Францыск Скарына Чалавек свету Алесь Суша

Францыск Скарына

Чалавек свету
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 128с.
Мінск 2016
85.76 МБ
Абарона Падуіў 1509 годзе. Гравюра Ібстагоддзя
Славу Падуанскаму ўніверсітэту прынеслі многія яго выпускнікі, сярод якіх астраном і стваральнік геліяцэнтрычнай тэорыі свету Мікалай Капернік, знакамітыя еўрапейскія гуманісты Эразм Ратэрдамскі, Джавані Піка дэла Мірандала і Мікалай Кузанскі, першая жанчына з доктарскай ступенню Алена Лукрэцыя Карнара Піскапія, заснавальнік падуанскай філасофскай школы П'етра д'Абана, заснавальнік навуковай анатоміі Андрэас Везалій, заснавальнік паталагічнай анатоміі Джавані Батыста Марганьі, першаадкрывальнік цыркуляцыі крыві Уільям Харві, падарожнік-авантурыст і пісьменнік Джакама Казанова, італьянскія пісьменнікі-гуманісты П'етра Бемба і Тарквата Таса, найбольш вядомы польскі паэт эпохі Адраджэння Ян Каханоўскі і многія іншыя. У гэтым шэрагу як адно з найярчэйшых стаіць і імя беларускага асветніка Францыска Скарыны.
Зала пасяджэнняў суда Падуіў Палаца дэла Раджоне (15 стагоддзе). Гэта адна з самых вялікіхзалаў Еўропы, што не падзяляецца калонамі
французы, немцы і іншыя. Для абароны ад заваёўнікаў горад меў развітую сістэму гарадскіх умацаванняў, якія не раз ратавалі жыхароў.
Як ні дзіўна, адно з заваяванняў пайшло Падуі на карысць: найбольшую славу яна займела пасля таго, як была заваявана ў 1405 годзе Венецыянскай Рэспублікай. Горад хутка стаў важным цэнтрам італьянскай культуры, гуманізму і Адраджэння. У Падуі тварылі выдатныя скульптары, архітэктары, мастакі, вучоныя — Данатэла, Якопа і Джавані Беліні, Ціцыян, Джота, Барталамеа Белана і іншыя. Яны стварылі цудоўнае і запамінальнае архітэктурнае і мастацкае ася-
роддзе, якое дагэтуль вабіць у Падую мільёны турыстаў.
Найбольшую ж вядомасць гэтаму гораду прынёс універсітэт, які быў заснаваны яшчэ ў 1222 годзе. Ён з’яўляецца адным з самых вядомых універсітэтаў у Італіі, а таксама адным з найстарэйшых у свеце (другі ў Італіі пасля Балонскага і сёмы ў свеце). Найбольшага росквіту ён дасягнуў у 15—16 стагоддзях, калі стаў галоўным асветніцкім і навуковым цэнтрам развітой Венецыянскай Рэспублікі.
Падуанскі ўніверсітэт у некаторай меры нагадваў іншыя аналагічныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Еўропы. Як і ў іншых сярэдневяковых
універсітэтах, тут былі чатыры факультэты: вольных мастацтваў, права, медыцыны і тэалогіі. Прычым медыцынскі факультэт, які атрымаў самастойнасць у 14 стагоддзі, карыстаўся міжнароднай вядомасцю.
Аднак Падуанскі ўніверсітэт меў і свае адрозненні. Сярод іх — арыентацыя на навучанне вялікай колькасці іншаземцаў. Прыкладна палову ад агульнай колькасці студэнтаў складалі юнакі, якія прыехалі з-за мяжы. Гэтыя студэнты аб’ядноўваліся ў нацыянальныя карпарацыі (так званыя «нацыі»), што мелі сваё кіраўніцтва і статуты.
Нямала навучэнцаў прыязджала ў Падую з Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. Так, у дакументах на паступленне ў Падуанскі ўніверсітэт у канцы 15 — пачатку 16 стагоддзя значацца імёны некалькіх дзясяткаў «літвінаў» і нямала палякаў. У выніку ў 16 стагоддзі ў Падуанскім універсітэце ўзнікла асобная карпарацыя — «нацыя» студэнтаў Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Што цікава, 5 жніўня 1507 года рэктарам гэтага ўніверсітэта быў зацверджаны «Андрэй з Полыпчы».
