з ласкі божай песняры, Да трона падышоўшы для паслуг,—
Яны з уціскам больш не змагары, У іх адна турбота — услаўляць, Яны і верш павернуць дагары,
Каб толькі лепш пацешыць караля: Памеры пакалечаць, сэнс заб’юць, Абы той твор гадзіў і выхваляў.
Так, у цянётах, цягнучы сваю Цяжкую ношу, і жывуць яны,— Пакорныя тырана пугаўю,
Складаюць панегірыкі адны, Калі ж у думцы смеласць ажыве, Дык здасца здрадай, пабунтуе сны.
Так, баючыся не асмеліць верш, Жарствы набраўшы ў рот, мармычуць гімн, Каб праўды гук не вырваўся наверх.
Ды ў вершапісцаў стане немалым Калісьці з’явіцца на свет пясняр, He сплямлены падслужніцтвам благім.
Ён як сапраўдны песень уладар У шэраг стане сярод роўных мне, Пакут кахання несучы цяжар;
Яго слязін смяротнасць не кране,
I, на чале ўсіх спевакоў любві, За волі спеў ён будзе мець вянец.
Каб Музу прагную заўжды жывіць, Яшчэ дваіх прышле пазнейшы час 3 вытокаў По у чалавечы вір.
Іх талент будзе яркі без акрас,
Але той свет, што першага ўслаўляў, Пакрыўдзіць іх і абсмяе не раз,
Пакуль не супакоіць іх зямля, Каля мяне паклаўшы на спачын. Адзін з іх лірай будзе узнаўляць
Час рыцарства, ўздымаючы на шчыт Высакародства спраў тае пары,— На цэлы свет хвала ім прагучыць
Дзівоснай песняй, што паэт стварыў Праз чысціню сваіх высокіх мар. Прырода будзе з твора гаварыць,
Так перадасць яе пяснярскі дар.
Д р у г і паэт у звоне лірных струн Аддасць Ерусаліму сэрца жар,
Уваскрасіўшы даўнюю пару: Плынь Іярдана, песню пра Сіён I вербы па-над хвалямі наўкруг.
Змаганне хрысціян узновіць ён, Калі ўздымаў чырвоны крыж сцягі I першы крыж крывёю быў хрышчон
Таго, хто паў, каб ратаваць другіх. I гэты бард зазнае многа страт, Хоць меў ён славы поўню, як багі.
Дварцовы зброд яго турэмны спрат Прытулкам міласэрным будзе зваць, Дзе нібыта Хрыстоў лаурэат
Сваё шаленства ад усіх схаваў,— Ферара так аддзякуе яму.
Мне толькі смерць мой край ахвяраваў
Або выгнанне, а яму — турму, 3 нікчэмнай міласцінай, як старцу. Нялюдскі вырак, веры я няйму!
Няхай бы мне, я ж разбіваў ланцуг, А гэты мяккі сціплы чалавек, Які на свет, як на нябесны цуд,
Вачмі любві ўглядаўся з-пад павек
I шчыраю душою узвышаў Нікчэмнасць, што расплоджваецца век,
Каб панаваць і добрае знішчаць,— Што ён зрабіў, каб гэткі мець прысуд? Ці ж не хапіла б тым смутным вачам
Кахання безнадзейнага пакут?
Такі ўжо лёс: бард рыцарства і ён, Год змарнаваных скінуўшы луску,
Зняможаныя, свой сустрэнуць скон, А краю, што й слязіны не ўраніў, Перададуць яны цудоўны плён,
За мармур трывалейшы і граніт — Узбагаціцца той, хто будзе піць 3 незамутнёных генія крыніц.
Пасля іх слава ўсіх пачне сляпіць, Вянком падвойным абвінуўшы край, I нават гордых алімпійцаў спіс
He знойдзе ім да пары песняра
3 усіх Эладзіны;х алімпіяд.
Хто ж, Паркі, з вас такі ім лёс абраў?
