Францыск Скарына Чалавек свету Алесь Суша

Францыск Скарына

Чалавек свету
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 128с.
Мінск 2016
85.76 МБ
У Вітэнбергскім універсітэце вучыўся дацкі прынц Гамлет — адзін з галоўных герояў сусветнай літаратуры (герой Ўільяма Шэкспіра). Да таго ж у Вітэнбергу як раз у часы Францыска Скарыны (у 1525— 1532 гадах) жыў легендарны доктар Фауст, які стаў героем многіх еўрапейскіх літаратурных твораў, у тым ліку знакамітай трагедыі Ёгана Вольфганга Гётэ. Менавіта таму вядомы беларускі вучоны і пісьменнік Алег Лойка зрабіў доктара Фаўста адным з герояў свайго рамана-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае».
ВЯЛІКЯЕ КНЯСТВА МАСК09СКАЕ
ялікае Княства Маскоўскае, або Масковія, — усходні сусед Вялікага Княства Літоўскага, феадальная сярэдневяковая дзяржава з цэнтрам у Маскве.
Сваю гісторыю Мас-
коўская Дзяржава пачала ў сярэдзіне 13 стагоддзя як удзельнае княства ў складзе Уладзіміра-Суздальскага Княства. Рост яе магутнасці адбываўся ў часы мангола-татарскага нашэсця, калі Паўночна-Усходняя Русь была заваявана Залатой Ардой. Да 1480 года Маскоўскае Княства знаходзілася пад
непасрэдным кантролем Арды, ханы якой выдавалі маскоўскім князям ярлык на княжанне. У выніку яна паступова ператварылася ў галоўны цэнтр збору падаткаў з усіх захопленых Ардой зямель Паўночна-Усходняй Русі.
У 1363 годзе ў крыніцах ўпершыню згадваецца назва Вялікага Княства Маскоўскага, якая канчаткова замацавалася ў 1432 годзе. У гэты час адбываўся актыўны рост краіны за кошт захопу ці мірнага далучэння іншых княстваў і зямель, атрымання ці куплі ў Залатой Ардзе ярлыка на некаторыя іншыя захопленыя татара-манголамі княствы.
«Масковія». Карта з кнігі Сігізмунда Герберштэйна 1549 года
У канцы 14 стагоддзя Залатая Арда перажыла нашэсце Тамерлана, што значна яе аслабіла. У выніку павялічылася самастайнасць Масковіі, пакуль яшчэ вельмі абмежаваная. Маскоўскае Княства працягвала выплочваць падаткі ў Арду, узгадняць прызначэнне князёў.
Пасля смерці ў 1425 годзе вялікага князя маскоўскага Васіля I на пэўны час фактычным кіраўніком краіны стала яго жонка — Соф’я Вітаўтаўна. Яна была адзінай дачкой вялікага князя літоўскага Вітаўта Вялікага. Як паведамляюць гістарычныя крыніцы Соф’я ў 1425—1427 гадах перадала Вялікае Княства Маскоўскае пад апеку свайму бацьку. У выніку вяршэнства белару-
Прыжыццёвы партрэт князёўны Соф'і Вітаўтаўны іяе мужа Васіля I (шоўк, золата, жэмчуг)
Васіль III — вялікі князь уладзімірскі і маскоўскі ў1505—1533 гадах.
Фрагмент іконы 17 стагоддзя
ска-літоўскага князя прызналі Цвярское, Разанскае і Пронскае Княствы, што істотна ўзмацніла ўплыў Вітаўта на іншыя княствы Паўночна-Усходняй Русі. Цікава, што ў 1451 годзе Соф’я кіравала абаронай Масквы ад татараў.
У 1480 годзе Вялікае Княства Маскоўскае канчаткова адстаяла сваю незалежнасць ад Арды. Яно адмовілася плаціць падаткі і сабрала неабходнае войска, каб адстаяць сваю незалежнасць. Пасля падзення Канстанцінопаля ў 1453 годзе Масква пачынае прэтэндаваць на ролю найбуйнейшага цэнтра праваслаўя і збіральніка зямель Русі.
У часы дзейнасці Францыска Скарыны ў Маскве валадарыў Васіль III — вялікі князь уладзімірскі і маскоўскі. Ён вельмі шмат зрабіў для пашырэння ўласных паўнамоцтваў, жорстка распраўляючыся з усімі незадаволенымі.