У Падуанскім універсітэце панавалі ідэі гуманізму і вальнадумства. Тут сфарміравалася ўласная філасофская школа, прыкметнымі рысамі якой былі свабода думкі, арыентацыя на дасягненні антычных мысліцеляў (найперш Арыстоцеля), а таксама погляды філосафаў Блізкага Ўсходу (напрыклад, Ібн Рушда). У Падуі знайшлі пашырэнне матэрыялістычныя погляды, якія
Падуанскі ўніверсітэт.
Палацца дэль Бо
Палац падуанскіх епіскапаў, дзе абараняў дысертацыю Францыск Скарына
GYMNASIVM PATAVINVM
Падуанскі ўніверсітэт. Гравюра 1564года
мінімізавалі ролю рэлігіі ў навуковым асэнсаванні свету і аддзялялі рэлігію ад навукі і філасофіі (так, у пачатку 17 стагоддзя ў Падуі жыў і выкладаў ва ўніверсітэце П’етра Пампанацы). Усё гэта не магло не паўплываць на погляды самога Скарыны.
У 1797 годзе, калі скончыла сваё існаванне Венецыянская Рэспубліка, Падуя была акупіравана французскімі войскамі. Пасля гэтага горад пераходзіў з рук у рукі, пакуль у 1866 годзе не быў перададзены наноў створанаму Італьянскаму Каралеўству. Сёння Падуя — горад у італьянскай вобласці Венецыя, цэнтр правінцыі. Насельніцтва горада складае больш за 200 тысяч чалавек.
XXX-
Малады палачанін Францыск Скарына імкнуўся да пастаяннага ўдасканалення сваіх ведаў і ніколі не спыняўся на дасягнутым. Атрыманне ім у Кракаве ступені магістра вольных навук не толькі адкрывала шырокія магчымасці для працы на Радзіме, але і рабіла яго жаданым госцем у большасці краін свету. У той жа час для прафесійнага самаўдасканалення заставалася яшчэ адна прыступка — найвышэйшая навуковая ступень — ступень доктара навук. Але і гэта вяршыня не стала недасяжнай для нашага знакамітага суайчынніка і асветніка.
Навучанне ў еўрапейскім універсітэце.
Гоавюра з ліёнскага выдання 1520года з бібліятэкі караля Жыгімонта Аўгуста
У 1512 годзе ён бліскуча вытрымаў экзамен на ступень доктара медыцыны ў праслаўленым Падуанскім універсітэце: на працягу двух дзён у дыспутах з выдатнымі вучонымі абараняў свае навуковыя тэзісы, a 9 лістапада 1512 года ў біскупскім палацы ў прысутнасці вядомых вучоных, грамадскіх і царкоўных асоб Падуі Скарына быў абвешчаны доктарам медыцыны. Гэта была знамянальная падзея не толькі ў яго жыцці, але і гісторыі беларускай культуры: сын полацкага купца здолеў пераканаўча даказаць, што здольнасці і прызванне важнейшыя за арыстакратычнае паходжанне.
Што ж карыснага атрымаў Францыск Скарына ў Падуі? Найперш, высокую навуковую ступень доктара ў лекарскіх навуках. У далейшым Францыск Скарына вельмі высока цаніў атрыманую навуковую ступень, нязменна згадваючы яе ў сваіх выдан-
нях, у перапісцы з іншымі людзьмі. Доктарам Скарынам асветніка называлі каралі і герцагі, суддзі і святары. Нават блізкія людзі, як пляменнік Раман, звалі яго пры афіцыйным звароце доктарам.
У Падуанскім універсітэце Францыск Скарына больш як нідзе мог пазнаёміцца з ідэямі гуманізму і вальнадумства. Гуманізм Адраджэння знайшоў адлюстраванне ў такіх праявах, як любоў і павага да асобы, імкненне вылучыць яе і ўзвысіць над прыродай, назваць і даць годную ацэнку. Менавіта эпоха гуманізму ўвяла ў культурную прастору асобу аўтара, якая ў Сярэдневякоўі заставалася ў цені. Як асветнік-гуманіст Скарына без лішняга сораму называе сваё імя і нават змяшчае ўласны партрэт у сваіх выданнях. Гэта было нечуваным для тагачаснай кніжнасці на Радзіме асветніка.
Падуанскі ўніверсітэт. Галерэя Палацца дэль Бо
Эмблема Падуанскага ўніверсітэта
Вопратка падуанскіх студэнтаў была ўрачыстай. Яны насілі модныя тады панталоны да калена, шоўкавыя сарочкі, на якія апраналіся аксамітавыя плашчы, аблямаваныя мехам. Гэта ўбранства дапаўняла вострая шпага, якой студэнты нярэдка карысталіся па яе асноўным прызначэнні. На галаву апранаўся высокі капялюш, расшыты шнурамі і ўбраны птушыным пер'ем.