Мыслення мусіш мець узнёслы лад
I спасцігання незраўнаны скарб,
I кроў, каб хваляй страснаю плыла,
Як пачуцця гарачы пераказ, I цела, што скараецца душы,— I вось за гэта ўсё табе ў адказ —
Зглуміць свой талент, руні златашыць! Дакуль жар-птушак каляровы ўбор Рваць будзе віхар, як жмуты вішы?!
Так мусіць быць! Бо геній — тонкі твор, Ён з нежных рэчыў сплецены здаўна. Жар-птушка ён, яму ў радзімы бор
*
Ляцець далёка ў даўніх туманах, Што не прыдатны для чуллівых крыл. Шмат гіне іх, а калі выжыў птах,—
Зямная пошасць згубіць без пары, Дух без надзей у роспач упадзе,— Тады страсцей няўтоленых віры
Заслоняць свет крылатай чарадзе,
I спыняцца вандроўнікі вяршынь, А каршуны, падсочваючы дзесь,
Адразу кінуцца на іх душыць, Дзяліць здабычу хціва між сабой... Змаганца гэтай сіле не скрышыць,—
Ён ацалее, вытрымае бой, Ніякі ўціск знясіліць не здацён ТагР, хто гартаваны барацьбой,
Навучаны сябе скараць здавён, А гэты клопат марны найчасцей... Ды ёсць жа людзі! I між тых імён,
Што лёс суровы неслі без уцех, Але ў ясноце век свой пражылі, Імя сваё пабачыць я б хацеў,
Я быў бы горды больш, чым каралі. Здаюцца Альпаў снежных спічакі Бліжэй да неба, як зірнеш з зямлі,
Чым кратэр вулканічны, што вякі
3 апаленай грудзіны вывяргаў Струмені лавы, россып зіхаткі,
У страшных муках выкінуты згар. Калі ж праз ноч, шалёную з жуды, Пажар пякельны нібы адшугаў,
Агонь у нетры скочыць, як заўжды.
ПЕСНЯ ЧАЦВЁРТАЯ
Паэтаў многа ёсць, што з-пад пяра На продаж не пусцілі ні радка, Нікчэмнасць у такога песняра
Натхнення не дастане і глытка.
Яны жылі, кахалі, толькі бог — Іх талент, не выходзіў з-пад замка,
Хоць роўна з геніем сягнуць бы мог. I смерць іх далучыла ў кола зор, Якім наземны лаўр не спутваў ног.
Ці ж не вышэй жыцця такога ўзор, Чым доля тых, хто ў калатні страсцей Сябе губляе, славу цягне ў двор...
Каб хоць крыху над светам узляцець, Але, ўзляцеўшы, ў бляску танных шат Боль ран адчуе, не азнаўшы ўцех?
Паэтаў безыменных вельмі шмат. Хіба ж паэзія — не дар тварыць, Дабра і зла абняўшы далягляд?
Хіба яна не чуласці парыў?
Паэт імкнецца стаць вышэй за лёс, Быць Праметэем новае пары
I адарыць усіх агнём з нябёс.
А што ў падзяку? Горыч і падман!
Ён шчодры дар людзям на здзек прынёс,
Ім асалоды большае няма, Чым сэрца кіпцюрамі здратаваць I да скалы прыкуць пад неба гмах.
Хай так! Мы мусім гэта ўсё стрываць. Але майстры з надлюдскай сілай душ, Каму ўжо гідзіць існавання твань, Натхненнем аграваюць кодлы сцюж. Якую б форму ні набыў іх плён,— Яны паэты,— кожны думкай дуж.
I ў бюсце з мармуру паэт відзён Часамі больш, чым у сугуччах тых, Што клаў Гамер,— там красамоўней ён.
Мазок майстэрскі, незраўнаны штрых He цьмяніцца ў красе сваёй вякі, I ўся карціна ў колерах жывых,
Твор бездакорнай майстравай рукі, Абнажвае падробак мелізну.
Укленчце перад геніем такім!
Ён у майстэрстве неба дасягнуў.