Маскоўскія паслы 16 стагоддзя (паводле «Хронікі Еўрапейскай Сарматыі» А.Гваньіні)
Сярод іншага, ён ліквідаваў апошнія адметнасці колішніх княстваў, у тым ліку адмяніў вечавое права Пскоўскай Рэспублікі. Па сутнасці дзяржава станавілася моцна цэнтралізаванай з дэспатычнай уладай кіраўніка. Аднак неабмежаваная ўлада вялікага князя дазваляла ажыццявіць некаторыя рэформы, пабудаваць шматлікія храмы і гарадскія ўмацаванні па ўсёй краіне, у поўнай меры далучыць да Масквы адносна самастойныя Разанскае, Старадубскае, Ноўгарад-Северскае Княствы, супрацьстаяць нападам татараў. У 1514 годзе падчас чарговага паходу Васіля III на беларуска-літоўскую дзяржаву, нягледзячы на скрышаль-
3 архіўных дакументаў вядома, што яшчэ бацька беларускага першадрукара Лукаш Скарына меў эканамічныя стасункі з Вялікім Княствам Маскоўскім. Захавалася нават скарга вялікага князя маскоўскага Івана Васільевіча каралю польскаму і вялікаму князю літоўскаму Казіміру (май 1492 года) на нібыта грабежніцкія дзеянні полацкіх купцоў Лікіяна Скарыны і Пракоф'ева ў дачыненні да жыхара Вялікіх Лук Дароні Іванова.
нае паражэнне пад Оршай, упершыню маскоўскімі войскамі быў захоплены Смаленск, а таксама Мсціслаў, Крычаў і Дуброўна.
Новы этап у гісторыі Маскоўскай Дзяржавы звязаны з часамі дэспатычнага праўлення Івана IV, празванага Жахлівым. Для краіны гэта быў час вялікіх войнаў з суседнімі дзяржавамі, заваёў шматлікіх тэрыторый, беспрэцэдэнтнага ўмацавання ўлады вялікага князя, правядзення рэформы заканадаўчай сістэмы, рэарганізацыі войска. Але гэта быў таксама перыяд вынішчэння іншадумства, падпарадкавання царкоўнай улады волі манарха, умацавання прыгону сялян. У выніку так званай апрычніны былі фізічна знішчаны многія баяры і гараджане, падарвана эканоміка, нанесены ўрон унутранаму і замежнаму гандлю. Знешнепалітычныя памкненні маскоўскага гаспадара выходзілі далёка за межы краіны і дасягалі беларускіх зямель. Так, у выніку нападаў Івана Жахлівага на Вялікае Княства Літоўскае насельніцтва роднай для Скарыны Полаччыны скарацілася ледзь не ўдвая.
Яшчэ ў 1547 годзе адбылася каранацыя Івана Жахлівага ў статусе цара. У 1561 годзе ён атрымаў грамату ад канстанцінопальскага патрыярха Іасафа з прызнаннем права на царства. Новы тытул павінен быў падкрэсліць суверэнітэт Маскоўскай Дзяржавы, a постаць яе кіраўніка паставіць у адзін шэраг з візантыйскім імператарам або мангольскім ханам. 3 іншага боку,
Аблога Смаленска войскамі Васіля Illy 1514 годзе. Мініяцюра
гэты акт пачаў новы этап у гісторыі краіны — часы Маскоўскага Царства. Пры гэтым у заходніх (у тым ліку беларускіх) крыніцах краіна працягвала называцца Масковіяй. У сучасных расійскіх даследаваннях Маскоўскае Царства звычайна называюць Рускай Цэнтралізаванай Дзяржавай. У часы Пятра I Маскоўскае Царства пераўтварылася ў Расійскую Імперыю.
У 20 стагоддзі на базе колішняй імперыі быў створаны Савецкі Саюз. Вядучую ролю ў гэтай дзяржаве іграла Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка, якая з 1991 года вылучылася ў Расійскую Федэрацыю.
ххх-
Відавочна, што выпуск Францыскам Скарынам кніг Бібліі як камерцыйны і асветніцкі праект прызначаўся для ўсіх усходніх славян — продкаў сучасных беларусаў, расіян і ўкраінцаў, незалежна ад краіны іх пражывання. Беларускі выдавец і першадрукар не мог не бачыць перспектыў распаўсюджвання сваіх выданняў у багатым і шматлюдным Вялікім Княстве Маскоўскім.
Аднак выдавецкія і кнігагандлёвыя ініцыятывы знакамітага палачаніна прыпалі на час царкоўнай рэакцыі ў маскоўскім грамадстве, на ўзмацненне барацьбы з замежнымі ўплывамі на духоўнае жыццё Вялікага Княства Маскоўскага. У выніку афіцыйная царква не прыняла ні выданні Скарыны, ні саму ідэю кнігадрукавання.