Ідэі вальнадумства і талерантнасці выявіліся ў паважлівым стаўленні Скарыны да сваіх сучаснікаў. Нідзе ён не дазваляе сабе крытыкі ў бок той ці іншай асобы ў залежнасці ад яе нацыянальнасці ці веры. Сёння нам нават цяжка даць адказ на пытанне, якой веры быў сам Францыск Скарына.
Відавочна, што менавіта ў Падуі беларускі асветнік здолеў бліжэй пазнаёміцца з поглядамі паўночнаітальянскіх вучоных на дзяржаву і прававую сістэму грамадства. Напрыклад, выдатным і ўплывовым сучаснікам Скарыны быў Нікало Макіявелі (1469—1527), аўтар знакамітага трактата «Гаспадар». Пазней уласныя погляды на гэта пытанне беларускі вучоны пакінуў у некаторых сваіх выданнях (найперш, у Кнізе Другі Закон).
Тут жа Францыск Скарына здолеў азнаёміцца з найбольш сучаснымі тэхналогіямі ў галіне выдавецкай справы. У Венецыі, а таксама і самой Падуі з другой паловы 15 стагоддзя развівалася кнігадрукаванне, якое дасягнула вельмі высокага ўзроўню. Так, адной з вядомых асоб, што прысутнічалі на экзамене Скарыны, быў Барталамеа Санвіта — вядомы італьянскі рэнесансны перапісчык, ілюмінатар, антыквар, які лічыцца адным са стваральнікаў курсіўнага шрыфту. Распрацаванае ім элегантнае пісьмо паўплывала на далейшае развіццё кнігадрукавання і ў хуткім часе замяніла складаны гатычны шрыфт. He заўважыць найноўшых тэндэнцый у
Санці ды Ціта.
Партрэт Макіявелі
Юстус Сустэрман.
Партрэт Галілеа Галілея
кнігадрукаванні, якія шырока абмяркоўваліся, беларускі вучоны проста не мог.
У Падуі «малады чалавек», як названы Скарына ў дакументах мясцовага ўніверсітэта, атрымаў неабходныя веды ў галінах медыцыны і батанікі, што ў далейшым шматразова спатрэбіліся яму на працягу ўсяго жыцця. У тагачасным свеце лекарскія здольнасці, падмацаваныя адпаведным дыпломам, выклікалі вялікую павагу. Трэба таксама дадаць, што ў тыя гады вельмі высокі аўтарытэт меў і медыцынскі факультэт Падуанскага ўніверсітэта, які заслужана лічыўся адным з лепшых. Усё гэта дазволіла Скарыне стаць вядомым у некалькіх краінах лекарам і паспяхова займацца стварэннем Каралеўскага саду ў Празе, а магчыма, і ў некаторых іншых гарадах.
Партрэт Францыска Скарыны ўЗале сарака Падуанскага ўніверсітэта
Малады вучоны, які прыехаў у Італію з далёкага Полацка, моцна ўразіў мясцовых інтэлектуалаў. Ужо ў 20 стагоддзі, каб ушанаваць той гістарычны момант, партрэт Францыска Скарыны быў змешчаны ў зале славы Падуанскага ўніверсітэта сярод сарака найбольш вядомых выпускнікоў.
Краінай, у якой пабачыла свет першая беларуская кніга, з’яўляецца Каралеўства Чэхія (таксама называецца Каралеўства Багемія, альбо проста Чэхія), што існавала ў 1212—1806 гадах.
Дзяржаўнасць на гэтых землях існавала і раней. Яшчэ ў 7—8 стагоддзях мясцовае славянскае насельніцтва на фоне змагання супраць авараў пачало самаарганізоўвацца, у выніку чаго ўзнікла першая цэнтральнаеўрапейская дзяржава, якая з 9 стагоддзя атрымала назву Вялікая Маравія. Адзін з кіраўнікоў гэтай краіны па імені Расціслаў запрасіў да сябе двух місіянераў — Кірылу і Мяфодзія. Дзякую-
чы іх працы Вялікая Маравія атрымала права на богаслужэнні на царкоўнаславянскай мове і выкарыстанне новага віду пісьма — глаголіцы, якую распрацаваў сам Кірыла. У выніку царкоўнаславянская мова стала трэцяй (пасля лацінскай і грэчаскай) сусветнай мовай у Еўропе.