А зазірні ў паэзіі абшар:
Мелодыя там кратае струну...
I думы селяцца ў суседстве мар, 3 дум узнікаюць вобразы без рам,— Нічога болып, і тым багат пясняр.
Пяршынства аддавайце мастакам!
Мастак з ярмом прыгнёту на плячах Натхненне траціць і згасае сам,
Бо прырастае к генію адчай.
Але ў вяках, што паўз мяне плывуць, Адкрытыя наскрозь маім вачам,
Перад мастацтвам схіляць галаву, Як перад сілай знанай на зямлі, Уплыў яго і ўлада ажывуць,
Што Апелес і Фідый здабылі У незабыўныя Элады дні.
Каб формы грэкаў шлях у свет знайшлі
I Рыма дух у гмахах зноў узнік, Навуку чэрпаць будзеце з руін, Як да былой узняцца вышыні.
Шмат прыгажэйшы будзе новы Рым — Тварэнне рымлян, ён устане з тла, I храмаў безліч зазіхціць у ім,
Каб свет здзівіць Італія магла.
Яшчэ стаяцьме строгі Пантэон, А ў гордых, пад нябёсы, купалах
Мастацтва цуд для ўсіх зямных плямён, Храм, дасканалейшы, чым першатвор, Ўздымаецца і стане ўсім відзён.
Укленчаць людзі перад хараством, Якое з попелу народ стварыў, I занясуць грахі ёвае ў прытвор.
Той смелы дойлід, што ўздьімаў муры,— Мастацтва бог. Яго цудоўны дар Знайшоў дарогу сэрцы пакарыць.
I што ні здзейсніць гэты уладар,— Ці то ў правадыра ізраільцян Ён ператворыць мармур як разьбяр,
Ці «Страшны суд», разлік за дні жыцця, Агністай фарбай намалюе так, Што я адчую холад небыцця,
Ці створыць храм, што мерыцца ўзлятаць,— Патоку дум і веліч ясных мэт
3 маіх крыніц зачэрпае мастак.
Я — гібелін, прыйшбўшы ў гэты свет, Тры сферы вечнасці перасякаў.
Праз жудасць войнаў пракладае след
Век Хараства, які я прадракаў.
I хоць народ марнее ад бяды, Народны геній намнажае скарб,
Ягонай сілай край ідзе на ўздым.
Так буйны кедр, які ў пустыні ўзрос, Зірк цешыць больш, чым пышныя сады, ♦
I чысты водар развявае скрозь.
Манархі спыняць гульні у вайну, Іх зірк на час прывабіць мірны лёс,
I будзе ім тады за навіну
Красы тварэннем вочы ацаліць, Мастацтва моц адчуць упершыню.
Так марнатраўцаў хараства зямлі Прымусіць геній твор свой услаўляць, Перад красой крывавы меч схіліць.
Мастацтва, што даруе каралям
Здабыткі духу, увядуць у зман: Навучаць дагаджаць і забаўляць,
Каб манумент меў пры жыцці тыран.
Для пап і біскупаў — нішто мастак,
Яго, як быдла, залыгае пан,
Каб спіну гнуў пад ношай без падзяк, За грошы мусіць прадаваць свой плён, А разам з ім душу аддасць бядак.
Хто для народа засяваў загон, Той бедны сапраўды, але не раб, А хто шчыруе, каб тлусцеў прыгон,
Той толькі служка панскага двара: Хоць сам і гладкі, сыты на пагляд, Ды гнецца прад дзвярыма ўладара.
О Ўлада, што вйшэй усіх улад! Як сталася, што ўладары зямлі, Чыя улада водбліскам была
Твае нябеснай, скіпетр узялі
I топчуць, пагарджаючы, ўсіх тых, Хто перад імі сцелецца, як ліст?
Тыраны ўпэўнены, што гэта ты, Тварэц нябёс, на здзек ім даў правы, А дзеці славы, генія браты,
Імя якіх край шанаваць прывык, Чаму яны марнеюць дзень пры дні Ці на шляхах — да велічы — крывых