У любым выпадку, можна ўпэўнена сцвярджаць, што яшчэ пры жыцці беларускага першадрукара яго кнігі былі добра вядомы ў Маскоўскай Дзяржаве. Напрыклад, іх цытуе вядомы багаслоў таго часу — Максім Грэк. Сучасныя даследаванні сведчаць, што амаль усе выданні Францыска Скарыны былі
Максім Грэк. Выява са старажытнага рукапісу
вядомы ў Вялікім Княстве Маскоўскім ужо ў 16 стагоддзі. Пры гэтым аднак амаль усе выпіскі з выданняў Скарыны, выяўленыя ў рускіх рукапісных кнігах, прыводзяцца без пазначэння імя беларускага асветніка. Ствараецца ўражанне, што маскоўская духоўная цэнзура не бачыла ў выданнях Скарыны нічога небяспечнага, але да асобы самога асветніка ставілася з падазрэннем.
Сведчаннем таго, што слова Скарыны дайшло ў суседнюю ўсходнюю дзяржаву, з’яўляецца таксама той факт, што большасць захаваных да сёння яго выданняў захоўваецца менавіта ў Расіі. Прычым многія з іх захоўваюцца там яшчэ з 16 стагоддзя.
Францыск Скарына, бясспрэчна, падрыхтаваў глебу для дзейнасці Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца, якія праз 47 гадоў пасля знакамітага палачаніна (у 1564 годзе) выпусцілі першую друкаваную кнігу ў Маскоўскім Царстве — «Апостал». Аднак мясцовае грамадства не было гатовым успрыняць і іх працу. Таму Фёдараў і Мсціславец былі вымушаны хутка пакінуць Маскву і выехаць у Вялікае Княства Літоўскае, адкуль (з беларускіх зямель), як мяркуюць даследчыкі, яны і паходзяць родам.
МАСКВЯ
орад Масква з даўніх часоў выконвае ролю палітычнага, эканамічнага і культурнага цэнтра Расіі.
Археалагічныя даследаванні сведчаць, што ўжо ў 11 стагоддзі на беразе ракі
Масква (ад якой паходзіць і назва го рада) з’явілася ўмацаванае паселіш ча. Першае згадванне горада ў лета пісных крыніцах датуецца 1147 годам і сведчыць пра прыналежнасць Ма сквы да ўладанняў суздальскага князя Юрыя Далгарукага. Падчас мангола
План Масквы. Расфарбаваная гравюра з Атласа Браўна і Хогенберга (Кёльн, 1575)
татарскага нашэсця ў 1237—1238 гадах Масква была разбурана, але хутка аднавілася і нават пачала больш актыўна расці і мацнець. Гэтаму спрыяў факт ператварэння горада ў цэнтр збору даніны для Залатой Арды з захопленых татарамі паўночна-ўсходніх рускіх княстваў. 3 канца 13 стагоддзя Масква ператварылася ў цэнтр удзельнага княства, а з 14 стагоддзя — цэнтр Вялікага Княства Маскоўскага. Каля 1326 года з Уладзіміра ў Маскву перанесена рэзідэнцыя праваслаўных мітрапалітаў.
У1368—1372 гадах адбыўся шэраг паспяховых ваенных паходаў вялікага князя літоўскага Альгерда (разам з цвярскімі і смаленскімі князямі) на Маскоўскую Дзяржаву. У выніку Альгерд тройчы стаяў з войскам пад Масквой, тройчы з мірам і вялікай здабычай вяртаўся дадому, пра што ў «Хроніцы Быхаўца» засталіся наступныя словы: «Вялікі Князь Маскоўскі! Памятай, што дзіда літоўская стаяла пад Масквою!»
Будаўніцтва ў Маскоўскім Крамлі (акварэль Апалінарыя Васняцова)
Паспяховыя ваенныя дзеянні і ўдалая знешняя палітыка княства стымулявалі імклівы рост яго сталіцы. У сувязі з гэтым у канцы 15 стагоддзя актыўна развіваецца эканамічнае жыццё Масквы (вытворчасць зброі, тканін, скураных, ганчарных і ювелірных вырабаў), былі заснаваны Гарматны і Парахавы двары. Менавіта ў гэты час у Маскве адбывалася масавае і дасканалае па мастацкіх якасцях мураванае будаўніцтва, для ажыццяўлення якога запрашаліся шматлікія замежныя архітэктары. У выніку дзейнасці італьянскіх дойлідаў сучасны выгляд набылі ўмацаванні Крамля, былі ўзведзены знакамітыя Успенскі і Архангельскі саборы, галоўныя храмы Чудава, Вазнясенскага і Высока-Пятроўскага манастыроў, Вялікі Крамлёўскі палац, Гранавітая палата, высокая званіца Івана Вялікага і многае іншае. Пры Іване III і Васілі III горад ператварыўся ў сталіцу галоўнага і наймацнейшага княства на паўночна-ўсходніх землях колішняй Русі, якое падпарадкавала сабе фактычна ўсе захопленыя раней татарамі рускія землі.